• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    ▲ Акт Люблінскай уніі
    Умовы аб’яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з актам засноўвалася новае дзяржаўнае ўтварэнне — Рэч Паспалітая абодвух народаў: «I цяпер Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ёсць адно непадзельнае цела, а таксама не асобная, але адна супольная Рэч Паспалітая, якая з дзвюх дзяржаў і нацый у адзіны народ уз’ядналася». Але пад нацыямі, ці народамі, разумеліся выключна асобы, якія мелі палітычныя правы, — шляхціцы.
    58
    Рэспубліка (лац. res publica — супольная справа) перакладалася на старабеларускую мову як «рэч паспалітая». Шляхціцы лічылі службу Айчыне сваёй галоўнай, супольнай справай. Афіцыйная назва дзяржавы мянялася на працягу XVI—XVIII стст. У дакументах можна сустрэць наступныя абазначэнні: «Рэч Паспалітая Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і правінцый, якія да іх належаць», «Рэч Паспалітая абодвух народаў», «Карона польскага, літоўскага і рускіх народаў і дзяржаў, якія да іх належаць».
    Манарх выбіраўся прадстаўнікамі абедзвюх дзяржаў і каранаваўся толькі ў Кракаве як кароль польскі і вялікі князь літоўскі. Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм. Дазвалялася набываць маёнткі і валодаць імі падданым Полыпчы ў Княстве, ажыхарам ВКЛ—у Польшчы.
    Рознымі заставаліся афіцыйныя мовы: у Польшчы — лацінская, у ВКЛ — старабеларуская.
    ▲ Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай згодна з Люблінскай уніяй
    f Як вы лічыце, ці захавала ВКЛ сваю самастойнасць? Адказ абгрунтуйце з дапамогай схемы.
    13—16
    59
    |Ж Люблінская унія распачала працэс аб’яднання дзвюх дзяржаў у федэрацыю, які скончыўся толькі ў XVIII ст. Узмацнілася культурнае, палітычнае збліжэнне шляхты, эканамічнае супрацоўніцтва ВКЛ і Польшчы. У выніку з’явілася краіна, якая адыгрывала значную ролю ў жыцці Еўропы на працягу 200 гадоў і якая паўплывала на ўсё далейшае развіццё беларускіх зямель.
    1.	Чаму шляхта Вялікага Княства Літоўскага імкнулася да саюзу у з Польшчай?
    2.	Як рэформы 1560х гг. паўплывапі на становішча шляхты ў ВКЛ?
    3.	У сувязі з якімі абставінамі кіроўныя колы ВКЛ пайшлі на унію з Польшчай? Прывядзіце доказы за і супраць непазбежнасці заключэння уніі.
    4.	Якія вынікі для ВКЛ мела Люблінская унія?
    5*. Растлумачце, чаму шляхта ўкраінскіх і падляшскіх зямель не супраціўлялася іх уключэнню ў склад Польскага каралеўства. Скарыстайцеся дадатковымі крыніцамі інфармацыі.
    § 9. У дзяржаве «абодвух народаў» 7	\
    Якія паўнамоцтвы меў вялікі князь літоўскі ў XV — першай палове XVI ст.?
    У чым была своеасаблівасць палітычнага ладу Рэчы Паспалітай? Якое месца заняло ў гэтай дзяржаве Вялікае Княства Літоўскае?
    А Генрых Валуа.
    Канец XVI ст.
    Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сістэма кіравання Рэчы Паспалітай вызначалася ўмовамі Люблінскай уніі. Таму пасля згасання дынастыі Ягайлавічаў у 1572 г. усе наступныя манархі ў дзяржаве былі выбарнымі. Першым такім каралём польскім і вялікім князем літоўскім стаў у 1573 г. брат французскага караля Генрых Валуа.
    Каб атрымаць трон, ён падпісаў акт, які паводле яго імя атрымаў назву «Генрыхавыя артыкулы». Гэты дакумент значна абмежаваў
    60
    каралеўскую ўладу ў дзяржаве. Ён стаў асновай палітычнага ладу Рэчы Паспалітай і гарантаваў яго нязменнасць. Кароль Рэчы Паспалітай мог быць толькі выбарным, а не спадчынным. У да
    17—18
    куменце абвяшчалася свабода веравызнання для хрысціян. Манарх павінен быў утрымліваць сталае войска і не парушаць прывілеі шляхты. Ён не мог без згоды сойма абвяшчаць і спыняць вайну, уводзіць новыя падаткі, склікаць паспалітае рушэнне. Кожны кароль абавязваўся шанаваць законы дзяржавы, абараняць яе межы. Ён мусіў захоўваць шляхецкія вольнасці, не выкарыстоўваць войска супраць шляхты, выконваць свае фінансавыя абавязацельствы перад дзяржавай.
    У выніку Рэч Паспалітая стала адзінай у Еўропе краінай, у якой аснову дзяржаўнага ладу складала шляхецкая дэмакратыя. Гэта значыць, што права ўдзелу ў кіраванні дзяржавай тут мела цэлае саслоўе —
    шляхта.
    На час бескаралеўя ўлада ў Рэчы Паспалітай пераходзіла да прымаса — кіраўніка Каталіцкага касцёла ў Польшчы, у ВКЛ — да вышэйшых ураднікаў. Менавітаяны склікалі надзвычайны сойм. На ім вызначаліся месца, дата і ўмовы выбрання новага караля. На наступным сойме паслы выбіралі манарха з некалькіх кандыдатур. Каранацыя магла адбыцца толькі пасля прынясення прысягі на «Генрыхавых артыкулах».
    Найвышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай з’яўляўся агульны (вальны) сойм. Ён складаўся з сената і пасольскай ізбы. Сойм быў павінен склікацца каралём не радзей за адзін раз на два гады. У выпадку неабходнасці манарх мог збіраць надзвычайны сойм раней за вызначаны час.
    Сенат складаўся са 140 найвышэйшых духоўных і свецкіх ураднікаў. 3 іхтолькі 27 урадаў належалі прадстаўнікам Княства. Сенатары прызначаліся каралём пажыццёва. 3 іх ліку выбіралася 16 чалавек, якія складалі сталую раду пры каралю. Пасольская ізба з’яўлялася ніжняй палатай сойма. Ад кожнага павета ВКЛ шляхта выбірала па два паслы. Яны толькі выказвалі пазійыю павета і галасавалі згодна з выдадзенай ім пісьмовай інструкцыяй. У пасяджэннях маглі ўдзельнічаць (але не галасаваць) і прадстаўнікі сталічных гарадоў: Кракава і Вільні. Да сярэдзіны XVII ст. усе пастановы сойма — канстытуцыі — прымаліся большасцю галасоў.
    61
    
    ◄ Вальны сойм. Гравюра. 1622 г. На рэпрадукцыі пазначаны:
    1	— кароль і вялікі князь;
    2	— сенатары;
    3	— паслы ад паветаў
    е ■
    0 Уявіце сябе ўдзельнікам сойма і прапануйце пытанне для абмеркавання на пасяджэнні.
    ▲ Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
    0 Пры дапамозе схемы і тэксту параграфа раскажыце пра сістэму кіравання Рэчы Паспалітай. Асобна вызначце ролю ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Ці былі прычыны для незадаволенасці сваім становішчам у шляхты ВКЛ?
    62
    «Шляхецкая дэмакратыя». На працягуXVI—XVIII стст. шляхта набывала ўсё больш правоў і прывілеяў. Яны атрымалі назву «залатыя шляхецкія вольнасці» і сталі асновай дзяржаўнага ладу Рэчы
    Успомніце, якія правы шляхта ВКЛ атрымала ў выніку гэтых рэформаў.
    Паспалітай. Большасць адрозненняў у правах шляхты ВКЛ і Польшчы былі ліквідаваны рэформамі 1560х гг. Шляхціца і яго маёмасць нельга было арыштоўваць без рашэння суда. Шляхта выбірала манарха і была вызвалена ад падаткаў. Пры парушэнні каралём яе прывілеяў, каб дасягнуць сваіх мэт, яна мела права на стварэнне канфедэ £ рацый. Закон дазваляў ёй нават узброенае выступленне супраць	і
    караля — рокаш.
    Збліжэнне абедзвюх частак Рэчы Паспалітай спрыяла перайманню шляхтай ВКЛ польскай культуры. Запазычваліся не толькі правы і вольнасці палякаў, але і мова, звычаі, вера. Добрае валоданне польскай мовай станавілася неабходным патрабаваннем для палітычнай кар’еры. Усё гэта збліжала шляхту ВКЛ з польскай шляхтай, але аддаляла ад іншых сацыяльных пластоў ВКЛ: мяшчан і сялян, якія захоўвалі старабеларускую мову і культуру.
    Намаганні ВКЛ па захаванні самастойнасці. Статут ВКЛ
    1588 г. Вынікі Люблінскай уніі не задаволілі ні шляхту ВКЛ, якая не атрымала ўсяго таго, да чаго імкнулася, ні магнатаў. Роля апошніх на сойме, дзе пераважалі прадстаўнікі Польшчы, была меншай, чым у велікакняжацкай Радзе. Амаль адразу пасля падпісання Люблінскай уніі яе ўмовы сталі парушацца бакамі. У ВКЛ рэгулярна збіраліся асобныя ад Польшчы дзяржаўныя з’езды шляхты, выбіраліся кандыдатуры будучага манарха.
    У 1581 г. Стафан Баторый падпісаў закон аб стварэнні асобнага ад Польшчы найвышэйшага апеляцыйнага суда. Ім стаў Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага. Ён пачаў сваю дзейнасць у 1582 г. На яго пасяджэннях разглядаліся скаргі на дзеянні мясцовых уладаў, апеляцыі на рашэнні мясцовых судоў. Спачатку ІВ|а пасяджэнні праводзіліся чатыры разы на год: у Вільні, Троках, 21—23 Новагародку і Менску, пазней — двойчы на год.
    63
    Важным здабыткам для ВКЛ у захаванні сваёй самастойнасці стала прыняцце Статута ВКЛ 1588 г. Гэта быў асноўны закон дзяржавы. Важную ролю ў яго падрыхтоўцы адыгралі канцлеры Мікалай Радзівіл Руды і Астафей Валовіч.
    ▲ Астафей Валовіч
    Астафей Валовіч (1520—1587) — канцлер ВКЛ. Вылучыўся ў дыпламатычным, ваенным і грамадскапалітычным жыцці краіны. Прымаў удзел
    у падрыхтоўцы Статутаў ВКЛ 1566 і 1588 гг. Адзін з прынцыповых праціўнікаў падпісання Люблінскай уніі. Апякун кальвінізму. Шчыры прыхільнік гэтай плыні пратэстантызму, ён шмат зрабіў для яе пашырэння ў ВКЛ. Акрамя таго, ён прыклаў вялікія намаганні, каб
    стварыць у краіне вышэйшую навучальную ўстанову. Зараз гэта Вільнюскі ўніверсітэт — першы і старэйшы на землях былога ВКЛ.
    У сваім завяшчанні канцлер вызваліў усіх сваіх падданых ад прыгону. Чые інтарэсы, на вашу думку, былі найважнейшымі для канцлера ВКЛ?
    ◄ Першы аркуш Статута ВКЛ 1588 г.
    g Якія элементы аздаблення старонкі сведчаць пра значнасць дакумента?
    64
    Пры ўдзеле высокакваліфікаваных юрыстаўудалося падрыхтаваць выдатны помнік права. 3 невялікімі зменамі ён дзейнічаў на беларускіх землях на працягу 250 гадоў. Яго складальнікі кіраваліся ідэямі гуманізму і патрэбамі тагачаснага грамадства, у першую чаргу шляхты. Яго артыкулы абавязвалі манарха забяспечваць рэлігійны мір у дзяржаве. Статут замацаваў статус старабеларускай мовы як мовы дзяржаўных дакументаў. Ён забараняўусе крыніцы няволі (рабства), акрамя палону. Статут замацаваў адмежаванне асобнага прывілеяванага саслоўя — шляхты — і завяршыў працэс афармлення прыгоннага права.
    Новы асноўны закон Вялікага Княства Літоўскага перагледзеў многія палажэнні Люблінскай уніі. Статут забараняў польскай шляхце набываць землі і займаць пасады ў ВКЛ, захоўваў асобныя дзяржаўныя ўстановы, войска, права і скарб Княства. Значна паспрыяў зацвярджэнню Статута ВКЛ 1588 г. сярод іншых сенатараў падканцлер ВКЛ Леў Сапега, які атрымаў выключнае Ш|Ш права на яго друкаванне.	25—27
    Леў Сапега (1557—1633) — выдатны палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Паходзіў з заможнага шляхецкага роду. Пачаў сваю кар’еру як звычай
    ны пісар. Дзякуючы асабістым якасцям і добрай адукацыі змог стаць падканцлерам, потым канцлерам, ваяводам віленскім, вялікім гетманам. Здольны дыпламат і дасведчаны прававед, ён хутка стаў адным з найбагацейшых людзей свайго часу. На працягу жыцця двойчы мяняў веру: з праваслаўя перайшоў у кальвінізм, потым у каталіцтва.