Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
71
◄ Медаль у гонар перамогі пад Смаленскам
Як вы лічыце, чаму ў гонар гэтай перамогі быў выбіты медаль?
землі. Сабраўшы 25тысячнае войска, кароль Уладзіслаў ІУВаза (гады кіравання 1632—1648) рушыў да Смаленска. Пасля некалькіх бітваў расійскае войска было адцеснена ад горада і акружана. У лютым 1634 г. яно капітулявала.
Уладзіславу IV Вазе не ўдалося ўтрымаць поспех і ўвайсці ў Маскву. Вярнуць памежныя крэпасці ён таксама не здолеў. Увесну 1634 г. было падпісана Палянаўскае перамір’е на 20 гадоў. Да Расіі адышоў толькі адзін горад — Сярпейск. Уладзіслаў IV адмовіўся ад сваіх прэтэнзій на маскоўскі трон уза
Прасачыце па карце атласа, як змяніліся межы Рэчы Паспалітай на працягу першай паловы XVII ст.
мен на значную грашовую суму. Атрыманыя згодна з Дэвулінскім перамір’ем землі засталіся ў Рэчы Паспалітай.
sj^s Такім чынам, у першай палове XVII ст. Рэч Паспалітая праводзіла актыўную знешнюю палітыку на поўдні, усходзе і поўначы. У змаганні з Расійскай дзяржавай і Асманскай імперыяй ёй удалося адстаяць свае інтарэсы і вярнуць частку зямель на ўсходзе.
Доўгае супрацьстаянне са Швецыяй скончылася не на карысць Рэчы Паспалітай. Асабістая унія паміж гэтымі дзяржавамі была разарвана. Швецыі адышлі значныя тэрыторыі ў Прыбалтыцы, што прывяло да страты галоўных марскіх партоў і пагаршэння эканамічнага становішча ў краіне.
І. Вызначце асноўныя кірункі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст.
2. Назавіце прычыны паражэння Рэчы Паспалітайу вайнеса Швецыяй.
72
3. Запоўніце табліцу «Рэч Паспалітая ў войнах і канфліктах першай паловы XVII ст.». Ці можна назваць знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай паспяховай? Аргументуйце свой адказ.
Гады вайны Асноўныя прычыны Праціўнікі Асноўныя бітвы Вынікі
4*. Пры дапамозе дадатковых крыніц падрыхтуйце невялікае паведамленне пра адну з бітваў першай паловы XVII ст. Знайдзіце яе выяву і праілюструйце свой аповед.
§11. Сельская гаспадарка
Што такое запрыгоньванне? Калі пачалося заканадаўчае афармленне прыгоннага права ў ВКЛ?
Як змянілася эканамічнае жыццё краіны ў выніку валочнай памеры? Як гэтая рэформа паўплывала на становішча сялян?
Перадумовы аграрнай рэформы. У другой палове XVI — першай палове XVII ст. паспяховае развіццё дзяржавы паранейшаму залежала ад сельскай гаспадаркі. Валоданне зямлёю не толькі забяспечвала сталы даход, але і рабіла чалавека ўплывовым.
▲ Землеўладальнікі ў Рэчы Паспалітай
Са Статута ВКЛ 1588 г.
Простага стану чалавек, не атрымаўшы раней ад нас, гаспадара, вольнасці шляхецкай, маёнткаў і зямель шляхецкіх ніякім звычаем займець, ані купляю сваёю на вечнасць набываць не можа. Хто не меў права валодаць зямлёй?
Развіццё гарадоў унутры краіны і рост насельніцтва ў краінах Заходняй Еўропы выклікалі павелічэнне попыту на збожжа.
■ пшаніца ■ жыта
■ грэчка гарох
■ ячмень ■ авёс проса лён
24
2020
1566г. 1588 г.
А Змены кошту на прадукцыю раслінаводства (за 60 снапоў у грошах)
Як вы лічыце, продаж якой сельскагаспадарчай культуры даваў найбольшы прыбытак? Чаму?
Найбольшы прыбытак ад продажу збожжа маглі атрымаць шляхціцы, бо іх тавары не абкладаліся пошлінамі. Аднак, каб атрымаць больш даходу, трэба было перабудаваць усю гаспадарку. Таму землеўласнікі пачалі шукаць новыя формы гаспадарання. Гэта спрыяла пераходу ад натуральнай да таварнай гаспадаркі.
«Устава на валокі» 1557 г. і яе рэалізацыя. Першыя спробы гаспадарчага рэфармавання былі зроблены ў 1530—1540хгг. каралевай Бонай Сфорца. Паводле яе загаду былі вызначаны дакладныя
74
памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў. Пераўтварэнні, праведзеныя ёю ў Клецкім і Пінскім стараствах, далі хуткі эканамічны эфект.
®Бона Сфорца (1494—1557)— каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Жонка Жыгімонта I Старога. Паходзіла з дынастыі міланскіх герцагаў. Дзейнасць каралевы і яе акружэння значна спрыяла распаўсюджванню на беларускіх землях здабыткаў італьянскага Адраджэння. Выхаваная лепшымі італьянскімі гуманістамі, яна выкарыстоўвала свае веды на карысць новай радзімы. За ўласныя грошы яна разгарнула актыўнае добраўпарадкаванне і будаўніцтва ў гарадах і сваіх прыватных уладаннях.
▲ Бона Сфорца.
Мастак Л. Кранах Малодшы.
Сярэдзіна XVI ст.
Дзякуючы эканамічнаму таленту стала адной з найбагацейшых жанчын свайго часу. Для перавозкі яе каштоўных рэчаў і грошай спатрэбілася каля 60 вазоў. \ ~ \
У 1550я гг. Жыгімонт II Аўгуст, каб павялічыць прыбыткі скарбу, правёў дзяржаўную рэформу ў галіне сельскай гаспадаркі. Асноўным дакументам аграрнай рэформы (валочнай памеры) стала «Устава на\ валокі» 1557 г.
Усе ворыўныя землі падзяляліся на стандартнага памеру надзелы — валокі. Адна валока складала каля 21,36га. Калі зямля была дрэннай якасці, памеры валокі маглі лавялічыць амаль удвая. Валока станавілася і асноўнай адзінкай абкладання сялян павіннасцямі. Раней падаткі збіраліся з сялянскай гаспадаркі, пры гэтым колькасць зямлі і членаў сям’і не ўлічвалася. Як правіла, у большасці сялянскіх гаспадарак мелася паўвалокі. 33—34 Калі сям’я магла дазволіць сабе апрацаваць большую коль
касць, то яна брала валоку. На ўрадлівых землях ствараліся фальваркі.
На ўсходзе, дзе разгарнуліся асноўныя падзеі Лівонскай вайны, правядзенне рэформы расцягнулася амаль на стагоддзе. Высокая
75
прыбытковасць фальваркавай гаспадаркі пераканала землеўласнікаў у яе эфектыўнасці. Паступова валочная памера была праведзена і ў прыватных уладаннях.
Вынікі рэформы. Афармленне прыгоннага права. Аграрная рэформа прывяла да значнага ўздыму сельскай гаспадаркі і павышэння яе прыбытковасці. Павялічыліся плошчы пасеваў за кошт распрацоўкі пад ворыва лясоў. У дзяржаве стаў актыўна развівацца ўнутраны гандаль. Адбыўся пераход да больш дасканалай агратэхнікі, замацавалася трохполле, павысілася ўраджайнасць. Для апрацоўкі глебы сталі масава выкарыстоўвацца плуг і конная запрэжка. Была зменена сістэма збору падаткаў. Яны сталі спаганяцца не з гаспадаркі (падымны падатак), а з валокі (пазямельны падатак). Адначасова сяляне былі канчаткова прыпісаны да сваіх зямельных надзелаў.
Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. завяршылі запрыгоньванне сялян. Згодна са Статутам ВКЛ 1588 г. большасць іх страцілі асабістую свабоду. Селянін і яго маёмасць прызнаваліся ўласнасцю феадала і падлягалі яго суду. Сялянам забаранялася пакідаць сваю зямлю і ўласніка. Спачатку Статут 1566 г. дазваляў шукаць уцекачоў 10 гадоў. 3 1588 г. тэрмін пошуку збеглых павялічыўся да 20 гадоў.
◄ Гравюра. XVI ст.
0 Вызначце, які этап сельскагаспадарчай працы адлюстраваны на гравюры. Раскажыце, з дапамогай якіх жывёл і прылад працы абраблялі глебу.
76
Феадальныя павіннасці. Памер і від павіннасцяў залежаў ад якасці і колькасці зямлі ў сялянскай сям’і і вызначаўся землеўласнікам. Феадал быў зацікаўлены, каб кожная гаспадарка ўвесь час прыносіла прыбытак. Таму існавалі розныя формы гаспадарання і асноўныя віды павіннасцяў.
Катэгорыі сялян
▲ Павіннасці сялян
о Пры дапамозе схемы і тэксту параграфа вызначце памер і сутнасць павіннасцяўдля кожнай катэгорыі сялян.
У маёнтках, дзе існавалі фальваркі, сяляне выконвалі паншчыну. У цяглых сялян яна спачатку складала 2 дні на тыдзень з валокі. У дадатак яны плацілі і чынш ад 6 да 21 гроша ў год. На неўрадлівых і рэдказаселеных землях фальваркавапаншчынная сістэма не атрымала значнага пашырэння. Там сяляне за карыстанне зямлёй плацілі толькі чынш.
У пачатку XVII ст. сфарміравалася катэгорыя асадных сялян, якія плацілі чынш ад 66 да 106 грошаў у год. У Падняпроўі і Падзвінні заставалася шмат даннікаў. Акрамя таго, усе сяляне выходзілі на розныя працы (гвалты, талокі) і плацілі натуральны падатак — дзякла. Звычайна гэта быў воз сена, дзве бочкі аўса, гусь, дзве курыцы, 20 яек.
77
Кошт прадуктаў харчавання і іншых тавараў (канец XVI ст.)
Жывёлы і прадукты харчавання Цана, грошаў Побытавыя рэчы і прылады працы Цана, грошаў
Масла, мёд (крынка) 30 Палатно льняное простае (локаць) 2
Цыбуля, агуркі салёныя (бочка) 20
Бурак, морква, рэпа, рэдзька, агуркі свежыя (бочка) 6 Палатно льняное тонкае (локаць) 6
Яйкі (дзясятак) 0,2 Кажух жаночы 70
Паляўнічы сабака 300 Сукно простае з воўны (локаць) 3
Гусь, курыца 3 Сякера, каса 6
Сена (воз) 8 Серп 2
Карова 100 Воз сялянскі 6
Конь, вол 60 Сані сялянскія 2
Падлічыце з дапамогай тэксту параграфа, колькі грошаў трэба было заплаціць селяніну замест натуральных выплат. Вызначце, што вырошчвалі і прадавалі ў гэты час.
Сялянеслугі заставаліся асабіста вольнымі. Яны выконвалі ваенную службу, уваходзілі ў склад сельскай адміністрацыі. Асобную групу складалі сельскія рамеснікі і тыя, хто займаўся рознымі промысламі. Іх асноўнай павіннасцю было выкананне сваіх прафесійных абавязкаў. Надзвычайнае павелічэнне павіннасцяў і падаткаў прыводзіла да незадавальнення сялян.
▲ Формы супраціву сялян
Як вы лічыце, якая з формаў супраціву сустракалася часцей за ўсё? Аргументуйце свой адказ.
78
У першай палове XVII ст. ВКЛ ператварылася ў аднаго з асноўных пастаўшчыкоў збожжа ў краіны Заходняй Еўропы. Павелічэнне даходаў дзяржаўнага скарбу і землеўласнікаў спрыяла ўмацаванню эканомікі краіны. Асноўнай формай гас
падаркі стала фальваркавапаншчынная сістэма. Яна праіснавала на беларускіх землях да канца XIX ст. У выніку ў краіне актыўна развіваўся гандаль і таварнаграшовыя адносіны. У сваю чаргу, гэта садзейнічала развіццю культуры, адукацыі, вайсковай справы.
1. Чым можна растлумачыць уздым сельскай гаспадаркі ВКЛ у XVI ст.?
2. Складзіце табліцу «Аграрная рэформа 1557 г.».
Прычыны Мэты Мерапрыемствы Вынікі
Экія дакументы завяршылі запрыгоньванне сялян? Чым адрозніаўся прыгонны селянін ад вольнага чалавека?
4. Патлумачце словы Л. Сапегі: «Для каго селянін халоп халопам, для мяне ж вяльможны, яснавяльможны. Бо калі сялян мець не буду, тады і сам яснавяльможным панам не буду». Выкажыце меркаванне, ці былі зацікаўлены землеўласнікі ў дабрабыце сялян. Абгрунтуйце свой адказ.
§12. Гарадское жыццё
Што такое магдэбургскае права?
Як змяніліся беларускія гарады? Што новага з’явілася ў развіцці рамяства і гандлю?
Гарады і мястэчкі. 3 сярэдзіны XVI ст. стала расці колькасць гарадскога насельніцтва на беларускіх землях. Гэтаму спрыялі эканамічныя пераўтварэнніў краіне. Правядзенне валочнай памеры