• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    101
    
    Тагачасная літаратура беларускіх зямель была шматмоўнай. BaraTa твораў у той час перакладалася і на старабеларускую мову. Адукаваныя жыхары ВКЛ чыталі не толькі тэксты Святога Пісання і рэлігійную літаратуру. Сталі папулярнымі і свецкія творы. Чытачы пазнаёміліся з падзеямі Траянскай вайны, жыццём Аляксандра Македонскага, раманамі пра Трыстана і Ізольду.
    Росквіт літаратуры прывёў да пашырэння кнігадрукавання, развіцця кніжнай мініяцюры і гравюры. Разуменне каштоўнасці друкаванага слова, даступнасць кніг спрыялі стварэнню прыватных бібліятэк.
    Станаўленне сістэмы адукацыі. Віленская езуіцкая акадэмія. У выніку рэлігійных пераўтварэнняў стала актыўна развівацца школьная адукацыя. У другой палове XVI ст. пачалі дзейнічаць сярэднія навучальныя ўстановы — гімназіі і калегіумы. Яны складаліся з 5 класаў. Прычым у старэйшых класах навучаліся па два гады. У школах усіх канфесій асноўная ўвага надавалася рэлігійнаму выхаванню моладзі. Малітвы і наведванне царкоўных службаў былі абавязковыя. Праграмы навучання езуітаў лічыліся аднымі з найлепшых і не пераглядаліся аж да сярэдзіны XVIII ст. У езуіцкіх калегіумах вучні атрымлівалі грунтоўныя гуманітарныя
    Адукацыя
    Вышэйшая
    Віленская акадэмія
    Сярэдняя гімназіі і калегіумы
    Пачатковая школы пры храмах, хатняя адукацыя
    А Узроўні навучання ў ВКЛ
    У чым адрозненне сістэмы навучання ў ВКЛ ад сучаснай?
    102
    і матэматычныя веды. Там маглі бясплатна навучацца прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў. Высокі ўзровень адукацыі і перадавая на той час методыка выкладання прынеслі вядомасць езуіцкім школам.
    У 1579 г. пры падтрымцы Стафана Баторыя віленскі калегіум быў пераўтвораны ў Віленскую акадэмію. Яна стала першай вышэйшай навучальнай установай у ВКЛ. Акадэмія спачатку мела два факультэты: філасофскі і тэалагічны. У 1640я гг. да іх дадаліся юрыдычны і медыцынскі. Віленскія езуіты валодалі самай вялікай бібліятэкай у ВКЛ. Сярод выкладчыкаў Віленскай акадэміі было шматзнакамітых тэолагаў, філосафаў, паэтаў.
    Развіццё сістэмы адукацыі паспрыяла станаўленню гуманітарных навук. Пашыраліся веды пра ВКЛ і беларускія землі за межамі дзяржавы. Гэтаму спрыялі адукацыйныя падарожжы маладых шляхціцаў па краінах Заходняй Еўропы, напісанне твораў па гісторыі краіны. Сярод іх варта адзначыць хронікі Мацея Стрыйкоўскага і Аляксандра Гваньіні, першую дакладную карту ВКЛ Тамаша Макоўскага (1603).
    ▲ Галоўны двор Віленскай акадэміі. Малюнак XIX ст.
    [(«.flreft#*^ tAfawt^iri.
    ^йнііріій/^ш^
    •• i *	« t&? PW** J I. von , «rati tStSnr,
    вЖі^Л'Л «ht* t>O9v» КМм»лМг07 Zv p: >3
    »>. Падзеі і працэсы ў рэлігійным 0 ' жыцці дзяржавы далі штуршок да стварэння сеткі навучальных устаноў, развіцця літаратуры і кнігадрукавання. На беларускіх землях пашыралася мураванае дойлідства. У помніках архітэктуры і мастацтва модныя павевы заходнееўрапейскіх стыляў спалучаліся з мясцовымі народнымі традыцыямі. Магутныя сцены і вежы набліжалі храмы да крэпасцяў, але фасады з вежамізваніцамі вызначаліся ламанасцю, хвалістасцю ліній. Унутранае ўбранне ўражвала багаццем аздаблення алтароў і сцен. У выніку ўзнік свой, мясцовы стыль — беларускае барока, адрозны ад барока іншых краін Еўропы.
    
    1.	Вызначце адметныя рысы развіцця літаратуры і кнігадрукавання на землях ВКЛ у другой палове XVI — першай палове XVII ст.
    2.	Пры дапамозе схемы на с. 102 і тэксту параграфа ахарактарызуйце сістэму навучання ў сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст.
    3.	Назавіце асноўныя рысы барока. Што, на ваш погляд, адрознівае будынкі ў стылі барока, Рэнесансу і готыкі? Для адказу скарыстайцеся ілюстрацыямі § 6.
    4.	Якая сувязь існуе паміж ідэямі Контррэфармацыі і стылем барока? 5*. 3 дапамогай дадатковых крыніц інфармацыі падрыхтуйце паведамленне пра аднаго з дзеячаў культуры ці помнік другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. Ці ёсць у вашай мясцовасці будынкі гэтага перыяду? Падрыхтуйце прэзентацыю (віртуальную выставу) па тэме параграфа.
    §16. Этнічныя працэсы
    Якія народы складалі аснову насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага?
    Калі ўзнікла беларуская народнасць і што гэтаму паспрыяла? Як называлі сябе беларусы ў той час?
    % ф
    Фарміраванне беларускай народнасці. Эпоха Вялікага Княства Літоўскага пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі. Але, напэўна, самым важным яе вынікам было тое, што менавіта ў гэты
    107
    час склаўся самастойны беларускі этнас. Працэс яго фарміравання бярэ пачатак у старажытных часах. Аднак асобная беларуская народнасць склалася толькі ў XIV—XVI стст.
    ▲ Пагоня — дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага і большасці яго зямель
    0 Які герб мае сёння ваш горад (пасёлак, вёска)? *Якую выяву вы самі размясцілі б на гербе свайго населенага пункта? Свой адказ растлумачце.
    Якія народы належаць да ўсходнеславянскіх?
    Да ўтварэння беларускай народнасці прывёўцэлы шэрагспрыяльных фактараў. Адным з галоўных было тое, што ўсе беларускія землі ў гэты час знаходзіліся ў складзе адной дзяржавы. У выніку пастаянных кантактаў жыхароў розных частак краіны станавіліся больш падобнымі культура і звычаі. Яшчэ адным аб’яднальным момантам былі ганддёваэканамічныя сувязі. Збліжалі таксама служба ў адным войску, адзіная палітычная сістэма і сістэма ўлады, у тым ліку агульны манарх. Жыхары розных абласцей краіны прызнавалі сваёй агульнадзяржаўную сімволіку. А насельнікі адной зямлі ці горада мелі аднолькавы герб.
    Усё гэта адрознівала жыхароў беларускіх зямель ад жыхароў замежных краін. Але было і тое, што заставалася ў беларусаў падобным з суседнімі народамі. Напрыклад, з іншымі ўсходнімі славянамі беларусаў паранейшаму збліжалі праваслаўная вера і падабенства моў.
    Тым не менш пры ўсіх супольных рысах, якія аб’ядноўвалі людзей у народнасць, унутры яе захоўваўся падзел. Адной з самых значных перашкод на шляху фарміравання народнасці была іерархія пластоў грамадства. Прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў лічылі, што яны больш высокага паходжання і лепшыя за іншых. Асабліва гэта было
    ўласціва шляхціцам. Яны нават сталі выступаць з ідэяй, што паходзяць
    108
    ад асобнага народа — старажытных сарматаў. Узнікла цэлая адмысловая сістэма поглядаў шляхецкага саслоўя — сарматызм.
    Ён стаў асаблівасцю шляхецкай культуры ўсёй Рэчы Паспалітай. Яго ідэі зарадзіліся ў Польшчы, але ў канцы XVI — пачатку XVII ст. пачалі пашырацца і на землях Вялікага Княства Літоўскага. «Шляхціцсармат» — гэта патрыёт сваёй Айчыны, абаронца свабод (у першую чаргу шляхецкіх вольнасцяў), каталіцкай веры. Ён — узор шчырасці, гасціннасці, годнасці. Ідэалы сарматызму былі блізкія шляхце ВКЛ. Гэта знайшло адлюстраванне ў самых розных сферах жыцця, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і мастацтве.
    ▲ Сармацкія ўрачыстасці XVII ст.
    Ha фоне багатага палаца і парку, упрыгожанага фантанамі і статуямі, адбываецца баляванне. Гаспадар нічога не шкадуе для дарагіх гасцей. За адным сталом сабраліся і магнаты, і шляхціцы. Слугі ледзьве паспяваюць прыносіць ежу і напоі. Слых радуюць музыка і спевы. Як вы думаеце, якія рысы «сармацкага» ладу жыцця адлюстраваны на карціне?
    е
    тг
    3 цягам часу ўсё больш мясцовых магнатаў і шляхціцаў выкарыстоўвалі ў штодзённым жыцці польскую мову і засвойвалі польскія традыцыі. Але, нягледзячы на гэта, яны заставаліся патрыётамі ВКЛ і заўсёды адрознівалі сябе ад польскай шляхты.
    109
    ▲ Гравюра пачатку XVI ст. Справа паказаны русіны
    Формы этнічнай і мясцовай самасвядомасці. Самай важнай адзнакай складвання таго ці іншага народа з’яўляецца этнічная (нацыянальная) самасвядомасць. Іначай кажучы, чалавек належыць да таго народа, да якога ён сам сябе прылічвае. У XIV—XVI стст. большая частка жыхароў сучаснай Беларусі называла сябе «русь», «русіны». Толькі на паўночным захадзе, дзе пражывала нямала балтаў, былі пашыраны таксама саманазвы «літва», «літвін». Але паза межамі Вялікага Княства Літоўскага ўсіх яго жыхароў нярэдка называлі літвінамі. Гэта было звязана з тым, што слова «Літоўскае» стаяла на першым месцы ў назве дзяржавы.