Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
► Выява Магілёва
е
3 дзённіка расійскага дыпламата П. А. Талстога
1697 г. ...Горад Магілёў вялікі, каля горада пасады вялікія, у пасадах шмат садоў. Той горад Магілёў нашмат большы за Сма ; ленск. Вакол пасадаў горад земляны, ад ракі Дняпра пачаты і да ракі Дняпра прыведзены. Верхні горад земляны таксама вельмі : высокі; у горад дзве праезджыя брамы мураваныя, а дзве драўляныя, I вежаў навокал няма. У Магілёве жывуць купецкія людзі. Той горад каменны, называецца «каралеўская эканомія», ці «каралеўскі», | «палацавы», а палякі папросту завуць той горад «каралеўская кухня». Жыхары Магілёва — мяшчане, усе святой грэчаскай веры.
о Параўнайце выяву і гістарычную крыніцу. Як вы лічыце, чаму Магілёў адрадзіўся хутчэй за іншыя населеныя пункты? Пра што сведчыць наяўнасць у горадзе каменных пабудоў?
131
Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Пры адраджэнні сельскай гаспадаркі дзяржава таксама сутыкнулася з мноствам цяжкасцяў. Падчас вайны шмат вёсак было спалена, ворныя землі прыйшлі ў запусценне. У сялян засталося мала свойскай жывёлы. Да гэтага дадаліся неўраджаі, якія выклікалі голад і эпідэміі. Сяляне не маглі забяспечыць сябе і выплачваць падаткі. Таму яны масава сталі ратавацца ўцёкамі ў заходнія часткі дзяржавы і Расію. «У наваколлях — галота, у некаторых вёсках няма ніводнага селяніна, валок не аруць. Сярод люду, што застаўся, пануе страшэнная галеча», — пісаў адзін са шляхціцаў. Зямля дрэнна апрацоўвалася і ўгнойвалася, таму ўраджайнасць зніжалася. Каб знайсці грошы, землеўласнікі павысілі паншчыну да 4—5 дзён у тыдзень з гаспадаркі. Маёнткі сталі масава здаваццаў арэнду (часовае ўладанне). Арандатара не цікавіў дабрабыт сялян. Ён хацеў за кароткі час атрымаць найбольшы прыбытак. Падаткі і павіннасці сялян усё раслі, а самі вёскі прыходзілі ў стан поўнай галечы.
Становішча палепшыла заснаванне новых тыпаў паселішчаў — слабод. Іх жыхары атрымлівалі падатковыя льготы на 5—15 гадоў. Акрамя сялян туды ахвотна перасяляліся і мяшчане. Асабліва шмат слабод узнікла на ўсходзе краіны. Землеўласнікі заахвочвалі сялян распрацоўваць пусткі. За такі дадатковы надзел сялянам памяншаліся павіннасці. Гэта прываблівала ўцекачоў з Расіі. У выніку да канца стагоддзя павялічылася колькасць насельніцтва, выраслі памеры пасяўных зямель, колькасць цяглавай жывёлы. Аднак адбудаваць гарады і аднавіць гаспадарку да ранейшага ўзроўню так і не ўдалося, бо гэтаму перашкодзіла Паўночная вайна 1700—1721 гг.
◄ Сельскагаспадарчыя работы. Малюнак з дакумента XVIII ст.
132
Унутрыпалітычная барацьба. Ад ваенных разбурэнняў пацярпелі і сяляне, і мяшчане, і шляхта. Усё больш шляхціцаў бяднела і не магло пракарміцца са сваіх маёнткаў. Яны былі вымушаны ісці на службу да магнатаў. Разам з дабрабытам шляхціцы страчвалі і палітычную самастойнасць.
► Пан і слуга. Мастак Я. П. Норблін. XIX ст.
g Вызначце, дзе на малюнку панмагнат, а дзе слугашляхціц. Пра што, на ваш погляд, яны маглі размаўляць? *Складзіце дыялог.
На палітычнае жыццё краіны ўсё больш стала ўплываць саперніцтва магнацкіх родаў.
Гады
Знаходзіліся пры ўладзе
1670я гг. — пачатак 1680 гг.
Пацы
Пачатак 1680х — 1700 г.
Сапегі
1700—1703 гг.
Змагаліся за ўладу
Сапегі, Радзівілы
_______
Агінскія, Вішнявецкія, Пацеі, Радзівілы
Вішнявецкія, Агінскія, Пацеі
Сапегі
▲ Саперніцтва магнацкіх родаў
0 Прасачыце з дапамогай схемы, якія роды змагаліся за ўладу ў апошняй трэці XVII — пачатку XVIII ст.
Сойм і павятовыя соймікі з органаўулады ператвараліся ў месца звядзення асабістых рахункаў магнатаў. Вольнасці, якімі так ганарылася шляхта, абумовілі крызіс Рэчы Паспалітай. Найбольшую шкоду прыносіла права ліберум вета (свабоднага «забараняю»), Згодна з ім усе рашэнні на соймах павінны былі прымацца толькі аднагалосна. Нават
е
133
Успомніце, што яшчэ акрамя права ліберум вета ўключалі залатыя шляхецкія вольнасці.
адзін пасол меў права выказаць нязгоду з любым рашэннем і такім чынам сарваць сойм. Упершыню сойм быў сарваны словамі «я за
бараняю» ў 1669 г. Пазней такая практыка зрабілася сталай.
Магнаты ўмела выкарыстоўвалі гэтае права і не давалі праводзіць ніякія рэформы. Магнацкія групоўкі выступалі супраць умацаван
Як вы лічыце, чым пагражала магнатам узмацненне цэнтральнай улады?
ня ўлады манарха. Часам узрастання моцы магнацкіх груповак стаў перыяд уладарання Яна ШСабескага (гады кіравання
1674—1696). Магнаты імкнуліся атрымаць як мага больш вышэйшых
пасад. Дамогшыся іх, яны пераходзілі ў апазіцыю да караля.
▲ Ян III Сабескі. Невядомы мастак. XVIII ст.
®Ян III Сабескі (1629—1696) — выдатны палкаводзец і дзяржаўны дзеяч. У 1674 г. абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Вылучыўся сваімі ваеннымі перамогамі: у 1673 г. пад Хацінам, у 1683 г. пад Венай. У ВКЛ змагаўся супраць Пацаў I падтрымаў узмацненне роду Сапегаў.
Сітуацыя ўскладнілася з сярэдзіны 1680х гг. У гэты час Сапегі змаглі засяродзіць у сваіх руках усе вышэйшыядзяржаўныя пасады. Прыхільнікігэтага роду рабавалі маёнткі сапернікаў застрашвалі
іх, зрывалі соймы. Да таго ж Сапегі актыўна супрацоўнічалі з замежнымі ўрадамі. У выніку замежныя краіны пачалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Незадаволеная палітыкай Сапегаў шляхта стала аб’ядноўвацца. Партыя атрымала назву рэспубліканцаў, бо яе ўдзельнікі хацелі дамагчыся рэальнай палітычнай роўнасці шляхты і магнатаў.
Пасля смерці Яна III Сабескага супрацьстаянне фактычна перарасло ў грамадзянскую вайну. Выбранне на трон саксонскага князя, які стаў новым каралём Аўгустам //(гады кіравання 1697— 1706,1709— 1733) не спынілаўзброеныя сутычкі. У лістападзе 1700 г. пад Алькенікамі
134
каля Вільні адбылася вырашальная бітва. Рэспубліканцы на чале з Міхалам Сервацыем Вішнявецкім перамаглі Сапегаў. Тыя мусілі ратавацца ўцёкамі. Сапегі былі пазбаўлены сваіх пасад, маёнткаў у ВКЛ і асуджаны на выгнанне. На першыя ролі ў ВКЛ выйшлі лідары рэспубліканцаў: Вішнявецкія, Агінскія і Пацеі.
Апошняя трэць XVII ст. стала часам паступовага аднаўлення жыцця ў краіне пасля 20 гадоў цяжкіх войнаў. У той жа час не былі вырашаны многія ўнутраныя і знешнепалітычныя праблемы. Самай сур’ёзнай з іх стала безупынная барацьба магнацкіх груповак, якая аслабляла дзяржаўную ўладу.
е “ЙГ
1. Прааналізуйце, як змянілася становішча розных катэгорый насельніцтва ў другой палове XVII ст.: а) сялян; б) мяшчан; в) шляхты. Што стала прычынай гэтых змен?
2. Назавіце прычыны перасялення ў вёску часткі гарадскіх рамеснікаў
у апошняй трэці XVII ст.
3. Пералічыце спосабы аднаўлення гаспадаркі. Ці былі яны паспяховымі?
4. Ці можна было пазбегнуць супрацьстаяння магнацкіх груповак? *Уявіце сябе прыхільнікам адной з іх і складзіце прамову ў абарону інтарэсаў сваіх паплечнікаў на сойме.
5. Прааналізуйце прычыны, склад удзельнікаў і вынікі грамадзянскай вайны.
6*. Ці адпавядаў сітуацыі другой паловы XVII ст. выраз: «Шляхціц, хоць найбяднейшы, быў роўны магнату...»? Аргументуйце свой адказ.
§ 20. Паўночная вайна 1700—1721 гг. на беларускіх землях
Якія вынікідля ВКЛ мелівойны са ШвецыяйуХ\/ІІ ст.? Чым скончыўся канфлікт Сапегаў з рэспубліканцамі ў 1700 г.?
Як Рэч Паспалітая аказалася ўцягнутай у чужую вайну? Якія наступствы гэта мела для беларускіх зямель?
Прычыны і пачатак вайны. На працягу XVII ст. пад кантролем
Швецыі аказалася амаль усё ўзбярэжжа Балтыйскага мора. Незадаволеныя такой сітуацыяй дзяржавы (Расія, Данія і Саксонія) утварылі супраць яе Паўночны саюз.
Чаму Балтыйскае ўзбярэжжа мела для ВКЛ важнае значэнне? Складзіце схему «Супрацьстаянне бакоў падчас Паўночнай вайны».
135
Каралю Аўгусту II было важна вярнуць Рэчы Паспалітай страчаныя раней землі Лівоніі. Гэта ўзмацніла б яго пазіцыі ў краіне. Аднак магнаты і шляхта ваяваць не жадалі. Таму напачатку 1700 г. Аўгуст II пачаў вайну сіламі толькі саксонскіх войскаў. Яны ўзялі ў аблогу Рыгу.
▲ Аўгуст II.
Мастак Н. дэ Ларгілье. Пачатак XVIII ст.
Аднак шведы вельмі хутка разбілі войскі саксонцаў і іх саюзнікаў. Пазбегнуць поўнага паражэння Аўгуст II мог, толькі ўцягнуўшы Рэч Паспалітую ў вайну са Швецыяй.
Аўгуст II Ветын (1670—1733) — саксонскі князь; манарх Рэчы Паспалітай у 1697—1706, 1709—1733 гг. Атрымаў у сучаснікаў мянушку Моц
ны, бо ламаў рукамі падковы, змінаў срэбраныя кубкі. У 1706 г. пасля акупацыі шведамі Саксоніі адмовіўся ад трона Рэчы Паспалітай. Вярнуўся на трон у 1709 г. у сувязі з паражэннем шведаў пад Палтавай.
Унутрыпалітычны канфлікт у ВКЛ і ўварванне шведскіх войскаў. У гэты час у ВКЛ працягваўся канфлікт паміж рэспубліканцамі і Сапегамі. Абодва бакі шукалі падтрымку як у самой краіне, так і за яе межамі. Сапегі ўсяляк імкнуліся атрымаць дапамогу ад шведаў, якія ўвайшлі на тэрыторыю ВКЛ. Акрамя таго, яны стварылі ў сваіх уладаннях казацкасялянскія атрады. Гэтыя атрады перамаглі рэспубліканцаў пад Дуброўнам, Старым Быхавам і Галоўчынам.
Рэспубліканцы супрацоўнічалі з Расіяй і абяцалі ваяваць са шведамі за царскае ўзнагароджанне. Яны спадзяваліся таксама на дапамогу Расійскай дзяржавы ў змаганн і з сялянскаказацкімі атрадамі на ўсходзе беларускіх зямель. Таму рэспубліканцы ад імя Вялікага Княст
* > Ці мела права ВКЛ падпісваць міжна
родныя дамовы без згоды Польшчы?
ва Літоўскага падпісалі дамову з Расіяй. Гэты дагавор быў заключаны са згоды караля. Такім чынам, спачатку Аўгуст II уця
гнуў у Паўночную вайну ВКЛ, а потым і ўсю Рэч Паспалітую.
136
Баявыя дзеянні на беларускіх землях. Баявыя дзеянні перакінуліся на землі ВКЛ. Рэспубліканцам не хапала сіл супрацьстаяць шведам, і тыя хутка захапілі Гародню і Вільню. Далей шведскія войскі накіраваліся ў Польшчу, дзе занялі Варшаву.
Шляхта Рэчы Паспалітай раскалолася на прыхільнікаў Аўгуста II і яго праціўнікаў Апошнія з дапамогай шведаў у 1704 г. пазбавілі Аўгуста II кароны і абралі новым каралём Станіслава Ляшчынскага. У адказ прыхільнікі Аўгуста II аб’ядналіся ў Сандамірскую канфедэрацыю. Яе ўдзельнікі выказаліся за працяг вайны са Швецыяй і заключылі саюз з Расіяй.
▲ Станіслаў Ляшчынскі. Мастак А. Маніёкі. Пачатак XVIII ст.
Сумесная барацьба Фінансавая і ваенная
са Швецыяй падтрымка ад Расіі
Дапамога Рэчы Паспалітай УМОВЬІ гірава расійскіх войскаў у заваяванні шведскай праводзіць ваенныя дзеянні