Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
часткі Лівоніі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай
▲ Умовы саюзу Сандамірскай канфедэрацыі з Расіяй
Вызначце, якія абавязкі ўзялі на сябе саюзнікі. Хто з удзельнікаў быў больш зацікаўлены ў саюзе?
Увосень 1704 г. расійскія войскі размясціліся на поўначы беларускіх зямель. У наступным годзе яны ўжо былі пад Гародняй, дзе пабудавалі ўмацаваны лагер. Але шведскі кароль Карл XII з войскам імкліва падышоў да горада і акружыў праціўніка. Расійскім войскам удалося вырвацца, пераправіўшыся ў час ледаходу праз Нёман. Шведы гналіся за імі да Пінска, дзе іх рух спыніла паводка на рэках.
Расійскія і шведскія жаўнеры спусташалі не толькі гарады і вёскі. Неаднаразова яны нападалі на каталіцкія і ўніяцкія храмы і манастыры. Вынікам гэтага стала нарастанне варожасці да пратэстантаў і праваслаўных у краіне.
6. Зак. 1334.
137
Падчас наведвання Полацка ў ліпені 1705 г. Пётр I завітаў у Сафійскі сабор, які на той час быў ужо ўніяцкім. Абураны цар разам са сваёй світай напаў на мясцовых манахаўбазыльянаў. Частка з іх была забіта, а Сафійскі сабор і манастыр расійскія жаўнеры разрабавалі. Па загадзе цара ў сутарэннях сабора зрабілі сховішча пораху. Напярэдадні адыходу з горада расійскіх войскаў сховішча выбухнула. Сабор быў амаль цалкам разбураны.
Улетку 1706 г. шведская армія ўвайшла ў Саксонію. Гэта прымусіла Аўгуста II адмовіцца ад кароны Рэчы Паспалітай і саюзу з Расіяй. Аднак Сандамірская канфедэрацыя не прызнала гэтае рашэнне.
Бітвы пад Галоўчынам і Лясной.У 1708 г. асноўныя шведскія сілы праз Гародню і Менск рушылі на Расію. Зяіпеня 1708г. каля мястэчка Галоўчын (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) шведскае войска колькасцю 12,5 тыс. чалавек перамагло расійскае войска, сілы якога былі ўтрая большымі. Шведам дасталіся гарматы і вялікая колькасць боепрыпасаў. Кароль Карл XII высока ацаніў сваю перамогу і загадаў выбіць медаль з надпісам: «Пераможаны лясы, балоты, апоры і непрыяцель». Шведы занялі Магілёў, аднакдалей натэрыторыю Расіі не пайшлі.
3 успамінаў шведскага жаўнера
Наш шлях да месца быў вельмі цяжкім. Дождж ішоў больш за 6 тыдняў, дарогі летам былі горай, чым у лістападзе. Адзін Бог ведае, колькі мы намучыліся. На шляху не сустрэлі ніводнага чалавека. Я сведчу, што ніхто з нас не мог купіць ні хлеба, ні піцця... Што перашкаджала далейшаму руху шведскіх войскаў у Расію?
У гэты час шведскі кароль Карл XII па запрашэнні казацкага гетмана Івана Мазепы накіраваўся ва Украіну. 3 Рыгі з запасамі правіянту і фуражу на дапамогу Карлу XII рухаўся 13тысячны корпус генерала Адама Левенгаўпта. Цар Пётр I вырашыў перашкодзіць злучэнню шведскіх войскаў. 28 верасня 1708 г. каля вёскі Лясная 96 (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці) 12тысячная расійская
138
► Бітва каля вёскі Лясная. Мастак П. Д. Мартэнмалодшы. Фрагмент. XVIII ст.
0 *Уявіце сябе ўдзельнікам бітвы і апішыце свае ўражанні ад падзеі з дапамогай карціны.
е
армія разбіла корпус Левенгаўпта. Шведская армія засталася без неабходнай дапамогі.
У чэрвені 1709 г. ва Украіне адбылася Палтаўская бітва. Шведскае войска было цалкам разбіта царом Пятром I. Ужо ў жніўні на трон Рэчы Паспалітай вярнуўся Аўгуст II. Прыхільнікі Ляшчынскага на чале з Сапегамі склалі зброю і прызналі ўладу былога манарха. Рэч Паспалітая фактычна выйшла з непапулярнай у грамадстве вайны. Аднак расійскія войскі працягвалі знаходзіцца на землях Рэчы Паспалітай і былі выведзены з беларускіх зямель толькі ў канцы вайны.
Вынікі і наступствы вайны. У 1721 г. Расія, не запрасіўшы Саксонію і Рэч Паспалітую, заключыла Ніштацкую мірную дамову са Швецыяй. Да Расіі адышлі ўся Прыбалтыка і частка Карэліі. Рэч Паспалітая не атрымала абяцаную ёй шведскую частку Лівоніі. Яна заключыла мір са Швецыяй толькі ў 1732 г.
Вайна прынесла беларускім землям вялікія страты. На трэць скарацілася колькасцьнасельніцтва. Войскі праціўнікаўмэтанакіравана знішчалі і спусташалі беларускія гарады і маёнткі. Шведы цалкам
139
Дзеянні войскаў шведскіх — у 17021706 гг. расійскіх у 17051706 гг. у 17071708 гг.
у 1708 г.
л>, Блакада шведамі расійскіх войскаўу Гародні ў 1706 г.
Iнфлян цкае ваяводства
, (сумеснае ўладанне . ВКЛ і Каралеўства \ Польскага)/—'
Дзісна
" 11$ "
Невель
1704—1710
• Полацк
Месцы і гады сканцэнтравання войскаў ® 1708 расійскіх
5
Коўна
\
кч. ^г^ўнт Чашнікі
5 \
'1708 ( '
/ Ашмяныо г
/Смаргонь '^ БарысОў^ к
& ' \ ^ 1708 <
Радашковічы
Ліда^ ; Me
' *Віцебск~, * Бешанковічы
1708
S Смаленск о
' М708 ' '
ХОршЬ 1108 у X \ 'X* Шклоў
♦.іхГародпя
о Берасце
,^ ' 1TOJU Аарэлічы ? 708 хНова'гародок 'хі ^\ ^А^ с Мір\ .
I 4 А о'ПЯСВІЖ
іл V ^ ^ Ружаны • СЛ0Н,М Ляхавічы Клецк
^ \ Мсціслоўі
/wX® аг1леў( > /оКрычаў
ІІУмен <ў Стары Быхаў \Wn8 “ЧэрЬікаў 4
Г7 4s Х,Лясная
Слуцк
О
Рэчыцавч
\ ^Старадубі Гомельй х
UJ
Ьа
о Пінск
Мазыр‘
іХ
Р A Е 1 Ў С 7 Т В А~~4
МесцыідатыбітеаўТуі^^
о л ь с к
A Е
, Чарнігаў
і 5 J ^яска
X1708 шведскія ВОЙСКІ X1708 расійскія войскі , Населеныя пункты, якія найбольш пацярпелі ў час вайны
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь Лічбай 1 пазначана Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай)
▲ Паўночная вайна
Q Прасачыце па картасхеме ход падзей і ахарактарызуйце асноўныя вынікі вайны для беларускіх зямель.
зруйнавалі Мір, Клецк, Нясвіж, Карэлічы, Ляхавічы, разрабавалі Гародню, Пінск, Менск, Новагародак, Ліду, Магілёў. Па загадзе Пятра I былі спалены некаторыя ўсходнебеларускія гарады. Вёскі нішчыліся войскамі, якія адбіралі правіянт і фураж.
140
Паўночная вайна, у якую Рэч Паспалітая была ўцягнута супраць вдв волі, стала прычынай эканамічнага і палітычнага крызісу ў дзяржаве. Цэнтральная ўлада страчвала свае пазіцыі, абвастрыла 0
ся рэлігійнае пытанне. Гаспадарка краіны была цалкам разбурана.
1. Якім чынам унутрыпалітычны канфлікт у ВКЛ садзейнічаў уцягванню Рэчы Паспалітай у Паўночную вайну?
2. Прааналізуйце падзеі 1700—1721 гг. паводле плана: 1) прычыны;
2) мэты; 3) удзельнікі; 4) вынікі.
3. Пры дапамозе тэксту параграфа растлумачце, як паўплывала на далейшы ход вайны бітва пры Лясной.
4* . Абмяркуйце, чаму падзеі Паўночнай вайны на тэрыторыі Беларусі некаторыя гісторыкі лічаць «еўрапейскім скразняком».
5*. Карыстаючыся тэкстам параграфа, картасхемай на с. 140 і дадатковымі крыніцамі, складзіце апавяданне пра адну з падзей Паўночнай вайны. Праілюструйце яго.
§ 21. Грамадскапалітычнае жыццё ў першай палове XVIII ст.
Што такое залатыя шляхецкія вольнасці? Як выкарыстанне права ліберум вета ўплывала на палітычную сітуацыю ў краіне?
У чым былі прычыны палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай?
Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у пачатку
XVIII ст. Вяртанне на трон Аўгуста II зменшыла напружанне ўграмадстве. Былі памілаваны прыхільнікі Станіслава Ляшчынскага. Сапегам
вярнулі іх ранейшыя пасады і ўладанні.
Кароль вырашыў скарыстаць момант і паспрабаваў умацаваць сваю ўладу ў Рэчы Паспалітай. Вялікай праблемай заставаліся пастаянныя зрывы сойм. Таму ў акружэнні караля з’явіліся ідэі рэфармавання сойма. Наступным крокам магло стаць усталяванне спад
чыннай каралеўскай улады ў Рэчы Паспалітай. Супраць гэтых планаў выступіла большасць магнатаў і шляхты. Яны слушна лічылі, што так каралю будзе лягчэй уздзейнічаць на сойм.
СОЙД
Як вы мяркуеце, чаму шляхта не была зацікаўлена ў правядзенні рэформаў?
141
е
Т
Праціўнікаў пераўтварэнняў у ВКЛ узначаліў вялікі гетман, а пазней віленскі ваявода Людвік Пацей. Яго ўплыў у кране быў велізарным. Будучы падскарбіем ВКЛ, ён нават чаканіў на манетах разам з дзяржаўным і свой уласны герб.
Аднак яшчэ не скончылася разбуральная вайна са Швецыяй. Да гэтага дадалася пагроза ваеннага канфлікту з Асманскай імперыяй. Прыхільнікі Станіслава Ляшчынскага вырашылі скарыстацца сітуацыяй і ўзняць паўстанне. Небяспечнае становішча ў дзяржаве вымусіла Аўгуста II увесці ў Рэч Паспалітую саксонскія войскі. Цяжар іх утрымання і злоўжыванні саксонцаў выклікалі паўстанне шляхты. У сакавіку 1716г. была арганізавана Генеральная канфедэрацыя ВКЛ у Вільні. Яе прыхільнікі паўсюль змагаліся з саксонскімі войскамі. Аўгуст II быў вымушаны саступіць і пагадзіцца на расійскае пасрэдніцтва ў прымірэнні з канфедэратамі.
«Нямы» сойм 1717 г. Дамова паміж шляхтай і каралём зацвярджалася на сойме 1717 г., які працягваўся ўсяго адзін дзень. Тэкст дагавора быў прыняты як соймавая пастанова
Саксонскі жаўнер моўчкі, без абмеркавання. У сувязі з забаронай
выкарыстоўваць права ліберум вета і праводзіць дыскусіі сойм і атрымаў назву «нямы».
Пастановы «Нямога сойма» абмяжоўвалі правы караля, магнатаў і шляхты. Манарху забаранялася раздаваць пасады і землі замежнікам. Да таго ж у Рэчы Паспалітай не мелі права знаходзіцца саксонскія ^войскі і чыноўнікіДСойм быў павінен склікацца кожныя два гады,^ незалежна ад каралеўскай волі.
шотіад n^p'/’^j^.
Усе пастановы супраць магнатаў абмяжоўвалі ў першую чаргу паўнамоцтвы гетманаў Менавіта гэтыя ўраднікі найбольш уплывалі на ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай падчас Паўночнай вайны.
142
.Сойм забараніў гетманам свабодна размяркоўваць падаткі на войска і выкарыстоўваць жаўнераў у прыватных мэтахЫм не дазвалялася кантактаваць з урадамі замежных краін. У сваю чаргу, шляхце заба if ранялася самастойна склікаць соймікі/Былі праведзены таксама фінансавая і вайсковая рэформы.
Асноўныя кірункі вайсковай рэформы
Увядзенне пастаяннага падатку на ўтрыманне войска Абмежаванне паўнамоцтваў гетманаў
Абмежаванне колькасці дзяржаўнага войска да 24 тыс. чалавек (з іх 6 тыс. войска ВКЛ) Пераўзбраенне
▲ Вайсковая рэформа 1717 г.
@ Растлумачце, як былі звязаны паміж сабой вайсковая і фінансавая рэформы.
Пастановы «Нямога сойма» спынілі ўзброеныя канфлікты ўнутры дзяржавы і ўсталявалі мір. Аднак іх гістарычнае значэнне было непараўнальна большым. Яны амаль што на пяцьдзясят гадоў вызначылі асаблівасці дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. У яго аснову быў пакладзены прынцып раўнавагі галоўных палітычных сіл: караля, магнатаў і шляхты. Але на справе праведзеныя пераўтварэнні аслабілі пазіцыі ўсіх гэтых сіл. У выніку палітычную сістэму Рэчы Паспалітай ахапіў крызіс. Усё гэта здолела выкарыстаць у сваіх інтарэсах Расія. х