• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    Чым асабліва ганарыліся шляхціцы?
    ◄ Шляхціцсармат
    156
    3 канца XVII ст. у грамадскапалітычнай і навуковай думцы з’явіліся ідэі, што ісціна патрабуе доказаў, а не веры. Найбольш яскрава такія погляды выявіліся ў філасофскай сістэме Казіміра Лышчынскага (1634—1689).
    Лышчынскі навучаўся ў езуіцкім калегіуме і сам доўгі час быў выкладчыкам у школах гэтага ордэна. Пазней у сваім маёнтку ён заснаваў школу. Там дзеці шляхты і сялян вучыліся пісьму, лічэнню, замежным мовам і асновам навук.
    Б6А A Р \'СЬ 2ос° aetaRus
    ▲ Марка з нагоды 375годдзя з дня нараджэння К. Лышчынскага
    У выкладанні вучоны свядома адмовіўся ад навучання па «Катэхізісе» і даваў дзецям веды пра прыроду і законы, па якіх яна развіваецца. Вынікам яго філасофскіх пошукаў стаў трактат «Аб неіснаванні Бога». Лышчынскі разглядаў рэлігію як інструмент, які дазваляе трымаць чалавека ў страху, а Бога лічыў прыдумкай. Філосаф сцвярджаў што ў аснове ўсяго ляжыць не Боская воля, а законы прыроды. Рукапіс кнігі быў выкрадзены і перададзены царкоўнаму суду. Той абвясціў Лышчынскага бязбожнікам і прысудзіўда спалення. Мысліцель быў пакараны смерцю.
    Такім чынам, у другой палове XVII — першай палове XVIII ст. у адукацыі замацавалася першынство Каталіцкага касцёла. Закрыццё школ іншых канфесій прыводзіла да падзення аду
    каванасці насельніцтва, замацавання рэлігійнай нецярпімасці. У той
    жа час ураджэнцы беларускіх зямель зрабілі шэраг вынаходстваў, якія дагэтуль выкарыстоўваюцца ў навуцы і паўсядзённым жыцці.
    ^\ 1. Пералічыце навучальныя ўстановы, якія існавалі ў гэты перыяд, ( г / і ахарактарызуйце іх дзейнасць.
    2.	Як Каталіцкі касцёл паўплываў на развіццё навукі і культуры беларускіх зямель?
    3.	Назавіце характэрныя рысы развіцця навукі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст. Якімі былі асноўныя даследчыцкія дасягненні?
    4.	Паразважайце, як маглі сучаснікі паставіцца да ідэі К. Лышчынскага: «Чалавек— творца Бога, а Бог— стварэнне чалавека...» Чаму К. Лышчынскага называюць беларускім Джардана Бруна?
    5*. Арганізуйце абмеркаванне на ўзор тагачаснай школы. Выберыце тэму і падзяліцеся на 2 каманды. Адна павінна абараняць свой пункт гледжання, а другая — даказваць яго памылковасць.
    157
    § 24. Літаратура і мастацтва
    % ©
    Што такое барока? Якія жанры літаратуры развіваліся ў XVI — nepman палове XVII ст.?
    Як ідэі барока былі адлюстраваны ў творчасці дзеячаў літаратуры, мастацтва і музыкі?
    Якія падзеі маглі ўплываць на змест твораў?
    Якая мова з’яўлялася афіцыйнай у ВКЛ да гэтага часу?
    Літаратура. У другой палове XVII — першай палове XVIII ст. шматмоўная літаратура беларускіх зямель развівалася пад уплывам ідэй барока. Яна стала сапраўдным люстэркам тагачаснага грамадства, бо ў ёй фіксаваліся ўсе праблемы, што хвалявалі жыхароў ВКЛ. Аднак польская мова паступова выцясняла іншыя мовы з усіх сфер жыцця. Ёю пачалі карыстацца нават праваслаўныя манахі. Беларуская мова стала ўспрымацца як мова «простая, грубая», на якой размаўляюць выключна сяляне і мяшчане. Таму ў 1696 г. сойм прыняў пастанову: «У справах і пасольствах Рэчы Паспалітай мы... абяцаем выдаваць усе лісты, справы толькі на мове польскай і лацінскай, а не на іншай».
    Выкладанне старажытнай літаратуры, навучанне красамоўству ў школах і калегіумах спрыялі імкліваму развіццю літаратуры. Ствараліся панегірычныя творы, з’явілася гумарыстычная паэзія. Нярэдкай з’явай стала вядзенне сямейных і манастырскіх хронік, гарадскіх летапісаў, дзённікаў. Найбольш значныя падзеі часоў панавання Уладзіслава IV і Яна Казіміра Вазаў адлюстраваны ў «Дыярыушы [дзённіку] пра падзеі ў Польшчы», які стварыў канцлер ВКЛ Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. «Віцебская хроніка», «Магілёўская хроніка» ўсебакова асвятлялі жыццё названых гарадоў з сярэдзіны XVI ст. Для іх было характэрна спалучэнне патрыятызму, цікавасці да гістарычнага мінулага з пільнай увагай да рэальнага жыцця.
    158
    Ураджэнцы Беларусі значна паўплывалі на развіццё літаратуры і асветы суседніх краін. Як асветнік, філосаф, літаратар, заснавальнік расійскага тэатра ўвайшоў у гісторыю Сімяон Полацкі (1629—1680). Пасля сканчэння праваслаўнага калегіума ў Кіеве і Віленскай акадэміі ён стаў манахамбазыльянінам. Вярнуўшыся ў Полацк, стаў выкладаць у мясцовай брацкай школе. У 1656 г. разам са сваімі вучнямі ён вітаўуезд цара Аляксея Міхайлавіча ў Полацк.
    ▲ Сімяон Полацкі
    Чаму, на вашу думку, Сімяон Полацкі вырашыў вітаць расійскага цара?
    3 верша «Сем вызваленых навук»
    Граматы хочаш добра сэнс пазнаці — Мудрасці браму зможаш расчыняці.
    Будзь жа, як страус, што не зводзіць вочы 3 яек уласных, з кнігай так ахвочы.
    Якія пажаданні вучню выказаны ў вершы? 3 выкарыстаннем дадатковых крыніц знайдзіце працяг верша і даведайцеся, пра якія навукі распавядае аўтар.
    е
    Пасля пераезду ў Маскву Сімяон Полацкі стварыў там першую школу на ўзор калегіума і друкарню. Як выхавацель царскіх дзяцей ён стаў адной з найбольш уплывовых асоб пры двары. Пасля сябе ён пакінуў вялізную філасофскую і літаратурную спадчыну. Многія з яго твораў напісаны ў займальнай форме.
    Рукапісныя вершаваныя зборнікі Сімяона Полацкага «Сад шматколерны» і «Рыфмалагіён, альбо Вершаслоў» з’яўляюцца адным
    ▲ Верш Сімяона Полацкага, напісаны ў форме сэрца
    159
    з лепшых прыкладаў паэзіі барока. Гэтыя рукапісы ўтрымліваюць па 1200 старонак.
    Росквіт барока ў архітэктуры і мастацтве. 1650—1730я гг. сталі часам панавання ў архітэктуры і мастацтве сталага барока. Касцёлы з дзвюма вежамізваніцамі набылі вытанчаны, узнёслы выгляд. У такім стылі былі пабудаваны кляштары ў Гародні, францысканскі касцёл у Пінску
    Успомніце характэрныя рысы беларускага барока.
    і інш. У 1730я гг. Ян Крыштаф Глаўбіц стаў пачынальнікам своеасаблівага стылю ў царкоўным дойлідстве — віленскага барока. Яму былі ўласцівы лёгкасць і ажурнасць пабудоў, пышнае аздабленне фасадаў У гэтым стылі былі псрабудаваны Сафійскі сабор у Полацку, касцёл у Сталовічах (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці).
    ◄ Сабор Святой Сафіі ў Полацку
    0 Вызначце з дапамогай фотаздымка характэрныя рысы віленскага барока.
    е т
    Рысы заходнееўрапейскага барока перапляліся з мясцовымі і візантыйскімі традыцыямі і ў аздабленні праваслаўных і ўніяцкіх храмаў Гэта надало ім непаўторны каларыт, характэрны толькі для беларускіх зямель. У такім стылі былі пабудаваны Мікалаеўская і Спаская цэрквы ў Магілёве, манастыр у Жыровічах (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці).
    160
    Пышнасць стала панаваць і ў свецкім дойлідстве. Замкі паступова ператвараліся ў багата аздобленыя мураваныя палацы. Пасля войнаўтак былі перабудаваны замкі ў Гародні, Нясвіжскі палац. Рынкавыя плошчы гарадоў і мястэчак упрыгожылі ратушы, гандлёвыя рады, мураваныя дамы мяшчан. Прыкладам могуць быцьдом нарынку ў Нясвіжы, ратуша ў Магілёве.
    ► Роспіс касцёла ў Нясвіжы. Сярэдзіна XVII ст.
    161
    ▲ Святы Іаакім. Невядомы скульптар.
    XVII ст.
    Для аздаблення памяшканняў сталі актыўна выкарыстоўваць ляпніну, разьбу па дрэве, роспіс, пазалоту, рознакаляровы мармур. Усё часцей сустракаліся ўсходнія (турэцкія) матывы. У сярэдзіне XVIII ст. у афармленне ўнутраных памяшканняў пранікае стыль ракако. Архітэктары і мастакі сталі адмаўляцца ад прамых ліній. Яны скруглялі вуглы, абвівалі калоны кветкамі, стваралі вытанчаныя арнаменты і мэблю.
    Першая палова XVIII ст. стала часам уздыму і для беларускага іканапісу. Свайго росквіту дасягнула драўляная скульптура. Ёю багата аздабляліся храмы ўсіх канфесій. Як і раней, карыстаўся папулярнасцю сармацкі (шляхецкі) партрэт, на якім чалавек звычайна паказваўся ў раскошным строі, з усімі атрыбутамі пасады, што ён займаў.
    Тэатр і музыка. Працягвала развівацца і музыка. Як і ўсёй культуры беларускіх зямель эпохі барока, ёй было ўласціва сумяшчэнне заходніх і ўсходніх традыцый. Найбольш яскрава гэта выявілася ў кантах — шматгалосых спевах. Спачат
    ку іх мелодыі запісваліся «крукамі» ў спецыяльныя зборнікі «Ірмалоі».
    Побытавыя канты захаваліся ў знакамітым «Полацкім сшытку», запісаным ужо круглымі (італьянскімі) нотамі. Службы ў касцёлах акрамя спеваў пад аркестры езуіцкіх музычных школ (бурсаў)
    ◄ Запіс спеваў крукамі
    WHOM* кгп.
    n [SA то е кос ft HI € а ^ ^^4 тю е ui_іялі .
    162
    суправаджаліся арганнай музыкай. Музыка гучала падчас святаў і банкетаў, танцаў. 3 ёю ішлі ў ваенныя выправы ўзброеныя атрады. Пры магнацкіх дварах ствараліся аркестры і капэлы, якімі нярэдка кіравалі замежныя музыканты. Сялянам жа былі мілейшыя дуда, жалейка ды скрыпка.
    Усё больш людзей бавілі час, назіраючы і ўдзельнічаючы ў тэатралізаваных відовішчах. Спачатку гэта былі касцюмаваныя балі, маскарады, парады, шарады. 3 канца XVI ст. дзеля паляпшэння ведання моў і ўмення трымацца на людзях пры езуіцкіх калегіумах ствараліся школьныя тэатры. Там рабіліся невялікія паказы на лацінскай мове з музыкай, песнямі і танцамі. Сюжэты для іх браліся з Бібліі, антычнай міфалогіі і гісторыі розных краін. Паміж дзеямі вучні разыгрывалі інтэрмедыі — побытавыя сцэнкі на польскай ці беларускай мове.
    Першыя замежныя тэатральныя трупы былі запрошаны ў Нясвіж. Пазней аматарскія спектаклі і оперы ставіліся там сваімі сіламі. Акцёрамі выступалі самі гаспадары рэзідэнцыі і іх госці. Для такіх паказаў выбіраліся біблейскія ці міфалагічныя сцэнкі, модныя замежныя п’есы. Першай жанчынайдраматургам на беларускіх землях стала Францішка Уршуля Радзівіл. Яе п’есы ставіліся ў Нясвіжы з 1746 г.
    Францішка Уршуля Радзівіл (1705—1753) — пісьменніца, драматург, мецэнатка. Пад яе кіраваннем быў адноўлены замак у Нясвіжы, зноў адчынена там друкарня, папоўнена княжацкая біб
    ліятэка. Сумуючы ў разлуцы па мужу, яна пачала пісаць да яго вершы і павучанні. Для свайго тэатра яна стварыла 16 п’ес. Іх сюжэты браліся з антычных міфаў, заходнееўрапейскіх твораў і фальклору. П’есы ўтрымлівалі таксама павучанні і побытавыя сцэнкі. Сёння спектаклі паводле твораў Ф. У. Радзівіл ідуць у Нясвіжскім палацы і Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы ў Мінску.
    Як вы думаеце, чаму творчасць Ф. У. Радзівіл аказалася запатрабаванай і ў наш час?
    А Ф. У. Радзівіл. Невядомы мастак. XIX ст.
    163
    
    ◄ Магілёўская батлейка. Рэканструкцыя
    0 Апішыце знешні выгляд батлейкі. Як вы лічыце, навошта там зроблены два паверхісцэны?