• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    171
    Рэч Паспалітая адчувала вострую патрэбу ў прамысловай прадукцыі, неабходнай для арміі і флоту. Антоній Тызенгаўз паспрабаваў за невялікі час арганізаваць у аграрнай краіне развітую прамысловасць. Будаўніцтва першых дзяржаўных мануфактур пачалося ў 1766—1768гг. Імі кіравалі кваліфікаваныя майстры з краін Заходняй Еўропы. 3за межаў краіны прывозіліся таксама абсталяванне і большасць сыравіны. Праз 10 гадоў дзейнічала ўжо 15 мануфактур, дзе працавала больш за 3 тыс. чалавек. Усяго ў каралеўскіх эканоміях было створана больш за 20 суконных, металаапрацоўчых, шліфавальных і іншых мануфактур. Асноўнымі пакупнікамі прадукцыі дзяржаўных мануфактур былі каралеўскі двор і войска.
    Тым не менш большасць пачынанняў А. Тызенгаўза пацярпелі няўдачу. Правал яго эканамічных праектаў прывёў да яго адхілення ад пасаду 1780 г.
    А Гарадніца. Невядомы мастак. 1789 г.
    У Гародні і яе прадмесці Гарадніцы быў пабудаваны прамысловакультурны цэнтр з 85 будынкаў. Яны ўтваралі тры часткі: адміністрацыйную, вытворчую і навучальную.
    Якая з гэтых частак паказана на малюнку на першым плане? Свой
    адказ абгрунтуйце.
    172
    Вялікая запазычанасць з прычыны будаўніцтва прадпрыемстваў за кароткі час
    05
    к
    Вузкі рынак збыту прадукцыі
    3	Высокі кошт прадукцыі з прычыны выкарыстання імпартнага
    3	абсталявання, сыравіны і вялікіх заробкаў замежных майстроў
    о. Высокія выдаткі на ўтрыманне навучальных і культурных устаноў
    Неэфектыўнасць прымусовай працы прыгонных сялян
    ▲ Прычыны няўдач рэформаў Антонія Тызенгаўза
    a Пры дапамозе схемы і тэксту параграфа ацаніце вынікі рэформаў Тызенгаўза. Назавіце іх станоўчыя рысы.
    Магнацкае прадпрымальніцтва. Магнаты ў сваіх уладаннях таксама праводзілі эканамічныя пераўтварэнні. Яны масава адкрывалі маслабойні, рудні (дробныя металургічныя прадпрыемствы), сукнавальні і вінакурні. Далейшае пашырэнне атрымалі вотчынныя мануфактуры. З’явіліся суконныя мануфактуры ў Нясвіжы, Менску і Берасці. Сапегі заснавалі паперню, суконнае і палатнянае прадпрыемствы ў Ружанах. М. К. Агінскі ў Слоніме пабудаваў мануфактуры па вытворчасці тканін, шпалераў і дываноў.
    Еўрапейскую вядомасць набыла Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. Яна была створана Радзівіламі ў канцы 1750х гг. Папулярнасць яе прадукцыі была настолькі вялікая, што гэтыя вырабы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах, а сам пояс стаў звацца «слуцкі». I дагэтуль слуцкія паясы з’яўляюцца адной з візітных картак Беларусі.
    У сярэдзіне XVIII ст. на беларускіх землях дзейнічалі 53 прыватныя мануфактуры, дзе працавала каля 2,5 тыс. чалавек. Неэканомнае выкарыстанне сыравіны, разлік толькі на багатых пакупнікоў абумовілі высокі кошт мануфактурных тавараў. Таму магнацкае прадпрымальніцтва мела часовы характар. Час існавання вотчынных
    173
    мануфактур звычайна абмяжоўваўся працягласцю жыцця іх заснавальнікаў.
    ◄ Слуцкі пояс. Фрагмент
    03 дадатковых крыніц інфармацыі даведайцеся, ці вырабляюцца цяпер слуцкія паясы. Як бы вы аформілі сучасны слуцкі пояс?
    
    Такім чынам, дзякуючы рэформам значна ажывілася гаспадарчае жыццё на беларускіх землях. Павялічвалася колькасць насельніцтва, багацелі гарады, ствараліся новыя віды прад
    прыемстваў. Аднак існаванне прыгоннага права перашкаджала далейшаму эканамічнаму развіццю.
    /^V\ 1. Ахарактарызуйце становішча гарадоў і мястэчак Беларусі.
    \ £ у 2. Пры дапамозе тэксту параграфа складзіце схему «Асноўныя эканамічныя пераўтварэнні ў другой палове XVIII ст.».
    3.	Правядзіце ў класе абмеркаванне па тэме «Станоўчыя і адмоўныя вынікі пераўтварэнняў у эканоміцы другой паловы XVIII ст.».
    4.	Знайдзіце магнацкія мануфактуры на карце ў атласе. Растлумачце, чаму яны не сталі галоўнай формай арганізацыі вытворчасці.
    5*. Падрыхтуйце прэзентацыю (віртуальную экскурсію) па музеі слуцкіх паясоў.
    %©
    § 26. Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай
    Якія палітычныя групоўкі ў Рэчы Паспалітай супрацоўнічалі з замежнымі краінамі? Што такое ліберум вета, канфедэрацыя?
    Якім чынам у Рэчы Паспалітай спрабавалі вырашыць дысідэнцкае пытанне? Што прывяло да першага падзелу Рэчы Паспалітай?
    Рост палітычнай нестабільнасці. Прыхільнікі рэформаў дзяржаўнага ладу, магнацкая групоўка «Фамілія», дабіліся выбрання
    174
    каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ён узышоў на трон пры расійскай ваеннай, палітычнай і фінансавай падтрымцы.
    Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732— 1798) — апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі. Нарадзіўся ў маёнтку Воўчын Берасцейскага павета. У ма
    ладыя гады быў паслом у Расіі. З’яўляўся
    прыхільнікам саюзу з Расіяй, бо разумеў немагчымасць правядзення рэформаў без яе згоды. Быў адным з галоўных аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 г. адмовіўся ад
    ▲ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
    Мастак М. Бачарэлі
    кароны.
    Рэформы былі распачаты па ініцыятыве «Фаміліі» ўжо на сойме 1764 г. Яны закранулі практычна ўсе сферы жыцця грамадства.
    Рэформы
    Абранне дэпутатаў Галоўнага Трыбунала і земскіх ураднікаў большасцю галасоў
    Вызначэнне парадку правядзення	5
    павятовых соймікаў	а
    Стварэнне Ваеннай і Скарбовай камісій q
    Забарона выкарыстоўваць права ліберум вета пры галасаванні па падатковых і эканамічных пытаннях
    Удакладненне паўнамоцтваў Галоўнага Трыбунала ВКЛ
    ▲ Асноўныя рэформы сойма 1764 г.
    Карыстаючыся схемай і тэкстам § 25—26, ахарактарызуйце пераўтварэнні, якія былі распачаты ў Рэчы Паспалітай у 1764 г.
    175
    Абмяркуйце, чаму іншыя краіны былі супраць рэформаў у Рэчы Паспалітай.
    Правядзенню далейшых рэформаў праз два гады перашкодзілі Расія і Прусія. Яны жадалі захаваць у Рэчы Паспалітай права ліберум вета, выбарнасць караля і шырокія шляхецкія вольнасці. Пад ціскам гэтых дзяржаў права ліберум вета было вернута пры галасаванні па ўсіх пытаннях. Чартарыйскія і кароль страцілі расійскую падтрымку ў правядзенні рэформаў.
    Дысідэнцкае пытанне. 3 мэтаю ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай Расія і Прусія выкарысталі дысідэнцкае пытанне. Яно абвастрылася падчас ) Хтотакіядысідэнты?	Паўночнай вайны. Соймавымі
    рашэннямі дысідэнтам было забаронена займаць дзяржаўныя пасады. Яны не маглі абірацца пасламі на сойм і дэпутатамі Галоўнага Трыбунала ВКЛ.
    Расія і Прусія імкнуліся абараніць правы сваіх адзінаверцаў. Але сойм 1766 г. адхіліў праект ураўнавання палітычных правоўдысідэнтаў і каталікоў. Расійская імператрыца Кацярына II вырашыла дабіцца гэтага з дапамогай канфедэрацый. Яна выдала 335 тыс. зло
    Абмяркуйце, якія мэты ставілі канфедэраты.
    тых на іх арганізацыю. У сакавіку 1767 г. былі створаны дзве малаколькасныя канфедэрацыі: праваслаўнапра.тэстанцкая ў Слуцку і пратэстанцкая ў Торуні.
    Незадаволеная каталіцкая шляхта ў паветах у адказ стала ства
    раць уласныя канфедэрацыі. Яна імкнулася захаваць свае правы, спыніць рэформы і скінуць караля. Расія не жадала звяржэння Станіслава Аўгуста і адначасова старалася пазбегнуць канфлікту з каталіцкай шляхтай. Таму яна заключыла саюз з ёю і падштурхнула да стварэння каталіцкай канфедэрацыі ў Радаме (Польшча). Яе ўзначаліў Караль Станіслаў Радзівіл. На дапамогу канфедэратам Расія адправіла 40тысячнае войска.
    Караль Станіслаў Радзівіл (1734— 1790), віленскі ваявода, самы багаты магнат ВКЛ. Яго штогадовы прыбытак быў роўны гадавому даходу скар
    бу ВКЛ. Быў прыхільнікам захавання шляхецкіх вольнасцяў і незалежнасці Рэчы Паспалітай. Праславіўся сваёй шчодрасцю і свавольствамі. Ад сучаснікаў атрымаў мянушку Пане Каханку, бо гэты выраз быў яго любімым зваротам і прыслоўем.
    ▲ К. С. Радзівіл
    Пад ціскам канфедэратаў і расійскага пасла сойм 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні ў правах дысідэнтаў з каталікамі. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай зацвярджаўся ў форме «кардынальных правоў». Вечнае іх захаванне, а таксама непарушнасць межаў дзяржавы гарантавала Расія.
    «Кардынальныя правы»
    Захаванне ліберум вета
    Выбарнасць караля
    Права на канфедэрацыі
    Манаполія шляхты на валоданне зямлёй і сялянамі
    ▲ Нормы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай
    Выкажыце меркаванне, чаму Расія выступіла гарантам захавання «кардынальных правоў» у Рэчы Паспалітай.
    Барская канфедэрацыя. Праціўнікі пастаноў сойма ў 1768 г. стварылі Барскую канфедэрацыю (ад назвы мястэчка Бар ва Украіне). йЯна выступала за незалежнасць дзяржавы і абарону каталіцкай веры. Удзельнікі канфедэрацыі патрабавалі адмаўлення Станіслава Аўгуста ад кароны. Яны разлічвалі на дапамогу замежных дзяржаў: Аўстрыі і Францыі. Да Барскай канфедэрацыі хуткадалучылася значная колькасць беларускай і літоўскай шляхты, а таксама мяшчан і сялянства.
    177
    У адказ Расія ўвяла свае войскі на беларускія землі. Гэта не перашкодзіла з’яўленню тут атрадаў канфедэратаў. Яны спадзяваліся на дапамогу Караля Станіслава Радзівіла. Аднак той не пайшоў на канфлікт з Расіяй, распусціў уласнае войска і перадаў ёй пад кантроль свае крэпасці.
    На бок канфедэратаў перайшоў вялікі гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі на чале 2тысячнага войска. Канфедэраты здзейснілі шэраг удалых рэйдаў на ўсходнія беларускія землі і нават на тэрыторыю Расіі. Аднак сілы былі няроўныя. 12 верасця 1771 г. у бітве каля в. Сталовічы (недалёка ад Баранавіч) ^ныўгГацярпелі паражэнне ад расійскай арміі. Ужо летам наступнага года недалёка ад Бабруйска расійскімі войскамі быў раззброены апошні атрад канфедэратаў.
    Першы падзел Рэчы Паспалітай (1772). У Рэчы Паспалітай фактычна ішла грамадзянская вайна. Гэтымі абставінамі скарысталіся Прусія і Аўстрыя, якія ўвялі свае войскі на тэрыторыю Польшчы. Рэч Паспалітая не мела сіл абараніцца ад іх. Перашкодзіць
    замежным войскам магла толькі Расія, якая была саюзніцай Рэчы Паспалітай. Але Расія не жадала ўступаць у канфлікт з Прусіяй і Аўстрыяй. Замеётгэіага яна пачала перагаворы з Прусіяй, да якіх далучылася і Аўстрыя. 5 жніўня
    Знайдзіце на картасхеме на 2м форзацы землі, якія адышлі да Расіі, S Прусіі і Аўстрыі паводле ўмоў першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як змянілася падчас гэтай падзеі тэрыторыя дзяржавы?
    1772 г. тры гэтыя дзяржавы падпісалі сакрэтную дамову аб падзеле некаторых тэрыторый Рэчы Паспалітай. Расія атрымала паўночныя і ўсходнія беларускія землі з насельніцтвам 1 млн 300 тыс. чалавек.
    Для надання выгляду законнасці сваім дзеянням Аўстрыі, Прусіі і Расіі было патрэбна зацвярджэнне падзелу самой Рэччу Паспалітай. Пад пагрозай новай вайны ў наступным годзе быў скліканы сойм. £ У большасці паветаў шляхта ў інструкцыях паслам забараніла пагаджацца на падзел краіны. Аднак на самім сойме толькі тры паслы выступілі супраць: Тадэвуш Рэшпан і Самуэль Корсак ад Новагародскага ваяводства, Станіслаў Багушэвіч — ад Менскага.