• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    1.	3 якімі краінамі мелі палітычныя і эканамічныя сувязі беларускія землі ў XVI—XVIII стст.?
    2.	Якія гарады і падчас якіх ваенных канфліктаў былі разбураны ў XVI—XVIII стст.?
    3.	Пералічыце населеныя пункты, што перажывалі эканамічны росквіт у XVI—XVIII стст. Што гэтаму спрыяла?
    4.	Якія гарады сталі рэлігійнымі цэнтрамі ў XVI—XVIII стст. і ўчым гэта выяўлялася?
    5.	Дзе і якую адукацыю было магчыма атрымаць на беларускіх землях у XVI—XVIII стст.?
    6.	Якія тэрытарыяльныя змены адбыліся з Вялікім Княствам Літоўскім на працягу XVI—XVIII стст.? Якія падзеі на гэта паўплывалі?
    II.	Намалюйце «стужку часу» і пазначце ў храналагічным парадку (на выбар): 1) даты ваенных канфліктаў XVI—XVIII стст.; 2) гады кіравання манархаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.; 3) час панавання мастацкіх стыляў на беларускіх земляху XVI—XVIII стст.; 4) даты шасці найважнейшых падзей XVI—XVIII стст. у гісторыі беларускіх зямель (на вашу думку); 5) даты рэформаў, што праводзіліся ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.
    III.	Размясціце гістарычныя паняцці і з’явы XVI—XVIII стст. па слупках:
    1)	дзяржаўныя пасады (сістэма кіравання); 2) становішча шляхты;
    3)	становішча сялян; 4) ваенныя канфлікты; 5) гарадское жыццё;
    6)	рэлігійнае становішча; 7) архітэктурныя стылі.
    Аброк, канцлер, чынш, сарматызм, батлейка, Контррэфармацыя, паншчына, гетман, ракако, манарх, падскарбі, дзякла, дым, канстытуцыя, грош, запрыгоньванне, калегіум, валока, сенат, класіцызм, ліберум вета, магдэбургскае права, магістрат, магнат, кашталян, мануфактура, мястэчка, дысідэнт, павет, Асветніцтва, загоны, прывілей, касінеры, Адраджэнне, Рэфармацыя, даніна, канфесія, ваяводства, барока, сойм, унія, фальварак, федэрацыя, фрэска, цэх, юрыдыка.
    Растлумачце свой адказ.
    199
    IV.	Складзіце «медыяазбуку»* на выбар: 1) кіраўнікі ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.; 2) культурныя дзеячы ВКЛ у XVI— XVIII стст.; 3) вучоныя і асветнікі беларускіх зямель у XVI—XVIII стст.; 4) помнікі архітэктуры XVI—XVIII стст. на беларускіх землях; 5) веравызнанні на беларускіх землях.
    V.	Падрыхтуйце даведнік для замежнага гандляра ці дыпламата XVI—XVIII стст., які б дапамог яму даехаць з іншых краін да любога населенага пункта Беларусі. Складзіце прэзентацыю, прысвечаную аднаму з гэтых месцаў. Вынікі свайго даследавання прапануйце аднакласнікам.
    VI.	Паразважайце, якія змены адбыліся ў XVI—XVIII стст. у наступных галінах:
    1)	кірункі знешняй палітыкі; 2) правы шляхты і кіраўніка дзяржавы; 3) правы сялян і мяшчан; 4) знешні выгляд гарадоў; 5) архітэктурныя стылі; 6) рэлігійнае становішча розных колаў насельніцтва; 7) сістэма навучання; 8) мастацтва.
    VII.	Прывядзіце 5—6 доказаў таго, што на падзеі на беларускіх землях паўплывалі з’явы і працэсы сусветнай гісторыі. Якія асаблівасці мелі гэтыя падзеі на тэрыторыі Беларусі? Свой адказ пацвердзіце прыкладамі.
    VIII.	Падрыхтуйце 5—6 пытанняў для гістарычнай віктарыны па асноўных падзеях гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — XVIII стст.
    IX.	Якія свае веды і ўменні вы б змаглі выкарыстаць у XVI— XVIII стст.? Ці хацелі б вы пражыць у той эпосе тыдзень, месяц, год?
    *«Медыяазбука» прадугледжвае падбор слоў па тэме па магчымасці на кожную літару алфавіта. Выконваецца заданне ў форме прэзентацыі. На кожным слайдзе павінны быць літара і ілюстрацыя да пэўнага паняцця, гістарычнай асобы, падзеі і інш. (магчыма і слоўнае апісанне).
    200
    Тэрміналагічны слоўнік
    Адраджэнне (Рэнесанс) — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, у тым ліку ў ВКЛ у XVI ст., для якой характэрны свецкі характар культуры, інтарэс да чалавека і яго дзейнасці.
    Адукацыйная камісія — установа, створаная для арганізацыі школьнай асветы і кіравання ёю ў Рэчы Паспалітай.
    Асвётніцтва — грамадскі і культурны pyx у XVIH ст., прыхільнікі якога выступалі за першынство розуму, адукацыі і навукі ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы.
    Барбка — мастацкі стыль канца XVI—XVIII ст., які характарызуецца ўрачыстасцю, ускладненасцю формаў, параднасцю, пышным дэкорам.
    Батлёйка — лялечны народны тэатр у выглядзе драўлянай скрыні са сцэнай, пашыраны на беларускіх, украінскіх і польскіх землях. Першапачаткова ў ім ставіліся біблейскія сцэнкі падчас калядных святаў. Назва паходзіць ад месца нараджэння Ісуса Хрыста — Віфлеема (Бетлеема).
    ’ Беларўскалітбўскае летапісанне — комплекс пісьмовыхпомнікаў прысвечаных гісторыі ВКЛ і створаных на беларускіх і літоўскіх землях.
    Беларўская нарбднасць — адна з найбуйнейшых этнічных груп ВКЛ, канчатковае складванне якой адбылося ў XIV—XVI стст.
    Ьі' Валбка — зямельная мера, роўная прыблізна 21,36 га, і адзінка падаткаабкладання ў ВКЛ, уведзеная падчас аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст.
    Валбчная памёра — аграрная рэформа ў ВКЛ у XVI — першай палове XVII ст.; комплекс мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы землекарыстання і абкладання сялян павіннасцямі.
    Ваявбда — намеснік вялікага князя, адміністрацыйны, ваенны, гаспадарчы і судовы кіраўнік ваяводства.
    Ваявбдства — найбуйнейшая адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у XV—XVIII стст.
    Віленскае барбка — умоўная назва своеасаблівага стылю ў культавай архітэктуры беларускіх зямель, для якога характэрны пластычнасць аб’ёму, шмат’ярусныя ажурныя вежы, пышнае аздабленне фасадаў.
    201
    Галбўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага — найвышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ, які пачаў працаваць у 1582 г.
    <1 Гаспадар — ганаровае званне вялікіх князёў літоўскіх.
    Гвалты (згоны) — адпрацовачная павіннасць, неадкладныя работы, выкліканыя стыхійнымі бедствамі, пажарамі, паводкамі і інш. £ \ Гётман — адна з найвышэйшых службовых пасад у ВКЛ; кіраўнік войска ВКЛ (вялікі гетман) і яго намеснік (польны гетман), член ПаноўРады.
    ? Гільдыя (купецкае брацтва) — у ВКЛ прафесійнае аб’яднанне гандляроў аднаго горада для абароны сваіх прафесійных інтарэсаў.
    Y Грош — грашовая адзінка ў ВКЛ, часцей за ўсё ў выглядзе срэбнай манеты.
    0 Дзякла — прадуктовы падатак у ВКЛ, які сяляне выплачвалі свайму землеўласніку.
    Дзяржаўца — кіраўнік малога намесніцтва (дзяржавы).
    Дысідэнт (літаральна — нязгодны) — назва ўсіх хрысціяннекаталікоў у Рэчы Паспалітай.
    , 3 Езуіты — члены каталіцкага манаскага ордэна Таварыства Ісуса, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі з 1569 г.
    Загбны — назва казацкіх атрадаў у войску Багдана Хмяльніцкага.
    Залатьія шляхёцкія вбльнасці — комплекс выключных палітычных, асабістых і іншых правоў шляхецкага саслоўя ў Рэчы Паспалітай. Галоўнымі сярод іх былі правы выбару караля і ліберум вета.
    Запрыгбньванне сялянства — працэс ператварэння свабодных сялян у прыгонных; страта імі асабістай свабоды.
    Злбты (залаты) — грашовая і лікавая адзінка ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Яго курс у розныя часы значна мяняўся.
     Знаць — прывілеяваная група насельніцтва, якая вылучалася старажытнасцю свайго паходжання, заслугамі перад дзяржавай і высокім становішчам у грамадстве.
    Інкарпарацыя — далучэнне зямель адной дзяржавы да тэрыторыі іншай.
    Інтэрвёнцыя — гвалтоўнае ўварванне без абвяшчэння вайны войска адной ці некалькіх дзяржаў у іншую дзяржаву.
    Інтэрмёдыя — невялікая п’еса, звычайна камічнага ці побытавага характару на беларускай ці польскай мовах, якая разыгрывалася ў перапынку паміж дзеямі спектакля.
    і^Іслам — адна з сусветных рэлігій, якую на беларускіх землях вызнавалі татары.
    Іўдаізм — рэлігія яўрэйскага народа.
    Казакі — асабіста свабоднае насельніцтва паўднёвых (украінных) зямель Рэчы Паспалітай. Іхасноўнай павіннасцю з’яўлялася ваенная служба і абарона межаў дзяржавы. Характэрнай рысай казакаў была адданасць праваслаўнай веры.
    Калёгіум — езуіцкая (альбо створаная па яе ўзоры) сярэдняя навучальная ўстанова.
    Канстытуцыя — збор найважнейшых пастаноў, прынятых соймам.
    Канфедэрацыя — часовы саюз шляхты ў Рэчы Паспалітай, які заключаўся дзеля дасягнення пэўных палітычных мэтаў.
    ^ Канфёсія — кірунак, плынь у межах той ці іншай рэлігіі. У хрысціянстве існуюць такія канфесіі, як каталіцтва, праваслаўе, уніяцтва, пратэстантызм.
    ^( Канцлер — кіраўнік канцылярыі вялікага князя і ПаноўРады, захавальнік дзяржаўнай пячаткі, член ПаноўРады, адна з найвышэйшых службовых пасад у ВКЛ.
    Касінёры — сяляне, узброеныя косамі, удзельнікі паўстання 1794 г.
    Кірмаш — форма арганізацыі гандлю, буйны з’езд купцоў і гандляроў, які праводзіўся ў гарадах, звычайна некалькі разоў на год.
    Класіцьізм — мастацкі стыль, заснаваны на выкарыстанні антычнай спадчыны як ідэальнага ўзору. Для яго характэрны строгія геаметрычныя абрысы, выкарыстанне калон і трохкутнага порціка. Панаваў на беларускіх землях у апошняй чвэрці XVIII — першай палове XIX ст.
    Контррэфармацыя — рэлігійнапалітычны рух у другой палове XVI—XVII ст., накіраваны супраць Рэфармацыі.
    5 (^ Ліберум вёта (свабоднае «забараняю») — права пасла аднаасобна спыніць працу сойма ці сойміка. У час дзеяння гэтага права ўсе соймавыя рашэнні былі павінны прымацца аднагалосна.
    203
    Магдэбўргскае права — сістэма кіравання гарадскіх паселішчаў, якая прадугледжвала вялікую ступень іх самастойнасці. Узнікла ў г. МагдэбургнаМайне (Германія).
    А ЦМагістрат — выбарны орган улады ў гарадах з магдэбургскім правам. 4?Магнат — буйны землеўласнік, прадстаўнік знаці, які займаў высокую пасаду і адыгрываў значную ролю ў грамадскапалітычным жыцці дзяржавы.
    Манарх — адзінаўладны спадчынны ці выбарны пажыццёвы кіраўнік дзяржавы.
    ф Мануфактўра — прадпрыемства, дзе выкарыстоўваецца падзел працы і ручная рамесная праца.
    Маршалак зёмскі (найвышэйшы) — адна з найвышэйшых пасад ВКЛ. Арганізоўваў працу велікакняжацкай Рады і сойма і сачыў за парадкам на Lx пасяджэннях.
    М^Мьіта — грашовая пошліна, якая спаганялася з гандляроў за правбз тавараў праз дзяржаўную мяжу, а таксама за права гандлю ў гарадах.
    / Мястэчка (ад старабеларускага слова «места» — горад) — невялікае аграрнагандлёвае паселішча, якое спалучала ў сабе рысы горада і вёскі.
    ^дНамёснік — прадстаўнік вялікага князя ў пэўнай вобласці дзяржавы (намесніцтве).
    Павёт — адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім, звычайна складала частку ваяводства.
    ■ Павятбвы сбймік — мясцовы орган улады ў ВКЛ у XVI—XVIII стст., у працы якога маглі браць удзел усе шляхціцы павета.