• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    4.	Як вы думаеце, чаму Канстытуцыя 3 мая 1791 г. мае афіцыйную назву «Закон аб урадзе»? Якія новыя органы дзяржаўнага кіравання былі створаны згодна з ім?
    5*	. Уявіце сябе шляхціцам, які жыў у XVIII ст. Складзіце апавяданнеўспамін пра свой удзел у сойме 1793 г.
    § 28. Паўстанне 1794 г. на беларускіх землях
    Якія наступствы для Рэчы Паспалітай мелі яе першы і другі падзелы?
    Як паўстанцы спрабавалі адстаяць Рэч Паспалітую?
    Пачатак і ход паўстання на беларускіх землях. Другі падзел Рэчы Паспалітай і прысутнасць у краіне расійскіх войскаў выклікалі вялікае незадавальненне ў грамадстве. Неўзабаве выбухнула моцнае паўстанне. Яно было абвешчана 24 сакавіка 1794 г. на галоўнай плошчы Кракава. Яго кіраўніком стаў ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка. Паўстанцы выступалі за вяртанне Канстытуцыі 3 мая і працяг рэформаў. Яны хацелі аднавіць Рэч Паспалітую ў межах, якія існавалі да 1772 г. Патрыятычна настроеныя паўстанцы жадалі, каб замежныя
    Як вы разумееце гэты дэвіз?
    краіны не ўмешваліся ва ўнутраныя у справы іх дзяржавы. Таму дэвізам паўстання сталі словы: «Вольнасць, 0 цэласнасць, незалежнасць».
    5
    186
    Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746—1817) — палітычны V' вайсковы дзеяч. Нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына каля Косава ў Слонімскім павеце. Скончыў Варшаўскае ваеннае вучылішча ў чыне капітана. Для далейшай адукацыі накіраваўся ў Францыю. У 1776 г. выехаў у Амерыку, дзе ўзяў актыўны ўдзел у барацьбе за незалежнасць Злучаных Штатаў. У 1783 г. атрымаў там чын брыгаднага генерала. За службу быў узнагароджаны ордэнам Цынцыната, пажыццёвай пенсіяй і зямельным надзелам. Падрабязней пра яго лёс вы можаце даведацца з кнігі Я. Юхо і У Емяльянчыка «Нарадзіўся я ліцвінам» (1994).
    ▲ Т. Касцюшка. Мастак Ж. Б. Мазес
    Пры дапамозе тэксту параграфа растлумачце, чаму Т. Касцюшка лічыцца нацыянальным героем ЗША і Польшчы.
    У другой палове красавіка паўстанне ахапіла землі сучаснай Літвы і захаду Беларусі. У ноч на 23 красавіка 1794 г. войскі ВКЛ і мяшчане захапілі расійскі гарнізон у Вільні. Для кіравання паўстаннем у сталіцы Княства была створана самастойная Найвышэйшая Рада ВКЛ. На чале яе стаў прыхільнік ідэй Французскай рэвалюцыі палкоўнік Якуб Ясінскі. Аднак вярхоўная ўлада ў паўстанні належала Тадэвушу Касцюшку. У параўнанні з польскімі паўстанцамі Рада выступала з больш рашучымі патрабаваннямі. Напрыклад, яна прапаноўвала адмяніць паншчыну і пашырыць правы мяшчан.
    <3 ліста аўстрыйскага пасла ў Рэчы Паспалітай
    Віленская рэвалюцыя не ўзяла за ўзор кракаўскі ці варшаўскі паўстанцкі маніфест. Замест гэтага яна абвясціла свой
    уласны акт... галоўнай мэтай якога была ліквідацыя трона і апора на французскія ўзоры [Французскую рэвалюцыю]...
    187
    Успомніце з урокаў па сусветнай гісторыі, хто такія якабінцы.
    Кіраўніка паўстання палохалі погляды «віленскага якабінца» Я. Ясінскага. Касцюшка абві
    Як вы лічыце, што з праграмы Рады і поглядаў Я. Ясінскага не задавальняла кіраўнікоў паўстання?
    наваціў Ясінскага ў дзеянііях, накіраваных супраць «саюзу братніх народаў». У выніку 4 чэрвеня 1794 г. Ясінсю быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем у ВКЛ.
    Для прыцягнення да паўстання сялян 7мая 1794г. Касцюш161—163 ка паДпісаў Паланецкі ўніверсал. Гэты дакумент абяцаў вызваліць сялян ад прыгону, але не абяцаў ім зямлі. Ад пана маглі
    Як вы думаеце, ці маглі задаволіць сялян такія ўмовы вызвалення? Свой адказ растлумачце.
    пайсці толькі тыя. хто зможа з ім разлічыцца і выплаціць дзяржаўныя падаткі. Аднак на практыцы ўніверсал так і не пачаў дзейнічаць, бо шляхта не жадала ад
    мены прыгоннага права.
    Тадэвуш Касцюшка ўвёў у абарачэнне першыя папяровыя грошы ў Рэчы Паспалітай. Яны замянілі паўстанцам медныя і срэбныя манеты.
    •4 Грашовая банкнота 1794 г.
    Параўнайце афармленне грошай паўстанцаў і сучасных беларускіх банкнот. У чым іх адрозненне і падабенства?
    188
    Агульная колькасць паўстанцаў у ВКЛ складала каля 25 тыс. чалавек. Сярод іх былі шляхціцы, духавенства, мяшчане і сялянекасінеры. Так іх празвалі, бо часцей за ўсё яны былі ўзброены косамі. Спачатку поспех быў на баку паўстанцаў. Акрамя Вільні яны захапілі ўладу ў Гародні, Бярэсці, Новагародку і іншых гарадах. На задушэнне паўстання расійская імператрыца Кацярына II паслала войска пад камандаваннем А. Суворава. У вырашальнай бітве пад Мацяёвіцамі 10 кастрычніка 1794 г. армія паўстанцаў была разбіта, а паранены Т Касцюшка трапіў у палон. Кіраўніком паўстання замест яго стаў Тамаш Ваўжэцкі.
    А Жаўнеры Т. Касцюшкі. Малюнак XIX ст.
    Прадстаўнікі якіх саслоўяў паказаны на малюнку?
    ^ Тамаш Ваўжэцкі (1759—1816) — палітычны дзеяч. Паходзіў з браслаўскай шляхты. Быў вялікім харужым ВКЛ. З’яўляўся прыхільнікам рэформаў і актыўна падтрымліваў іх на сойме 1788—
    1792 гг. У 1792 г. удзельнічаў у вайне з Расіяй. Падчас паўстання 1794 г. стварыў і ўзначаліў вялікі атрад, за што быў прызначаны генераллейтэнантам. Пасля паражэння паўстання трапіў у расійскі палон. У 1796 г. быў памілаваны расійскім імператарам Паўлам I і вярнуўся на радзіму.
    AT. Ваўжэцкі. Мастак Я. Дамель
    Расійскія войскі хутка задушылі супраціўленне паўстанцкіх атрадаў. 4 лістапада 1794 г. яны ўзялі ўмацаванае прадмесце Варшавы — Прагу.
    Падчас штурму загінула каля 10 тыс. паўстанцаў, сярод іх і Якуб Ясінскі. Праз два дні Варшава капітулявала.
    Па карце ў атласе вызначце, якая частка беларускіх зямель была ўцягнута ў ваенныя дзеянні.
    189
    Прычыны паражэння паўстання. Да паражэння паўстання прывяло некалькі прычын. He апошнюю ролю адыграла адсутнасць адзінства сярод паўстанцаў. Іх пазіцыі аслабляў канфлікт Тадэвуша Касцюшкі з Найвышэйшай Радай ВКЛ, якая не выконвала загады
    кіраўніка. Да таго ж асноўную масу ўдзельнікаў паўстання складалі шляхціцы. Спробы прыцягнуць сялян і мяшчан не мелі асаблівага поспеху, бо шляхта не жадала пашыраць іх правы. Таму яны неахвотна далучаліся да паўстання. На яго ход паўплывалі таксама перамогі расійскіх войскаў і дзеянні царскіх улад. Яны абяцалі сялянам дараваць удзел у паўстанні і раздаць ім зямлю іх паноўпаўстанцаў.
    Складзіце схему «Прычыны паражэння паўстання».
    Трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795). Расія, Аўстрыя і Прусія вырашылі, што надышоў зручны момант для ліквідацыі Рэчы Паспалітай. 24 кастрычніка 1795 г. у Пецярбургу яны падпісалі дамову аб апошнім падзеле Рэчы Паспалітай. Расія атрымала землі на захадзе Беларусі, частку Літвы і Украіны. У выніку амаль усе беларускія землі былі
    Знайдзіце на картасхеме на 2м форзацы тэрыторыі, якія адышлі да Расіі паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Як вы ацэньваеце вынікі падзелаў для беларускіх зямель?
    ўключаны ў склад Расійскай імперыі. 25 nicmanada 1795 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў у Гародні акт адмовы ад трона.
    Паўстанне 1794 г. было рэакцыяй розных пластоў грамадства іж Рэчы Паспалітай на другі падзел сваёй краіны і прысутнасць
    у краіне расійскіх войскаў. Паўстанцы ў ВКЛ адрозніваліся больш рашучымі дэмакратычнымі патрабаваннямі. Яны падтрымлівалі ідэі Французскай рэвалюцыі. Сярод іх былі не толькі прадстаўнікі шляхты, але таксама мяшчане і сяляне. Але паўстанцы не здолелі супрацьстаяць моцнай расійскай рэгулярнай арміі. У выніку трэцяга падзелу Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.
    /J^\ 1. Ахарактарызуйце паўстанне 1794 г. у Рэчы Паспалітай па плане: 1) прычыны; 2) удзельнікі; 3) ход падзей; 4) вынікі.
    2.	Карыстаючыся тэкстам параграфа і дадатковымі крыніцамі, параўнайце погляды Тадэвуша Касцюшкі і Якуба Ясінскага.
    190
    3.	Як вы лічыце. ці здольная была Рэч Паспалітая самастойна пера
    адолець палітычны крызіс? Абгрунтуйце свой адказ.
    4*	. Падрыхтуйце віртуальную экскурсію па краінах свету, якія звязаны з Тадэвушам Касцюшкам. Як ён і іншыя кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання 1794 г. ушаноўваюцца ў Беларусі?
    § 29. Культура
    Што такое Асветніцтва? Якія былі яго характэрныя рысы?
    У чым заключаліся асаблівасці культуры Асветніцтва на беларускіх землях? Чаму творы дзеячаў гэтага часу запатрабаваны і цяпер?
    Асаблівасці Асветніцтва ў Беларусі. XVIII ст. стала часам узаемапранікнення культур барока і Асветніцтва. Пад уплывам ідэй вальнадумства і першынства розуму грамадства пачало вызваляцца зпад усеагульнага кантролю царквы. 3 мая 1776 г. пачало выходзіць першае перыядычнае выданне ў Беларусі — «Газета Гродзеньска». Павялічылася цікавасць да мінулага беларускіх зямель, культуры яе насельніцтва, захавання традыцый і звычаяў.
    Як выхад газеты мог паўплываць на свядомасць жыхароў? Што зараз з’яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі?
    GAZETA GR0DZ1ENSKA P^^.,’
    £0 do hy n^ytuq • еі< гптг вмегае
    • oujm м Scuti	J., ••
    H»?*’^ bulito. bkcwftwsuJrb^u.
    * fxihate y^y u <,£. J,,^.
    ^’'й^і’І.'Т “’«by. o ЬліЬ zL^ , 'U^f*^^^'lr tochodif «I ;v
    " xLiffci jli X knp fuvg» V * vdstwray on forute i perry *d f f Ш to Blits. x ncvM r> ЫхМ rnltvfc Crrknly K t
    ^грэіх» КСуІЛХГООХ.'» «ranrvUjtnu | KKy LHvIUuC.V. jAO'
    ‘У u мігаэсу KriUProslvritax Kcnlh tucyl If IX txkox wx Jcdrn FwwrM ?^::u z (try Arony wr?r>»1b«klr nyci ^fpoiycy^; Ft» wbvti*kli tn ^A titer* aWawca w if'trfzzirri Kon!ilxb Jh^.Onty, * j.j *■£*«)> l>iird:icc Ink '■«Л cCir ftilszt < fur tv fcrov nd keooecwie in фм»о mrdsitl czUrcvh are. "■••iuiBSi.bkcrbuxftj.KrJji’rJu^Acc.doete powiani Avyrh £«brikow. tujcft: I
    A Газета Гродзеньска. № 1.
    1776 Г.
    Праваднікамі ідэй Асветніцтва на беларускіх землях сталі адукаваныя
    шляхціцы, якія мелі дэмакратычныя погляды. Яны былі патрыёты сваёй
    краіны і шукалі шляхі яе выратавання. Яны лічылі, што гэтымі шляхамі павінны стаць адукацыя насельніцтва і рэформы.
    Прадстаўнікі якіх саслоўяў выступалі носьбітамі ідэй Асветніцтва ў Заходняй Еўропе?
    191
    Якія падзеі маглі садзейнічаць правядзенню рэформы?
    Дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Развіццё навукі. Для пашырэння ідэй Асветніцтва ў грамадстве найперш патрабавалася змяніць сістэму адукацыі. Пад кіраўніцтвам Станіслава Канарскага ў 1740—1760я гг. была праведзена школьная рэформа. Мэтай яе было набліжэнне школы да патрэб рэальнага жыцця. Спачатку ў піярскіх, а потым і ў езуіцкіх школах сталі выкладаць польскую мову, прыродазнаўчыя навукі, гісторыю, геаграфію, замежныя мовы. Пазней уводзіліся фізічнае выхаванне, фехтаванне і танцы.