• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    178
    Калі законныя сродкі барацьбы былі вычарпаны, Тадэвуш Рэйтан лёг у дзвярах залы. Ён не выпускаў паслоў з памяшкання, каб яны не дапусцілі падзелу Рэчы Паспалітай. Разарваўшы кашулю на грудзях, Рэйтан крыкнуў: «Забіце ; мяне, не забівайце Айчыну!» Тым не менш паслы сойма падпісалі дамову.
    ▲ Рэйтан на сойме 1773 г. Мастак Я. Матэйка. XIX ст.
    Як вы мяркуеце, якія настроі імкнуўся перадаць аўтар карціны? Ацаніце дзеянні Т. Рэйтана. Ці можна лічыць яго патрыётам?
    У 1775 г. Рэч Паспалітая заключыла новую дамову з усходняй суседкай. Згодна з гэтым дакументам Расія абяцала ахоўваць непарушнасць дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Дамова прадугледжвала таксама стварэнне новага органа ўлады — Пастаяннай Рады. Праз
    179
    е тг
    Пастаянную Раду ў бліжэйшыя трынаццаць гадоў расійскі пасол уплываў на дзеянні караля і яго прыхільнікаў.
    Кірункі дзейнасці
    Г..
    Прызначэнне сенатараў	Раздача старастваў	Выдача загадаў органам улады	Падрыхтоўка праектаў соймавых пастаноў	Кантроль за выкананнем законаў
    ▲ Кірункі дзейнасці Пастаяннай Рады
    Q Якім чынам Расія магла праз Пастаянную Раду ўплываць на становішча ў Рэчы Паспалітай?
    ®^э Спробы рэфармаваць палітычны лад Рэчы Паспалітай сустрэлі сур’ёзнае супрацьдзеянне суседніх краін. Расія, Аўстрыя і Прусія не былі зацікаўлены ў пераменах, якія маглі ўзмацніць Рэч Паспалітую. Гэтыя дзяржавы правялі першы падзел Рэчы Паспалітай. Частка беларускіх зямель была ўключана ў склад Расійскай
    імперыі.
    
    1.	Назавіце станоўчыя і адмоўныя вынікі рэформаўу Рэчы Паспалітай 1760х гг.
    2.	Знайдзіце ўтэксце параграфа факты, якія пацвярджаюць выснову: «Правядзенне палітычных рэформаў было спынена ўмяшаннем Расіі і Прусіі».
    3.	Вызначце, у чым была сутнасць дысідэнцкага пытання. Прывядзіце доказы таго, што вырашэнне гэтай праблемы паўплывала на лёс Рэчы Паспалітай.
    4.	Ацаніце вынікі першага падзелу Рэчы Паспалітай. Чаму дзяржава працягвала падпісваць дамовы з Расіяй?
    5.	Абмяркуйце на ўроку, хто вінаваты ў першым падзеле Рэчы Паспалітай. Свае адказы абгрунтуйце.
    180
    § 27. Спробы палітычных рэформаў у Рэчы Паспалітай
    '| Чаму рэформы 1764—1766 гг. былі часткова адменены? Калі адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай?
    Якія рашэнні былі прыняты на Чатырохгадовым сойме? Якія прычыны выклікалі другі падзел Рэчы Паспалітай?
    Чатырохгадовы сойм. Грамадства ў Рэчы Паспалітай было незадаволена залежнасцю ад Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Спрыяльны час, каб вызваліцца ад яе, надышоў у 1788 г. У гэты час Расія і Аўстрыя ваявалі з Асманскай імперыяй. Адначасова Расійская імперыя вяла вайну са Швецыяй, адным з саюзнікаў якой была Прусія. 3 гэтай прычыны стасункі паміж Прусіяй і Расіяй вельмі абвастрыліся.
    Міжнародная абстаноўка, такім чынам, давала магчымасць правесці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Гэта было зроблена на Чатырохгадовым («Вялікім») сойме, які сабраўся ў 1788 г. і доўжыўся да 1792 г. Гэты сойм быў ператвораны ў канфедэрацкі. Гэта
    значыць, што рашэнні на ім прымаліся большасцю галасоў. Маршалкамі сойма былі абраны прыхільнікі рэформаў, што спрыяла правядзенню пераўтварэнняў.
    е т
    3 якой мэтай была створана Пастаянная Рада?
    Вялікае ўражанне на паслоў сойма зрабіла прапанова Прусіі аб саюзе з Рэччу Паспалітай супраць Расіі. Першым сваім рашэннем сойм Рэчы Паспалітай павялічыў войска да 100 тыс. чалавек. Але з прычыны недахопу фінансавых сродкаў гэтая лічба была зменшана да 65 тыс. Потым сойм скасаваў Пастаянную Раду. Усе гэтыя дзеянні выклікалі гнеў расійскага ўрада. Паслу Рэчы Паспалітай у Пецярбургу было заяўлена: «Калі вы адвернецеся аднас, можацебыцьупэўненымі, што з’явіцца другі том падзелу».
    Як вы думаеце, чаму Расія была незадаволена рашэннямі Чатырохгадовага сойма?
    На настроі ўдзельнікаў сойма Рэчы Паспалітай паўплывала і так званая чорная працэсія. Па Варшаве ў чорнай вопратцы прайшлі
    181
    прадстаўнікі 141 горада, каб падаць пісьмовае прашэнне каралю. У ім мяшчане дамагаліся палітычных правоў і права набываць зямлю. Іх патрабаванні былі часткова задаволены. Мяшчане атрымалі асабістую недатыкальнасць, права абіраць паслоў на соймы і набываць зямельныя ўладанні.
    Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Галоўным дасягненнем Чатырохгадовага сойма стала прыняцце 3 мая 1791 г. Канстытуцыі . сРэчы Паспалітай. Гэта была адна з першых у свеце канстытуцын — асноуных законау дзяржавы. Канстытуцыя замацоувала правы і свабоды грамадзян. Яна абвяшчала Рэч Паспалітую
    3 урокаў сусветнай гісторыі ўспомніце, хто з еўрапейскіх мысліцеляў ц, ^ упершыню сфармуляваў ідэю падзелуўлады.
    Складзіце схему «Структура ўрада паводле Канстытуцыі 1791 г.».
    прававой дзяржавай з вяршэнствам закону і падзелам улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
    Канстытуцыя стварала новы ўрад. У яго склад уваходзілі кароль, прымас і 5 міністраў. Гэта былі міністры паліцыі, унутраных спраў, замежных спраў,
    ваенны і фінансаў. Першым у гісторыі Рэчы Паспалітай міністрам замежных спраў быў прызначаны Іяхім Храптовіч.
    ▲ I. Храптовіч. Мастак Я. Дамель
    еіяхім Храптовіч (1729—1812) — падканцлер ВКЛ з П773 г. Прыхільнік «Фаміліі». Быў паслом Рэчы Паспалітай у Францыі і Аўстрыі. 3 1780 г. узначальваў каралеўскую партыю ў ВКЛ. Падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791 т. Па рашэнні Таргавіцкай канфедэрацыі стаў канцлерам ВКЛ.
    Упарадкоўвалася праца сойма. Права ліберум вета ліквідавалася. Прадугледжвалася аб’яднанне пад агульным кіраваннем войска і скарбу Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага.
    182
    Канстытуцыя абвясціла Рэч Паспалітую ўнітарнай (адзінай) дзяржавай. Такім чынам, падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ ліквідаваўся. Гэта выклікала незадаволенасць прадстаўнікоў Вялікага Княства. Каб захаваць адзінства сярод прыхільнікаў рэформаў, было выдадзена «Узаемнае заручэнне абодвух народаў». Згодна з ім у супольных органах кіравання мусіла засядаць роўная колькасць прадстаўнікоў Кароны і Княства. Гарадамі, дзе былі павінны праходзіць соймы, абвяшчаліся Варшава і Гародня. Гарадскому насельніцтву надаваліся шырэйшыя правы, але для сялян захоўваўся прыгон.
    Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была прынята грамадствам, яе падтрымалі практычна ўсе павятовыя соймікі ВКЛ.
    USTAWA RZ^IOWA.
    сгл^лів> W.U©.«>J^5C^><^.^»^J PRAWO UCHWALONE. ^г.іа 5 Jitala, Roku ЛўўА.
    ДДХХЛХХХХЖХДХХАХХХ
    w WARSZAWIE,
    U Р. Dc*ovt Konfyl: Na3u/: /. IT. Met і Dyrcktora Ргйкг Korf. Кл&
    е sr
    ▲ Тытульная старонка Канстытуцыі 3 мая 1791 г.
    ▲ Абвяшчэнне Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Мастак Я. Матэйка. XIX ст.
    ў Як было ўспрынята абвяшчэнне Канстытуцыі? Якія настроі ў грамадстве паказаны на карціне? Як вы думаеце, чаму ў сучаснай Польшчы і Літве 3 мая адзначаюць як нацыянальнае свята?
    183
    Таргавіцкая канфедэрацыя. Рэалізаваць пастановы сойма і палажэнні Канстытуцыі 3 мая не ўдалося. Шэраг настроеных супраць рэформаў магнатаў у Пецярбургу склалі акт канфедэрацыі. Ён быў абвешчаны ў маі 1792 г. у мястэчку Тарговіца (цяпер тэрыторыя Украіны).
    Канфедэраты абапіраліся на дапамогу Расіі, якая адразу ўвяла ў Рэч Паспалітую 100тысячнае войска. Армія^Рэ^ы Паспалітай паспрабавала абараніць краіну. Але ў маі — діпені 1792 г. расійскія войскі занялі большую частку тэрыторыі Беларўсй У такіх абставінах у паветах ВКЛ сталі арганізоўвацца канфедэрацыі ў падтрымку таргавічан. Расійская імператрыца Кацярына II настойвала, каб кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Ён выканаў гэта патрабаванне. Улада ў дзяржаве перайшла да канфедэрацыі. Яна адмяніла ўсе пастановы Чатырохгадовага сойма і запатрабавала вярнуць шляхце ранейшыя правы і свабоды.
    Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793). Карыстаючыся |І||| момантам, напачатку 1793 г. свае войскі на землі Рэчы Паспалітай 158—159 Увяла Прусія. 23 студзеня 1793 г. Расія і Прусія падпісалі дамову аб чарговым падзеле Рэчы Паспалітай.
    /Л\
    45^
    Знайдзіце на картасхеме на 2м форзацы тэрыторыі, якія паводле ўмоў другога падзелу Рэчы Паспалітай адышлі да Расіі.
    Расійская імперыя атрымала цэнтральныя землі Беларусі і частку Правабярэжнай Украіны. Гэтая тэрыторыя складала 250 тыс. кв. км. Мяжа прайшла па беларускіх землях па лініі Друя — Пінск.
    Умовы другога падзелу Рэчы
    Паспалітай былі зацверджаны на сойме ў Гародні. Пасяджэнне праходзіла ў абстаноўцы пагроз, прымусу і дэманстрацыі Расіяй ваеннай сілы. Паслы сойма доўгі час адмаўляліся падпісаць патрабаванні Расіі і Прусіі. Аднак 17 верасня 1793 г. пагадненне паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй аб другім падзеле было падпісана.
    Яшчэ большы супраціў паслоў сойма выклікала дамова Рэчы Паспалітай з Прусіяй. 23 верасня 1793 г. расійскія войскі абкружылі
    184
    ▲ Каралеўскі замак у Гародні, дзе ў 1793 г. сабраўся апошні сойм Рэчы Паспалітай
    Гарадзенскі сойм 1793 г. увайшоў у гісторыю як апошні сойм Рэчы Паспалітай.' Ён адбыўся ў каралеўскім замку. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай будынак быў ператвораны ў вайсковы шпіталь. Цяпер у палацы знаходзіцца гісторыкаархеалагічны музей.
    каралеўскі замак, дзе праходзіў сойм. Яны збіраліся не выпускаць паслоў, пакуль не будзе прынята дамова з Прусіяй. Расійскія вайскоўцы размясціліся ў зале пасяджэнняў, а адзін з афіцэраў сядзеў побач з каралём. У знак пратэсту супраць гвалту паслы сойма некалькі гадзін маўчалі. Урэшце ўначы 24 верасня было прынята рашэнне, што маўчанне паслоў азначае згоду на дамову з Прусіяй.
    Праз месяц была прынята саюзная дамова з Расіяй. Рэч Паспалітая дазваляла ўвядзенне і знаходжанне расійскіх войскаў на сваёй тэрыторыі.
    8. Зак. 1334.
    185
    as
    BE
    | Такім чынам, y 1788—1792 гг. y краіне былі здзейснены спробы | рашучых палітычных рэформаў. Аднак суседнія дзяржавы не жадалі ўзмацнення Рэчы Паспалітай. Гэта прывяло да адмены пераўтварэнняў і да другога падзелу Рэчы Паспалітай.
    
    1.	Знайдзіце ў тэксце параграфа факты, якія пацвярджаюць вывад: «У 1788 г. склаліся знешнія і ўнутраныя ўмовы для правядзення рэформаў у Рэчы Паспалітай».
    2.	Калі адбыўся Чатырохгадовы сойм Рэчы Паспалітай? Пералічыце прынятыя на ім рашэнні. На ваш погляд, якія з гэтых рашэнняў былі найбольш важнымі для ўмацавання Рэчы Паспалітай? Патлумачце
    сваю думку.
    3.	Калі і чаму ўзнікла Таргавіцкая канфедэрацыя? 3 якой прычыны Расія садзейнічала канфедэратам? Ці карысталіся яны падтрымкай у ВКЛ?