Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
У сялянскім і мяшчанскім асяроддзі вялікай папулярнасцю карыстаўся лялечны тэатр батлейка. Яго спектаклі былі прымеркаваны да калядных свят і спачатку засноўваліся на біблейскіх сюжэтах. Паступова ў паказы сталі ўключацца новыя персанажы, з’явіліся побытавыя п’есы. Батлеечнікі найчасцей ставілі народныя драмы «Цар Ірад» і «Цар Максімілян».
Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя і эканамічныя ўмовы, другая палова XVII — першая палова XVIII ст. былі часам развіцця самых розных галін культуры беларускіх зямель. Своеасаблівым культурным мостам паміж захадам I ўсходам Еўропы стала беларускае барока. Аднак у грамадстве нарастаў разрыў паміж шляхецкай і народнай — сялянскай, мяшчанскай — культурамі. Таму магчымасці развіцця беларускіх рысаў у літаратуры і мастацтве таго часу няўхільна скарачаліся.
1. Складзіце табліцу «Дасягненні культуры сярэдзіны XVII — першай паловы XVIII ст.».
Галіна Дасягненні
164
2. Што спрыяла развіццю літаратуры на беларускіх землях? На якой мове ствараліся літаратурныя творы? *Складзіце старонку дзённіка ці сямейнай хронікі, запісваючы па парадку самыя важныя падзеі дня.
3. Вызначце характэрныя рысы развіцця музыкі і тэатра на беларускіх землях у другой палове XVII — першай палове XVIII ст.
4. Знайдзіце ў сетцы інтэрнэт музычныя запісы з «Полацкага сшытка» і праслухайце іх. Апішыце свае ўражанні. Што вам спадабалася, а што — не?
5*. Ці захаваліся ў вашай мясцовасці помнікі архітэктуры ў стылі eapoKa? Падрыхтуйце прэзентацыю (віртуальную выставу, калекцыю карцін) пра помнікі архітэктуры і мастацтва барока і ракако.
Падагульненне да III раздзела
I. Адкажыце на пытанні, карыстаючыся картамі атласа, картасхемамі і тэкстам вучэбнага дапаможніка.
1. Дзе на беларускіх землях адбываліся баявыя дзеянні падчас войнаў сярэдзіны XVII — першай паловы XVIII ст.?
2. Якія тэрытарыяльныя змены адбыліся ў Рэчы Паспалітай пасля ваенных канфліктаў сярэдзіны XVII — першай паловы XVIII ст.?
3. Дзе адбыліся асноўныя бітвы падчас казацкасялянскай вайны і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг.?
4. Дзе і як узніклі першыя мануфактуры на беларускіх землях? Хто іх заснаваў і што яны выпускалі?
5. Назавіце помнікі архітэктуры віленскага барока на беларускіх землях.
П. Намалюйце «стужку часу» ў сшытку і адзначце асноўныя падзеі сярэдзіны XVII — першай паловы XVIII ст. Зрабіце выснову пра наступствы гэтых падзей для беларускіх зямель. Пацвердзіце свае думкі прыкладамі з тэксту параграфаў.
III. Пры дапамозе тэксту вучэбнага дапаможніка папрацуйце па метадзе «ключавога слова». Вызначце не менш за 5—7 слоў (паняццяў, дат, імён) да кожнай групы:
1) палітычнае становішча; 2) эканамічнае становішча; 3) культурнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XVII — першай палове XVIII ст.
165
IV. Складзіце крыжаванку па тэме «Дзеячы другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст.». Прапануйце яе сваім аднакласнікам для выканання.
V. Раскажыце пра прычыны і наступствы гістарычных падзей і з’яў: 1) супрацьстаянне магнацкіх груповаку ВКЛ у другой палове XVII ст.; 2) пасяджэнне сойма 1717 г.; 3) сацыяльная барацьба сялянства ў першай палове XVIII ст.
VI. Параўнайце (знайдзіце агульнае і адметнае): 1) заходнееўрапейскае і віленскае барока; 2) выявы з § 17—23 (якія партрэты і чаму можна назваць сармацкімі).
VII. Складзіце план адказу па тэме «Асноўныя рысы развіцця культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII — першай палове XVIII ст.».
VIII. Працягніце складанне табліцы «Палітыка кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.».
Манарх Гады кіравання Падзеі ўнутранай палітыкі Падзеі знешняй палітыкі Эканамічныя пераўтварэнні Культурныя змены
IX. Прывядзіце не менш за пяць доказаў таго, што перыяд сярэдзіны XVII — першай паловы XVIII ст. магчыма назваць «Разбуральнае стагоддзе».
166
Раздзел IV ф
^zadowa.
R.AWO UCHWALONE.
Для Рэчы Паспалітай другая палова XVIII cm. стала часам надзей і расчараванняў. Паспяхова пачатыя рэформы дазволілі вырашыць найболыа вострыя праблемы. Аднак унутраныя супярэчнасці і палітыка суседзяў, якія не былі зацікаўлены ў моцнай Рэчы Паспалітай, не дазволілі завяршыць станоўчыя пераўтварэнні. У выніку падзелаў Рэч Паспалітая і яе частка — Вялікае Княства Літоўскае — спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.
§ 25. Эканамічнае развіццё
Што такое мануфактура? Хто першым заснаваў мануфактуры на беларускіх зямлях?
У чым заключаліся асаблівасці эканамічных пераўтварэнняў у Рэчы Паспалітай і магнацкага прадпрымальніцтва другой паловы XVIII ст.?
Пачатак эканамічных рэформаў. У XVIII ст. гаспадарка краін Заходняй Еўропы хутка развівалася. На гэтым фоне абазначылася прыкметнае эканамічнае адставанне Рэчы Паспалітай. Яго маглі
ліквідаваць толькі рэформы. Яны пачаліся пасля ўзыходу на трон прыхільніка пераўтварэнняў Станіслава Аўгуста Панятоўскага (гады кіравання 1764—1795). На працягу літаральна некалькіх гадоў быў праведзены шэраг важных эканамічных рэформаў. Стваралася Скарбовая камісія ВКЛ — спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні
Прадстаўнікі якіх саслоўяў былі вызвалены ад выплаты падаткаў?
фінансамі і наглядзе за гаспадарчай сітуацыяй у краіне. Замест розных гандлёвых пошлін уводзілася адзінае дзяржаўнае мыта,' абавязковае для ўсіх.
Каралеўскія эканоміі перадаваліся ў дзяржаўнае кіраванне. У1766г. для
ўсёй Рэчы Паспалітай былі ўведзены адзіныя меры даўжыні, вагі і аб’ёму.
е "S'
Для паляпшэння гандлёвых шляхоў сталі будавацца каналы. Першым па ініцыятыве магната Міхала Казіміра Агінскага бьгў пабудаваны канал, які злучыў Дняпро і Нёман, а праз іхЧорнае і Балтыйскае моры. Пры падтрымцы караля Станіслава Аўгуста быў праведзены і другі канал, які злучыў Прыпяць з Заходнім Бугам. У выніку стала магчыма вазіць водным шляхам прадукцыю да чарнаморскіх
Знайдзіце каналы на карце ў атлаJ се. Якія яшчэ тавары акрамя збожжа маглі перавозіць па іх?
ступала вялікая колькасцьтавараў.
і балтыйскіх партоў. Ажывіўся знешні гандаль, які вёўся ў асноўным праз балтыйскія парты. 80% усяго экспарту складала збожжа. 3за мяжы ў краіну паГалоўнымі заставаліся разнастайныя
тканіны, алей, віно, соль і прадметы раскошы.
168
Актыўна развіваўся і ўнутраны гандаль. Паўсюль адкрываліся крамы. Штодзённы гандаль таварамі і прадуктамі стаў звычайнай з’явай беларускіх гарадоў і мястэчак. Значную ролю працягвалі адыгрываць і кірмашы. Самыя вялікія з іх праводзіліся ў Менску, Шклове, Бешанковічах і Зэльве.
▲ Конскі кірмаш. Мастак Я. П. Норблін. Пачатак XIX ст.
Q *Разгледзьце малюнак і складзіце апавяданне ад імя пакупніка ці прадаўца тагачаснага кірмашу.
е
ТГ
Гарады і мястэчкі. У1764 г. змянілася сістэма кіравання ў гарадах. Юрыдыкі падначальваліся магістратам, а яўрэйскія кагалы — старастам і ваяводам. Справы мяшчан маглі разглядацца толькі магістрацкім судом. Манастырам забаранялася мець корчмы і гандляваць. У 1776 г. магдэбургскае права было скасавана ва ўсіх гарадах, акрамя павятовых цэнтраў. Насельніцтва астатніх дзяржаўных гарадоў і мястэчак абкладалася спецыяльным дзяржаўным падаткам. Справы іх жыхароў разглядаліся судом старастаў.
Шляхце дазволілі займацца рамяством і гандлем, а мяшчанам — набываць землі паза межамі гарадоў. Гэта спрыяла эканамічнаму збліжэнню шляхты і мяшчан. Больш за палову мяшчан займаліся
169
рамяством і гандлем. У гарадах узрасла колькасць рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхавую арганізацыю і выкарыстоўвалі наёмную рабочую сілу. Але паранейшаму важнае месца сярод заняткаў мяшчан займалі падсобная гаспадарка і промыслы (рыбалоўства, рымарства і інш.).
Праведзеныя рэформы садзейнічалі развіццю гарадоў і мястэчак. У канцы XVIII ст. на беларускіх землях налічвалася ўжо 389 гарадскіх паселішчаў, дзе пражывала 250 тыс. чалавек. Буйньімі гарадамі з’яўляліся Віцебск, Гародня, Магілёў, Менск.
Сельская гаспа^арка. Рост цэн на збожжа на знешнім рынку ў 2^5 разоў прывёў да павелічэння колькасці фальваркавых гаспадаракШдругой палове XVIII сі)яны атрымалі пашырэнне і на ўсходзе Беларусі. У гэтым рэгіёне акрамя земляробства і жывёлаіадоўлі вялікае значэнне мелі промыслы. Сярод іх асабліва важнымі былі вытворчасць спірту, нарыхтоўка лесу Гпаташу. Эканамічныя рэформы падштурхнулі да змен у сельскай гаспадарцы.
Удасканаленне тэхнікі апрацоўкі зямлі
Пашырэнне шматполля
0) 2 00
Рост колькасці свойскай жывёлы
Павышэнне ўраджайнасці
Павелічэнне колькасці агародных культур
Вырошчванне азімых, лёну, канапель і бульбы
▲ Пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы
Як вы лічыце, пра што сведчаць змены ў сельскай гаспадарцы? Чаму яны спрыялі?
Агульная плошча панскага поля павялічылася. Гэта прывяло да росту сялянскіх павіннасцяў у паўтара разу і абеззямельвання сялян. Ужо ў другой палове XVIII ст. каля 10% сялян не мелі зямлі. Яны
170
вымушаны былі наймацца на працу да заможных сялян ці на мануфактуры.
Рэформы Антонія Тызенгаўза. Павысіць эфектыўнасць дзяржаўнай гаспадаркі ВКЛ паспрабаваў Антоній Тызенгаўз. Свае рэформы ён распачаў з каралеўскіх эканомій.
еАнтоній Тызенгаўз (1733—1785) — надворны падскарбі ВКЛ, адміністратар каралеўскіх эканомій. Лідар прыхільнікаў караля ў ВКЛ. Стварыў мануфактуры ў Гародні і Паставах. Заснаваў першы ў Гародні тэатр.
▲ Антоній Тызенгаўз. Мастак Я. Рустэм. Канец XVIII ст.
@ *Уявіце, што вы — журналіст, і складзіце пытанні для інтэрв’ю з Антоніем Тызенгаўзам.
У сельскай гаспадарцы ўводзіўся шматпольны севазварот, завозіліся новыя пароды жывёлы. У эканоміі вярталася фальваркавая сістэма і паншчына. Мянялася сістэма надзялення сялян зямлёй. Арганізоўвалася сістэма іх падтрымкі ў выпадку голаду, неўраджаю.
Надзелы і павіннасці сялян паводле рэформы
Надзел Асноўны (сядзібны) Дадатковы (прыёмны)
Памер 1/4 валокі Адвольны
Павіннасці 2 дні паншчыны натыдзень і іншыя павіннасці Чынш
^ Вызначце, якія павіннасці выконвалі сяляне і з якіх надзелаў. Як вы думаеце, які надзел прыносіў большы прыбытак дзяржаве?
Аграрная рэформа значна павялічыла прыбыткі каралеўскага скарбу. Але ў некалькі разоў узрос павіннасны ціск на сялян. Яны адказвалі на гэта рознымі формамі пратэсту: ад простых уцёкаў да адкрытых сялянскіх выступленняў.