• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    У 1773 г. было створана першае ў Еўропе міністэрства асветы — Адукацыйная камісія. Задачай камісіі было вызваліць школу ад рэлігійнага ўплыву, зрабіць яе свецкай і дзяржаўнай. Адукацымная камісія зацвердзіла адзіную для усіх школ праграму навучання. Галоўнае месца ў ёй адводзілася грамадскім і прыродазнаўчым навукам, замежным мовам. Тэалагічныя (рэлігійныя) прадметы выключаліся з праграмы.
    Былі створаны новыя падручнікі, у першую чаргу па гісторыі і філасофіі. Замест завучвання тэкстаў на памяць вучняў вучылі разважаць. Шмат увагі стала надавацца фізічнаму выхаванню і развіццю практычных навыкаў вучняў (напрыклад, у галінах земляробства, аховы здароўя).
    У краіне ствараліся школы трох ступеняў: пачатковыя (парафіяльныя пры касцёлах і цэрквах), сярэднія (акруговыя і падакруговыя) і вышэйшая. Вышэйшай стала пераўтвораная з Віленскай акадэміі Галоўная школа ВКЛ (пазней Віленскі ўніверсітэт) на чале з Марцінам ПачобутАдляніцкім. Большасць школ была створана на аснове былых езуіцкіх школ і калегіумаў. Пасля забароны ордэна езуітаў уся яго маёмасць у Рэчы Паспалітай перайшла да Адукацыйнай камісіі. У той жа час на землях, далучаных да Расіі, езуіцкія калегіумы працягвалі дзейнічаць.
    Як вы мяркуеце, чаму новыя падручнікі ў другой палове XVIII ст. былі створаны менавіта па гісторыі I філасофіі?
    192
    /5^\ Марцін ПачобутАдляніцкі (1728— /,$^4 1810) — астраном, асветнік. Ён не тольX ^ < ў кі стварыў Галоўную школу ВКЛ, але і быў яе першым рэктарам амаль 20 гадоў. У Вільні заснаваў астранамічную абсерваторыю, вядомую ва ўсёй Еўропе, дзе назіралі за рухам Сонца і зорак. Пад яго кіраваннем і пры непасрэдным удзеле былі вызначаны геаграфічныя каардынаты гарадоў ВКЛ, а таксама месцазнаходжанне планеты Меркурый.
    ▲ м. ПачобутАдляніцкі. Мастак Ю. Аляшкевіч
    ◄ Медыцынская акадэмія ў Гародні. Малюнак Н. Орды. XIX ст.
    Асноўным прынцыпам навучання стала яго даступнасць для прадстаўнікоў усіх саслоўяў. Характэрнай рысай асветы гэтага часу стала адкрыццё прафесійных школ. У 1770я гг. у Гародні і Паставах па ініцыятыве А. Тызенгаўза былі арганізаваны вышэйшая медыцынская, акушэрская, ветэрынарная, чарцёжная і рысавальная школы. У Гародні пры медыцынскай школе (акадэміі) існавалі шпіталь, заалагічны сад, анатамічны кабінет. Пры ёй жа прафесар Жан Эмануэль Жылібер заклаў і першы ў Рэчы Паспалітай батанічны сад.
    Палацавапаркавыя комплексы. Мастацтва. Найбуйнейшымі цэнтрамі культурнага жыцця Беларусі заставаліся магнацкія двары. Пры іх захоўваліся багатыя бібліятэкі, калекцыі мастацкіх твораў, працавалі друкарні, тэатры, капэлы.
    193
    ▲ Роспіс касцёла ў Будславе. 1780я гг.
    3 дапамогай ілюстрацыі і слоўніка ў канцы вучэбнага дапаможніка вызначце розніцу паміж стылямі барока і класіцызму.
    ◄ Палацавапаркавы комплекс у Свяцку. Гродзенская вобласць. Канец XVIII ст.
    3 дапамогай тэксту вучэбнага дапаможніка і выявы апішыце парк пры палацы. Што вам у ім спадабалася?
    Магнаты сапернічалі з каралеўскім дваром і паміж сабой за самую шыкоўную рэзідэнцыю. Архітэктура іх палацаў спалучала элементы барока з вытанчанымі рысамі ракако. Але паступова на змену гэтым стылям прыходзілі строгія пабудовы класіцызму, узорам для якіх была антычнасць. Палацы маглі ўзводзіць у горадзе (як палац Агінскіх у Слоніме, Тызенгаўза ў Гародні). Рэзідэнцыі ў стылі класіцызму найчасцей будаваліся сярод маляўнічай прыроды (палац Чартарыйскіх у Воўчыне, Валовічаў у Свяцку, Храптовічаў у Шчорсах). Архітэктары стваралі ў адзіным стылі вонкавае і ўнутранае ўбранне, мэблю і нават паркі. 3 дрэў і кустоў фарміраваліся алеі парку, пераходы, лабірынты, нават цэлыя будынкі. Дадатковую прыгажосць комплексам надавалі вадаёмы.
    194
    У мастацтве ўплыў французскага Асветніцтва адчуваўся мацней, чым у архітэктуры. Жывапіс набыў больш рэалістычныя рысы. У гэты час пачалі свой творчы шлях заснавальнікі беларускай і літоўскай мастацкай школы Францішак Смуглевіч і Ян Рустэм. У манументальным жывапісе ўсё часцей выкарыстоўваліся аптычныя ілюзіі (падманкі). У канцы XVIII ст. у архітэктуры і мастацтве на змену барока канчаткова прыйшоў класіцызм.
    Прыгонны тэатр. Надзвычайнае развіццё ў гэты час атрымалі тэатры пры магнацкіх дварах. Тэхнічнае абсталяванне тэатра Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме было адным з найлепшых у Еўропе. Нясвіжскі тэатр з аматарскага ператварыўся
    е
    ў прафесійны. Быў заснаваны тэатр у Слуцку. Акрамя згаданых
    прыгонныя тэатры існавалі ў Гародні ў А. Тызенгаўза, у Ружанах JL і Дзярэчыне ў Сапегаў, у Свіслачы ў Тышкевіча. Разам з заходне
    ▲ Будынак тэатра М. К. Агінскага ў Слоніме
    195
    еўрапейскімі прафесійнымі артыстамі і музыкантамі там выступалі і прыгонныя. Іх навучалі ў спецыяльных школах пры тэатрах. Вучняў туды набіралі з маёнткаўуладальнікаў. Пад кіраваннем балетмайстраў з Францыі і Італіі былі створаны балетныя школы ў Нясвіжы і Слуцку. Выхаванцы тэатральнай школы А. Тызенгаўза сталі зоркамі каралеўскага балета ў Варшаве.
    У прыдворных тэатрах ставіліся опернабалетныя спектаклі не толькі французскіх, італьянскіх кампазітараў, але і мясцовых аўтараў. Аднымі з першых былі опера «Агатка» Мацея Радзівіла на музыку Яна Голанда, оперы і музычныя драмы Міхала Казіміра Агінскага. 3 вуснаў герояўсялян іх твораў загучала жывая беларуская мова.
    У другой палове XVIII ст. у культуры беларускіх зямель адбыліся вялікія змены. Звыклая сармацкая шляхецкая культура і яе традыцыі адыходзілі ў мінулае. Пад уплывам ідэй Асветніцтва
    ў грамадстве павялічыўся прэстыж адукаванасці. Аднак вышэйшыя пласты грамадства амаль цалкам паланізаваліся. У гэтых умовах беларускія народныя традыцыі ў побыце і мастацтве захоўваліся толькі ў сялянскім асяроддзі. Памяць пра гістарычныя падзеі перадавалася з пакалення ў пакаленне праз казкі, легенды, паданні. Народная культура пранікала ў літаратуру і мастацтва і значна іх узба
    гачала.
    / < і\ 1. Назавіце адметныя рысы Асветніцтва ў Беларусі.
    / 2. Ахарактарызуйце дзейнасць Адукацыйнай камісіі па плане: 1) час узнікнення; 2) мэта стварэння; 3) мерапрыемствы ўстановы; 4) зна
    чэнне.
    3.	Якія пласты грамадства захоўвалі беларускія народныя традыцыі? Чаму менавіта гэтыя пласты?
    4.	Як вы думаеце, чаму Слонім называлі ў той час сядзібай муз? Аргументуйце свой адказ. Пры неабходнасці скарыстайцеся дадатковымі крыніцамі інфармацыі.
    196
    Падагульненне да IV раздзела
    I. Адкажыце на пытанні пры дапамозе картаў атласа, картасхем і тэксту вучэбнага дапаможніка.
    1.	Які горад быў цэнтрам гаспадарчых рэформаў А. Тызенгаўза?
    2.	У якіх населеных пунктах працавалі вотчынныя мануфактуры ў другой палове XVIII ст.? Якім магнацкім родам яны належалі?
    3.	Як мянялася тэрыторыя Рэчы Паспалітай падчас падзелаў? Якія краіны ў іх удзельнічалі? Да якой дзяржавы адышлі беларускія землі?
    4.	Дзе пачало выходзіць першае на беларускіх землях перыядычнае выданне?
    5.	Каму належалі палацавапаркавыя комплексы і прыгонныя тэатры, якія з’явіліся на беларускіх землях у другой палове XVIII ст.? Дзе яны знаходзіліся?
    П. Успомніце, якія падзеі адбыліся ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Падрыхтуйце 5 пытанняў для гістарычнай віктарыны па асноўных падзеях гісторыі Вялікага Княства Літоўскага таго часу.
    III.	Каго з гістарычных дзеячаў другой паловы XVIII ст. можна назваць сапраўдным патрыётам? Прапануйце 2—3 імёны для абмеркавання наўроку. Растлумачце свой выбар. Зрабіце больш падрабязнае паведамленне пра аднаго з іх.
    IV.	Складзіце апавяданне пра наступныя падзеі і з’явы другой паловы XVIII ст.: 1) правядзенне рэформаў соймам 1764 г.; 2) дзейнасць Чатырохгадовага сойма; 3) шляхецкія канфедэрацыі; 4) прыгонныя тэатры на беларускіх землях; 5) мастацкія стылі, якія нарадзіліся і дасягнулі найбольшага развіцця ў XVIII ст.
    V.	Вызначце прычыны і вынікі наступных падзей: 1) з’яўленне магнацкага прадпрымальніцтва; 2) рэформы А. Тызенгаўза; 3) паўстанне Т. Касцюшкі; 4) падзелы Рэчы Паспалітай.
    VI.	Параўнайце партрэты гістарычных асоб з § 25—28. Чым яны адметныя? Ці можна па знешнім выглядзе вызначыць, хто з іх быў прыхільнікам рэформаў а хто выступаў за захаванне старых традыцый?
    VII.	Прывядзіцедоказытаго, што другая палова XVIII ст. быладля Рэчы Паспалітай часам надзей і расчараванняў Прыдумайце ўласную назву гэтага перыяду.
    197
    Наш край у XVI—XVIII стст.
    Гісторыя — гэта спадчына, падмурак і вопыт, абапіраючыся на якія, народы будуюць сваё далейшае жыццё. Памятайце: гісторыя Беларусі мае сваю спецыфіку. Пры гэтым яна цесна звязана з гісторыяй суседніх краін, з’яўляючыся, такім чынам, арганічнай часткай еўрапейскай і сусветнай гісторыі.
    У гэты час беларускія землі зазнавалі і вялікія ўзлёты, і самыя крывавыя войны. Але беларускі народ з мужнасцю і гонарам прайшоў праз самыя цяжкія выпрабаванні, перадаўшы нам, нашчадкам, свае найлепшыя традыцыі.
    Спадзяёмся, што гісторыя будзе цікавіць вас не толькі на школьных занятках. Магчыма, у далейшым вы пажадаеце даведацца больш пра гісторыю сваёй мясцовасці, сям’і. Вы перадасце ўласныя веды родным і блізкім, каб не прыпынялася сувязь пакаленняў, не згубілася памяць пра людзей і падзеі, важныя для кожнага з нас. Шчыра жадаем вам далейшых поспехаў у вывучэнні нашай мінуўшчыны.
    Для лепшага разумення гісторыі таго перыяду, што вы вывучаеце, правядзіце даследаванне патэме «Лёс маёй мясцовасці ў XVI—XVIII стст.» (для выканання выкарыстайце вучэбны дапаможнік і дадатковы матэрыял).
    1.	Вызначце, у склад якіх адміністрацыйных адзінак уваходзіла ваша мясцовасць у азначаны час.
    2.	Складзіце каляндар (ці летапіс) падзей, якія найбольш паўплывалі на лёс вашай мясцовасці ў XVI—XVIII стст.
    3.	Як паўплывалі культурныя змены XVI—XVIII стст. на развіццё вашай мясцовасці? Ці захаваліся ў вашай мясцовасці гістарычныя і архітэктурныя помнікі XVI—XVIII стст.? Даведайцеся пра іх лёс.
    4.	Якія знакамітыя асобы XVI—XVIII стст. звязаны з вашай мясцовасцю? Складзіце паведамленне пра іх дзейнасць.
    5.	Распрацуйце і намалюйце герб вашай мясцовасці, які будзе адлюстроўваць асаблівасці яе развіцця ў XVI—XVIII стст.
    198
    Выніковае падагульненне
    I. Адкажыце на пытанні пры дапамозе картаў атласа, картасхем і тэксту вучэбнага дапаможніка.