Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
У 1492 г. Аляксандр выдаў прывілей, якім пашыраў і замацоўваў правы велікакняжацкай Рады. Так, вялікі князь абяцаў не прызначаць нікога на пасады без узгаднення з Радай. Ён абавязваўся не здымаць нікога з пасад без даказанай віны. Гаспадар мусіў адпраўляць паслоў у замежныя краіны толькі са згоды ПаноўРады. Акрамя таго, ён не мог цяпер аднаасобна пераглядаць судовыя рашэнні, якія прыняў супольна з Радай. Наступнікі Аляксандра яшчэ больш пашырылі правы радных паноў. Гэта было зроблена, напрыклад, у прывілеі 1506 г. і Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 г. Усе пералічаныя новаўвядзенні аслабілі ўладу вялікага князя. Фактычна ён страціў магчымасць аднаасобна прымаць важныя дзяржаўныя рашэнні.
Узрастанне ролі ПаноўРады і сойма. У выніку гэтых пераўтварэнняў у канцы XV — пачатку XVI ст. адбылося канчатковае афарм
8
ленне Рады. У яе склад увайшлі ўсе вышэйшыя ўраднікі агульнадзяржаўнага і прыдворнага ўзроўняў, ваяводы і найважнейшыя намеснікі і старасты. Таксама ў гэты орган улады ўключаліся каталіцкія біскупы і некаторыя князі — напрыклад, АлелькавічыСлуцкія. У ім вылучалася вузкае кола з пяці асоб, якія ўтваралі так званую найвышэйшую раду. 3 яе членамі гаспадар абмяркоўваў самыя важныя і сакрэтныя дзяржаўныя справы.
Склад велікакняжацкай Рады
Найвышэйшая рада Віленскі біскуп, віленскі ваявода, троцкі ваявода, віленскі кашталян, троцкі кашталян
Каталіцкія біскупы Ваяводы, найважнейшыя намеснікі і старасты Канцлер, маршалкі, падскарбіі, гетман Князі
Q Чаму менавіта гэтыя ўраднікі ўвайшлі ў склад велікакняжацкай Рады? Патлумачце свой адказ.
На працягу першай паловы XVI ст. значэнне ПаноўРады ўзрастала. У гэты час вялікія князі літоўскія былі адначасова і польскімі каралямі. Яны часта і падоўгу адсутнічалі ў Княстве, і тады дзяржавай кіравала велікакняжацкая Рада. Яна займалася пытаннямі абароны, вырашала фінансавыя справы, чыніла суд. ПаныРада таксама выбіралі, хто з прадстаўнікоў паноўнай дынастыі Ягайлавічаў стане вялікім князем. Так былі абраны і Аляксандр, і яго пераемнікі. Але роля Рады пачала змяншацца з ростам значэння сойма.
Агульнадзяржаўны (вальны)^сойм складваўся ў першай палове XVI ст. Праўда, соймы збіраліся ў Вялікім Княстве яшчэ ў XV ст. Але ў той час яны склікаліся даволі рэдка. Нагодамі для гэтага былі, напрыклад, абранне новага вялікага князя і унія з Польшчай. На сойм мог прыехаць тады любы шляхціц. Аднак галоўнае слова належала ў тыя часы вялікаму князю і ПанамРадзе.
9
е
тг
▲ Сойм 1505 г. Гравюра пачатку XVI ст.
Q Хто, на вашу думку, паказаны на гравюры? Як вы лічыце, што сімвалізуюць гербы зямель, адлюстраваныя на выяве?
Аднак сітуацыя паступова мянялася, правы сойма пашыраліся. На гэта моцна паўплываў прыклад Польшчы і шматлікія войны, якія да
вялося весці Вялікаму Княству Літоўскаму. На польскіх соймах шлях
табылаўжо сур’ёзнай сілай, і пра гэта выдатна ведаліў Вялікім Княстве.
©
Успомніце, што такое паспалітае рушэнне. Хто складаў яго аснову?
Акрамя таго, у ваенны час кіраўніцтва дзяржавы ніяк не магло абысціся без падтрымкі шляхты.
/ 3 ліста канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштаўта ў Польшчу
.. .I соймы нашы праходзяць зусім паіншаму: што вырашаецца гаспадаром і ПанаміРадай, тое шляхта абавязкова бярэцца выконваць. Бо мы запрашаем шляхту на нашы соймы як бы дзеля гонару, а на самай справе дзеля таго, каб усім было вядома тое, што мы вырашаем...
Як Альбрэхт Гаштаўт патлумачыў неабходнасць удзелу шляхты ў пасяджэннях сойма?
10
Ужо ў 1511 г. Жыгімонт I Стары (гады кіравання 1506—1548) загадаў, каб для ўдзелу ў вальных соймах абіраліся па два шляхціцы ад павета. Такі парадак стаў нормай і замацаваўся надоўга. Прыкладна ў той жа час у дзяржаве пачалі склікацца мясцовыя шляхецкія з’езды. Яны выбіралі паслоў на агульнадзяржаўны сойм. Таксама яны маглі прымаць мясцовыя законы. Паступова шляхта пачала патрабаваць удзелу ў вырашэнні ўсіх важных праблем. На соймах сталі разглядацца пытанні, якія былі звязаны з нясеннем ваеннай службы, палітычным і гаспадарчым жыццём. Там абмяркоўваліся і прымаліся новыя законы, зацвярджаліся новыя падаткі і інш.
Большасць вальных соймаў праходзіла ў сталіцы дзяржавы — Вільні. Але яны збіраліся таксама ў іншых гарадах. На тэрыторыі Беларусі соймы асабліва часта праводзіліся ў Берасці (цяпер Брэст) і Гародні (цяпер Гродна). У іх працы прымалі ўдзел не толькі шляхціцы. На пасяджэнні запрашалася таксама каталіцкае, а часам і праваслаўнае духавенства. Там прысутнічалі і мяшчане буйньіх гарадоў, такіх як Вільня і Полацк. Але ўсё ж вальны сойм быў прадстаўнічым органам менавіта шляхецкага саслоўя. Яно складала большасць яго ўдзельнікаў. 3 ростам значэння шляхты ў дзяржаве павялічвалася і значэнне сойма.
У канцы XV — першай палове XVI ст. у дзяржаўнапалітычным ладзе Вялікага Княства Літоўскага адбыліся важныя змены. Ён
набыў новыя, больш адпаведныя свайму часу рысы. Былі закла
дзены асновы ўзаемадзеяння трох самых важных асяродкаў улады ў дзяржаве. Імі сталі вялікі князь, ПаныРада і вальны сойм.
1. Чаму Вялікае Княства Літоўскае было складанай для кіравання дзяржавай?
2. Патлумачце, якімі правамі і паўнамоцтвамі валодала велікакняжацкая Рада да і пасля 1492 г.
3. Прывядзіце не менш за два доказы таго, што ў першай палове XVI ст. роля шляхты ўзрасла.
11
4. Як палітыка вялікіх князёў паўплывала на змены дзяржаўнага ладу ВКЛ? Патлумачце свой адказ.
5. Якія палітычныя сілы найбольш уплывалі на ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ у першай палове XVI ст.?
6. Складзіце ў сшытку табліцу «Сістэма кіравання ВКЛ у першай палове XVI ст.».
Узроўні дзяржаўнай службы Агульнадзяржаўны Прыдворны Мясцовы
Органы ўлады і службовыя пасады
Паўнамоцтвы
§ 2. Палітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага
4 ^ Калі і на якіх умовах была заключана Крэўская унія?
Якія праблемы паўсталі перад Вялікім Княствам Літоўскім у пачатку V XVI ст.?
Стасункі з Польшчай і адстойванне ВКЛ незалежнасці. У 1492 г. памёр вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч, які быў адначасова і польскім каралём. Польскае каралеўства выбрала сабе асобнага караля, а Вялікае Княства Літоўскае — свайго вялікага князя. 1м стаў Аляксандр, сын Казіміра. Асабістая унія (саюз) паміж Вялікім Княствам і Польшчай на нейкі час быларазарвана. Аднак ужо ў 1501 г. дзве дзяржавы зноў вырашылі заключыць унію. Вялікі князь літоўскі Аляксандр быў абраньі польскім каралём. Аднаўляючы саюз, кожная з дзяржаў імкнулася дасягнуць сваіх мэт. Вялікае Княства Літоўскае разлічвала на ваенную падтрымку Лольшчы ў цяжкай вайне з Ма
12
сквой. Польшча ж імкнулася захаваць і ўзмацніць свой уплыў на Вялікае Княства. 3 1501 г? ВКЛ і Польшча ўвесь час знаходзілісяў асабістай уніі. Усе вялікія князі літоўскія былі адначасова і каралямі польскімі.
Тым не менш адносіны паміж саюзнымі дзяржавамі складваліся няпроста. Польшча лічыла, што менавітаяна будзе першынстваваць у гэтым саюзе. ВКЛ настойвала на тым, што саюзнікі павінны мець роўныя правы. Вялікае Княства доўгі час упарта і паспяхова адстойвала сваю незалежнасць. Яно мела ўласную сістэму ўлады і кіравання, дзяржаўны скарб і грошы, войска, законы, праводзіла самастой
▲ Аляксандр Казіміравіч. Гравюра XVI ст.
ную знешнюю палітыку. Праўда,
ВКЛ узгадняла з Польшчай свае дзеянні ў дачыненні іншых краін.
УнўГрьтн^ітыч сітуацыя.
3 канца XV ст>, усё большы ўдзел у палітычным жыцці Вялікага Кня
Як вы лічыце, чаму ВКЛдаводзілася ўзгадняць сваю знешнюю палітыку з Польшчай?
ства Літоўскага сталі прымаць знатныя вяльможы — паны. Многія з іх уваходзілі ў склад велікакняжацкай Рады. Здаралася, што яе
члены не маглі прыйсці да згоды і канфліктавалі паміж сабой. Адзін
з такіх вострых канфліктаў прывёў да мяцяжу М. Глінскага.
Напачатку XVI ст. князь Міхаіл Глінскі быў адной з самых значных асоб у дзяржаве. Ён займаў пасаду дворнага маршалка вялікага князя Аляксандра і ўваходзіў у склад Рады. Дзякуючы свайму досведу і здольнасцям М. Глінскі меў вялікі ўплыў на кіраўніка дзяржавы. Гэта выклікала незадавальненне іншых радных паноў. Новы вялікі князь Жьігімонт I Стары пазбавіў М. Глінскага пасад і месца ў Радзе. Глінскі палічыў гэта несправядлівым і незаконным. Разам з двума сваімі братамі ён у 1508 г. узняў мяцеж супраць Жыгімонта.
Як вы думаеце, чаму М. Гпінскі мог лічыць сваё адхіленне ад пасад незаконным?
13
▲ Жыгімонт I Стары. Медаль. 1527 г.
Кіраўнікі мяцяжу не мелі дакладна акрэсленай мэты і прадуманага плана дзеянняў. Яны спрабавалі дзейнічаць у розных частках ВКЛ, але галоўныя падзеі адбываліся на беларускіх землях. Цэнтрам дзеянняў першапачаткова стаў горад Тураў — уладанне М. Глінскага. Для таго каб пашырыць кола сваіх прыхільнікаў, лідар мяцяжу Глінскі абвясціў сябе абаронцам праваслаўнага насельніцтва. Але гэта не схіліла праваслаўных на яго бок. He атрымаўшы дапамогі ад жыхароў Вялікага Княства, браты Глінскія пачалі шукаць яе за мяжой. Яны
накіравалі сваіх прадстаўнікоўда вялікага князя маскоўскага Васіля III, крымскага хана і малдаўскага ваяводы. Васіль III нават прыслаў Ілінскім на дапамогу войскі. Нягледзячы на гэта, атрады Глінскіх не атрымалі ніводнага значнага ваеннага поспеху. У выніку яны былі разбіты, а самі Глінскія разам з найбліжэйшымі паплечнікамі перабеглі ў Маскву.
Мяцеж М. Глінскага паказаў, што праваслаўнае насельніцтва захоўвала вернасць цэнтральнай уладзе. У выніку Жыгімонт I Стары стаўчасцей прызначаць на высокія дзяржаўныя пасады прадстаўнікоў знатных праваслаўных родаў. Адным з іх быў князь Канстанцін Астрожскі. Ён зрабіў выдатную кар’еру і ў канцы жыцця займаў пасаду троцкага ваяводы, адну з самых высокіх у дзяржаве.
Барацьба з Вялікім Княствам Маскоўскім. У канцы XV ст. пачалі абвастрацца стасункі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім. Казімір Ягайлавіч надаваў мала ўвагі справам на ўсходзе. Тым часам Вялікае Княства Маскоўскае ўзмацнілася і ператварылася ў магутную дзяржаву. Вялікі князь маскоўскі Іван III заявіў свае правы на спадчыну Старажытнай Русі. Ён абвясціў сябе гасударом усёй Русі. 3 гэтага часу Вялікае Княства Маскоўскае прынята называць таксама Рускай дзяржавай. Намер Івана III аб’яднаць пад сваёй уладай усю Русь прама пагражаў Вялікаму Княству Літоўскаму.