Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
Першым і самым буйным прадпрыемствам у Рэчы Паспалітай па вырабе люстэркаў і крышталю была гута ва Урэччы (Любанскі раён Мінскай вобласці). У 1730я гг. у радзівілаўскіх уладаннях сталі дзейнічаць суконныя мануфактуры ў Слуцку і Белай (цяпер тэрыторыя Польшчы), фаянсавая ў Свержані (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці).
150
► Бітва пад Лоевам. Шпалера. Карэліцкая мануфактура
е
^ Як вы лічыце, чаму менавіта гэтая падзея была выбрана для ўшанавання славы роду Радзівілаў?
Прадукцыя Карэліцкай шпалернай мануфактуры прызначалася выключна для аздаблення парадных залаў палацаў Радзівілаў. На вырабах прадпрыемства адлюстроўваліся гістарычныя падзеі, якія праслаўлялі род Радзівілаў.
Сельская гаспадарка. Формы сацыяльнай барацьбы сялянства. Аднаўленне сельскай гаспадаркі ішло некалькімі шляхамі. Найперш землеўласнікі імкнуліся павялічыць сялянскія павіннасці. У маёнтках Заходняй і Цэнтральнай Беларусі шляхта старалася захаваць фальваркавапаншчынную сістэму. Тут было страчана меней насельніцтва, існавалі зручныя гандлёвыя шляхі ў Заходнюю Еўропу. На ўсходзе, дзе Паўночная вайна прынесла найбольшыя разбурэнні, сяляне пераводзіліся выключна на чынш. Увядзенне чыншу на беларускіх землях пачалося з каралеўскіх эканомій. Гэта давала магчымасць зарабіць дадатковыя сродкі для манарха. Сяляне на захадзе Беларусі давалі прадукты, працавалі на панскай зямлі і плацілі 150 грошаў з валокі. На ўсходзе яны плацілі толькі чынш — 480 грошаў.
Пусткі сталі абжывацца перасяленцамі. У вёсках вырасла колькасць двароў. З’явіліся новыя населеныя пункты. Аднак перавод сялян на чынш меў часовы характар. 3 аднаўленнем гаспадаркі сяляне зноў пераводзіліся на паншчыну. Да сярэдзіны XVIII ст. паншчына дасягнула 12 дзён натыдзеньз валокі (з гаспадаркі). У дадатак
151
да чыншу і паншчыны аднавіліся і выплаты прадуктамі. Разам з выкананнем розных павіннасцяў сяляне плацілі да дзясятка розных падаткаў.
Падатковы ціск прывёў да Якія формы пратэсту сялян вы мо рОСТу СЯЛЯНСКІХ ВЫСТупЛСННЯў жаце назваць? у першай палове XVIII ст. знач
ныя сялянскія хваляванні адбыліся ў Гарадзенскай эканоміі, Глускім графстве Радзівілаў, Гомельскім старастве. Задушыць іх атрымалася толькі з дапамогай рэгулярнага войска. Вясной 1740г. супрацьзлоўжыванняўарандатараў маёнткаў паўсталі сяляне Крычаўскага стараства (Магілёўшчына). Іх узначаліў войт вёскі Селішча Васіль Вашчыла. Разам са сваімі паплечнікамі ён сам кіраваў стараствам і прызначаў новых арандатараў. Паўстанцы спадзяваліся на «добрага пана» і справядлівасць. Яны ж працягвалі выплачваць падаткі і грошы за арэнду трымальніку стараства Гераніму Фларыяну Радзівілу. Аднак у пачатку 1744 г. войска Радзівіла ўвайшло ў Крычаўскае стараства і разбіла паўстанцаў. Шмат
Як вы лічыце, што павінен быў зрабіць Г. Ф. Радзівіл, каб пазбегнуць паўстання?
з іх загшула, частка трапіла ў палон, а кіраўнікі паўстання былі асуджаны насмерць. Сам В. Вашчыла ўцёк за мяжу.
Паўстанне і небяспека новых выступленняў прымусілі ■ Радзівіла адмовіцца ад здачы стараства ў арэнду. Некаторыя павіннасці былі замененыя на грашовыя выплаты, ліквідаваліся 105—Ю6 абмежаванні на сялянскі гандаль.
^а СЯРЭДЗІНЬІ XVIII ст. краіна пераадолела наступствы ваенных разбурэнняў. Былі адноўлены гарады і сельская гаспадарка. Актывізаваўся гандаль, змяніўся этнічны і канфесійны склад гарадскога насельніцтва. Новай рысай прамысловага развіцця стала
заснаванне вотчынных мануфактур.
1. Якія мерапрыемствы праводзіліся для эканамічнага аднаўлення краіны? Чым цэхі перашкаджалі развіццю гарадоў?
2. Якія катэгорыі насельніцтва і чаму былі зацікаўлены ў з’яўленні ма
нуфактур?
152
3. Вызначце прычыны ўзрастання колькасці сялянскіх пратэстаў у другой палове XVII — пачатку XVIII ст.
4. Складзіце апавяданне пра Крычаўскае паўстанне па наступным плане: 1) прычыны; 2) мэты ўдзельнікаў; 3) час правядзення; 4) адмоўныя і станоўчыя вынікі паўстання. *3 дапамогай дадатковых крыніц інфармацыі распавядзіце, як сёння ўшаноўваецца памяць паўстанцаў.
5*. Карыстаючыся дадатковымі сродкамі інфармацыі, падрыхтуйце паведамленне пра Ганну Кацярыну Радзівіл ці яе праекты (адбудова Міра і Нясвіжа, стварэнне карцінных галерэй, дзейнасць мануфактур).
%®
§ 23. Адукацыя, навука і грамадскапалітычная думка
Якія хрысціянскія канфесіі сталі найбольш уплывовымі на беларускіх землях да сярэдзіны XVII ст.?
Які ўклад у развіццё еўрапейскай культуры і навукі ўнеслі ўраджэнцы беларускіх зямель?
Як выдумаеце, чым было выклікана скарачэнне колькасці пратэстанцкіх школ?
Развіццё адукацыі. У другой палове XVII ст. адукацыя захавала свой рэлігійны шматканфесійны характар. Аднак нарастанне рэлігійнай нецярпімасці прывяло да скарачэння колькасці некаталіцкіх школ. Пратэстанты маглі атрымаць адукацыю пераважна ў кальвінісцкіх школах і гімназіях, колькасць якіх да канца стагоддзя таксама скарацілася амаль утрая.
У выніку школьная адукацыя да сярэдзіны XVIII ст. усё больш канцэнтравалася ў руках розных каталіцкіх манаскіх ордэнаў (езуітаў, дамініканцаў, кармелітаў, піяраў, базыльянаў).
Папулярнасць езуіцкіх навучальных устаноў спрыяла перайманню іх падыходаў да навучання настаўнікамі іншых школ. Зазвычай * педагогі стваралі для кожнай школы свае падручнікі і дапаможнікі. Хлопчыкі пачыналі займацца з 8 гадоў і атрымлівалі пачатковыя веды па гуманітарных навуках, багаслоўі, старажытных мовах, рымскім праве. У пратэстанцкіх школах навучанне вялося на польскай мове, у каталіцкіх — палацінску. У базыльянскіх школах абавязкова
7. Зак. 1334.
153
вывучалі «простую мову»;(так тады называлі беларускую). Навучанне суправаджалася штотыднёвымі абмеркаванняміспрэчкамі, складаннем вершаваных твораў у гонар апекуноў школ, тэатральнымі паказамі. Праз 6—9 гадоў падлеткі маглі працягнуць вучобу ў замежных універсітэтах ці ў Віленскай акадэміі.
У краіне працягвалі дзейнічаць і праваслаўныя брацкія школы.
▲ Наўроку. Гравюраз «Граматыкі» Большасць вучняў там паходзіМ. Сматрыцкага ла з мяшчан і дробнай шляхты.
У брацкіх школах больш увагі надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мовы, музыкі, астраноміі і матэматыкі.
*На падставе гравюры і тэксту параграфа складзіце апавяданне пра ўрок у школе XVII ст.
Са статута Слуцкай гімназіі
Кожны дзень дзяжурны за 15 хвілін да абеду і вячэры павінен у гасподзе [карчме] стол накрыць, ваду прыгатаваць, а потым са стала прыбраць.
Калі хто спазняецца, ні гаспадар, ні кампанія не павінны яго чакаць. 3 панядзелка па чацвер на абед даваць 3 стравы: дзве мясныя, адну з гародніны з мясам. На вячэру дзве мясныя і гародніна з мясам.
У сераду, пятніцу, суботу на абед даваць 3 стравы: дзве з гародніны, адну рыбную ці мясную. На вячэру адну з гародніны, сыр і малако. Хлеба даваць столькі, колькі той, хто сядзіць за сталом, з’есці можа, хлеб павінен быць свежы, а не чэрствы.
Параўнайце сучасную ежу і тагачасную. Ці можна харчаванне тых часоў назваць здаровым? Якія з прыведзеных правілаў выкарыстоўваюцца і ўсучаснай школе?
3 1720х гг. на беларускіх землях пашырыліся школы манаскага ордэна піяраў. Сваёй асноўнай задачай яны бачылі навучанне і выхаванне моладзі, а не місіянерскую дзейнасць. Таму
Пакажыце месцы знаходжання навучальных устаноў на карце ў атласе. Прывядзіце доказы таго, што школьная адукацыя сканцэнтраваласяўруках Каталіцкага касцёла.
^it.
\V/
піяры надавалі шмат увагі мясцовым мовам і фізічнаму выхаванню.
Пачаткі навуковых ведаў. На беларускіх землях таго часу пераважна развіваліся філасофскія, гістарычныя і палітычныя навукі. У 1650—1669 гг. выкладчык Віленскай акадэміі/Іль^ерш Каяловіч выдаў на лацінскай мове ў двух тамах «Гісторыю Літвы». У яго працах упершыню сістэматызавалася гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
і асобных шляхецкіх родаў
Магчымасці для развіцця прыродазнаўства, дакладных навук былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы захопленасці асобных вучоных, у тым ліку ўраджэнцаў беларускіх зямель. Сярод іх можна адзначыць ваеннага інжынера Казіміра Семяновіча (1600 — каля 1651). Пасля сканчэння Віленскай акадэміі ён служыў у войску ВКЛ. Па загадзе караля таленавіты інжынер быў адпраўлены ў Нідэрланды для далейшага навучання. На падставе матэматычных законаў і ведаў, атрыманых вопытным шляхам, ён стварыў кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі». У ёй упершыню ў свеце быў выкладзены праект шматступеньчатай ракеты. Выдадзеная ў 1650 г. у Амстэрдаме кніга на працягу двух стагоддзяў служыла падручнікам па артылерыі для ўсёй Еўропы. Пяру Юзафа НарановічаНаронскага
▲ Артылерыйскія снарады. Гравюра з кнігі К. Семяновіча
(паміж 1610 і 1616—1678) належалі даследаванні па матэматыцы, оптыцы, геаметрыі і гісторыі. Таленавіты інжынер і картограф, ён стварыў планы гарадоў і ўладанняў Радзівілаў, распрацаваў праекты злучэння рэк каналамі.
155
Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавецкая і асветніцкая дзейнасць Ільі Капіевіча (1651—1714). Ён быў навучэнцам і выкладчыкам пратэстанцкай Слуцкай гімназіі, а ў канцы XVII ст. пераехаў у Амстэрдам. Там Капіевіч пачаў выдаваць падручнікі на рускай мове. Ім быў распрацаваны новы шрыфт, які стаў асновай усіх сучасных кірылічных шрыфтоў. Па запрашэнні Пятра I вучоны пераехаў у Маскву, дзе пераклаў і выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы і іншых прадметах. 3 дапамогай яго падручнікаў падданыя Расійскай дзяржавы змаглі пазнаёміцца са здабыткамі еўрапейскай навукі і культуры.
Грамадскапалітычная думка. На грамадскапалітычную і прававую думку ў той час моцна ўплывалі ідэі сарматызму. Палітычным ідэалам шляхціцаўсарматаўстаўдэвіз: «Нічога новага!» Прыхільнікі сарматызму лічылі, што дзяржаўны лад патрабаваў не рэформаў, а толькі ўдасканалення. У літаратуры ўсхваляліся даўнія правы і звычаі, абгрунтоўвалася вяршэнства права ліберум вета. Шляхта была ўпэўнена ў сваёй культурнай, палітычнай і нацыянальнай выключнасці. Усё часцей сустракалася непрыязнае стаўленне да прадстаўнікоў іншых веравызнанняў і народаў.
3 «Сармацкіх помнікаў» С. Старавольскага (1655)
Нашы старажытныя роды згадваюць, быццам яны над светам панавалі раней за
рымлян і нават саміх персаў... [Яны ўспамінаюць гэта] асабліва цяпер, калі нас казацкі бунт знішчыў і масквіцін [расіянін] трымае за фалды [за край адзення].