Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
Як вы думаеце, пра што сведчыць той факт, што супраць шышоў былі накіраваны рэгулярныя войскі'— стральцы? Паспрабуйце высветліць, дзе адбываліся падзеі, апісаныя ў дакуменце.
Шляхта таксама аказалася перад складаным выбарам. Царскі ўрад патрабаваў ад яе прысягі на вернасць і службу. Але гэта азначала здраду Рэчы Паспалітай. У выніку частка шляхты ўсё ж прысягнула. Іншая захавала вернасць каралю. Аднак нямала было і тых, хто не жадаў ваяваць ні на адным з бакоў і хаваўся разам з сем’ямі па лясах.
Вайна са Швецыяй і Кейданская унія 1655 г. Няўдачы Рэчы Паспалітай у вайне з Масквой вырашыла выкарыстаць у сваіх інтарэсах Швецыя. Летам 1655 г. шведскія войскі ўступілі натэрыторыю Польшчы. Другая іх групоўка высадзілася на балтыйскім узбярэжжы Вялікага Княства Літоўскага — у Жамойці. Практычна не сустрэўшы супраціву, шведы занялі заходнія землі Вялікага Княства, у тым ліку Браслаўскі павет.
124
Становішча Вялікага Княства было вельмі складаным. Амаль уся яго тэрыторыя была занята войскамі замежных дзяржаў. Дапамогі ад караля Яна Казіміра і Польшчы фактычна не было. У гэтай сітуацыі частка знаці на чале з Я. Радзівілам вырашыла парваць з Польшчай і заключыць саюз са Швецыяй. У кастрычніку 1655 г. у мястэчку Кейданы ў Літве была падпісана унія Вялікага Княства Літоўскага са
Шведскім каралеўствам. Але гэта пагадненне мела вельмі шмат праціўнікаў. У выніку яно так і не было рэалізавана на практыцы.
Як вы думаеце, якімі маглі быць вынікі скасавання саюзу ВКЛ з Польшчай і заключэння уніі са Швецыяй?
®Януш Радзівіл (1612—1655)— вялікі гетман ВКЛ з 1654 г. Актыўны абаронца палітычных правоў пратэстантаў і праваслаўных, праціўнік узмацнення ўлады караля. Дзякуючы яму ў 1648—1651 гг. былі разбіты казацкія атрады. Падпісанне Кейданскай уніі са Швецыяй зрабіла яго здраднікам у вачах грамадства. Яго маёнткі былі канфіскаваны, а сам ён памёр пры загадкавых абставінах. Праявіў сябе не толькі як вайсковы і палітычны дзеяч. Выдатна маляваў і нават выступаў як акцёраматар.
▲ Януш Радзівіл. Мастак Д. Шульц. Сярэдзіна XVII ст.
Віленскае перамір’е з Расіяй. Шведскія войскі актыўна дзейнічалі натэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Расія імкнулася заваяваць шведскую частку Лівоніі. Гэта прывяло да таго, што Швецыя стала ворагам адначасова і для Расіі, і для Рэчы Паспалітай. У лістападзе 1656 г. Рэч Паспалітая і Расія падпісалі Віленскае пагадненне. Яны дамаўляліся спыніць паміж сабой баявыя дзеянні і разам выступіць супраць шведаў. Гэтае перамір’е дало кожнаму з бакоў неабходны час на вырашэнне сваіх ваенных задач. Рэч Паспалітая здолела згуртаваць сілы. 3 дапамогай замежных саюзнікаў яна вызваліла свае землі ад шведскіх войскаў. Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй завяршылася падпісаннем у 1660 г. Аліўскага мірнага дагавора.
125
ii^^C^X ,
мпм/^^^
„рыга Ш В Е Ц Ы Я
Аблогі гарадоў расійскімі і казацкімі войскамі
Месцы і даты бітваў, у якіх перамаглі войскі Расійскай дзяржавы
5 ?
; Біржы
Расены
7
™ a
4
7 //11655 / Кемданы
х / Задзвінскае
^ А княства \
^л \(сумеснаеўладаннех ' ВКЛ і Каралеўства, v Польскага) .7’
V ® z
Дынабург 'X'V"" ,
I ‘ ) Вялікія Лукі
Невель _ у
• Белы
Коўна
4"
а.
I
0
>
Браслаў ® ДрУя о .<' п Дзісна ° Полацк
^•1656
Трокі’^ВІЛЬНЯ
Гародня
Веліж
я
' 5«
Вязьма
Глыбокае
* Смаленск
С
/1655*1
Ашмяны х, ^
Ліда* <\
; А Слонім в ^
і ^ оКамянец оБерасце
$ С
7
Барысаў
Орша о
Дарага^у^ —
У >
Менск'
Новагародак о Мір
*о Нясвіж
Ляхавічы
Пінск
і IpU/f'
Шапялевічы «Х^^Шклоў
Мсціслаў п _
' гослау с
Г Крычаўо Стары Быхаў
□Прапойск
]з W
tT* Бабру
Слуцк
Старадуб f
Рэчыца 0
Л Мазыр.______
Гомель
7 Бранск
^
co
НоўгарадСеверскі
f Ў с т в а\
Дзеянні войскаў расійскіх і казацкіх
ТУР°Ў
/ ) Чарнігаў
Л Ь \\ С Г к/ A Е
у 1654 г.
у 1655 г.
ВКЛ у канцы 1654—1655 г.
Мяжа тэрыторыі ВКЛ, якая знаходзілася пад расійскім і казацкім кантролем
Ш1655 Месца і дата заключэння Кейданскай уніі
*М656 Месца і дата заключэння Віленскага перамір’я
« Швецыі ў 1655 г.
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
▲ Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. I этап (1654—1656)
в *Пры дапамозе картасхемы і тэксту параграфа складзіце апавяданне пра ваенныя падзеі ад пачатку вайны да Віленскага перамір’я.
Працяг баявых дзеянняў. Віленскае перамір’е аказалася нядоўгім. Баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй аднавіліся пад канец 1658 г. Напачатку 1660х гг. Рэч Паспалітая дабілася ў вайне шэрагу буйных поспехаў. У 1660 г. яе войскі перамаглі ў бітве пад Палонкай каля Баранавічаў, а таксама вызвалілі Вільню. Пачалі мя
126
Палонкай
◄ Памятны знак на месцы бітвы пад
3 якой мэтай адбываецца ўшанаванне падобных падзей у Беларусі?
няцца і настроі беларускага мяшчанства. У 1661 г. у выніку паўстанняў супраць царскай улады вызваліліся гарады Магілёў, Мсціслаў, Дзісна. У тым жа годзе войска Рэчы Паспалітай атрымала новую перамогу — пад Кушлікамі, на захад ад Полацка.
Пасля гэтых падзей ход ва
ЛС^
Знайдзіце месцы гэтых падзей на картасхеме на с. 128.
енныхдзеянняўзапаволіўся. Бакі былі знясілены. Становішча царскіх ваявод на беларускіх землях было вельмі цяжкім. Гарнізоны расійскіх войскаў былі фактычна заблакаваны ў гарадах. Яны не кантралявалі сельскую ваколіцу і таму поўнасцю залежалі ад падвозу харчу і іншых прыпасаў з Расіі. У самых пацярпелых мясцовасцях Беларусі лютаваў голад, здараліся нават выпадкі людаедства.
3 указной граматы цара Аляксея Міхайлавіча (12 верасня 1665 г.)
[Царь] указал с Москвы... послать... ратным людем, которые от цынгн больны, вмна м уксусу м збнтню... для того чтоб в Полоцку м в Внтепску ратным людем болезнь не множмлась, н от той болезнн не помнралн.
Як вы думаеце, пра што сведчыць гэты дакумент? Паспрабуйце даведацца, што за хвароба цынга і што з’яўляецца яе прычынай.
127
Біржы'
Веліж
Расены.
Вількаміро £
Вязьма
Глыбокае
Ашмяі
Барысаў
Рослаў^
Магілёў
Гарод>
Крычаў \
Ста'ры Быхаў
Ляхавічы
Старадуб С
Камянец
Рэчыца ° '7 Грмель
Берасце
Пінск
^>£ о^ЯЛІКІЯ^КІ
угіевель. .<• <
^с^
НоўгарадСеверскі
^•Полацк
\^бсі
Тураў Мазыр
■*/ОН ;
Палонка іббО . Нясвіж
' ч ^ Польскага) ./
Дынрбург/2^
Браслаў® Дзісна'
Орша_ У
A L*^1667
Андросав>з® rfx k X Мсціслаў^
'Новагародак / Менск
Граніца Рэчы Паспалітай на пачатак 1654 г.
Граніца Рэчы Паспалітай у 1667 г.
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
Дзеянні войскаў
■• расійскіх
► Рэчы Паспалітай
х 1660 Месцы і даты бітваў, у якіх перамаглі войскі Рэчы Паспалітай
Г Паўстанні ў гарадах супраць царскай улады ^1667 Месца і дата заключэння Андросаўскага перамір’я
Тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якія адышлі да
] Расійскай дзяржавы паводле Андросаўскага перамір’я 1667 г.
▲ Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. II этап (1658—1667)
Андросаўскае перамір’е і завяршэнне вайны. У рэшце рэшт стомленыя доўгай вайной дзяржавы пачалі мірныя перагаворы. 30 студзеня 1667 г. у вёсцы Андросава (Андрусава, цяпер Смаленская вобласць Расіі) іх дэлегацыі заключылі дагавор пра перамір’е натры
Як вы думаеце, на чыю карысць скончылася вайна?
наццаць з паловай гадоў. Згодна з яго ўмовамі Смаленская і ЧарнігаваСеверская землі, Левабярэжная Украіна і Кіеў засталіся за Масквой.
128
У той жа час Расія вярнула Рэчы Паспалітай Віцебскае і По ІВіЙ лацкае ваяводствы, а таксама лівонскія землі.
Умовы Андросаўскага перамір’я леглі ў аснову «вечнага 9091 міру», які Варшава і Масква заключылі ў 1686 г. Ваенныя канфлікты паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай спыніліся на сто гадоў.
Вайна 1654—1667 гг. стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі беларускага народа. Яна пакінула глыбокі след у самых розных сферах яго жыцця. Вынікамі вайны сталі рэзкае скарачэнне насельніцтва і працяглы эканамічны крызіс.
1. Ахарактарызуйце вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. паводле плана: 1) прычыны; 2) удзельнікі; 3) асноўныя этапы; 4) вынікі.
2. Якую палітыку праводзілі расійскія ўлады на захопленай тэрыторыі Беларусі?
3. У якім становішчы апынуліся прадстаўнікі розных саслоўяў у час вайны?
4. Як паўплывала вайна 1655—1660 гг. са Швецыяй на стасункі Рэчы Паспалітай з Расіяй?
5. Як вы думаеце, якія гады можна лічыць пераломнымі ў ходзе вайны? Свой адказ растлумачце.
6*. 3 дапамогай тэксту параграфа і дадатковых крыніц інфармацыі складзіце апавяданне пра адну з падзей вайны ад імя яе ўдзельніка.
§19. Асаблівасці развіцця беларускіх зямель у апошняй трэці XVII ст.
Якія беларускія землі найбольш закранула вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг.?
Якія змены ў эканоміцы і палітыцы адбыліся ў выніку войнаў Рэчы Паспалітай з казакамі і Расіяй?
Наступствы войнаў. Асаблівасцю эканамічнага развіцця беларускіх зямель у апошняй трэці XVII ст. стала вельмі павольнае пераадольванне наступстваў войнаў
За 20 гадоў ваенных дзеянняў найбольш пацярпелі землі на ўсходзе і поўначы Беларусі. 3 буйньіх гарадоў удалося выстаяцьтолькі Слуцку,
129
▲ Наступствы войнаў 1648—1651 і 1654—1667 гг. для беларускіх зямель
g Як вы лічыце, якое з наступстваў было найцяжэй пераадолець? Аргументуйце свой адказ.
дзе намаганнямі яго ўладальнікаў Радзівілаў была ўзведзена магутная крэпасць. У краіне засталося менш за палову даваеннай колькасці жыхароў
■ Віленскае
■ Віцебскае
■ Менскае
■ Мсціслаўскае
■ Полацкае Троцкае Берасцейскае Новагародскае
101
▲ Страты насельніцтва ваяводстваў ВКЛ у выніку войнаў 1648—1651 і 1654—1667 гг., %
Q Даведайцеся, наколькі зменшылася насельніцтва і колькасць дымоў праз гэтыя войны ў вашым павеце.
Аднаўленне гарадоў і мястэчак. Гарады і мястэчкі аднаўляліся вельмі маруднымі тэмпамі. Для адбудовы гарадоў не хапала рабочых рук, асабліва рамеснікаў. Напрыклад, у Гародні ў 1680 г. засталося толькі 12 рамеснікаў са 130, што жылі там у 1650 г. 3 гэтай прычыны паменшыліся і аб’ём тавараў, якія вырабляліся ў гарадах,
130
і колькасць рамесных спецыяльнасцяў. Цяжка было зарабіць грошы на аднаўленне. У краіне было мала збожжа, якое паранейшаму заставалася асноўным таварам для вывазу. Да таго ж дарогі і гасцінцы заставаліся небяспечнымі, таму купцы не жадалі рызыкаваць.
Выраслі дзяржаўныя падаткі. Акрамя «падымнага», якое плацілі землеўласнікі з кожнай гаспадаркі, штогод сталі збіраць сродкі на ўтрыманне войска. Вялізныя падаткі і недахоп грошай прыводзілі да памяншэння колькасці пакупнікоў. Таму гарадскія рамеснікі пачалі перасяляцца на вёску ці займацца сельскай гаспадаркай у гарадах. 3 мэтай аднаўлення і адбудовы некаторыя гарады соймавымі рашэннямі былі вызвалены ад падаткаў на чатыры гады.