Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
79
падштурхнула развіццё гандлю. У сваю чаргу, гэта прывяло да хуткага росту колькасці мястэчак. Большасць беларускіх гарадскіх паселішчаў, сярод якіх Глыбокае, Вілейка, Паставы, Івацэвічы, Стоўбцы, Сяннд, Шклоў, вядомыя менавіта з XVI ст.
3 якога часу вядомы ваш населены пункт?
■ да 1500г. ■ сярэдзіна XVI ст. ■ сярэдзіна XVII ст.
Q На падставе дыяграмы пракаментуйце тэмпы росту колькасці гарадоў і мястэчак з XVI да сярэдзіны XVII ст.
У невялікіх гарадах і мястэчках жыло ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Буйнымі гандлёварамеснымі цэнтрамі заставаліся Полацк, Магілёў, Слуцк, Віцебск, Берасце, насельніцтва якіх складала больш за 10 тыс. чалавек.
3 пачатку XVII ст. у будаўніцтве сталі часцей выкарыстоўваць камень і цэглу замест дрэва.(Акрамя касцёлаў і цэркваў мураванымі рабілі першыя паверхі багатых дамоў. Гарады набывалі новае, адпаведнае часу аблічча. Спачатку ў Нясвіжы, Быхаве, а потым і ў іншых гарадах адышлі ад сярэднявечнай заблытанай планіроўкі. З’явілася рэгулярная забудова з кварталамі і цэнтральнай рынкавай плошчай. На ёй узводзіліся мураваныя ратушы, гандлёвыя рады, цэрквы. Цэнтральныя вуліцы пачалі брукаваць. У Гародні з’явіўся водаправод.
80
▲ Гародня. Гарадская забудова. 3 гравюры XVI ст.
@ На падставе гравюры апішыце знешні выгляд гарадскіх будынкаў.
▲ Нясвіж. Гравюра пачатку XVII ст. Т. Макоўскага
@ Параўнайце выявы Гародні і Нясвіжа. Як змянілася планіроўка гарадоў у пачатку XVII ст.?
е т
81
Як вы думаеце, хто такія «прышлыя людзі»? Адкуль яны браліся?
Рост колькасці гарадскіх жыхароў адбываўся ў значнай ступені за кошт «прышлых лю
дзей». Для павелічэння прыбыткаў шляхта і духавенства сялілі на сваіх
гарадскіх пляцах залежных ад іх сялянрамеснікаў. Так паступова ў гарадах з магдэбургскім правам узнікалі юрыдыкі — асобныя раёны, якія не падпарадкоўваліся гарадскім уладам.
Як і сяляне, усе мяшчане плацілі падаткі дзяржаве і ўласніку зямлі. Дзяржава атрымлівала ад іх падымны і надзвычайныя падаткі, грошы на пастой войска. Мяшчане плацілі падатак за ўчастак пад забудову і за
права займацца рамяством ці гандлем. Акрамя таго, яны выконвалі шэраг павіннасцяў на карысць горада. Гарады з магдэбургскім правам штогод плацілі дзяржаве за наданне гарадскіх правоў.
42 Рэшта ад падаткаў заставалася ў гарадскім скарбе і ішла на патрэбы горада (абарону і добраўпарадкаванне).
Рамяство. Цэхі і гільдыі. Другая палова XVI — першая палова XVII ст. сталі часам найбольшага росквіту рамеснай вытворчасці і промыслаў у гарадах. Вырасла колькасць рамеснікаў. У невялікіх гарадах, такіх як Нясвіж, Шклоў Клецк, працавалі ад некалькіх дзя
◄ Гравюра XVI ст.
Вызначце, прадстаўнікі якой прафесіі паказаны на гравюры. Як вы думаеце, якія рэчы яны вырабляюць? Аргументуйце свой адказ.
82
сяткаў да 200—300 майстроў. Паглыблялася рамесная спецыялізацыя. Найбольш пашыранымі былі дрэваапрацоўка, дзе вылучылася не менш за 27 прафесій і спецыяльнасцяў і металаапрацоўка (25 прафесій).
Над вырабам адзення працавалі краўцы, сярмяжнікі, кафтаннікі, панчошнікі, капялюшнікі. Магілёў славіўся кушнерскім
Ці былі гэтыя спецыяльнасці ў беларускіх гарадах Позняга сярэднявечча?
©
майстэрствам (апрацоўкай аўчын), Капыль — ткацтвам і вырабам адзення, Гародня — мылаварамі, Вільня — злотнікамі. Усяго ў гэты перыяд існавала каля 200 рамесных прафесій і спецыяльнасцяў. Толькі ў Магілёве ў XVII ст. іх налічвалася каля 80.
Развіццё рамяства і гандлю садзейнічала з’яўленню рамесных
цэхаў амаль ва ўсіх гарадах. Кожны цэх меў свой статут, зацверджаны
каралём, скарб, герб і пячатку.
Цэх аб’ядноўваў майстроў адной ці блізкіх спецыяльнасцяў, якія мелі ўласныя майстэрні /Ў яго павінны былі ўваходзіць людзі «дабрачынныя і жанатыя», якія не былі «п’яніцамі ці гульцамі ў косці». 3 іх
ліку на год выбіраліся цэхмайстры. У цэх таксама ўваходзілі падмайстры і вучні. Апошнія працавалі некалькі гадоў толькі за хлеб і навуку. Па выніках вучобы падмайстры здавалі экзамен на званне майстра.}
► Пячатка менскага ганчарскамулярскага цэха. 1650—1670я гг.
Якія выявы сведчаць, што цэх аб’ядноўваў рамеснікаў розных спецыяльнасцяў? Як вы лічыце, чаму быў створаны гэты сумесны цэх?
83
Са статута цэха злотнікаў, кавалёў, кацельшчыкаў, латуншчыкаў, слесараў, гадзіннікавых майстроў, збраёўнікаў і нажэўшчыкаў г. Менска 1591 г.
Загадваем, каб кожны, хто хоча з дазволу ўсяго цэха стаць майстрам у г. Менску, уласнаручна вырабіў у прысутнасці 2 прызначаных цэхам майстроў ніжэй апісаны шэдэўр па сваім рамястве і перадаў ягоў цэх... Аднак сыноў і дачок майстроў... мы вызваляем ад шэдэўра і аднадушна прызнаём вольнымі, даём ім у абавязак толькі арганізацыю вячэры, якую яны павінны даць згодна звычаю. На падставе дакумента і тэксту параграфа вызначце, як можна было стаць майстрам.
^а картасхеме на 1м форзацы вы, значце, якія гарады ВКЛ і замежжа W злучалі гасцінцы.
Цэхі рэгламентавалі колькасць, якасць прадукцыі і цэны на яе. Рамеснікі, што не ўваходзілі ў цэх і працавалі без дазволу, зваліся партачамі. За продаж прадукцыі іх каралі штрафамі, канфіскоўвалі тавар і імкнуліся выгнаць з гарадоў.
Гандляры таксама згуртоўваліся ў прафесійныя арганізацыі — купецкія цэхі, брацтвы, адпаведныя заходнееўрапейскім гільдыям. У беларускіх гарадах (Магілёў, Нясвіж) яны аб’ядноўвалі гандляроў аднаго горада. Такія брацтвы мелі свой статут, дом для сходаў, скарб, пячатку, зброю. Яны вызначалі правілы гандлю ў гарадах і іх ваколіцах, абаранялі інтарэсы сваіх сябраў. Тым, хто не ўваходзіўу купецкае брацтва, забаранялася гандляваць у горадзе. Стаць сябрам такой арганізацыі было няпроста. Кандыдаты павінны былі атрымаць рэкамендацыі ад купцоў брацтва, прысягнуць магістрату і ўнесці ўступны ўзнос.
Унутраны і знешні гандаль. Працягваў развівацца ўнутраны і знешні гандаль. Частка тавараў прадавалася ў лаўках на рынкавых плошчах. Толькі ў Магілёве такіх лавак было каля 400. У іх можна было купіць тканіну, адзенне, воск, паперу, порах, футра, розныя прадукты харчавання і шмат іншага. Гандлем у блізкіх ваколіцах гарадоў займаліся прасдлы. Замежныя тавары прывозілі найбольш заможныя купцы — госці. Адсюль паходзіць і назва вялікіх
84
3 A X о Д н я я
Е Ў Р О П A
Жалеза, каляровыя металы, соль, віно, ваўняныя, палатняныя і шаўковыя тканіны, прадметы раскошы
Й с к A Я
Д з я р ж A В A
▲ Гандаль у ВКЛ
р A С
Збожжа, скура, футра, сала, мёд, воск, пянька, лён, каноплі, паташ, лес, смала, дзёгаць, рамесныя вырабы
Алей, перапродаж солі, віно, каляровыя металы, футра, воск, рамесныя вырабы, коні
@ 3 дапамогай схемы высветліце, якія тавары прывозіліся на беларускія землі іякія вывозіліся. Прывядзіце доказы таго, што ВКЛ выконвала ролю пасрэдніка ў гандлі паміж краінамі. Свой адказ абгрунтуйце.
гандлёвых дарог — гасцінцы. Паранейшаму вельмі важнай гандлёвай артэрыяй заставалася Заходняя Дзвінгр якая злучала беларускія гарады з Рыгай.
Якія яшчэ рэкі былі важнымі ган j^^ длёвымі шляхамі? ^^
Аднак існавала і нямала перашкод для гандлю. Цэхавыя абмежаванні і малая колькасць грошай у сялян не садзейнічалі развіццю ўнутранага гандлю. У розных частках дзяржавы выкарыстоўваліся свае меры вагі. ВКЛ і Польшча ўсё яшчэ карысталіся рознай манетай. Каб паскорыць эканамічнае развіццё, Стафан Баторый ураўнаваў меры вагі і вартасць польскага і літоўскага грошаў.
▲ Грош Стафана Баторыя
85
А Казак. Малюнак сярэдзіны XVII ст.
Сацыяльныя канфлікты. Ваенныя і палітычныя падзеі, эканамічныя пераўтварэнні абумовілі рост сацыяльных канфліктаў. Мяшчане выступалі са скаргамі на існаванне і пашырэнне юрыдык, жыхары якіх не плацілі гарадскія падаткі. Нярэдкімі сталі сутычкі паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Калі скаргі ўладам на парушэнні законаў не давалі вынікаў, узнікалі канфлікты паміж багатымі гарадскімі вярхамі, членамі магістрата і гарадской беднатою. У выніку гарадская бедната, як і сяляне, бегла да казакаў у Запарожскую Сеч. Так адбывалася паказачванне.
Нярэдка здараліся і паўстанні. Самым значным і працяглым па часе стала гарадское
паўстанне ў Магілёве. У1606 г. супраць магістрата выступілі жыхары Магілёва на чале з цэхмайстрам Стахорам Мітковічам. Яны ўварваліся ў ратушу, разагналі стары магістрат і выбралі новы. Ён дзейнічаў у горадзе два гады і праводзіў палітыку на карысць незаможных рамеснікаў. Раскол сярод былых паплечнікаў у 1608 г. дазволіў вярнуцца да ўлады ранейшым членам магістрата. У 1610 г. зноў пачаліся хваляванні сярод мяшчан. Гэтыя выступленні былі хутка задушаны, а іх арганізатары прыцягнуты да суда. Пяць чалавек пакаралі смерцю, астатніх зняволілі на 12 тыдняў і выгналі з горада.
(3 пратакола пасяджэння суда 27 ліпеня 1610 г.
Са скаргі і следства вынікае, што гэтыя абвінавачаныя сапраўды ўзнімалі бунты, адгаворвалі просты народ ад паслухмянасці ўладам, забаранялі здаваць магістрату вызначаныя падаткі і зборы, пагражалі магістрату і гарадскім уладам, ударылі ў набат і крычалі, заклікаючы да выступлення супраць рады. Сабраўшы натоўп, ажыццявілі напад на ратушу і ўзламалі дзверы. Такімі дзеяннямі і іншымі шляхамі яны парушалі грамадскі спакой.
Вызначце, якімі формамі барацьбы скарысталіся паўстанцы.
86
Такім чынам, у другой палове XVI — першай палове XVII ст. значна павялічылася колькасць гарадоў і іх насельніцтва. У гэты час хуткімі тэмпамі ішло фарміраванне ўнутранага рынку, ствараліся новыя прафесійныя аб’яднанні.
1. Назавіце прычыны хуткага росту гарадоў і мястэчак.
2. Вызначце прычыны ўзнікнення юрыдык.
3. Прывядзіце не менш за пяць прыкладаў спецыялізацыі рамеснікаў беларускіх гарадоў.
4. Пералічыце галоўныя прыметы рамесных цэхаў. Прывядзіце доказы таго, што дзяржава была зацікаўлена ў іх стварэнні. * Распрацуйце малюнак герба для цэха рамеснікаў (па асабістым выбары).
5. Складзіце апавяданне пра барацьбу гараджан паводле наступнага плана: 1) прычыны выступленняў; 2) формы барацьбы гараджан;
Дыас і месцы выступленняў; 4) вынікі. Чым адрозніваліся формы баоацьбы мяшчан ад сялянскіх выступленняў?
. Рэфармацыя і Контррэфармацыя
Што такое Рэфармацыя? Назавіце асноўныя рэфармацыйныя плыні.
Якія асаблівасці мелі Рэфармацыя і Контррэфармацыя на беларускіх землях?
Пачатак рэфармацыйнага руху на беларускіх землях. Першыя прыхільнікі Рэфармацыі з’явіліся ў ВКЛ яшчэ ў 1520я гг. Але найбольшай сілы рэфармацыйны рух дасягнуўу другой палове XVI ст. Верацярпімая палітыка ўлад ВКЛ прываблівала ў краіну тых, хто цярпеў ганенні на радзіме. На беларускія землі сталі масава перасяляцца пратэстанты з Германіі, Шатландыі, Нідэрландаў. Праваслаўныя магнаты бралі пад апеку збеглых з Расійскай дзяржавы вальнадумцаў і прыхільнікаў змен у Праваслаўнай царкве.