• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: XX ст. Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Гісторыя Беларусі: XX ст.

    Вучэб. дапам. для 10—11-х кл. сярэд. шк.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 349с.
    Мінск 1993
    125.34 МБ
    Разам з тым у гады хрушчоўскай «адлігі» карэнных
    змен у становішчы Саветаў не адбылося. Яны па-ранейшаму заставаліся састаўной часткай камандна-адміністрацыйнай сістэмы, якая адкідвала любыя дэмакратычныя пачаткі іх дзейнасці. Выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў, а ў саміх Саветах гаспадарамі становішча былі выканкамы, якімі ў сваю чаргу камандавалі парткамы. Разам з тым Саветы праводзілі вялікую адміністрацыйна-гаспадарчую і выхаваўчую работу, пад іх апекай знаходзіліся надзвычай цяжкая жыллёва-камунальная служба, сфера паслуг насельніцтву, сацыяльнае забеспячэнне, народная адукацыя і ахова здароўя і г. д. Аднак уладнымі функцыямі Саветы валодалі толькі фармальна, а на справе ўлада знаходзілася ў руках партапарату. Вяртанне ўлады Саветам стала адной з кардынальных задач перабудовы грамадска-палітычнага жыцця краіны ў другой палавіне 80-х гг.
    Прафсаюзы і камсамол. Важную ролю ў жыцці дэмакратычнага грамадства адыгрываюць прафесіянальныя саюзы. Ва ўмовах таталітарнай сістэмы ў СССР у пасляваенныя гады дзейнасць прафсаюзаў абмяжоўвалася пераважна ўдзелам у арганізацыі працоўных на ажыццяўленне вытворчых планаў і заданняў, тады як гістарычна ўласцівыя ім функцыі сацыяльнай абароны працоўных адсоўваліся на другарадныя пазіцыі або ажыццяўляліся фармальна.
    КПСС зацікаўлена была ў існаванні прафсаюзаў, паколькі яны забяспечвалі сувязь авангарда з шырокімі беспартыйнымі масамі. Аднак, узяўшы на сябе не ўласцівыя палітычнай арганізацыі функцыі дзяржаўна-гаспадарчага кіраўніцтва, партыя ўцягнула ў арбіту гэтай дзейнасці і прафесіянальныя саюзы, якімі яна кіравала, і іншыя грамадскія арганізацыі, ператварыўшы іх апарат у састаўную частку бюракратычнага апарату ўлады.
    У гады вайны ў БССР у сувязі з акупацыяй і развалам эканомікі спынілася і дзейнасць прафсаюзных арганізацый. Іх адраджэнне ажыццяўлялася па меры вызвалення тэрыторыі рэспублікі і аднаўлення яе эканомікі. На пачатак 1946 г. у БССР ужо налічвалася звыш 350 тыс. членаў прафсаюзаў, што складала каля 70 % агульнай колькасці рабочых і служачых. К гэтаму часу адроджана была структура прафсаюзных органаў, пачалі функцыяніраваць усе звенні прафсаюзнага ana-
    рату, створана сетка фабрычна-заводскіх і мясцовых камітэтаў. 3 адраджэннем прафсаюзаў завяршаўся працэс поўнага адраджэння ўсяго сацыяльна-палітычнага механізма рэспублікі, абапіраючыся на які партыя змагла ажыццявіць складаныя задачы ўздыму разбуранай эканомікі, ліквідацыі вынікаў вайны. У прынятай 15 студзеня 1946 г. пастанове ЦК КП(б)Б «Аб рабоце прафсаюзных арганізацый БССР» у якасці першачарговай задачы прафсаюзаў вызначалася прыцягненне рабочых, ІТР і служачых да актыўнай работы па аднаўленню народнай гаспадаркі і задавальненню культурна-бытавых патрэб працоўных.
    У гэтым напрамку і разгортвалася іх работа. Яны арганізавалі спаборніцтва і падводзілі яго вынікі, будавалі і наладжвалі работу прафсаюзных клубаў, дамоў культуры і бібліятэк, садзейнічалі развіццю ў працоўных калектывах самадзейнага мастацтва, фізкультуры і спорту, тэхнічнай творчасці, клапаціліся аб тэхніцы бяспекі на вытворчасці, паляпшэнні жыллёва-бытавых умоў работнікаў і г. д.
    У 1948 г. быў створаны Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў, першым старшынёй якога з’явіўся I. А. Бельскі, а таксама абласныя саветы. Адначасова дзейнічалі галіновыя камітэты. Гэта значыць, што ў будове прафсаюзаў спалучаліся галіновы і вытворчатэрытарыяльны прынцыпы. Апошні адпавядаў структуры партыі і забяспечваў магчымасць партыйнага кіраўніцтва на ўсіх ступенях прафсаюзнай лесвіцы.
    Спроба дэмакратызацыі грамадскага жыцця пасля XX з’езда КПСС закранула і прафсаюзы. Снежаньскі (1957 г.) Пленум ЦК КПСС прызнаў неабходным павысіць іх ролю ў жыцці савецкага грамадства, у тым ліку ў кіраўніцтве вытворчасцю, абароне правоў і інтарэсаў працоўных. У сувязі з гэтым на прадпрыемствах вытворчыя нарады ператварыліся ў пастаянна дзеючыя, якія працавалі пад кіраўніцтвам прафсаюзаў. У рэспубліцы яны функцыяніравалі на ўсіх буйных і сярэдніх прадпрыемствах і ў іх падраздзяленнях. Узмацніўся кантроль прафсаюзаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, медыцынскага і бытавога абслугоўвання насельніцтва.
    Паслядоўна расла колькасць членаў прафсаюзаў. У сярэдзіне 80-х гг. іх налічвалася ў рэспубліцы 5 млн чалавек; гэта — практычна ўсе працуючыя.
    Аднак і рост прафсаюзнага членства, і так званае
    ўдасканаленне структуры, форм і метадаў работы адбывалася ў рамках партакратычнай камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, якая выключала самастойнасць прафсаюзаў, як і іншых грамадскіх арганізацый.
    У грамадскім жыцці моладзі вызначальную ролю адыгрываў камсамол. Аднак ён таксама з’явіўся састаўным элементам камандна-адміністрацыйнай сістэмы на чале з партыяй. Пад яе ўздзеяннем у камсамоле сфарміраваўся грувасткі бюракратычны апарат кіраўніцтва пры фактычным бяспраўі пярвічных камсамольскіх арганізацый і радавых камсамольцаў. Камсамол, як і прафсаюзы, займаўся пытаннямі вытворчасці, якой было падпарадкавана і ўсё яго грамадска-палітычнае жыццё. Аб’ектыўна такая накіраванасць дзейнасці камсамола служыла інтарэсам грамадства, хутчэйшаму залечванню ран вайны, паспяховаму выкананню планаў вытворчасці. Бяда, аднак, у тым, што ўсё гэта ажыццяўлялася ва ўмовах поўнага адлучэння работнікаў ад валодання сродкамі вытворчасці і размеркавання прадуктаў працы. Таму такая накіраванасць работы камсамола служыла ў першую чаргу ўмацаванню апарату камсамольскіх органаў, яго бюракратызацыі і ператварэнню ў прыдатак адміністрацыйнагаспадарчых органаў.
    Спробы перабудовы работы камсамола ў другой палавіне 50-х гадоў не выходзілі за рамкі пошуку структурных змен і ўмацавання ўлады апарату над маладзёжнай масай. Гэта адпавядала агульнаму напрамку руху краіны па шляху ўмацавання каманднай сістэмы кіравання. Камсамольцы Беларусі, як і краіны, працавалі на ўдарных камсамольскіх будоўлях, асвойвалі цалінныя землі і неабжытыя раёны Сібіры і Казахстана, на прадпрыемствах стваралі камсамольскія штабы і пасты па кантролю за работай вытворчых падраздзяленняў, камсамольскія маладзёжныя брыгады па эканоміі і беражлівасці, арганізоўвалі эстафеты працоўных спраў і да т. п. Шмат увагі ўдзялялася вучобе камсамольцаў і моладзі. Расла ў гэтыя гады і колькасць камсамольцаў рэспублікі. Калі ў 1952 г. іх налічвалася 511 тыс., то ў 1970 г. звыш 916 тыс.
    Аднак рост камсамола ў гэтыя гады выяўляўся пераважна ў колькасных зменах, якія стваралі бачнасць развіцця, якога не было. Як і ўся бюракратычная камандная сістэма ў краіне, камсамол усё больш адыходзіў ад свайго прызначэння служыць інтарэсам чала-
    века і ператвараўся ў звычайную апаратную арганізацыю, што і прывяло ў канчатковым выніку да яго разладу ў другой палавіне 80-х гг. Адбылося крушэнне і пануючай канцэпцыі класавага ідэалагізаванага падыходу ў рабоце з моладдзю.
    У рэспубліцы, як і ў краіне ў цэлым, па адзінаму шаблону ствараліся і іншыя грамадскія арганізацыі тыпу ДТСААФ, дваровыя і вулічныя камітэты, культурныя, навуковыя, спартыўныя аб’яднанні і да т. п. Аднак уся іх дзейнасць строга рэгламентавалася, а дабравольнасць членства нярэдка падмянялася абавязковасцю. Многія з іх існавалі толькі на паперы і абмяжоўвалі сваю дзейнасць зборам членскіх узносаў, якія ішлі на аплату працы работнікаў кіруючых органаў.
    Заданні. 1. Раскрыйце сутнасць таталітарнага рэжыму ўлады, прычыны ўстанаўлення яго ў рэспубліцы. 2. Растлумачце, чаму таталітарная камандна-адміністрацыйная ўлада прыкрывала сваю сутнасць дэмакратычнымі пастулатамі. 3. Асвятліце, чым выклікалася неабходнасць існавання розных грамадскіх арганізацый. 4. Пакажыце месца Камуністычнай партыі ў стварэнні і функцыяніраванні строга цэнтралізаванай таталітарнай сістэмы кіравання дзяржавай і грамадствам. 5. Прааналізуйце, з чым звязана страта прафсаюзамі ў савецкім грамадстве свайго гістарычнага прызначэння абаронцаў інтарэсаў працоўных.
    §	40. Сацспаборніцтва ў грамадскім жыцці БССР
    Сацспаборніцтва ў сярэдзіне 40—50-х гг. Сацыялістычнае спаборніцтва за гады Савецкай улады прайшло доўгую гісторыю свайго развіцця, пранікла ва ўсе сферы жыцця грамадства і таксама, як і само грамадства, на канец 80-х гг. аказалася ў безвыходным тупіку.
    Зыходнай асновай сацспаборніцтва з’явілася ленінскае тэарэтычнае палажэнне аб тым, што спаборніцтва ўласціва сацыялізму па сваёй прыродзе гэтага грамадства, якое «ўпершыню стварае магчымасць выкарыстаць яго сапраўды шырока, сапраўды ў масавым размеры...»1. Пры гэтым асноўную накіраванасць сацыялістычнага спаборніцтва У. I. Ленін звязваў з арганізацыяй усенароднага «...уліку і кантролю за колькасцю працы, за вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў». Для гэтага, указваў ён, трэба выклікаць да
    1 Ленін У. I. Поўн. зб. тв. Т. 35. С. 195.
    жыцця ў асяроддзі рабочых і сялян «...арганізатарскія таленты, трэба абудзіць у іх — і наладзіць у агульнадзяржаўным маштабе — спаборніцтва па часці арганізатарскіх поспехаў...»1.
    Аднак прафсаюзы, якія сталі ў гады сталіншчыны састаўной часткай адміністрацыйна-каманднага бюракратычнага апарату ўлады, зусім не мелі патрэбы ў рабочым кантролі над вытворчасцю і размеркаваннем. Іх клопатам цяпер станавіліся перш за ўсё вытворчыя планы. Таму як само спаборніцтва, так і выкліканую ім творчую ініцыятыв’у і актыўнасць працоўных яны імкнуліся падпарадкаваць перш за ўсё інтэнсіфікацыі вытворчасці, выкананню і перавыкананню вытворчых планаў і заданняў.
    У цяжкія гады пасляваенных разбурэнняў такая накіраванасць сацспаборніцтва была апраўдана і прынесла істотныя рэзультаты перш за ўсё дзякуючы масавай актыўнасці працоўных, іх імкненню хутчэй аднавіць народную гаспадарку і пайсці далей па шляху яе развіцця. Вызначальным у гэтым з’явіўся рост самасвядомасці народа як рашаючай сілы грамадства. Гэтаму ў значнай меры садзейнічала перамога ў цяжкай і грознай вайне, у ходзе якой некалькі паслаблены быў сталінскі камандна-адміністрацыйны, рэпрэсіўны рэжым у краіне, адбылося збліжэнне апарату ўлады і народа, людзі ўбачылі і ўсвядомілі сябе не вінцікамі дзяржаўнай машыны, а галоўнай сілай, якая абараніла і адстаяла сваю Радзіму ад навіслай пагрозы знішчэння. 3 верай у невычэрпнасць сваіх сіл і гатоўнасцю прысвяціць іх уладкаванню новага мірнага жыцця вярнуліся з вайны мільёны савецкіх людзей. Іх мары аб шчаслівай будучыні сваёй краіны, высокая адухоўленасць, вера ў непазбежнасць перамогі сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве, права на існаванне, за якое давялося заплаціць незлічонымі стратамі чалавечых жыццяў, сталі пераважаючымі ў жыцці савецкіх людзей. Адсюль і масавы гераізм у працы, а разам з ім і высокія тэмпы аднаўленпя і далейшага развіцця народнай гаспадаркі.