Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Мужчынскае і жаночае верхняе адзенне асаблівых адрозненняў не мела. Гэта суконная світа (сярмяга, світка, зіпун) белага, шэрага ці карычневага колеру. Жаночыя світы аздаблялі вышыўкай, шарсцянымі пампонамі, плеценым шнурам, абшывалі краі рукавоў, кішэняў і каўняры фабрычнай тканінай (звычайна аксамітам).. Характар мастацкага аздаблення верхняга адзення часта служыў яркай рэгіянальнай прыкметай 147.
Працэс выцяснення традыцыйнага народнага саматканага адзення фабрычнымі вырабамі пачаўся яшчэ ў канцы XIX ст. У адных рэгіёпах
146 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. М., 1874. С. 24.
147 Романов Е. Р. Впешннй быт Быховского белоруса // Зап. Северо-Западного отд. пмп. Рус. географ. о-ва. Внльно, 1911. Кн. 2. С. 100.
(Віцебшчына) ён завяршыўся ўжо ў пачатку XX ст., у іншых (Палессе) прадаўжаўся яшчэ і ў паслярэвалюцыйны час.
Рамесніцкая апрацоўка металу ў канцы XIX — пачатку XX ст. насіла супярэчлівы характар. Масавасць і паточнасць вытворчасці, скарыстанне прамысловага металічнага пракату, эклектыка, што панавала ў мастацтве таго часу,— усё гэта адбілася на творчасці гарадскіх і местачковых кавалёў. Вырабаў іх захавалася шмат (асабліва ў старой забудове гарадоў і мястэчак, на старажытных могілках), але кідаецца ў вочы пэўная аднастайнасць і сухаватасць дэкору: адны і тыя ж гранёныя стрыжні і завіткі са стандартнага пракату, якія амаль не нясуць адбітку творчай асобы майстроў. У гэтым няма нічога дзіўнага: нярэдка работу рамеснікаў-кавалёў ацэньвалі не па мастацкіх якасцях, а на вагу. Кідаецца ў вочы і рознастылёвасць вырабаў, у дэкоры якіх можна бачыць і пышную дэкаратыўнасць барока, і сухаватую выразнасць класіцызму, і адвольную цякучасць «мадэрна», a часцей за ўсё — самае адвольнае іх спалучэнне ці поўную іх адсутнасць.
Больпіую цікавасць уяўляе творчасць вясковых кавалёў, якая ў меншай ступені падвяргалася ўплыву эклектыкі, захапіўшай у асноўным рамесніцкую гарадскую вытворчасць. Абапіраючыся на традыцыі мясцовага народнага мастацтва, яны стваралі досыць арыгінальныя вырабы. Праўда, метал, нават звычайнае жалеза,— матэрыял у народным побыце рэдкі, таму народнае мастацкае кавальства не мела такога распаўсюджання, як кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, ткацтва. Яно абмяжоўвалася галоўным чынам нешырокім колам рэчаў, звязаных з інтэр’ерам народнага жылля, самаробнай мэбляй, транспартнымі сродкамі. Фігурна выконваліся завесы і клямкі на дзвярах хат, замковыя наклад-
кі і акоўка мэблі, аздобы выязнога транспарту.
На магілах, прыдарожных капліцах, на купалах цэркваў і шпілях касцёлаў ставіліся крыжы
254. Крыж. Канец XIX ст. в. Каралеўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.
ажурнай формы, выкаваныя з адмыслова выгнутых металічных палос, гнутага і кручанага дроту, металічных накладак рознага профілю. Прасцейшыя крыжы выкоўвалі з двух ці трох злучаных стрыжняў, палос, прутоў. Іх канцы раскоўвалі ў выглядзе ліста або разразалі і адгіналі ў процілеглыя бакі, часта закручваючы ў выглядзе завіткоў. Ускладненне іх формы ішло за кошт дабаўлення розных дэталей і накладак мастацкага характару. Часцей за ўсё ад цэнтра крыжа адыходзілі хвалістыя змеепадобныя прамяні, а месца іх сыходжання закрывалася рэльефна выкаваным дыскам. Такія крыжы нагадвалі сонца. Нярэдка іх кампазіцыя была настолькі адмысловай, што гублялася першапачатковая форма крыжа і ён нагадваў нейкую незвычайную кветку. Падобныя ўзоры народнага мастацкага кавальства характэрны таксама для Літвы і
Польшчы148, асабліва пашыраны ў заходняй частцы Беларусі. Найбольш цікавыя вырабы ўпрыгожваюць культавыя збудаванні ў вв. Ліпнішкі (Іўеўскі р-н), Жабчыцы, Парэчча, Ставок (Пінскі р-н), Дамачава (Брэсцкі р-н) і інш.
255. Клямка. Пач. XX ст. в. Калоднае Столінскага р-на Брэсцкай вобл.
Надзвычайнай арыгінальнасцю і непаўторнасцю вызначаецца кавальскі дэкор касцёла Міхала ў Цімкавічах Капыльскага раёна. Кожная металічная дэталь выкавана своеасаб-
148 Reinfuss К. Ludowe kowalstwo artystyczne w Polsce. Wroclaw; Warszawa; Kra­kow; Gdansk; Lodz, 1983. C. 203—214; Brensztein M. Krzyze i kapliczki zmudzkie // Materialy Antropologiczno-Archeologiczne i Etnograficzne. 1907. T. 9.
ліва, адзначана мясцовым густам. Ключавіны аздоблены дэкаратыўнымі выкладкамі рознай формы — ад простай, сэрцападобнай да багата арнаментаванай па краях. Зашчапка спружыннага замка апрацавана ў выглядзе галавы рыбкі. Лёгкасцю і ажурнасцю вызначаецца дзвярная рашотка. Але найбольшым майстэрствам адрозніваюцца дзвярныя завесы, выкаваныя ў выглядзе дубовых галінак з лістамі, жалудамі, прычым перададзены не толькі іх контуры, але і рэльеф. Кавальскі дэкор выдатна спалучаецца з размалёўкай на сценах, разьбой і іншымі відамі аздаблення.
Своеасаблівы від мастацкага кавальства — медны посуд: глякі, конаўкі, каструлі, тазы, чайнікі, цэбрыкі. Выраблялі яго пераважна местачковыя майстры-меднікі (катляры), 3-за дарагавізны прывазнога матэрыялу і працаёмкасці медны посуд быў набыткам пераважна заможнай часткі местачковага і гарадскога насельніцтва. Як выключэнне можна назваць толькі конаўкі (праўда, не медныя, а латунныя), якія пасля першай сусветнай вайны сельскія ўмельцы напрактыкаваліся кляпаць са снарадных гільз.
Майстэрства катляроў не можа не выклікаць захаплення. Большасць відаў посуду, нават даволі складаных форм, выкоўвалася з аднаго-двух кавалкаў медзі. I калі таз ці талерку можна было выкаваць звычайным малатком, то для вырабу гляка ці іншай вузкагорлай пасудзіны існавалі даволі простыя, але дасціпныя прыстасаванні. Напрыклад, у цісках замацоўваўся спружыністы рычаг, загнуты канец якога прасоўвалі ўнутр гляка. Стукаючы малатком па рычагу, гэтым канцом рабілі выкалатку сценак посуду. Затым прыклёпвалі ручкі, устаўлялі дно, прыпайвалі гарлавіну. Посуд, прызначаны для гатавання ці захоўвання ежы і вады, знутры лудзілі.
Медны посуд, прызначаны на про-
даж, багатага дэкору не меў. Зрэдку на ручках штампаваліся простыя ўзоры, якія можна атрымаць пры дапамозе звычайнага зубіла ці прабойніка: ямкі, кропкі, палоскі, крыжыкі, зігзагі і інш. Але нават і без іх медны посуд валодаў бясспрэчнымі дэкаратыўнымі якасцямі, якія ствараліся выпрацаванасцю формы, пластычнасцю аб’ёму і іншымі утылітарна-мастацкімі асаблівасцямі. Своеасаблівы дэкаратыўны эфект давала ігра святла на няроўнай, апрацаванай ад рукі паверхпі вырабаў. Да свята медны посуд начышчалі, і яго залацістае ззянне аздабляла не толькі паліцу для посуду, але і ўвесь інтэр’ер жылля.
У многіх формах меднага посуду прасочваецца ўплыў Усходу, дзе традыцыі медніцтва болып багатыя і даўнія. Але перш за ўсё кідаецца ў вочы, што майстры-катляры ведалі і творча засвойвалі формы распаўсюджанага ў народзе глінянага і драўлянага посуду. Напрыклад, медныя глякі, конаўкі, гаршкі па форме амаль не адрозніваюцца ад гліняных, а на месцы драўлянага вядра з вадой можна было ўбачыць медны цэбрык ці збанкападобны сасуд.
3 развіццём капіталізму і з’яўленнем таннага фабрычнага посуду творчасць катляроў пачала занепадаць і ў пачатку XX ст. спынілася.
Як відаць, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва канца XIX — пачатку XX ст.— складаная, неадназначная з’ява. Гарадскія рамёствы, не вытрымліваючы канкурэнцыі з прамысловасцю, занепадаюць ці становяцца асновай для развіцця розных відаў мастацкай прамысловасці. Традыцыйнае народнае мастацтва, якое бытавала як хатняя вытворчасць для ўласных мэт, прадаўжала развівацца, узбагачалася новымі матывамі і відамі. У яго характары заўважаецца адыход ад старажытных сімвалічных матываў і зварот да
рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці.
Болып складаным было становішча тых відаў народнага мастацтва, якія развіваліся ў выглядзе промыслаў. Бытавалі ў асноўным промыслы, якія задавальнялі мясцовыя патрэбы ў гаспадарчых вырабах: бандарны, кавальскі, шавецкі, ганчарны і інш. На рынак іх прадукцыя амаль не паступала, паколькі з-за прымітыўнасці абсталявання і дарагавізны сыравіны была нерэнтабельнай. Майстры-саматужнікі нярэдка вымушаны былі «гнаць вал», максімальна спрашчаць формы і дэкор вырабаў. Першая сусветная вайна яшчэ больш паглыбіла гэтыя праблемы.
Стан саматужніцкіх промыслаў трывожыў перадавую грамадскасць Расіі. Каб хоць нейкім чынам падтрымаць іх, у Беларусі арганізуюцца рамеспіцкія піколы па апрацоўцы
256. Фрагмент дэкору дзвярэй.
Канец XIX ст. в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.
257.	Завеса. XIX ст. в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.
258.	Медны посуд. XIX ст. в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл.
дрэва, пляценню, слясарныя і ткацкія майстэрні. Так, Магілёўскае павятовае земства дабілася адкрыцця сталярна-такарных майстэрань у Грабянёве і Друцку, ткацкай — у Севасцьянавічах 149. Была адкрыта рамесніцкая ткацкая школа ў Лепелі. У Гомелі каля шасці гадоў працавала вучэбная карзіначная майстэрня 15°.
Ажыўляецца збіральніцкая і выставачная дзейнасць. У 1893 г. у Магілёве была арганізавана выстаўка прадуктаў сельскай гаспадаркі і вырабаў саматужнікаў. Падобныя выстаўкі ў пачатку XX ст. адбыліся ў шэрагу гарадоў Беларусі: Мінску (1901, 1902), Слуцку (1908), Віцебску, Капылі, Глыбокім, Навагрудку (1913) і інш. Асабліва цікавай і разнастайнай была выстаўка саматужніцкай прамысловасці ў Вільні (1913). Да яе арганізацыі і збору экспанатаў былі прыцягнуты вядомыя этнографы і краязнаўцы, Ва ўсе куткі Беларусі і Літвы былі разасланы спецыяльныя анкеты і інструкцыі.
Многія экспанаты спецыяльна заказваліся яародным майстрам. Выстаўка ўражвала багаццем і разнастайнасцю твораў народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў: ткацтвам, керамікай, мастацкай апрацоўкай дрэва 1S1.
У 1912 г. у Вільні ствараецца Таварыства дапамогі саматужніцкім промыслам і народнаму мастацтву. Яно ставіла досыць шырокія задачы: дапамога ў арганізацыі рамяства, падрыхтоўка інструктараў розных спецыяльнасцей, арганізацыя збыту прадукцыі і выставак народнага мастацтва. Аднак таварыства з яго абмежаванымі магчымасцямі мала чым магло дапамагчы саматужніцкім промыслам. He маглі аказаць значнага ўздзеяння на іх становішча і іншыя прагрэсіўныя меры. Яны былі не ў стане ліквідаваць прычыны цяжкага становішча рамеснікаў паўночна-заходніх ускраін Расійскай імперыі напярэдадні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.