Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
134.23 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
ГІСТОРЫЯ
БЕПАРУСКАГА
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
У ШАСЦ! ТАМАХ
6
ПАЧАТАК
1960 -
СЯРЭДЗІНА
1980
МІНСК
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1994
ББК 85.1 (4Бел)
Г51
УДК 71/76(476) (091)
Рэдакцыйная калегія:
С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар), Л. М. Дробаў (намеснік галоўнага рэдактара), П. В. Масленікаў, М. А. Савіцкі, A. В. Сабалеўскі
Рэдактар тома В. I. Жук
Рэцэнзенты тома:
доктар мастацтвазнаўства A. В. Сабалеўскі, кандыдаты мастацтвазнаўства М. Ф. Раманюк, У. I. Рынкевіч, кандыдаты архітэктуры В. I. Анікін, A. М. Кулагін
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: 1960-я — сярэдзіна Г 51	1980-х гг. /Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома
В. I. Жук.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994.—375 с.: іл.
ISBN 5-343-00678-7.
ІІсторня белорусского нскусства.Т. 6: 1960-е — середнна 1980-х гг.
На вялікім фактычным матэрыяле даследуецца перыяд эвалюцыі сучаснага мастацтва Беларусі з пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х гг. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны.
Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца беларускім мастацтвам.
7100000000 -045
Г	126-92	ББК 85.1 (4Бел)
М 316(03)—94
ISBN 5-343-00678-7
© Калектыў аўтараў, 1994.
УВОДЗІНЫ
Шосты том «Гісторыі беларускага мастацтва» ахоплівае 1960-я — сярэдзіну 80-х гадоў, перыяд складаны і неадназначны, калі за кароткі час уздым сацыяльна-палітычнай актыўнасці і надзеі грамадства на дэмакратызацыю змяніліся расчараваннем і працяглым застоем. Важны след у жыцці краіны ў гэтыя гады пакінуў XX з’езд КПСС, які аказаў станоўчае ўздзеянне на ўсе сферы сацыяльнаэканамічнага жыцця, а асабліва на культуру. Усё гэта так ці інакш закранула і выяўленчае мастацтва.
На рубяжы 50—60-х гадоў складваюцца якасна новыя нацыянальныя мастацкія школы ва ўсіх рэспубліках. Ідзе працэс далейшага пераадолення негатыўных вынікаў культу асобы Сталіна, адыходу выяўленчага мастацтва ад крыклівай патэтыкі і пампезнасці да цвярозага і рэальнага погляду на жыццё.
3 пачатку 60-х гадоў пачынаецца абнаўленне беларускага мастацтва, з’яўляюцца новыя тэндэнцыі, звязаныя з прыходам у мастацтва моладзі, якая шмат у чым вызначыла яго характар у гэты час. Іх творчасці ўласціва імкненне да перадачы рэчаіснасці ва ўсёй яе шматграннасці — з драматызмам і гераізмам, з адчуваннем пульсу часу. Беларусь перажывае своеасаблівы культурны ўздым. Важнай падзеяй стала адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Але да пачуцця вызвалення ад ідэалагічных ланцугоў нядаўняга мінулага хутка прымешваецца горыч сутыкнення з рэальнасцю палітычнага жыцця, дзе зноў ставяцца межы дазволенага ў мастацтве.
I тым не менш ідзе актыўны працэс фарміравання новых эстэтычных ідэалаў, узбагачэнне дасягненнямі сусветнай культуры.
У архітэктуры ўсё большую актуальнасць набываюць функцыяналісцкія канцэпцыі, якія знайшлі падтрымку ў пастановах партыі і ўрада аб індустрыялізацыі будаўніцтва і ба-
рацьбе з празмернасцю ў архітэктуры. У 60-я гады выпрацоўваюцца прынцыпова новыя формы аб’ёмнай пабудовы асобных будынкаў і новага тэктанічнага рашэння фасадаў. Перыяд разгорнутага масавага жыллёвага будаўніцтва звязаны з распаўсюджаннем тэорыі і практыкі стварэння жылых мікрараёнаў. Вялікае ♦значэнне набывае кампазіцыя ўнутраных прастораў жылых масіваў. Свабодная кампаноўка дазваляла палепшыць асвятленне. Першы этап індустрыяльнага будаўніцтва, нягледзячы на шматлікія недахопы, адыграў важную ролю ў паляпшэнні надзвычай вострай жыллёвай праблемы.
У другой палове 70-х—80-я гады працягваецца інтэнсіўнае жыллёвае будаўніцтва, развіваюцца новыя жылыя раёны Мінска: Зялёны Луг, Серабранка, Усход, Чыжоўка і інш. Сярод найболып важных грамадскіх збудаванняў можна адзначыць будынкі гасцініц «Кастрычніцкая» (1980, архіт. Л Пагарэлаў і інш.), «Планета» (1980, архіт. Г. Бенядзіктаў і інш.), Тэатр музычнай камедыі БССР (1981, архіт. А. Ткачук, У. Тарноўскі). У 1977 — 1984 гг. была пабудавана першая лінія мінскага метрапалітэна. Пытанні мастацкай формы і выразнасці адступаюць на другі план, траціцца адчуванне эстэтычнай сутнасці архітэктуры, якая часам становіцца аднастайнай і бязлікай, падмяняецца чыста інжынернымі рашэннямі. Складанымі застаюцца адносіны да архітэктурнай спадчыны, магчымасцей яе арганічнага суіснавання з сучаснымі будынкамі.
Заваёвы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая выклікала рост адукацыі народа і яго культуры, хуткае расяаўсюджанне сродкаў масавай інфармацыі прывялі да новых форм сувязі мастацкай творчасці і грамадскага жыцця. Змены ў сацыяльна-псіхалагічнай атмасферы краіны не маглі не знайсці жывога водгуку сярод мастакоў. Пашыраюцца і ўскладняюцца
прафесійныя задачы, з’яўляюцца новыя рысы ў вобразнай структуры і стылістыцы мастацкіх твораў. Адбываецца прынцыповае адмаўлённе ад тых ілжывых грамадскіх каштоўнасцей, якія здаваліся непарушнымі ў даваенныя і пасляваенныя часы. Безумоўна, патрабаванні часу найбольш востра адчула моладзь і перш за ўсё тая, што прыйшла ў беларускае мастацтва ў канцы 50-х гадоў — М. Савіцкі, Л. Шчамялёў, I. Стасевіч, В. Шаранговіч і інш. Мастакі рашуча адмаўлялі фальш і афіцыёзную казённасць, сцвярджаючы ў сваёй творчасці суровую праўду жыцця. Больш актыўна і паслядоўна выяўляюцца мастацкія прыёмы, уласныя адносіны да рэчаіснасці. Кампазіцыі набываюць эмацыянальную ўзнёсласць. Рамантыка будняў, напружаны рытм паўсядзённага знаходзяць адлюстраванне ў творах мастацтва. Усё гэта выклікала змены ў форме, пашырыла сферу ўзаемадзеяння з культурнай спадчынай мінулага.
Дамінуючай тэндэнцыяй у жывапісе становіцца манументалізацыя вобразнага ладу. Мастакі свядома пазбягаюць адлюстравання канкрэтнага факта ці выпадку ў карціне і імкнуцца да абагульнення. Значна больш увагі надаецца псіхалагічнаму стану і канцэнтрацыі ўздзеяння кампазіцыі ў цэлым. Змяняюцца не толькі стылістычныя асаблівасці, але і трактоўка вядучых тэм — такой, напрыклад, як тэма Вялікай Айчыннай вайны. Становіцца складаным і неадназначным падыход мастакоў да з’яў сучаснасці.
У палотнах жывапісцаў можна сустрэць публіцыстычнае і псіхалагічнае даследаванне, фіксацыю з’яў жыцця і філасофскія разважанні аб яго сэнсе, цвярозы рэалізм і рамантычную ўзнёсласць. Усё гэта сведчыць аб развіцці новых тэндэнцый у выяўленчым мастацтве рэспублікі.
Мастацтва 60-хтадоў у параўнанні з папярэднім перыядам вызначаецца стылістычнай разнастайнасцю, у яго рэчышчы часта суіснуюць карэн-
ным чынам адметныя адна ад адной з’явы, што асабліва ярка праявілася ў наступныя гады.
У работах мастакоў з другой паловы 70-х гадоў адзначаецца імкненне да рамантызацыі як сучаснага, так і мінулага. Прасочваецца тэматычная, жанравая і фармальна-стылістычная разнастайнасць жывапісу. Характэрным становіцца павелічэнне асацыятыўнага ўздзеяння, большая шматпланавасць і складанасць вобраза, вяртанне да традыцыйных каштоўнасцей прымітыву і народнага мастацтва, значная роля адводзіцца дакументальнаму і прадметнаму пачаткам.
У жывапісе адзначаецца шэраг стылістычных тэндэнцый, якія даволі выразна праявіліся ў творчасці маладых мастакоў, найбольш успрымальных да новых з’яў у мастацтве. Усё больш увагі надаецца нацыянальнай тэматыцы, адраджэнню забытага і страчанага ў беларускай культуры. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што ў плане ідэйна-мастацкага ўвасаблення тэмы, адносін да з’яў рэчаіснасці работы маладых мастакоў з’явіліся натуральным працягам традыцый мінулага, у прыватнасці заваёў жывапісу 60-х гадоў.
Для твораў маладых мастакоў звыклым становіцца смелае парушэнне жанравай акрэсленасці, нечаканыя ракурсы, супастаўленне розных маштабных суадносін і прасторавых пластоў у рамках адной карціны. Суіснаванне розных напрамкаў і тэндэнцый — ад фальклорных і дэкаратыўных матываў, блізкіх да стылістыкі народнай творчасці, да складаных, шматпланавых, метафарычных кампазіцый, ад непасрэднага жывапіснага адлюстравання прыроднага і прадметнага свету да яго філасофскага абагульнення — вось той дыяпазон, што характэрны для жывапісу 80-х гадоў.
На змену ілюстрацыйна-сюжэтнаму напрамку прыходзяць больш складаныя вобразныя рашэнні ў графіцы.
У 60-я гады актывізуюцца пошукі нацыянальнай вобразна-стылістычнай спецыфікі. Пачынаецца новы этап у развіцці графікі — перш за ўсё гэта звязана са станковай гравюрай. Эстамп у Беларусі атрымлівае, як і ва ўсёй краіне, незвычайную папулярнасць. Яго характарызуе абагульненасць гравюрнай мовы, магчымасць тыражыравання, што дазваляла лёгка ўвайсці ў быт і адпавядала тагачасным паняццям сучаснага стылю. Узнікаюць шматлікія разнавіднасці эстампа, асаблівую папулярнасць набывае дэкаратыўны эстамп у тэхніцы лінагравюры. Але ўжо ў другой палове 60-х гадоў пачынаецца адраджэнне цікавасці да іншых традыцыйных тэхнік, такіх, як літаграфія і афорт.
Важныя змены адбываюцца ў беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У 1961 г. у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце адкрываецца аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Узмацняецца вытворчая база. Усё гэта дало магчымасць дабіцца пэўных зрухаў у розных галінах дэкаратыўнай творчасці.
У 60-я гады з развіццём мастацкага праектавання і канструявання дэкаратыўнае мастацтва вызваляецца ад прыкладных функцый, ідзе пераход да дэкаратыўнасці форм. У рэспубліцы пачынае складвацца якасна новае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Ствараюцца габелены, у якіх вырашаюцца задачы, уласцівыя манументальнаму мастацтву. Актывізуюцца пошукі складаных і неадназначных пластычных прасторавых рашэнняў, значна павышаецца інфармацыйнасць, вобразнае і сэнсавае значэнне твораў дэкаратыўнага мастацтва, іх сувязь з традыцыйнымі нацыянальнымі каранямі. Зроблены важныя крокі па адраджэнні народных промыслаў.
Папіыраецца выставачная дзейнасць. Выстаўкі часцей за ўсё прымяркоўваюцца да юбілейных дат:
30 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і г. д. Тэматычная абмежаванасць і неабходнасць паспець да чарговай выстаўкі часта аказвалі негатыўны ўплыў на якасць мастацкіх твораў, зніжалі іх эстэтычны ўзровень, падмяняючы яго палітычнай і ідэалагічнай адпаведнасцю «патрабаванням часу». Важнае значэнне набываюць міжнародныя кантакты: праводзяцца выстаўкі беларускіх жывапісцаў у Італіі (1973) і Аўстрыі (1976), графікаў у Індыі (1974), Італіі (1975), ФРГ (1976) і інш., а таксама замежных мастакоў у Беларусі.