• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Шырокае распаўсюджанне атрымалі будынкі з разгорнутай аб’ёмнапрасторавай структурай. Па кампазіцыі яны могуць быць альбо асобна размешчаныя, аб’яднаныя ў комплекс адзінай задумай, альбо расчлененыя на асобныя аб’ёмы па функцыянальным прызначэнні. Аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя такіх комплексаў часцей за ўсё будуецца на кантрастным супрацьпастаўленні высотнага блока са службовымі кабінетамі і распластаных аб’ёмаў, дзе, як правіла, знаходзяцца канферэнц-зала, сталовая, вестыбюль і тэхнічныя службы.
    Творчыя пошукі новых формаў і сродкаў выразнасці вяліся ў многіх гарадах рэспублікі. У Гомелі па вул. Ланге быў пабудаваны Дом палітасветы (1973, архіт. I. Бурлака, Р. Ціхаў, Л. Тамкоў, В. Галавачоў). Ён мае трохчасткавае аб’ёмна-прасторавае вырашэнне. Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане вучэбны корпус і аб’ём залы пасяджэнняў на 1000 месцаў звязаны паміж сабой уваходнай групай памяшканняў. Асіметрычная пластыка фасадаў стварае дынамічна насычаную кампазіцыю.
    Амаль адначасова цэнтральная частка Гомеля ўпрыгожылася яшчэ адным адміністрацыйным будынкам — Домам сувязі (архіт. Р. Ціхаў), які ўяўляе сабой комплекс з трох розных па прызначэнні і аб’ёму будынкаў. Дамінуючае становішча ў кампазіцыі займае 14-павярховы корпус тэлеграфна-тэлефоннай станцыі, вырашаны ў выглядзе зашклёнага аб’ёму, пастаўленага на трохчасткавы стылабат. На вул. Леніна арыентаваны пяціпавярховы корпус цэнтральнага тэлеграфа і міжгародняй тэлефоннай станцыі. У двухпавярховым аб’ёме, які выходзіць фасадам
    на вул. Савецкую, размешчаны паштамт з канферэнц-залай на 450 месцаў і сталовай.
    Планіровачныя прынцыпы адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў аналагічныя для большасці аб’ектаў
    3. Мінск. Будынак Навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі.
    Архіт. П. Кракалёў. 1975
    навукова-даследчых і праектных арганізацый. Такія збудаванні, нягледзячы на шэраг спецыфічных асаблівасцей, звычайна вырашаюцца высотнымі аб’ёмамі, якія, як правіла, служаць дамінантамі адпаведнай часткі гарадской забудовы. У якасці прыкладу можна прывесці будынак БелНДІгідрасельбуда па вул. Веры Харужай у Мінску (1973, архіт. I. Боўт, Л. Сагалаў, У. Сакалоўскі), два высотныя корпусы інстытутаў Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, аб’яднаныя аб’ёмам Музея старажытнабеларускай культуры (1977, архіт. А. Духан, А. Красоўскі, Л. Хаюцін), два высотныя 13павярховыя корпусы Навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машын (1980, архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін).
    У 70-я гады ў Мінску практыкавалася будаўніцтва грамадскіх бу-
    дынкаў адзінкавымі аб’ектамі ў цэнтральнай частцы горада са зносам аднапавярховай забудовы і арганізацыяй новых транспартных шляхоў. Так, к сярэдзіне 70-х гадоў спрамленая і пашыраная вул. Горкага стала адной з восевых магістраляў сталіцы. На яе перасячэнні з іншымі буйнымі транспартнымі восямі былі пабудаваны праектныя інстытуты ўзбуйненага маштабу, такія, як навуковадаследчыя інстытуты меліярацыі і воднай гаспадаркі (1975, архіт. П. Кракалёў), Беларускі філіял УНДІгалургіі (1975, архіт. М. Барсукоў). Яны з’яўляюцца важнымі горадаўтвараючымі элементамі агульнага ансамбля вул. Горкага.
    У стварэнні архітэктурнага аблічча горада асаблівая роля заўсёды адводзілася будынкам відовішчнага тыпу. Павышэнню іх мастацкай выразнасці ў значнай ступені спрыяла паляпшэнне тыпавых праектаў, а таксама пераход да будаўніцтва па індывідуальных праектах. Будынкі гэтага тыпу пры ярка выяўленай функцыянальнай спецыфіцы маюць індывідуальны вобраз, іх не зблытаеш са збудаваннямі іншага прызначэння.
    У 70-я гады ў рэспубліцы ўзведзена значная колькасць кінатэатраў. Арыгінальным архітэктурна-мастацкім вырашэннем адрозніваецца кінатэатр «Кастрычнік» (1975, архіт. В. Малышаў), пабудаваны ў Мінску па Ленінскім праспекце. Яго эліпсападобны канеліраваны аб’ём апаясаны на ўзроўні другога паверха адкрытай галерэяй з двума шырокімі лесвічнымі спускамі да аванплошчы перад кінатэатрам. Хордападобны зашклёны праём на другім паверсе раскрывае інтэр’ер фае. Глядзельная зала на 1400 месцаў мае выгляд амфітэатра. Аб’ёмна-прасторавае вырашэнне кінатэатра, яго выразныя архітэктурныя формы ўдала спалучаюцца з навакольнай забудовай.
    Кінатэатр «Вільнюс» у Мінску з’яўляецца часткай гандлёва-грамадскага цэнтра мікрараёна Зялёны Луг
    (1975, архіт. Э. Левіна, С. Багін, I. Сітнікава). Ён пабудаваны з цэглы, зборнага і маналітнага бетону. Завышаны аб’ём кінатэатра з шырокім рабрыстым шкленнем галоўнага фасада, што пераходзіць з усходняга
    4. Мінск. Кінатэатр «Кастрычнік». Архіт. В. Малышаў. 1975
    боку ў пластычны глухі аб’ём лесвіцы, падкрэслівае яго дамінуючую і арганізуючую ролю ва ўсім комплексе.
    У фарміраванні забудовы вул. Савецкай у Брэсце значная роля належыць будынку кінатэатра «Беларусь» (1977, архіт. Р. Шылай). У аснову аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі пакладзены ўцалелы васьмігранны будынак XIX ст., вакол якога ўзведзены круглы ў плане аб’ём з зашклёнымі плоскасцямі. Пры будаўніцтве кінатэатра прымяняліся прагрэсіўныя канструкцыі і матэрыялы (ажурныя жалезабетонныя рамы, веерападобныя бэлечныя канструкцыі перакрыцця, ганчарныя трубкі і Г. д.).
    Для культурна-асветніцкіх устаноў шырока выкарыстоўваліся тыпавыя праекты, якія ўлічвалі разна-
    стайнасць патрабаванняў,— ад вясковых клубных устаноў з глядзельнымі заламі на 150 — 200 месцаў да палацаў і дамоў культуры з развітым наборам памяшканняў і заламі на 800—1200 месцаў. У параўнанні з папярэднім перыядам у іх кампазіцыях назіраецца пераход ад жорсткіх схем у бок свабоднага размяшчэння памяшканняў адносна глядзельнай залы.
    Цікавым збудаваннем з’яўляецца цырк у Гомелі (1972, архіт. Ш. Хінчын). Яго аб’ёмна-прасторавае вырашэнне ўяўляе сабой прамавугольны ў плане зашклёны аб’ём, які нясе чашу амфітэатра, перакрытую паўсферычным купалам з невысокім светлавым ліхтаром. Дзякуючы характэрнаму сілуэту і добра прадуманай арганізацыі навакольнай прасторы будынак вызначае воблік цэнтральнай часткі Гомеля.
    Музей Вялікай Айчыннай вайны (1964, архіт. Г. Бенядзіктаў, Г. Заборскі), павільён Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі (1968, архіт. С. Баткоўскі, Ю. Градаў, Л. Левін) і Палац мастацтваў (1973, архіт. С. Мусінскі, Н. Краўкова)
    5. Мінск. Палац мастацтваў. Архіт. С. Мусінскі, Н. Краўкова. 1973
    маюць простыя прамавугольныя аб’ёмы і дзякуючы свайму месцазнаходжанню з’яўляюцца важнымі кампазіцыйнымі акцэнтамі ў гарадскім асяроддзі.
    Вялікая ўвага, якая надаецца ў рэспубліцы развіццю фізкультуры і спорту, станоўча адбілася на ўзвядзенні спартыўных збудаванпяў. Будынак Палаца спорту ў Мінску (1966, архіт. С. Філімонаў, В. Малышаў) з’яўляецца першым у рэспубліцы збудаваннем універсальнага тыпу. Яго глядзельная зала на 6000 чалавек шляхам трансфармацыі можа выкарыстоўвацца для сцэны і трыбун у час спартыўных спаборніцтваў, канцэртаў, сходаў і г. д. Арыгінальнае канструктыўнае вырашэнне ў спалучэнні з сучаснымі архітэктурнымі формамі ствараюць запамінальны воблік будынка.
    Воднаспартыўны камбінат у Мінску (1969, архіт. В. Ладыгіна) складаецца з будынка крытых басейнаў, адкрытага басейна, спартыўных пляцовак і гаспадарчых пабудоў. Пера-
    крыццё навісае над трыбунай і басеіінамі, зашклёная плоскасць раскрывае прастору залы. Будынак басейна ўнутры аздоблены каляровымі керамічнымі пліткамі і прыродным каменем.
    Значная частка спартыўных збудаванняў узведзена ў прыгарадах Мінска. У Раўбічах, напрыклад, збудавана алімпійская база для зімовых відаў спорту (1975, архіт. В. Аладаў, С. Неўмывакін, пры ўдзеле У. Крывашэева). Выразныя па сілуэце будынкі ўдала ўпісаліся ў прыродны ландшафт. Цікавыя ў архітэктурным вырашэнні таксама спартыўна-трэніровачная база ў Стайках (1972 — 1980, архіт. М. Драздоў, П. Пугач, В. Машукоў) і конна-спартыўны манеж у Ратамцы (1970, архіт. Э. Свянціцкі, В. Малышаў).
    Развіццё гаспадарча-вытворчых, культурных і навуковых сувязей, ту-
    6. Мінск. Палац спорту.
    Архіт. С. Філімонау, В. Малышау. 1966
    рызму абумовіла ў БССР будаўніцтва сеткі гасцініц, матэляў і кэмпінгаў. Адзін з паказальных будынкаў гэтага тыпу — гасцініца «Юбілейная» ў Мінску (1968, архіт. Г. Бенядзіктаў, В. Начараў). Яе высотны жылы аб’ём са сценамі з керамзітабетонных панелей пастаўлены перпендыкулярна магістралі. Злева ад яго размешчаны рэстаран, справа — двухпавярховы корпус, у якім знаходзяцца канферэнц-зала, фае і іншыя памяшканні.
    Гасцініца «Турыст» на Партызанскім праспекце ў Мінску (1973, архіт. Л. Пагарэлаў, А. Гуль) можа служыць прыкладам удалага вырашэння функцыянальных і мастацкіх задач. Галоўным акцэнтам усёй кампазіцыі комплексу з’яўляецца пано «Партызаны» (мастак А. Кішчанка).
    На беразе маляўнічага Заслаўска-. га вадасховішча ўзвышаецца будынак гасцініцы «Юнацтва» Міжнароднага маладзёжнага цэнтра па турызму (1975, архіт. Ю. Шпіт, Э. Вішнеўская). Ён вылучаецца зручным размяшчэннем у ландшафце, камфартабельнасцю жылых нумароў і выразнасцю інтэр’ераў грамадскіх памяшканняў.
    Характэрнымі будынкамі гасцінічнага тыпу 70-х гадоў з’яўляюцца гасцініцы «Віцебск» у Віцебску па вул. Замкавай (архіт. В. Данілаў, 3. Даўгяла), «Магілёў» у Магілёве, «Інтурыст» у Брэсце (абедзве архіт. В. Астаповіч, Г. Бенядзіктаў, А. Лукомскі), «Планета» ў Мінску (архіт. Г. Бенядзіктаў). Яны ўяўляюць прыклад развіцця кампазіцыйнага прыёму кантрастнага спалучэння аб’ёмаў — вышыннага шматпавярховага жылога і выцягнутых па гарызанталі адміністрацыйна-бытавых карпусоў. У Магілёве ў кампазіцыю яшчэ ўключаны спартыўны комплекс з басейнам.
    У 70-я гады стала добрай традыцыяй адначасова з фарміраваннем новых раёнаў будаваць буйныя комплексы гандлю і грамадскага харча-
    вання, якія, як правіла, з’яўляюцца часткай грамадскага цэнтра жылога масіву. Такія цэнтры пабудаваны ва ўсіх буйных і новых гарадах рэспублікі. Сярод іх гандлёва-грамадскія цэнтры па вул. Талбухіна ў Мінску (архіт. Ю. Шпіт, Я. Саманчук), у мікрараёне Зялёны Луг (архіт. Э. Левіна, I. Сітнікава), універсам «Серабранка» па вул. Пляханава (архіт. Э. Важнік), гандлёва-бытавы цэнтр у Брэсце па вул. Маскоўскай (архіт. С. Неўмывакін, Г. Кісялёва, А. Фядорчанка) і інш.
    Такім чынам, для грамадскіх, адміністрацыйных, культурна-відовішчных і спартыўных збудаванняў 70-х гадоў характэрна развітая аб’ёмна-прасторавая структура, пластычная разнастайнасць фасадаў, шырокае прымяненне натуральных і штучных будаўнічых матэрыялаў для аздаблення, актыўнае выкарыстанне колеру, увядзенне ў архітэктурную кампазіцыю буйнамаштабных твораў манументальнага мастацтва.