Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
ДРУГАЯ ПАЛОВА
XVI-
КАНЕЦ XVIII СГАГОДДЗЯ
ЛКЛДЭМІЯ НЛВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФП I ФАЛЬКЛОРУ
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
У ШАСЦІ ТАМАХ
ДРУГАЯ ПАЛОВА XVIКАНЕЦ XVIII СТАГОДДЗЯ
мінск
«НАВУКА I ТЭХПІКА» 1988
ББК 85.1
Г 46
Рэдакцыйная калегія:
С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар),
A. А. Анікейчык, Л. М. Дробаў (намеснік галоўнага рэдактара), П. В. Масленікаў, М. А. Савіцкі, A. В. Сабалеўскі, У. А. Чантурыя
Рэдактар т о мa Я. М. Сахута
Рэцэнзенты т о м а:
Н. Ф. Высоцкая, кандыдат мастацтвазнаўства, Л. Г. Лапцэвіч, кандыдат мастацтвазнаўства, П. В. Масленікаў, кандыдат мастацтвазнаўства
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 2: Другая палова Г 46 XVI—канец XVIII ст./Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.;
Рэд. тома Я. М. Сахута.— Мн.: Навука і тэхніка, 1988.— 384 с.: іл.
ISBN 5-343-00342-7
Другі том змяшчае матэрыял па выяўленчаму мастацтву і архітэктуры другой паловы XVI—XVIII ст. Па багаццю і разнастайнасці відаў і жанраў гэта самы насычаны перыяд у гісторыі мастацтва дарэвалюцыйнай Беларусі. Том добра ілюстраваны.
Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў і студэнтаў мастацкіх навучальных устаноў, усіх, хто цікавіцца мастацтвам.
4903010000-005 .... ЙР
г 140-бЬ
1 М316(03)-88
ISBN 5-343-00342-7
ВБК 85.1
© Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1988.
УВОДЗІНЫ
Другі том «Гісторыі беларускага мастацтва» ахоплівае перыяд ад другой паловы XVI ст. да канца XVIII ст.
Развіццё мастацтва гэтага часу непарыўна звязана з тымі гістарычнымі і сацыяльна-палітычнымі ўмовамі, у якіх працякала жыццё беларускага народа. Як вядома, пасля Люблінскай уніі 1569 г. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага была ўключана ў польска-літоўскую дзяржаву — Рэч Паспалітую. Пачалося прымусовае акаталічвапне беларусаў, якое атрымала афіцыйнае пацвярджэнне ў Брэсцкай уніі 1596 г. Увядзенно так званай уніяцкай рэлігіі суправаджалася жорсткімі здзекамі пад нацыянальнымі і рэлігійпымі пачуццямі беларускага народа, што стымулявала нацыянальнавызваленчы рух.
На працягу амаль двух стагоддзяў беларускі народ неаднаразова паўставаў на барацьбу за сваё сацыяльнае вызваленне, за ўз’яднанне з адзінакроўным рускім народам. Гэта барацьба, якая пачалася яшчэ ў канцы XVI ст. пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі (1594—1596), працягвалася ў шматлікіх выступленнях сялян і гарадскіх рамеспікаў і ў наступныя стагоддзі. Гісторыі добра вядома паўстанне магілёўскіх рамеснікаў пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча (1606—1608), а таксама паўстанне жыхароў горада Віцебска (1623).
На абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага народа вялікі ўплыў аказала нацыянальна-вызваленчая барацьба ўкраінскага і беларускага народаў (1648—1654), якая закончылася ўз’яднаннем Украіны з Расіяй. Самы непасрэдны ўдзел у ёй прыняў і беларускі народ. I хаця ў выніку гэтай барацьбы беларускі народ не атрымаў сваёй нацыянальпай і палітычнай незалежнасці, яна паказала ўсяму свету, што ў гэтым народзе ёсць сілы, якія здольны яе адстаяць і ажыццявіць. Векавая мара
беларускага парода аб уз’ядпанні з рускім народам здзейснілася толькі ў канцы XVIII ст., калі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была ўключана ў склад Рускай дзяржавы.
Бясконцыя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў XVII—XVIII стст., a таксама спусташальная 20-гадовая Паўночная вайна разарылі беларускія землі. Яшчэ больш пагоршылася становішча працоўнага народа, які цярпеў двайны прыгнёт: з аднаго боку, ад мясцовых феадалаў і памешчыкаў і з другога — ад пануючай вярхушкі і каталіцкага духавенства.
Шматлікія каталіцкія ордэны з’яўляліся праваднікамі рымска-каталіцкай ідэалогіі. Закліканыя распаўсюджваць унію, яны разам з тым былі носьбітамі заходнееўрапейскіх уплываў, што адбілася на развіцці літаратуры, мастацтва і архітэктуры на беларускіх землях. У прыватнасці, гэта выявілася ў распаўсюджанпі стылю барока і класіцызму.
Новыя тэндэнцыі прыкметна праявіліся перш за ўсё ў архітэктуры. На змену рэнесанспым і гатычным формам прыйшло барока, якое на Беларусі і ў Літве атрымала своеасаблівую афарбоўку. З’явілася новая, тыпова мясцовая яго разнавіднасць — так званае віленскае барока, якое пакінула прыкметны след у гісторыі сусветнага мастацтва. Стыль барока аказаў значны ўплыў на развіццё амаль усіх відаў і жанраў выяўленчага мастацтва Беларусі. Пад уплывам мураванага дойлідства ўдасканальваліся формы і прыёмы драўлянага будаўніцтва. У шматлікіх роспісах інтэр’ераў праваслаўных і каталіцкіх храмаў, цесна звязаных з архітэктурай, добра прасочваюцца тыя ж мастацкія тэндэнцыі.
Непасрэднае ўздзеянне на рэлігійны кананізаваны жывапіс аказаў фальклор. Мастакі, якія распісвалі храмы, былі пераважна выхадцамі з простага народа. Япы прынеслі ў рэлігійнае мастацтва свежы дэмакра-
тычны струмень. Гэтаму ў пэўнай меры спрыяла і сама уніяцкая царква, якая павінна была адыграць ролю «траянскага каня» ў справе акаталічвання беларусаў і не дужа клапацілася аб захаванні іканапісных канонаў. Традыцыйныя біблейскія сюжэты ў інтэрпрэтацыі народных майстроў паступова набывалі характар бытавых сцэн, што з’яўляецца адметнай рысай беларускага станковага жывапісу XVII—XVIII стст.
Станковы жывапіс у асноўным быў прадстаўлены ікапапісам, у якім у пачатку XVII ст. паступова нарастаюць рысы свецкага мастацтва, што сведчыла аб адыходзе ад традыцыйпых іканапісных канонаў. З’яўляецца тып афіцыйнага парадпага партрэта, так званы «сармацкі партрэт».
Рух Контррэфармацыі садзейнічаў распаўсюджанню асветніцтва, што выклікала росквіт кнігадрукаванпя. Майстры кніжнай графікі працягваюць развіваць традыцыі Фрапцыска Скарыпы — славутага асветніка і кнігавыдаўца XVI ст. Брацкія друкарні Магілёва, Куцейпы, Еўя выдаюць не толькі кнігі рэлігійнага зместу, але і літаратуру свецкага характару, што спрыяла распаўсюджанню гуманістычных настрояў і асветніцтва.
У капцы XVII ст. гэтаму прагрэсіўнаму руху быў нанесены цяжкі ўдар — у 1697 г. польскі сейм забараніў ужыванне беларускай мовы ў справаводстве. Таму ў XVIII ст. літаратура выдавалася пераважна на польскаіі мове. Але і ў такіх умовах дзейнасць беларускіх асветнікаў но спынялася.
У галіне станковай графікі, цесна звязанай з кнігадрукаваннем, пабываюць пашырэнне дрэварыт, медзярыт, афорт. Шырокую вядомасць атрымліваюць працы Мяксіма і Васіля Вашчанкаў, Пятра Мсціслаўца, Тамаша Макоўскага і іншых беларускіх графікаў.
Традыцыі папярэдяіх стагоддзяў працягвае станковая і манументаль-
ная скульптура. У драўлянай пластыцы, якая ў XVII—XVIII стст. шырока выкарыстоўвалася для аздаблення інтэр’ераў культавых збудаванняў, заўважаюцца мясцовыя народныя матывы, у той час як у манументальнай скульптуры (мемарыяльныя комплексы, надмагіллі і г. д.) больш прыкметны ўплыў заходнееўрапейскага мастацтва.
Развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў XVII—XVIII стст. цесна звязана з рамесніцкай вытворчасцю. Зараджэнне ў рамках феадалыіага грамадства капіталістычных адносін стымулявала далейшае развіццё цэхаў, спрыяльнай глебай для якіх былі багатыя традыцыі народнага мастацтва. Значнае пашырэнне набыла мануфактурная вытворчасць мастацкага шкла, фаянсу, габеленаў. Да гэтага часу адносяцца такія сусветна вядомыя вырабы рамеснікаў Беларусі, як слуцкія паясы, карэліцкія габелены, урэцка-налібоцкае шкло, аб’ёмна-ажурная разьба («беларуская рэзь»), Жывячыся лепшымі здабыткамі народнай культуры, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі ў сваю чаргу шчодра дзяліліся дасягненнямі з суседзямі, лепшым пацвярджэннем чаго з’яўляецца дзейнасць беларускіх рамеснікаў у Маскоўскай дзяржаве.
Асобную старонкў ў развіцці мастацтва XVII—XVIII стст. складае працэс узаемапранікнення і ўзаемаўплываў мастацтва суседніх братніх народаў. Так, ужо прызнаным з’яўляецца той факт, што беларускае мастацтва ў пэўнай меры паўплывала па развіццё рускага мастацтва. He выпадкова праца беларускіх мастакоў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва карысталася вялікай папулярнаспю ў Маскоўскай дзяржаве XVII ст. Беларускія разьбяры, майстры мастацкай апрацоўкі дрэва, керамісты ўпрыгожвалі палацы і храмы Масквы і яе ваколіц. Плённымі былі ўзаемаўплывы ў ranine тэатра, кнігадрукавання і іпшых
відаў мастацтва і культуры. Працы некаторых мастакоў (у тым ліку Т. Макоўскага, М. і В. Вашчанкаў, Р. Мядзвецкага і інш.) рускімі і польскімі даследчыкамі разглядаюцца і ў гісторыі рускага і польскага мастацтва. Гэтыя сувязі, як паказалі даследаванні беларускіх вучоных, заўсёды спрыялі развіццю мастацкай культуры братніх народаў.
У XVII—XVIII стст. узмацняецца цікавасць да чалавечай асобы. Аслабленне пазіцый рэлігійпага мастацтва, нацыяпальна-вызваленчая барацьба беларускага народа, якая ў болыпасці выпадкаў перапляталася з барацьбой класава-палітычнай, з барацьбой за сацыяльнае вызваленне, паставілі на парадак дня пытанне аб стваральніках твораў мастацтва. He выпадковым таму з’яўляецца факт, што калі ўцалелыя ад мінулых стагоддзяў творы ў асноўным ананімныя, то ад XVII—XVIII стст. да нас дайшоў шэраг імён прафесійных майстроў жывапісу, графікі, скульптуры, архітэктуры, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва.
Развіццё беларускага мастацтва ў XVII—XVIII стст. праходзіла ў складаных умовах. Беларускае грамадства гэтага перыяду было вельмі неаднародным. Асноўным спажыўцом прафесійнага мастацтва з’яўляліся прадстаўнікі пануючых класаў, у той час як большасць народа — сяляпе і рамеснікі вымушаны былі карыстацца толькі вынікамі сваёй уласнай працы. Шматлікія войны, якія пракаціліся па тэрыторыі сучаснай Беларусі, знішчылі многія здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры, што ўскладпяе распрацоўку некаторых пытанняў у гісторыі беларускага мастацтва гэтага перыяду.
Вывучэпне гісторыі беларускага мастацтва пачалося толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Першым да вывучэнпя матэрыялаў гэтага перыяду звярнуўся М. М. ІПчакаціхін. Ім былі
выдадзены «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва», т. 1 (1928), якія ахоплівалі перыяд ад старажытнасці да канца XVIII ст. У сваіх працах М. Шчакаціхін у асноўным закрануў пытанні развіцця архітэктуры, ёсць у яго асобныя працы і пра жывапіс. Яны досыць поўна і дасканала асвятляюць пытаняе генезісу беларускага мастацтва, хаця і не пазбаўлены некаторых памылак.