Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Класічным прыкладам горадакрэпасці можа служыць Нясвіж, які з 1533 г. з’яўляўся галоўнай рэзідэнцыяй буйных магнатаў Радзівілаў. У 1583—1616 гг. горад быў перапланаваны і ператвораны ў моцную крэпасць: узведзены мураваны замак з сістэмай земляных умацаванняў, вакол горада насыпаны земляны вал з бастыёнамі, закладзены асновы прамавугольнай сістэмы планіроўкі. Характэрна, што новы мураваны замак не з’яўляўся кампазіцыйным цэнтрам горада, а быў вынесены за яго межы на высокі ўзгорак, абкружаны валамі з чатырма бастыёнамі. Аддзелены ад горада р. Уша і штуч-
ным возерам, ён злучаўся з ім драўляным мостам. Рравюра Нясвіжа пачатку XVII ст., выкананая картографам Т. Макоўскім, паказвае Нясвіжскі замак неўзабаве пасля пабудовы. Яго абарончыя ўмацаванні былі зроблепы ў традыцыях новаітальянскай сістэмы фартыфікацыі. Замак меў у плане форму чатырохвугольніка (170X120 м) і быў абкружапы высокім земляным валам з бастыёнамі па вуглах і вадзяным ровам. Вал вышынёю да 20 м меў каменную абмуроўку і пераходзіў вышэй у муравапы бруствер. Унутры вала былі ўзведзены муравапыя стайні і патаемныя ўваходы на тэрыторыю замка. За ровам замак абкружала шырокая дарога з невысокім земляным насыпам са знешняга боку. Да брамы з вежай з боку горада вёў мост. Вось ансамбля замыкаў трохпавярховы палац з васьміграннымі вежамі і высокім шчытом на галоўным фасадзе. Злева ад брамы стаяў двухпавярховы гаспадарчы корпус, a справа — трохпавярховая казарма з высокай дазорнай вежай, якая дамінавала ў агульнай кампазіцыі. Усе пабудовы стваралі свабодна спланаваны ансамбль з элементамі архітэктуры рэнесансу.
Сам горад размяшчаўся за замкам і быў абнесены ўласнай сістэмай абарончых умацаванняў. Ён меў прамавугольны план, раскрыты ў бок замка. Чатыры мураваныя брамы (Замкавая, Слуцкая, Віленская, Клецкая) стаялі на галоўных уездах. Прамавугольную сістэму гарадскога плапа вылучалі дзве ўзаемна перпендыкулярныя вуліцы. Першая пачыналася ад Замкавай брамы, другая звязвала Слуцкую і Віленскую брамы. На іх скрыжаванні знаходзілася Рыначная плошча — цэнтр планіровачнай структуры горада, якая мела форму прамавугольніка (170X110 м). У цэнтры яе ў канцы XVI ст. была ўзведзена мураваная ратуша, якую ў пачатку XVII ст. з трох бакоў абкружалі гандлёвыя рады. Архітэк-
турнымі акцэнтамі з’яўляліся мураваныя касцёлы з кляштарамі. Размешчаныя на стратэгічных напрамках, яны мелі таксама і абарончае прызначэнне. У паўночна-ўсходняй частцы горада каля Замкавай брамы знаходзіўся езуіцкі калегіум (1584— 1596), у цэнтры на паўднёвым баку плошчы быў пабудаваны дамініканскі кляштар (1672), каля паўночназаходняга боку абарончага вала — бернардзінскі (1598), а каля паўднёва-ўсходняга — кляштар бенедзікцінак (1590—1596). На гравюры Нясвіжа пачатку XVII ст. паказана жылая забудова. Гарадскія дамы мелі выгляд падоўжных прамавугольных у плане аб’ёмаў, накрытых двухсхільнымі дахамі. На некаторых відаць коміны — значыць, яны ацяпляліся печамі з дымаходамі. На вуліцу дамы выходзілі вузкімі тарцовымі фасадамі, завершанымі трохвугольнымі шчытамі. Дамы стаялі шчыльна адзін да аднаго, амаль датыкаючыся сваімі падоўжнымі сценамі, утвараючы суцэльны фронт забудовы вуліцы. У прадмесцях, якія далучаліся да горада (Казімір, Міхалішкі, Новае месца і інш.) і не мелі абарончых валоў, будынкі размяшчаліся больш свабодпа, утвараючы асобныя групы, удала звязаныя з ландшафтам мясцовасці.
Сістэму нясвіжскіх умацаванняў нагадваў Ляхавіцкі замак (Брэсцкая вобл.), вядомы па гравюры 1660 г. 3 дапамогай плаціны і рова тэрыторыя замка ператварылася ў востраў. Вуглы чатырохвугольнага ў плане збудавання фланкіравалі вялікія мураваныя бастыёны. Унутры, насупраць праезнай брамы з мостам, стаяў двухпавярховы П-падобны ў плане мураваны палац з высокім чарапічным дахам. Абодва паверхі цэнтральнай часткі ўпрыгожвала рэнесансная аркада, а тарцы крылаў завяршалі шчыты. Цікавым было архітэктурнае рашэіше надбрамнай вежы. Яе першы ярус завяршаўся дэкаратыўным атыкам, а другі, з га-
дзіннікам,— купалам з ліхтаром уверсе. Такая кампазіцыя стварала выразны сілуэт.
У шэрагу помнікаў замкавага дойлідства на Беларусі першай паловы XVII ст. прасочваюцца элементьі нідэрландскага рэнесансу. Гэта тлумачыцца шырокім удзелам у іх будаўніцтве галандскіх архітэктараў і інжынераў-фартыфікатараў Ван Лаэра, Нонхарта, Ван Дадэна, Голанда, Валона і інш.6 Яны прынеслі больш зручную і танпую ў параўнанні з італьянскімі сістэмамі старагаландскую сістэму фартыфікацыі, аснову якой складалі земляныя валы і шырокія равы. Замкі ў Гальшанах і Смалянах — прыклад такіх умацаванняў.
Архітэктура Гальшанскага замкапалаца, узведзенага ў пачатку XVII ст., блізкая да сучаспых яму галандскіх замкаў Басенштэен і Клейдаель пад Аптверпенам. Амаль уся абарона ў ім перанесена на земляныя ўмацаванні. Хаця па агулыіай кампазіцыі ён і нагадвае замкі XVI ст. з характэрным прамавугольным у плане замкнутым унутраным дваром, але мае і шэраг повых прыкмет. Тут па перыметру двара збудаваны не магутныя абарончыя сцены з баявымі прыстасаваннямі, а двухпавярховыя жылыя карпусы з адкрытымі, сціпла вырашанымі фасадамі. У шасці вежах, дзве з якіх размяшчаліся пасярэдзіне паўночнай і паўднёвай сцен, а астатнія — па вуглах, былі зроблены жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Шасцігранная ад самай асновы форма вежы не характэрна для беларускага замкавага будаўніцтва. У адрозненне ад сціплых фасадаў інтэр’еры былі вырашаны надзвычай багата: сцены і калоны распісаны, столь, каміны і аконныя праёмы аздоблены ляпнінай, вокны аформлены вітражамі.
6 Чантурпя В. А. Нсторня архптектуры Белорусснн. Мн., 1977. С. 32.
Рысы рэнесансу вызначалі архітэктуру замка ў Смалянах, узведзенага да 1626 г. і вядомага пад назвай «Белы Ковель» або «Малы Ковель». Ён быў значна пашкоджаны ў 1708 г. і амаль разбураны к сярэдзіне XIX ст. Зберагліся толькі рэшткі пяціпавярховай вежы і сумежнага з ёю корпуса, па якіх можна меркаваць аб архітэктурным рашэнні і дэкаратыўным аздабленні. У лепшым стане
працэс развіцця абаропчага замкавага дойлідства на Беларусі XVII ст., з’яўляецца замак у Любчы (Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.). Ён размясціўся на ўскраіне мястэчка, на ўзгорку каля р. Нёман, займаў квадратную ў плане пляцоўку, абведзе-
1. Замак у Смалянах. 1626. Акварэль I. Пешкі XVIII ст.
(хоць і напаўразбураны) ён адлюстраваны на акварэлі I. Пешкі канца XVIII ст. Замак стаяў у забалочанай мясцовасці, на невысокай земляной выспе, абкружанай ровам. Чатырохвугольны замкнёны двор утвараўся трохі чатырохпавярховымі палацавымі збудаваннямі з абходнымі галерэямі на другім і трэцім паверхах. Па кутках стаялі шмат’ярусныя гранёныя вежы, якія, як і ў Гальшанскім замку, выкарыстоўваліся для жылля. Памяшканні мелі скляпеністыя перакрыцці, паверхі злучаліся вітымі лесвіцамі.
Адным з ансамбляў, які завяршаў
ную з трох бакоў штучным каналам і абкружаную мураванымі сценамі. Паводле малюнка і інвентароў XVII ст., замак меў чатыры вежы: тры чатырохгранныя, завершаныя шатрамі, і праезную вежу-браму двух’яруснай кампазіцыі — «васьмярык на чацверыку». Паміж дзвюма вежамі з боку Нёмана размяшчаўся палац. Замак быў разбураны ў 1655 г., сёння ад яго засталіся толькі дзве вежы. Паўднёва-ўсходняя, больш простая па архітэктуры, уяўЛяе сабой масіўны квадратны ў плане аб’ём, падзелены поясам па сярэдзіне вышыні на дзве часткі. Раней
вежа завяршалася чатырохгранным шатром. Унутры былі тры абарончыя ярусы: сярэдні — гарматны, верхні і ніжні — мушкетныя. Уваходная вежа на паўднёвым захадзе замка ўяўляе сабой масіўны кубічны
2. Замак у г. п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.
1-я пал. XVII ст. Уязная вежа
аб’ём, падзелены на два паверхі, над якімі надбудаваны васьмярык, завершаны васьмігранным шатровым дахам. Тут таксама былі байніцы для вядзення гарматнага і мушкетнага агню. Нягледзячы на выразна акрэсленыя абарончыя рысы, замак ужо не меў манументальнага і непрыступнага выгляду, а ў формах і кампазіцыі веж нельга не заўважыць уплыву драўлянага абарончага дойлідства.
Акрамя замкаў, у гарадскім будаўніцтве вялікую ролю адыгрывалі двары, якія належалі каралеўскай адміністрацыі, магнатам, заможным гараджанам і нагадвалі загарадныя магнацкія рэзідэнцыі. Напрыклад, двор полацкага архіепіскапа ў 1618 г. размяшчаўся на тэрыторыі Верхняга замка насупраць Сафійскага сабора 7. На падвор’е вяла брама
са звонам. Ля варот размяшчалася гаспадарчая зона са святліцамі для чэлядзі, пякарняй, лазняй, броварам, стайняй з вазоўняй. Каралеўскі двор у Бабруйску, апісаны ў інвентары 1638 г.8, уяўляў сабой даволі развіты ансамбль жылых, гаспадарчых і вытворчых пабудоў, размешчаных кампактна. Галоўнай пабудовай у цэнтры падвор’я быў вялікі дом, накрыты драніцай. Пад ім было сем падклецей, г. зн. ён складаўся з сямі зрубаў, якія аб’ядноўваліся ў агульную кампазіцыю. Ніжні паверх з’яўляўся гаспадарчай часткай будыпка. Тут размяшчаліся разнастайныя складскія памяшканні, службовыя пакоі. Асноўным быў верхні паверх. Яго цэнтральны вузел утвараў прасторны ганак, куды траплялі па знадворнай двухмаршавай лесвіцы, накрытай двухсхільным дашкам. Абапал прыхожай размяшчаліся сталовая, жылыя пакоі з кафлянымі печамі і мураванымі комінамі.
Такім чынам, замкі і гарадскія двары першай паловы XVII ст.— складаныя жылыя, гаспадарчыя і вытворчыя комплексы. Абмежаванасць гарадской тэрыторыі не давала магчымасці вылучыць асобныя самастойныя зоны (як гэта было ў сядзібным будаўніцтве), аднак занальны прынцып размяшчэння будынкаў захоўваўся. Функцыі абароны паступова зусім адміраюць. Звяртае на сябе ўвагу блізкасць розных тыпаў жылых і гаспадарчых будынкаў да народнага жылля, захаванне ў іх традыцый беларускага народнага дойлідства, што сведчыць аб непасрэдным удзеле народных майстроў у будаўніцтве двароў і замкаў.
Галоўным цэнтрам горада ў пачатку XVII ст., як ужо адзначалася, становіцца гандлёвая плошча, дзе размяшчаліся ратуша, гандлёвыя рады, царква, касцёлы. Гандлёвыя рады складаліся з асобных крам, злу-
7 АВАК. Т. 9. С. 4.
8 Там жа. Т. 25. С. 123-125.
чаных у адзіны корпус. Фарміраванне радоў дыктавалася патрэбай архітэктурнай арганізацыі прасторы гандлёвай плошчы. У Нясвіжы, напрыклад, будаўніцтва мураванай ратушы пачалося ў канцы XVI ст. (пасля атрымання ў 1586 г. магдэбургскага права). Яна заняла астраўное палажэнне на плошчы. Звернутая галоўным фасадам да замка ратуша разам з апошнім стварыла асноўную планіровачную вось кампазіцыі горада. У пачатку XVII ст. яе з трох бакоў абкружылі мураванымі гандлёвымі радамі — нізкім П-падобным у плане збудаваннем з адкрытай арачнай галерэяй на знешніх ад плошчы баках. Вышэй галерэі быў збудаваны рэнесансны атык, апрацаваны нішамі. Рады, вырашаныя ў традыцыях рэнесансу, удала гарманіравалі з аб’ёмам ратушы, амаль пазбаўленым дэкору. Трохпавярховы прамавугольны ў плане корпус ратушы быў завершаны высокім двухсхільным дахам з высунутай наперад трох’яруснай вежай у цэнтры, якая была ўвянчана складанымі па форме купалам і альтанкай. У гарызантальным напрамку рытм фасада ўтвараўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі, у вертыкальным — яруснай кампазіцыяй і кантрастам верхняга яруса з двума ніжнімі9.