Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі абарончых храмаў баявыя вежы мелі самастойнае значэнне. Яны размяшчаліся па вуглах асноўнага аб’ёму і падавалі яму статычнасць, не вызначаючы пры гэтым кампазіцыю фасада, а толькі дапаўняючы яго. У архітэктурных помніках eapoKa вежы з боку алтара зніклі, а на галоўным фасадзе захаваліся, бо падтрымлівалі ўласцівую новаму стылю дынаміку архітэктурных мас, пры якой вертыкалі веж з’яўляліся завяршальнымі элементамі. Яны акцэнтавалі ўвагу гледача на галоўным фасадзе. Паступова сфарміраваўся двухвежавы фасад як самастойны трохмерны аб’ём, які засланяе агульную кампазіцыю збудавання. Фасад-шырма, фасад-куліса — адзін з асноўных мастацкіх прынцыпаў архітэктуры барока. Вежы сталі неад’емнай часткай стоуктуры фасада і вызначылі яго аб’ёмна-прасторавыя суадносіны.
Фарміраванне двухвежавых фасадаў адбывалася адначасова ў культавых пабудовах розных аб’ёмна-прасторавых кампазіцый: аднанефавых, трохнефавых, бяскупальных і крыжова-купальных базіліках. Генетыка двухвежавых фасадаў выяўляецца ў характары іх чля-
8. Фарны касцёл у Гродна.
1579—1586
нення на тры або пяць частак. Трохчасткавы падзел сведчыць пра іх мясцовае паходжаіше, пяцічасткавы збліжае іх з помнікамі італьянскага барока.
Касцёл у Дзятлаве (1624— 1646) — аднанефавы будынак з апсідай, роўнай па вышыні прэзбітэрыю. Аб’ёмы накрыты дахамі з агульным вільчаком, сцены ўмацаваны контрфорсамі. Галоўны фасад амаль плоскі, толькі сярэдняя частка нязначна выступае наперад, з’яўляючыся своеасаблівым рудыментам вежы над уваходам готыка-рэнесансных храмаў. Бакавыя часткі фасада завяршаюцца дзвюма вежамі, якія першапачаткова мелі толькі адзін ярус над узроўнем карніза і былі накрыты невысокімі шатрамі. У 1751 г. архітэктарам А. Асікевічам узведзены шмат’ярусныя вежы галоўнага фасада ў стылі позняга беларускага барока.
Па агульнай кампазіцыі касцёл брыгітак у Гродна (1642—1651) на-
гадвае папярэдні помнік. Аднак у ім паўкруглая апсіда прэзбітэрыя зліваецца з нефам у адзіны аб’ём і ператвараецца такім чынам у апсіднае завяршэнне нефа, узмацняючы
9. Касцёл бернардзінцаў у Гродна.
Канец XVI — І-я пал. XVII ст.
накіраванасць кампазіцыі. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе вузкага двухвежавага аб’ёму, шырыня якога вызначаецца шырынёй веж. У адрозненне ад гатычнага члянення фасадаў на тры часткі тут назіраецца пяцічасткавая рытмічная групоўка элементаў, уласцівая стылю барока (вежы, цэнтральнае і прамежкавыя палі). Вежы з’яўляюцца актыўнымі кампанентамі ў агульнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі збудавання. Яны маюць усяго адзін ярус і не ўзвышаюцца над франтонам. Асаблівасць збудавання яшчэ і ў тым, што яго сцены раскрапаваны ўжо пе контрфорсамі, а плоскімі ордэрнымі пілястрамі.
Двухвежавае вырашэнне фасадаў пайбольш арганічна адпавядала трохнефавым будынкам. У касцёле дамініканцаў у Стоўбцах (1621 — 1640, не захаваўся) фасад быў выра-
шаны ў выглядзе аб’ёмнай пласціны, шырыня якой вызначалася шырынёй веж, і падзелены на два ярусы цягай карніза бакавых нефаў. Больш масіўная верхняя частка ўключала чацверыковыя вежы, якія не дзяліліся па ярусы і мелі пастаяннае сячэнне. Гэта надавала ім манументальнасць і суровасць.
У ранніх пабудовах першае гарызантальнае чляненне фасада ў трохнефавых базіліках рабілася на ўзроўні карніза бакавых нефаў. Пазней гарызантальныя цягі з’явіліся і на ўзроўні карніза цэнтральнага нефа. У сувязі з гэтым узнікла ідэя яруспай пабудовы веж з паступовым памяншэннем іх па вышыпі, якая атрымала развіццё ў перыяд сталага і позняга барока.
Этапы станаўлення гэтага прыёму можна прасачыць у вырашэнні двухвежавых фасадаў Петрапаўлаўскай царквы і касцёла бернардзінак у Мінску. Па аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі Петрапаўлаўская царква (будаўніцтва пачата каля 1629 г.) — трохнефавая базіліка з больш нізкай гранёнай алтарнай апсідай. Двухвежавая пласціна галоўнага фасада падзяляецца карнізамі на вышыні перакрыцця бакавых і цэнтральных нефаў. Вышэй верхняга карніза вежы маюць толькі адзін ярус. У касцёле бернардзінак (1633—1642) апсіда прэзбітэрыя таксама гранёная, але па вышыні роўная цэнтральнаму нефу. Аб’ёмны галоўны фасад падзелены гарызантальнай цягай на вышыні сярэдняга нефа, вышэй якога ён завершаны дзвюма шмат’яруснымі вежамі, часткова перабудаванымі ў XVIII ст. Ярусы веж паступова змяншаюцца, што надае ім стройнасць і лёгкасць. Статыка масіўнай базы спалучаецца з энергічнай дынамікай завяршэння, гатычны вертыкалізм — з барочнай напружанасцю форм.
Двухвежавы фасад арганічна ўвайшоў і ў структуру трохнефавай крыжова-купальнай базілікі. Помні-
кі гэтага тыпу першаіі паловы XVII ст. адрозніваюцца ад касцёла езуітаў у Нясвіжы перш за ўсё двухвежавым вырашэннем галоўнага фасада. Найболып рашіі з іх Успенскі сабор уніяцкага манастыра ў Жыровічах (1613 — 1650), адбудаваны пасля пажару каля 1667 г. Першапачаткова ён уяўляў сабой шасціслуповую крыжова-купальную базіліку з двухвежавым галоўным фасадам і ступеньчатай алтарнай апсідай. У першай палове XIX ст. вежы былі разабраны, зменены купал, з’явіўся класіцыстычны дэкор.
Праваслаўны Богаяўленскі сабор у Магілёве (1633—1636), разбураны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны, таксама ўяўляў двухвежавую крыжовакупальную базіліку з развітай углыб кампазіцыяй інтэр’ера. Храм меў традыцыйныя для старажытнарускага дойлідства тры апсіды, але бакавыя былі невялікія і кампазіцыйна
падпарадкоўваліся галоўнай, якая замыкала сярэдні неф. Характэрна, што двухвежавая пласціна фасада прылягала толькі да тарца цэнтральнага нефа і вежы ніяк не былі звязаны з бакавымі нефамі. У такой трактоўцы фасада можна адзначыць уплыў барока, у той час як у агульным пластычным вырашэнні яшчэ захоўваліся рысы рэнесансу. Фасад не меў вертыкальных чляненняў, таму вежы не з’яўляліся лагічным завяршэннем яго бакавых частак. Чыста дэкаратыўная роля веж і фран тона яшчэ больш падкрэслівала кампазіцыйную самастойнасць фасада.
Адно з самых буйных культавых збудаванняў тыпу трохнефавай крыжова-купальнай базілікі — касцёл езуітаў у Гродна (1647—1663). Аб’ёмная пласціна двухвежавага галоў-
10. Касцёл францысканцаў у в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. 1618
11. Касцёл брыгітак у Гродна. Галоўны фасад. 1642—1651. Рэканструкцыя
нага фасада падзелепа двума развітымі паясамі антаблементаў на ўзроўні карнізаў бакавых і цэнтральнага нефаў. Акрамя гарызантальных цяг, фасад мае выразпае чляненне па вертыкалі на пяць частак. Бакавыя палі першапачаткова завяршаліся невялікімі чацверыкамі з барочнымі купалкамі, а цэнтральнае — такім жа па вышыні франтонам. Прамежкавыя палі невялікія, сціснутыя ўпершыню ўжытымі ў беларускай мураванай архітэктуры падвойнымі пілястрамі. Пры ўсёй лаканічнасці выразных сродкаў спалучэнне шматлікіх вертыкальных і гарызантальных элементаў стварала ўражанне напружанасці і экспрэсіі.
Акрамя фарміравапня двухвежавых фасадаў у перыяд ранняга eapoKa ў аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі культавых збудаванняў адбыліся і іншыя змены. Асобная алтарная апсіда трансфармавалася ў паўцыркульнае завяршэнне цэнтральнага нефа, што садзейнічала стварэнню глыбінна-прасторавай кампазіцыі інтэр’ера і дынамікі аб’ёмаў у вонкавай структуры.
Манументальныя культавыя збудаванні на Беларусі звычайна размяшчаліся сярод нізкай драўлянай забудовы і ажыўлялі папараму гарадоў і мястэчак. Стварэнне маляўнічага сілуэта, выразнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, дэталёвая апрацоўка ўсіх фасадаў — спецыфічныя рысы архітэктуры беларускага eapoKa. Сілуэт еарочных помнікаў фарміраваўся за кошт высокіх выцягнутых дахаў, нарастання дынамікі кампазіцыі да завершанага вежамі галоўнага фасада.
Цікавай з’явай архітэктурнай спадчыны Беларусі першай паловы XVII ст. з’яўляюцца мураваныя сінагогі, вырашэнне якіх цалкам залежала ад форм мясцовага свецкага і культавага будаўніцтва таго часу. Першыя збудаванні такога тыпу былі ўзведзепы ў Брэсце (1568), Вільні (1573), Гродна (1578).
У другой палове XVI ст. найбольш пашыраным тыпам сінагогі быў рэнесансны прамавугольны ў плане зальны аб’ём, перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і ляпным геаметрычным дэкорам. Размяшчэнне кафедры ўнутры памяшкання было адвольным. У пачатку XVII ст. з’яўляецца новы цэнтрычны тып дзевяціполыіых сінагог, у якім спалучаліся рысы рэнесансу і eapoKa. У дзевяціпольных сінагогах кафедра была канструктыўна і кампазіцыйна звязана са структурай інтэр’ера. У цэнтры квадратнай залы размяшчаліся чатыры слупы, якія падтрымлівалі скляпенні з роўнымі пралётамі. Перакрыццё над цэнтральным полем, дзе размяшчалася кафедра, было звычайна ніжэй за іншыя. Прастора над ім выкарыстоўвалася як ліхтарня, у якой рабіліся свяцільнікі.
Адна з найбольш ранніх сінагог такога тыпу — абарончая сінагога ў Старым Быхаве, збудаваная ў пачатку XVII ст. Яе сцены завяршаліся дэкаратыўным атыкам, які закрываў абарончае памяшканне на гарышчы, куды вяла круглая баявая вежа з вітымі ўсходамі. Падобнае архітэктурнае вырашэнне мелі сінагогі ў Пінску (1640) і Навагрудку (1642), у якіх пераважалі формы рэнесансу.
Сінагога ў Слоніме (1642) набліжаецца да сучаснага ёй хрысціянскага культавага дойлідства Беларусі перыяду ранняга барока. Яе бязвежавы фасад завершаны барочным франтонам пластычнага крывалінейнага абрысу. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму і аднасхільныя дахі бакавых прыбудоў падаюць выгляд базілікі. Статычнасць усіх фасадаў, характэрная для рэнесансных сінагог, змянілася на галоўным фасадзе дыпамічнай сіметрыяй барока. Скляпенне над ліхтарняй у інтэр’еры аздоблена стукавым раслінным арнаментам з высокім рэльефам лепкі.
У мастацкім вырашэнні вобраза раннебарочных збудаванняў адбылі-
ся зпачныя змены. Замест дэкаратыўных элементаў готыкі (плоскія ііішы разнастайных форм) з’явіліся плоскія пілястры, прафіляваныя гарызантальныя цягі, табернаклі, валюты, плоскія філёнгавыя нішы ў інтэрвалах паміж пілястрамі. Напружанасць мастацкага вобраза ўзнікала з-за шчыльнай кампаноўкі ўсіх элементаў, празмерна сціснутых на адведзенай ім плоскасці. Характэрная для барока калізія вертыкальнай дынамікі і важкасці матэрыі знаходзіла выяўленне ў сутыкненні мноства вертыкальных і гарызантальных чляненняў. На працягу першай паловы XVII ст. асноўным вертыкальным элементам з’яўляліся адзінкавыя пілястры, якія іншы раз падвойваліся і раскрапоўвалі фрыз (касцёл езуітаў у Гродна).