Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У XV—XVI стст. акрамя шырока вядомых чатырохвежавых цэркваўкрэпасцей у Сынковічах, Мураванцы
і Супраслі ўзводзіліся мураваныя культавыя пабудовы з трохчасткавай аб’ёмнай прасторавай структурай. Яна складалася з прамавуголыіага ў плане нефа, шматграннай алтарнай апсіды з усходу і бабінца з захаду. Усе часткі звычайна былі аднолькавай вышыні і аб’ядпоўваліся агульнай цягай карніза, але мелі самастойныя завяршэнні. Дах апсіды быў болып нізкі, чым нефа, што тлумачылася рознай шырынёй аб’ёмаў. Бабінец завяршаўся высокай масіўнай вежай, якая дамінавала ў кампазіцыі. Вежа складалася з некалькіх ярусаў чацверыкоў і васьмерыкоў, амаль роўных па вышыні і папярочнаму сячэнню. Верхні ярус завяршаўся невысокім шатровым дахам. Па свайму выгляду вежы нагадвалі абарончыя вежы замкаў. Кампазіцыя збудавання нарастала ад апсіды да галоўнага ўваходу.
Тып храма з трохчасткавай структурай быў прынесены на Беларусь у канцы XV ст. каталіцкімі ордэнамі
5. Езуіцкі калееіум у Пінску. 1631—1639. Агульны выгляд
бернардзінцаў і францысканцаў, якія мігрыравалі з поўначы Італіі на ўсход праз Швейцарыю, Аўстрыю, Венгрыю, Славакію і Полыпчу. У гэтых краінах культавыя пабудовы адзначанай структуры мелі гатычную канструкцыю і дэкор, на Беларусі яны
6. Касцёл у в. Камаі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. 1603—1606
дапоўніліся рэнесансным дэкорам (касцёлы ў Гнезне, XVI ст.; Клецку, 1450—1550 гг.; Гродна — XV— XVI стст.).
Шырокае распаўсюджанне трохчасткавы тып храма атрымаў у XVI ст. у кальвінскіх зборах. Патрабаванне рэфарматараў зрабіць царкву таннейшай выявілася ў спрашчэнні архітэктурных форм, у стрыманасці дэкаратыўнай пластыкі, дзе відавочны ўплыў мастацкай культуры Адраджэння. Таму ў беларускай архітэктуры гэты тып культавай пабудовы можна класіфікаваць як готыка-рэнесансны (зборы ў Койданаве, Асташыне, Новым Свержані). Яны маюць трохчасткавую структуру з вежай над уваходам. Іх архітэктура вызначаецца кампактнасцю, сабрана-
сцю мас, сувяззю з абарончым дойлідствам. Сцены рэфармацкіх храмаў пе ўмацоўваліся контрфорсамі, аконныя і дзвярныя праёмы атрымалі паўцыркульнае завяршэнне. ПІырока ўжываліся элементы ордэрнай пластыкі: прафіляваныя карнізы, нішы з паўсферычнымі конхамі і да т. п.
Такім чынам, архітэктура культавых пабудоў XVI ст. з трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай структурай характарызуецца спалучэннем розных мастацкіх плыней і мясцовых будаўнічых рыс. У іх кампазіцыі прасочваюцца элементы раманскага і візантыйскага дойлідства: масіўпасць канструкцыі, перавага масы над прасторай, шматгранпыя формы алтарных апсід. Як у канструкцыі, так і ў дэкаратыўнай пластыцы і суадносінах паміж прасторай і масай адбываецца паступовы пераход ад готыкі да рэнесансу. Спрошчанасць форм, лаканізм мастацкіх сродкаў адлюстроўваюць нацыянальныя асаблівасці архітэктуры гэтага часу.
Рэмінісцэнцыяй абарончай архітэктуры пачатку XVI ст. з’яўляецца касцёл у Камаях (1603—1606). Ён складаецца з прамавугольнага ў плане нефа, перакрытага крыжовым скляпеннем, і паўавальнай апсіды, да якой з поўначы прымыкае рызніца. У 1778 г. да паўднёвай сцяны нефа быў прыбудаваны прамавугольны ў плане аб’ём капліцы са склепам, што выклікала змяненне структуры. Адметнай рысай касцёла сталі дзве круглыя ў плане вежы, якія фланкіруюць галоўны фасад. Такі выгляд храм набыў, безумоўна, пад уплывам чатырохвежавых цэркваў-крэпасцей XVI ст. Аднак ён стаіць крыху асоб на ад абарончых збудаванняў гэтага часу. У ім ужо няма той вытанчанасці прапорцый, падпарадкаванасці асобных частак агульнай кампазіцыі, што было характэрна, напрыклад, для цэркваў у Сынковічах і Мураванцы. Структура касцёла страціла алтарныя вежы, а дзве вежы галоўнага фасада ператварыліся ў дамінуючыя
элементы. Дэкор шчыта галоўнага фасада зведзены да некалькіх ніш з паўцыркульным завяршэннем. Кампазіцыя з блізкай да цэнтрычнай ператварылася ў франтальную, у чым нельга не заўважыць элементаў ранняга барока.
У пачатку XVII ст. працягвалася будаўніцтва храмаў готыка-рэнесанснага тыпу з трохчасткавай структурай. Касцёл кармелітаў у Ружанах пачаў будавацца ў 1617 г. У 1768— 1787 гг. да яго былі прыбудаваны бакавыя капліцы. Пластычныя характарыстыкі помніка зменены болып познімі перабудовамі — 1850 і 1891 гг. Па аб’ёмпа-прасторавай кампазіцыі гэта аднанефавая базіліка з паўкруглай апсідай, больш нізкай за асноўны аб’ём і накрытай асобным
7. Касцёл кармелітаў у г. п. Ружаны Пружанскага р на Брэсцкай вобл. Пасля 1617 г.
дахам. Прамавугольны ў плане бабінец завершаны трох’яруспай васьміграннай вежай, сцены ўмацаваны контрфорсамі.
Структура касцёла бернардзінцаў у Слоніме (1645—1671) аналагічная ружанскаму. Адрозненне — у роў-
насці апсіды і нефа па вышыыі, таму іх дахі маюць агульны вільчак, што падкрэслівае базілікавы характар кампазіцыі. Высокі квадратны ў ллане аб’ём завершаны двух’яруснай васьміграннай вежай. Пры даследаванні помніка выяўлены замураваныя байніцы ў верхняй частцы адной з падоўжных сцен нефа, што сведчыць аб абарончым прызначэнні храма.
Характэрна, што ў абодвух помніках верхнія ярусы веж не памянпіаюцца ў сячэнні, а сцены ўмацаваны контрфорсамі, і гэта звязвае іх з готыкай. Апсіды прэзбітэрыяў не шматграпныя, а пластычныя паўкруглыя, што тлумачыцца ўжо ўздзеяннем архітэктуры барока. Нягледзячы на пэўныя змены ў кампазіцыі, будаўніцтва храмаў такога тыпу ў першай палове XVII ст. скарацілася, паколькі не зусім адпавядала эстэтычным канцэпцыям новага стылю.
Станаўленне архітэктурнай разнавіднасці барока ў Беларусі на ранняй стадыі вызначалася інтэнсіўнымі пошукамі ў галіне аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, выпрацоўкай спецыфічнага тыпу храма, які сінтэзаваў мастацкія прынцыпы новага стылю і традыцыі мясцовага дойлідства.
На мяжы XVI і XVII стст. культавыя збудаванні яшчэ вызначаліся стылявой рознахарактарнасцю, перавагай форм таго ці іншага архітэктурнага стылю. Цікавы сплаў рознастылявых элементаў уяўляе Мікалаеўскі касцёл у Міры (1599—1605). У беларускай архітэктуры гэта другая пасля нясвіжскага касцёла езуітаў трохнефавая базіліка з трансептам. Відавочна, што аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя пабудовы абумоўлена ўздзеяннем архітэктуры італьянскага барока. Але трансепт у мірскім помніку кампазіцыйна ўжо падпарадкаваны асноўнаму нефу. Разам з тым мірскі касцёл мае надзвычай самабытнае вырашэнне га-
лоўнага фасада. Цэнтральны неф завяршае масіўная шмат’ярусная готыка-рэнесансная вежа. 3 двух бакоў да яе прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы з вітымі ўсходамі, якія кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы. Такое вырашэнне галоўнага фасада было ўжо выкарыстана раней у готыка-рэнесаіісным аднанефавым фарным касцёле ў Гродна (1579—1586), але ў Міры яно ўпершыню ўзбагацілася трохнефавай базілікавай структурай. Падобныя пошукі ў галіне кампазіцыі характэрны і для кальвінскага збора ў Смаргоні, дзе тры вежы на галоўным фасадзе спалучаліся з рэнесансным цэнтрычным асноўпым аб’ёмам.
Для культавых пабудоў італьянскага барока характэрны бязвежавы галоўны фасад, дзе канцэнтраваліся асноўныя сродкі выразнасці. Такі фасад меў касцёл езуітаў у Нясвіжы. У першай чвэрці XVII ст. на Беларусі будуецца шэраг трохнефавых базілік з бязвежавымі фасадамі, аднак у адрозненне ад нясвіжскага касцёла яны не мелі трансептаў. Найбольш ранні помнік гэтага тыпу ў беларускай архітэктуры — касцёл бернардзінцаў у Гродна (канец XVI—XVIII ст.). У яго архітэктуры адлюстраваліся некалькі перыядаў будавання храма. Найбольш старажытная алтарная частка — паўкруглая апсіда прэзбітэрыя з выцягнутым вімам і стральчатымі праёмамі. Яна больш нізкая за саму базіліку і аддзелена ад яе готыка-рэнесансным шчытом. Сцены прэзбітэрыя ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі, базілікі — контрфорсамі пастаяннага сячэння. Сцяна галоўнага фасада мае багаты ордэрны дэкор у выглядзе пілястраў, прафіляваных антаблементаў, ніш-табернакляў і інш. Такое вырашэнне галоўнага бязвежавага фасада характэрна для ранняга барока. Цікава, што вось сіметрыі фасада ссунута адносна падоўжнай плоскасці сіметрыі ўсяго збудавання.
Гэта тлумачыцца імкненнем кампазіцыйна ўраўнаважыць базіліку, вертыкаль вежы-званіцы і кляштарпы будынак. Тут выяўляецца адна з важнейшых рыс архітэктуры барока, калі сцяна галоўнага фасада трактуецца як самастойны элемент, своеасаблівая шырма ўсяго будынка храма.
Бязвежавы фасад меў таксама касцёл дамініканцаў у Мінску, будаўніцтва якога пачалося ў 1605 г. Фасад чляніўся пілястрамі на тры часткі, што падкрэслівала трохнефавую структуру будынка. Прамавугольная ў плане апсіда была паніжа на адносна цэнтральнага нефа.
Касцёл францысканцаў у Гальшанах, закладзены ў 1618 г., мае прамавугольны цэнтральны неф, які вышэй, шырэй і даўжэй за бакавыя. Яго тарцы з боку галоўнага фасада і над алтаром завяршаюцца двух’яруснымі барочнымі шчытамі.
Цэнтральны неф касцёла дамініканцаў у Навагрудку, узведзенага ў 1617—1624 гг., завяршаецца ўжо паўкруглым прэзбітэрыем.
Усе названыя помнікі маюць бязвежавыя фасады з плоскасным ордэрным дэкорам. У вырашэнпі іх алтарных частак назіраецца тэндэнцыя да аднаапсіднасці, прычым апсіда паступова набывае болып пластычныя плаўныя формы. Гэта тэндэнцыя прывяла пазней да фарміравання паўкруглага апсіднага завяршэння цэнтральнага нефа. Будаўніцтва бязвежавых базілікавых храмаў працягвалася амаль да сярэдзіны і нават другой паловы XVII ст.: касцёлы францысканцаў у Гродна (1635) і бернардзінцаў у Друі (1643). Аднак ужо ў другой чвэрці XVII ст. пашыраецца будаўніцтва храмаў з двухвежавым галоўным фасадам. Гэты тып становіцца найбольш характэрным для архітэктуры беларускага барока, а своеасаблівае вырашэнне галоўнага фасада з дзвюма вежамі па баках — адной з яго галоўных адметнасцей.
Трэба адзначыць, што вежы як вертыкальныя дамінанты ў кампазіцыі культавых пабудоў краін Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы былі характэрны для многіх стыляў: раманскага, готыкі, барока. У эпоху сталага барока дзве вежы на галоўным фасадзе мелі храмы Веягрыі, Славакіі, Польшчы. Аднак лічыць двухвежавасць беларускіх храмаў запазычаннем нельга. У манументальнай архітэктуры Беларусі вежы з’явіліся адначасова, а некаторыя іх элементы раней, чым у суседніх народаў. Да таго ж яны вызначаюцца своеасаблівасцю. Вытокі барочнай двухвежавасці беларускіх храмаў узыходзяць да абарончых збудаванняў беларускай готыкі.