Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФП I ФАЛЬКЛОРУ
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
У ШАСЦІ ТАМАХ
5
1941-
ддбО'гг
МІНСК
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1992
ББК 85.1
Г46
Рэдакцыйная калегія:
С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар), Л. М. Дробаў (намеснік галоўнага рэдактара), П. В. Масленікаў, A. В. Сабалеўскі, М. А. Савіцкі
Рэдактар тома П. А. Карнач
Рэцэнзенты:
кандыдаты мастацтвазнаўства A. М. Кулагін, A. К. Лявонава, М. Ф. Раманюк; В. М. Чарнатаў
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 5: 1941 — да 60-х гг./ Г 46Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома П. А. Карнач.— Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 255 с.: іл.
ISBN 5-343-00465-2
ІІсторпя белорусского нскусства. Т. 5: 1941 — до 60-х гг.
Асноўная ўвага аўтараў тома скапцэнтравана на характарыстыцы тых Biflay і жанраў, а таксама асобпых твораў мастацтва рэспублікі, якія пайбольш поўна і ярка адлюстравалі мужпасць і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчынпай вайпы і яго стваралыіую працу па аднаўленпі разбуранай гаспадаркі. Том багата ілюстраваны.
Разлічаны па мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў і студэнтаў мастацкіх навучалыіых устаноў, а таксама на шырокае кола чытачоў.
4903000000—061
Г М 316(03)—92 158—90
ББК 85.1
ISBN 5-343-00465-2
(6) Калектыў аўтараў,
УВОДЗІНЫ
Калі ў 1941 г. гітлераўскія полчышчы вераломна папалі на нашу краіну, пад пагрозу было пастаўлена само існаванне першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы. Ваенпае становішча патрабавала вялікіх намаганняў на фронце, у глыбокім тыле і на акупіраванай тэрыторыі, пакіравання намераў і спраў кожнага на ўсенародную барацьбу, на вызваленне роднай зямлі ад фашысцкай навалы.
У цяжкія гады вайны дзейнасць майстроў культуры і мастацтва, як і ўсяго народа, была мабілізавана на разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асноўнымі тэмамі ў творчасці мастакоў рэспублікі сталі жорсткая барацьба, мужнасць і стойкасць савецкага салдата, веліч подзвігу народа. Творы выяўленчага мастацтва ствараліся ў глыбокім тыле, партызанскіх атрадах і на фронце, дзе ваявалі мііогія беларускія мастакі.
Вялікую гістарычную каштоўнасць уяўляюць малюнкі, накіды, зробленыя непасрэдна ў баявых умовах: партрэты партызан і падпольшчыкаў, салдат і камандзіраў, эпізоды баёў і франтавыя будні.
Суровую праўду вайны раскрываюць карціны «Твар ворага» I. Ахрэмчыка, «Фашысцкая грабармія на Беларусі» М. Беляніцкага, «Мінскія бежанцы» Я. Зайцава, «Па слядах фашысцкіх варвараў» В. Бялыніцкага-Бірулі. У пераломны перыяд вайны з’яўляюцца новыя сюжэты, новыя вобразы, новы змест.
Усенародны характар партызапскага руху ў Беларусі служыў невычэрпнай крыніцай творчасці Я. Зайцава, У. Сухаверхава, Г. Бржазоўскага, У. Хрусталёва, С. Раманава і цэлага шэрага іншых мастакоў.
У ваенныя гады ў беларускім жывапісе выключна важнае значэнне пабывае партрэт. У гэтым жанры ўвекавечаны вобразы нацыянальных герояў, жывых і загінуўшых, увасоблены лепшыя рысы характару савецкага чалавека-патрыёта. У галіне
партрэта плённа працуюць мастакі 3. Паўлоўскі, У. Сухаверхаў, А. Бархаткоў, А. Шыбнёў, П. Гаўрыленка, Я. Зайцаў, Ф. Мадораў і іпш.
Жапр партрэта становіцца вядучым і ў скульптуры. Творы А. Бембеля, 3. Азгура, А. Грубэ і іншых прыцягваюць увагу перш за ўсё высокай грамадзянскасцю і пафасам патрыятызму. Паглыбляецца псіхалагічная характарыстыка вобразаў, узбагачаецца іх пластычпая і кампазіцыйная выразнасць.
Свой уклад у распрацоўку тэмы вайны і абароны Радзімы ўнеслі і мастакі тэатра А. Марыкс, Я. Нікалаеў, I. Ушакоў, С. Нікалаеў і інш.
Гады фашысцкага нашэсця не спынілі мастацкага жыцця Беларусі. Пачынаючы з 1942 г. творы беларускіх мастакоў і скульптараў штогод экспанаваліся ў Маскве, Куйбышаве, Свярдлоўску. Асабліва багатай па экспазіцыі з’явілася выстаўка 1944 г. у Маскве, прысвечаная 25годдзю БССР.
Цяжкія страты прынесла Айчынная вайна Беларусі. Было спалена і зруйнавана 209 гарадоў і раёнпых цэнтраў, 9200 вёсак, разбураны і разрабаваны музеі, тэатры, бібліятэкі. Адразу пасля вызвалення Беларусі пачалася напружаная праца па аднаўленні рэспублікі, якое набыло агульнадзяржаўпы характар. У жніўні 1943 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі спецыяльную пастанову «Аб неадкладных мерах па аднаўлешпо гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі». У гэтым жа годзе пры СНК БССР было створана Упраўлепне па справах архітэктуры, а ў студзепі 1944 г. прынята пастанова «Аб бліжэйшых задачах СНК БССР і ЦК КП(б)Б». Пасля вызвалення Беларусі ўзнавіў свато дзейнасць Белдзяржпраект, які меў філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах.
У кароткія тэрміны для большасці гарадоў Беларусі былі распрацаваны генеральныя планы будаў-
піцтва. Агульная рыса ўсіх пасляваенных генералыіых планаў — паслядоўнае правядзенне ў жыццё прынцыпаў функцыяпальнага заніравання тэрыторыі, яе добраўпарадкаванне і найбольш поўнае выкарыстанне прыродных фактараў.
Для горадабудаўпічай практыкі рэспублікі гэтага перыяду характэріта спалучэпне індустрыяльнага развіцця з вялікім аб’ёмам масавага жыллёвага будаўніцтва, што дало магчымасць у кароткія тэрміны ўзнавіць і стварыць моцную эканамічную базу рэспублікі і значна павялічыць жылы фонд, які к канцу 1955 г. перавысіў даваенны ўзровень.
У першыя пасляваенныя гады дзеячы мастацтваў знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. Творы на гэту тэму сталі найбольш значнымі па глыбіні, змесце, завершанасці формы. Сучасная рэчаіснасць у творчай дзейпасці большасці мастакоў рэспублікі заставалася на другім плане. Вялікая, грамадска важпая тэма не знаходзіла належпага ўвасаблення ў жывапісе. Значную шкоду развіццю тэматычнай карціны прынесла «тэорыя бескапфліктнасці», заганны характар якой цяпер усебакова раскрыты ў перыядычным друку. Вялікім тормазам у развіцці мастацтва рэспублікі ў 40-я — пачатку 50-х гадоў з’явілася сталінская палітыка і культ асобы Сталіна. Часам пераглядаліся гістарычныя падзеі, дзе галоўнай дзеючай асобай паказваўся «вялікі правадыр усіх часоў і народаў». Яму прыпісваліся заслугі, да якіх ён не меў піякага дачынення. У гэтым вобразе падкрэсліваліся велічнасць і значнасць асобы. Наўмысная манументалізацыя вобраза Сталіна, надуманасць кампазіцыі, адсутнасць жыццёвай праўды надавалі палотнам афіцыёзную застыласць, парадяасць, тэатральную пампезпасць, трафарэтнасць і саладжа-
васць. Па тэматыцы, характару кампазіцыі, адлюстраванні праўды жыцця карціны былі далёкія ад рэчаіснасці, ад тых цяжкасцей, якія перажывала рэслубліка ў гады вайны і ў пасляваенны перыяд.
У гэты час шмат пісалася аб сацыялістычным рэалізме як асноўным метадзе савецкага мастацтва. За дасягпеппі выдаваліся творы, далёкія ад рэчаіснасці, ад сапраўднага жыцця. Патрабаванні метаду сацыялістычнага рэалізму праўдзіва адлюстроўваць рэчаіснасць, раскрываць жыццё ва ўсіх яго супярэчнасцях падмяняліся лакіроўкай рэчаіснасці, наўмыснай параднасцю і ўпрыгажэнствам, а паказ жыцця ў яго рэвалюцыйным развіцці — услаўленнем асобы Сталіна. Канцэпцыя сацыялістычнага рэалізму ў перыяд сталінізму выкарыстоўвалася для прыкрыцця масавых рэпрэсій, што пракаціліся па рэспубліцы ў 30— 40-я і пачатку 50-х гадоў. Япызабралі мільёпы жыццяў лепшых людзей. Рэпрэсіі паралізоўвалі творчую думку, выклікалі страх, садзейнічалі з’яўленню бязлікіх твораў мастацтва. Яны нанеслі велізарную шкоду грамадству і культуры рэспублікі і краіны.
Але гэтыя нездаровыя з’явы не спынілі развіцця беларускага мастацтва. Болыласць жывапісцаў звяртатоцца да тэмы Вялікай Айчыннай вайпы, да ўвасаблення вялікага подзвігу савецкага народа ў барацьбе супраць фашызму, вырашаючы праблему гераічнага шматгранна і разнастайна.
Абапіраючыся на традыцыі рускага класічнага мастацтва, дасягяенні савецкіх мастакоў, жывапісцы рэспублікі засяроджвалі ўвагу па болып глыбокай распрацоўцы псіхалогіі сваіх герояў. Прыкметнай глыбіпёй пачуццяў, псіхалагічнай напоўненасцю вобразаў, жывапіснай кчльтурай вызначаюцца работы «Парад партызатт у 1944 годзе ў Мінску», «Абарона Брэсцкай крэпасці ў
1941 годзе» Я. Зайцава, «За родную Беларусь» У. Сухаверхава, «Канстанцін Заслонаў» У. Хрусталёва, «Абарона Брэсцкай крэпасці» I. Ахрэмчыка, «Палонных вядуць» А. Шыбнёва, «У беларускіх балотах» I. Стасевіча, «У партызанскім штабе» А. Мазалёва, «Мінск. 3 ліпеня 1944 года» В. Волкава і інш.
Гістарычны жанр у гэты перыяд не атрымаў шырокага развіцця. Аднак карціны «Лепіп у Разліве», «Напярэдадні», трыпціх «Незабыўнае» К. Касмачова, «Ёсць такая партыя!» А. Шыбнёва, «Кастусь Каліноўскі» А. Гугеля і Р. Кудрэвіч, «Раніца ў Кастрычніку» Н. Воранава і іпшыя не толькі тэматычна, але і ў плане кампазіцыйнай завершанасці, каларыстычнай разнастайнасці значна ўзбагацілі беларускі гістарычны жывапіс.
Характэрнай прыкметай бытавога жанру становіцца яго грамадзянская пакіраванасць, аб чым сведчаць карціны «Маладыя будаўнікі Мінска» Ул. Стальмашонка, «Жніво» А. Малішэўскага, «Размовы» М. Савіцкага, «Гарманіст ідзе» Р. Кудрэвіч і інш.
Найбольшыя дасягненні ў пасляваенны перыяд звязаны з манументальным жывапісам, для якога характэрны строгасць стылю, лаканізм і выразнасць пісьма. Роспісы I. Ахрэмчыка і I. Давідовіча «Дружба народаў» у памяшканні Рэспублікапскага тэатра юнага гледача і «Народныя таленты» ў будынку Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, роспісы брыгады мастакоў I. Ахрэмчыка, I. Давідовіча, М. Блішча, Я. Ціхановіча, Я. Зайцава, Н. Воранава — у файе Тэатра оперы і балета БССР дазваляюць гаварыць аб узросшым майстэрстве беларускіх жывапісцаў, аб засваенні і выкарыстапні імі лепшых традыцый мінулага.
Значна пашыраюцца рамкі партрэтнага жывапісу рэспублікі. Разам
з героямі Вялікай Айчыннай вайны, палітычнымі і дзяржаўнымі дзеячамі з’яўляюцца выявы рабочых, калгаснікаў, прадстаўнікоў народнай інтэлігенцыі. Плённа працуюць у гэтым жанры В. Волкаў, I. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, 3. Паўлоўскі, П. Явіч і інш. Побач з жанравай, бытавой трактоўкай вобраза яўна вызначаюцца лірыка-паэтычяая накіраванасць, тэндэнцыя гераізацыі вобраза сродкамі манументальнага мастацтва. Болып увагі надаецца вобразнасці палатна, яго кампазіцыйнай завершанасці, чыста эстэтычнаму боку. Пастаянна ўзрастае роля партрэтнага жывапісу ў агульным комплексе відаў і жанраў мастацтва, узбагачаюцца яго змест і выразныя сродкі.