• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 255с.
    Мінск 1992
    95.75 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Сярод тэматычпых п а л о тп а ў асаблівую ўвагу прыцягвалі тыя, што адлюстроўвалі падзеі, звязаныя з пачаткам вайпы. Напісапыя пад пепасрэдііым уражаннем пера-
    жытага, япы хвалявалі сэрцы людзей, клікалі на свяшчэнную барацьбу са знявольнікамі. Адна з такіх работ, невялікая, не завершаная па форме карціна мінскага жывапісца Я. Красоўскага, насіла сімвалічную назву «Зямля». У ёй адлюстраваны момант развітапня жыхароў спаленай фашыстамі вёскі з роднымі мясцінамі перад адыходам на Усход. Ідэю непарыўнай сувязі народа са сваёй Радзімай мастак перадае праз укленчаную фігуру старога калгасніка, які бярэ на развітанне жменьку зямлі, і маладой жанчыны, якая быццам урасла ў зямлю і яшчэ не зусім усведамляе, што ж адбылося. Яе пусты погляд накіраваны ўдалячынь. Яна не ў сілах зрушыцца з месца, каб уліцца ў натоўп бежанцаў, паказаных на заднім плане кампазіцыі. I толькі стары выводзіць яе з стану здранцвення.
    У гэтым невялікім палатпе ясна адчуваецца імкнепне аўтара стварыць абагульнены вобраз народнага смутку, народнага гора, тыпізаваць, па-філасофску асэнсаваць тое, што адбьгваецца. На жаль, карціна так і засталася незавершанай.
    Сутпасць новага парадку, які ўстанаўлівалі на заняволеных землях фашысты, з вялікай пераканаўчасцю ўскрывае I. Ахрэмчык у карціне «Твар ворага» (1942). Быццам чорны смерч, урываюцца фашысцкія рабаўнікі ў беларускую вёску. 3 жорсткасцю звяроў распраўляюцца яны з безабароннай сям’ёй калгасніка. Забіты муж, жонка, дзеці. 3 бессаромным цынізмам фашысты рабуюць нажытыя сумленнай працай пажыткі.
    Карціна робіць моцнае уражанне амаль дакументальнай дакладнасцю. Фігуры фашыстаў гранічна тыпізаваны. Гэта тупыя садысты. вандальг, пазбаўленыя чалавечага аблічча. Палатпо напісана ў шэра-зялёным каларыце, які добра перадае трагізм падзей. У гады вайны карціна гучала як палымяны заклік да помсты. Ця-
    пер жа, праз многа гадоў пасля вайны, мы бачым і слабыя бакі твора. Гэта перш за ўсё недастаткова глыбокая распрацоўка тэмы. Разбойніцкая сутнасць фашызму паказана вельмі прамалінейна, у лоб. У вобразах фашыстаў падкрэслены толькі адзін бок іх звярынага аблічча — прагнасць, што пекалькі зніжае ідэйнае і эмацыяпалыіае ўражанне ад твора.
    Ва ўнісон карціне I. Ахрэмчыка гучала і палатно М. Беляніцкага «Фашысцкая грабармія на Беларусі» (1942), у якім прадоўжана тэма выкрыцця звярынай сутнасці нямецкага фашызму. У аснове сюжэта эпізод, характэрны для акупіраванай Беларусі. У глухой беларускай вёсцы гітлераўцы рабуюць і забіваюць ні ў чым не павіпных савецкіх людзей. Яны забіраюць нават апошняе, што засталося, карміцельку сям’і — карову. Кампазіцыя карціны добра прадумана. Па-рэжысёрску пераканаўча расстаўлены акпэнты. Мітуслівыя фігуры гітлераўцаў чорнымі плямамі вылучаюцца на фоне зімовага пейзажу. Вобразы калгаснікаў напісаны з вялікай любоўю. Гэта моцныя, няскораныя людзі. Стары, збіты фашыстамі, са звязанымі за спіной рукамі, імкнецца ўстаць. Маладая сялянка, у якой адзінае жаданне — выратаваць сям’ю ад галоднай смерці, кідаецца за каровай, якую забіраюць рабаўнікі.
    Вялікую сэнсавую пагрузку пясе ў карціне пейзаж. Ён напісаны шырокім, сакавітым мазком. У жывапіснай трактоўцы шмат цікавых знаходак, якія сведчаць аб незвычайным каларыстычным адчуванні мастака.
    Асаблівае месца ў галерэі жывапісных палотнаў, створаных у гады вайны, належыць партызанскай тэме. Сярод іх «Партызаны ў засадзе» і «Выезд брыгады Дубава на аперапыю» (абодва 1943 г.) М. Абрыньбы, «Герой Савепкага Саюза Канстанціп Заслонаў у партызанскім штабе» (1944) Я. Зайцава і яго ж
    «Пахаванне героя» (эскіз, 1942), «Прадукты партызанам» Р. Кудрэвіч (1943) і інш.
    Першая з названых работ належыць пэндзлю маскоўскага мастака Мікалая Абрыньбы, які партызаніў у беларускіх лясах. Суровасць ваеннага часу, поўнае трывог жыццё партызан мастак перадае праз групу народных мсціўцаў, засеўшых на ўзлеску ля кулямёта ў чаканні ворага.
    Карціна выразная па сваёй жывапіснай манеры. Напружаны вохрыста-чырвоны каларыт уводзіць гледача ў суровую атмасферу ваеннага часу. Нягледзячы на недастаткова выразную распрацоўку псіхалагічных характарыстык персанажаў, гэта палатно каштоўнае для нас перш
    Я. Зайцаў, добра зарэкамендаваўшы сябе ў даваенныя гады як майстар тэматычнай карціны, з хваляваннем сачыў за гераічнай барацьбой партызанскага атрада К. Заслонава. Яшчэ ў 1942 г. ён пачаў працаваць над кампазіцыяй, прысвечанай баявым справам Канстанціна Заслонава. Мастака глыбока ўсхвалявала гібель легендарнага беларускага героя. Пад уражаннем гэтай падзеі ён стварае свой першы, найболып цікавы эскіз «Пахаванне Героя Савецкага Саюза партызана Заслонава» (1942). У далейшым эскіз быў
    1. М. Гусеў. Штаб Мінскага партызанскага злучэння. 1946.
    ' ДММ БССР
    за ўсё сваёй дакументалыіасцю і праўдзівасцю ў перадачы тагачасных падзей.
    Болып эмацьіянальна і ўсхвалявана адлюстраваны падзеі партызапскай барацьбы ў эскізе Я. Зайцава «Пахаванне героя».
    пакладзены ў аснову карціны «Пахаванне героя» (1946). Першы варыянт эскіза быў выкананы гуашшу. Гэта тэхніка надае жывапісу серабрыста-матавае адценне, вельмі ўдала перадае адчуванне трагічнага. Фігуры партызан пададзены буйпым
    планам, што дае магчымасць сканцэнтраваць усю ўвагу на псіхалогіі дзеючых персанажаў і іменна праз псіхалагічны стан герояў перадаць суровасць моманту.
    Рытм кампазіцыі строгі і прадуманы, як рытм жалобнага гімна. Упэўнены, трывалы малюнак. Шырокімі, сакавітымі мазкамі жывапісец лепіць форму, падкрэсліваючы толькі асобныя дэталі. Ва ўнісон агульнаму стану гучыць пейзаж. Цяжкія свінцовыя воблакі навіслі суцэльнай шэрай масай, быццам сімвалізуючы цяжар барацьбы, Адзінства ідэйнага і вобразнага пачаткаў ставіць кампазіцыю Я. Зайцава ў шэраг лепшых жывапісных твораў перыяду вайны.
    Па-свойму падыходзіць да вырашэння партызанскай тэмы П. Гаўрыленка. У гэтага мастака партызанская барацьба ў тыле ворага авеяна рамантыкай подзвігу. Яго героі, простыя савецкія людзі, дзейнічаюць у звыклых для іх умовах, сярод роднай прыроды. Усім вобразным ладам сваіх кампазіцый жывапісец падкрэслівае думку, што толькі яны — савецкія людзі — калгаспікі і калгасніцы з’яўляюцца сапраўднымі гаспадарамі сваёй зямлі, нягледзячы на тое, што яна часова аказалася пад ворагам. Такая кампазіцыя «Партызаны на Палессі» (1944), у якой адлюстраваяы момапт пераправы партызанамі палонных немцаў у партызанскі тыл.
    Гераічнай барацьбе адважных беларускіх падпольшчыкаў-партызан прысвечаны эскізы 3. Паўлоўскага «Допыт у СД» і «У засценках гестапа» (абодва 1943 г.).
    Трагічную карціпу панавання фашыстаў адлюстравалі ў сваіх палотнах жывапісцы В. Бялыніцкі-Біруля «Па слядах фашысцкіх варвараў» (1942) і М. Абрыньба «Фашысты прайшлі» (1943).
    Назвапыя кампазіцыі вельмі падобныя. I ў той, і ў другой асноўную выразна-эмацыяпальную ролю ады-
    грывае пейзаж, на фоне якога коміны, якія тырчаць з абгарэлых дамоў, сведчаць аб трагедыі, што адбылася тут.
    В. Бялыніцкі-Біруля рэдка звяртаўся да паказу людзей у нейзажы, таму ў карціне «Па слядах фашысцкіх варвараў» не знойдзены прапорцыі фігур, аднак гэта не перашкаджае агульнаму эмацыянальнаму гучанню твора. Жывапісец з уласцівым яму артыстызмам перадаў той сумны настрой, атмасферу жалобы і смутку, якая была характэрна для ваеннага часу.
    Матыў спаленай вёскі быў вельмі распаўсюджаны ў беларускім жывапісе. Але ў маскоўскага жывапісца В. Бялыніцкага-Бірулі, ураджэнца Беларусі, ён нейкі асаблівы, павеяны сумам па радзіме, родгіай старонцы, марай аб сустрэчы з ёю.
    У карціне М. Абрыньбы «Фашысты прайшлі» на фоне зімовага пейзажу па пярэднім плане труп забітай жанчыны. Дзіця, якое тармасіла мёртвае цела маці, замерзла ў яе на грудзях. Цяжка без хвалявання глядзець на гэту сцэну. Выпісаныя з дакументальнай дакладнасцю дэталі пераканаўча раскрываюць трагічнасць чалавечых лёсаў. Гэта карціна — яркі выкрываўчы прысуд германскаму фашызму, які прынёс столькі гора і пакут народам нашай Радзімы.
    У тэматычнай разнастайнасці жывапісу перыяду вайны гучыць і аптымістычная нота — гэта тэма вызвалення. На франтавых дарогах праходзілі хвалюючыя сустрэчы мясцовага насельніцтва з воінамі-вызваліцелямі. Многія з мастакоў-фраптавікоў рабілі замалёўкі ў сваіх франтавых альбомах. 3 часам гэтыя замалёўкі выліваліся ў цэласныя кампазіцыі. Адной з такіх работ з’яўляецца эскіз I. Давідовіча «У вызваленай вёсцы» (1943).
    Цікавае тэхнічнае вырашэнне эскіза. Групы людзей тут памечаны суцэльнай аднаколеравай масай, пад-
    крэслены толькі асобныя сэнсавыя дэталі: нястройная калона ваеннапалонных немцаў, якіх канваіруюць савецкія воіны; дэсантнікі ў белых маскіровачных халатах вітаюць жыхароў, што бягуць да іх з усіх бакоў. Пластычнае вырашэнне кампазіцыі вытрымана ў строгім, суровым рытме. Гэты рытм прасочваецца і ў руху калоны палонных, і ў энергічным павароце галавы конніка на пярэднім плане, і ў імклівым руху жанчыны, якая вядзе за руку дзіця. I. Давідовіч не ставіў сваёй мэтай спецыяльыа кампанаваць асобныя групы. Гэта хутчэй за ўсё жыва напісаны з натуры эцюд. Аднак дакументальная дакладнасць, з якой ён падышоў да адлюстравання асобных дэталей пейзажу і лікуючай масы парода, надаюць палатну завершанасць.
    Бясслаўны правал авантурных планаў гітлераўскай ваеншчыны паказаў у карціне «Палонных вядуць» В. Цвірка (1945), адлюстраваўшы групу палонных нямецкіх афіцэраў, якую каываіруюць партызаны па вуліцы беларускай вёскі.
    Пэўны ўклад у стварэнне гераічнага летапісу народа ўнеслі і беларускія майстры тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу. А. Марыкс стварыў выразныя дэкаратыўныя пано «Лядовае пабоішча» і «Чытанне манахамі Уладзіміра Полацкага анафемы палонным тэўтонам», дзе адлюстраваў гістарычныя баявыя справы жыхароў Полацка, удзельнікаў барацьбы супраць нямецкіх псоў-рыцараў на лёдзе Чудскага возера. Па свайму прызначэнню гэтыя пано былі агітацыйна-прапагандысцкія — на прыкладзе продкаў выхоўваўся высокі маральны дух савецкіх воінаў. У гэтым сэнсе работа А. Марыкса блізкая па змесце да кампазіцый рускага мастака Я. Лансерэ, які ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны звярнуўся да падзей 1812 г. Дэкаратыўныя пано цікавыя па кампазіцыйнай пабудове і яркай, вобразнай ха-