Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
Незвычайная кампазіцыя гэтага арыгінальнага твора. Бакавыя зрэзы торса, якія сыходзяцца ўнізе, і прамая лінія плячэй утвараюць правільны трохвугольнік, што звернуты адным з вуглоў уніз. Ён умацаваны ў гранітнай глыбе так, нібы з сілай уваткнуты ў цвёрдую пароду каменю. Гэта форма трохвуголыііка стварае ўражанне імклівага руху ўніз, успрымаецца як наканечнік велізарнага кап’я. Адчуванню імклівага руху садзейнічаюць і «вушы» пілоцка-
га шлема ўразлёт, і адзенне, якое зрываецца струменямі сустрэчпага ветру, і ўзнятая ў энергічным узмаху рука над галавой. Аднак разгарачаны ў запале бою твар пілота спакойны і засяроджаны. Напружаны позірк, які нібы карэкціруе палёт, шукае цэль, гаворыць аб тым, што падзенне гэта не хаатычнае, а ўсвядомлены палёт, накіраваны намаганнямі героя, які свядома ідзе на подзвіг. Вялікая змястоўнасць сюжэта, арыгіналыіая кампазіцыя скульптуры, веліч подзвігу, аб якім апавядае скульптар, абумовілі партрэту М. Гастэлы вялікі поспех у гледачоў, зрабілі яго вядомым не толькі ў беларускім, але і ва ўсім савецкім мастацтве перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Вырашаны як станковы твор партрэт М. Гастэлы ўспрымаецца, аднак, па сваім змесце і вобразнаму ладу як твор манументальны. («Думаецца, што скульптура гэта магла б быць пастаўлена як помнік...» 18)
17 Орлова М. Андрей Опуфрпевнч Бембель.
М., 1958. С. 28. 18 Там жа. С. 29.
Г л a в a II
МАСТАЦТВА ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ (1945 —ДА 60-хгг.)
Пасляваеннае дзесяцігоддзе ў жыцці нашага народа з’явілася перыядам адраджэння разбуранай вайной гаспадаркі, гарадоў і вёсак, прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў культуры, адраджэння мастацтва рэспублікі. Распрацоўваюцца генеральныя плаыы аднаўлення і рэканструкцыі гарадоў, інтэнсіўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва, пачынаюць працаваць культурныя ўстановы рэспублікі.
Напружана працуюць беларускія мастакі над стварэннем праўдзівых, па-сапраўднаму рэалістычных палотнаў аб суровых і мужных гадах барацьбы савецкага народа за вызваленне сваёй Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Айчынная вайна раскрыла прынцыпова новыя рысы гераічнага, у якіх подзвіг народа асэнсоўваецца як усенародная барацьба супраць фашызму.
У творах Я. Зайцава, I. Ахрэмчыка, У. Сухаверхава, У. Хрусталёва, А. Шыбнёва, Я. Ціхановіча, А. Мазалёва, В. Цвіркі і іншых дакладна раскрываецца ідэйна-мастацкая канцэпцыя стварэння іпматграннага вобраза савецкага чалавека, які выстаяў і перамог у бітве з гітлераўскім нашэсцем. Шматфігурныя кампазіцыі прыцягвалі ўвагу глыбока праўдзівым раскрыццём хвалюючых старонак нядаўняй гісторыі. Значна ўзбагачаецца каларыстычнае рашэнне і жывапісны лад палотнаў.
Побач з тэматычнай карцінай паспяхова развіваецца ў гэты перыяд жывапісны партрэт, да якога звяртаюцца многія мастакі рэспублікі. У ім знаходзяць адлюстраванне лепшыя рысы савецкага чалавека. Майстры партрэтнага мастацтва адгукаюцца на важнейшыя з’явы нашай рэчаіснасці. У работах знаходзяць адлюстраванне вобразы рабочых і сялян, былых франтавікоў і партызан, працаўнікоў тылу і інтэлігенцыі.
Паспяхова развіваецца ў пасляваенны перыяд пейзажны жывапіс, да якога звяртаецца большасць бе-
ларускіх мастакоў. У сваіх работах яны ўслаўляюць хараство роднай зямлі ў час веснавой квецені і зімовай сцюжы, сонечнага лета і восеньскай задумлівасці, імкнуцца стварыць абагульнеыы вобраз прыроды. Прыкладам могуць служыць палотны В. Бялыніцкага-Бірулі, В. Цвіркі, I. Ахрэмчыка, У. Кудрэвіча, М. Дучыца, Г. Азгур, П. Данеліі і інш. У беларускім пейзажы раскрываюцца лепшыя традыцыі савецкага пейзажнага жывапісу.
Для работ беларускіх скульптараў разглядаемага перыяду характэрна імкненне да псіхалагічнай паглыбленасці вобразаў, павышаная ўвага да чалавека як асобы. Значна пашырыўся арсенал выразыых сродкаў. У вобразах герояў Вялікай Айчыннай вайны дакументалыіасць спалучаецца з абагульненасцю, кампазіцыйная завершанасць — з глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека. Калі ў станковай скульптуры большасць работ прысвечана мастацтву партрэта, то ў манументальнай — стварэнню абеліскаў, помнікаў воінам і партызаыам, загінуўшым у баях з ворагам за вызваленне нашай Радзімы ад чумы фашызму.
У графіцы 50-х гадоў прабуджаецца цікавасць да стварэння сюжэтна-тэматычнай кампазіцыі, якая дазваляе болып шырока адлюстраваць нашу рэчаіснасць, гады ваеннага ліхалецця і мінулае пашага ларода. Выкарыстанне розных тэхнік не толькі ўзбагаціла, але і пашырыла магчымасці мастацтва графікі.
Важнай падзеяй у развіцці беларускага мастацтва пасляваеннага перыяду з’явілася дэкада беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве ў 1955 г., па якой былі паказаны лепшыя творы жывапісцаў і скульптараў, графікаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На сустрэчах у выставачных залах і на абмеркаваннях твораў беларускіх майстроў было выказапа шмат станоўчых ацэнак і разам з тым кры-
тычных заўваг у плане павышэння майстэрства, мастацкага ўзроўыю твораў, пашырэння іх тэматычнай разпастайнасці.
Моцным тормазам далейшага развіцця беларускага мастацтва гэтага перыяду з’явіўся культ асобы Сталіна, які абмяжоўваў ініцыятыву мастакоў у выбары тэмы, скоўваў творчую думку, не даваў магчымасці звяртацца да гісторыі свайго народа. Але паступальны рух мастацтва рэспублікі не спыняўся. Яно развівалася ў рэчышчы савецкага мастацтва, захоўваючы нацыянальную самабытнасць, своеасаблівасць і разыастайнасць творчых почыркаў.
ГОРАДАБУДАЎШЦТВА
I АРХІТЭКТУРА
За гады вайны фашысты нанеслі велізарны ўрон народнай гаспадарцы і культуры рэспублікі, знішчылі і спустошылі вялікія каштоўнасці, створаныя шматгадовай працай беларускага народа, які страціў звыш паловы нацыянальнага багацця. Матэрыяльныя страты ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі былі самымі высокімі сярод саюзных рэспублік.
Нямецка-фашысцкія захопнікі ператварылі ў руіны 209 з 270 даваенных гарадоў і раённых цэнтраў. Асабліва вялікія страты былі нанесены Мінску, Віцебску, Гомелю, Магілёву, Оршы, Бабруйску, Рагачову, Рэчыцы, Мазыру і іншым гарадам, якія ў перадваенныя гады сталі буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі рэспублікі. На 75 % быў выведзены са строю жылы фонд, знішчаны ці разрабаваны ўсе навуковыя і навучальныя ўстановы, бібліятэкі, музеі, клубы, тэатры, разбурана большая частка школ, балыііц і амбулаторый. Гарады страцілі ўсю камукальную гаспадарку. Асабліва цяжкім было разарэнне прамысловай і энергетычпай базы. Гітлераўцы разбурылі ці вывезлі ў Гермапію звыш
10 тыс. вытворчых прадпрыемстваў, у тым ліку ўсе буйныя аб’екты.
Цяжкія пашкоджанні былі нанесены помнікам гісторыі і культуры. Панеслі страты такія нацыяналыіыя рэліквіі, як Сафійскі сабор у Полацку, Благавешчанская царква ў Віцебску, ратуша ў Магілёве, Палац Румяпцава — Паскевіча ў Гомелі, Камянецкая вежа і многія іншыя.
У сельскай мясцовасці акупанты ператварылі ў попел 9200 вёсак, прычым 619 з іх спалілі разам з жыхарамі. Цэлыя раёны Беларусі, як. напрыклад, Суражскі, Быхаўскі, Дубровеяскі, Лельчыпкі, Расонскі, Асвейскі, Бягомльскі, Плешчаніцкі і інш., былі амаль поўпасцю спустошапы. Мільёпы людзей засталіся без прытулку У такіх надзвычай цяжкіх умовах неабходна было ў самыя кароткія тэрміны ліквідаваць выпікі вайны. Адраджэіше раёнаў, пацярпеўшых у гады вайпы, разглядалася як агульнанародная справа першачарговай важнасці. У шэрагу ўсесаюзных і рэспубліканскіх урадавых пастаноў былі вызначапы аспоўныя кіпункі і задачы аднаўленчых работ у Бчларускай ССР.
Рыхтачаппа да аднаўленчых работ урад БССР пачаў задоўга да заканчэнпя вайпы. Яшчэ ў пачатку 1942 г. у Маскве пры СНК БССР былі створаны падрыхтоўчыя групы, у тым ліку архітэктурна-будаўнічая. У гэты ж час аднавіў сваю дзейнасць Саюз архітэктараў Беларусі. У снежні 1942 г. адбылося пашыранае пасяджэнне праўлевняў Саюзаў архітэктараў СССР і БССР, на якім былі абмеркаваны пытанні аднаўлення гарадоў і вёсак Беларусі. Асаблівую ўвагу прыцягнулі праекты архітэктараў I. Лангбарда, А. Воінава. Г. Заборскага па аднаўленню Мінска.
1 Гістопыя Белапускай ССР: У 5 т. Мн., 1975. Т. 4. С. 544: ІІсторпя БССР: В 2 т. Мн.. 1961. Т. 2. С. 498-503: Экономчка Сокптекой Болопусснп (1917—1967). Мп., 1967. С. 300—302.
У далейшым гэтыя матэрыялы экспанаваліся ў Траццякоўскай галерэі.
Для арганізацыі праектнай дзейнасці ў 1943 г. пры СНК БССР было створана Упраўленне па справах архітэктуры. Яшчэ да заканчэння вайны пры ўсіх аблвыканкомах былі створаны Упраўленні па будаўніцтву і архітэктуры. Аднавілі работу вядучыя праектпыя іпстытуты: Белдзяржпраект, Белпрампраект, Белсельбуд. У 1945—1947 гг. ствараюцпа буйпыя будаўнічыя арганізацыі: Міністэрства жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва, Галоўнае ўпраўлеппе па аднаўлепшо Мінска, Упраўленне па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва, а таксама шэраг ведамаспых аргапізацый: Аўтабуд, Станкабуд і іпш.
Аднаўленне беларускіх гарадоў і вёсак разгарнулася адразу ж пасля іх вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Натуральна, адной з галоўпых задач бьтло алнаўлеппе эканамічнай базы рэспублікі. У першыя пасляваенныя гады захоўваетша вьттворчая спецьтялізацыя асобных абласцей, раёнаў і гарадоў, якая склалася ў даваенны перыяд. Адначасова атрьтмліваюпь развіппё шэраг повых галін народяай гаспадаркі, якія канцэнтруюцца ў ппамысловых пэптрах па прынпыпу блізкасці з папярэднім вытворчым ппофілем. Гэта дазволіла к пачаткч 50-х гадоў не толькі аднавіць разбураныя і спустошапьтя ў гады вайны вытворчыя магутнасці, але і ўвесці ў строй такія повыя прадпрыемствы, як аЎтамабільньт і трактавньт заводы ў Мінскч. лакамаб’льны ў Гомелі. дарожных машын і механізмаЎ у Магілёве. шэраг прадпрыемстваў лёгкай і мясттовай прамыслочаспі. Яшчэ болыпы пазмах човае будаўніптва атрьтмала ў гадьт 5-й пяпіголкі (1951—1956). За гэтьт чяс было ўведзена ў зксплхатапыю 1010 пвамысловых аб’сктаЎ, v тым ліку 150 буйных. Сярод іх камволт-ны камбінат і гадзіннікавы завод у Мінску, шаўкаткацкая фабрыка ў
Віцебску, Аршанскі завод швейных машын і інш. Развіццё прамысловасці не толькі абумовіла маштабы і тэмпы аднаўленчых работ, але і ў многім змяніла планіровачную арганізацыю і характар забудовы гарадоў.
Разам з тым раённая планіроўка як самастойная горадабудаўнічая дысцыпліна ў разглядаемы перыяд, па сутнасці, не атрымала развіцця. У шэрагу выпадкаў гэта вызначыла вузкаведамасны характар рашэння некаторых важных пытапняў, што ў сваю чаргу прывяло да асобных пралікаў у размяшчэнні прамысловых аб’ектаў у сістэме рассялення, арганізацыі сельскагаспадарчых тэрыторый, прыгарадных зон.