Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
ПСТОРЫЯ БЕПАРУСКАГА МАСТАЦТВА
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАУСТВА, ЭТНАГРАФП I ФАЛЬКЛОРУ
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
У ШАСЦІ ТАМАХ
3
КАНЕЦ
XVIII-
ПАЧАТАК
XX
СТАГОДДЗЯ
МІНСК
«ІІАВУКА I ТЭХНІКА» 1989
ББК 85.1
Г 46
Рэд акцыйная калегія:
С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар),
| A. А. Анікейчык, | Л. М. Дробаў (намеснік галоўнага рэдактара), П. В. Масленікаў, A. В. Сабалеўскі, М. А. Савіцкі,| У. А. Чантурыя|
Р э д а к т а р ы т о м а: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач
Рэцэнзент кандыдат мастацтвазнаўства Н. Ф. Высоцкая
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — Г 46 пач. XX ст./Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач.— Мн.: Навука і тэхніка, 1989.— 448 с.: іл.
ISBN 5-343-00319-2.
У томе змешчаны багаты фактычны матэрыял па выяўленчаму мастацтву і архітэктуры канца XVIII — пачатку XX ст. Прасочваецца працэс станаўлення і развіцця рэалізму ва ўсіх жанрах мастацтва ва ўмовах зараджэння капіталістычных адносін, павышэння ролі рабочага класа ў палітычным жыцці. Асноўная ўвага надаецца характарыстыцы розных стылістычных напрамкаў, творчасці іх прадстаўнікоў, выяўленню своеасаблівасці беларускага мастацтва. Том багата ілюстраваны.
Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў і студэнтаў мастацкіх навучальных устаноў, а таксама на шырокае кола чытачоў.
4903000000-058
Г М316(03)-89 140'88
ISBN 5-343-00319-2
ББК 85.1
© Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1989.
УВОДЗІНЫ
У другой палове XVIII ст. Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзіла Беларусь, перажывае востры эканамічны і палітычпы крызіс, што прывяло да падзелу яе паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) Беларусь адышла да Расіі. Гэта падзея мела важнае значэнне ў гістарычным лёсе беларускага народа, які быў выратаваны ад прымусовага акаталічвання і паланізацыі. Уз’яднанне з Расіяй адкрыла шлях да шырокага супрацоўніцтва з братнім народам як у ranine эканомікі, так і культуры.
Адсталыя формы феадальных адносін, эканамічны заняпад, што былі вынікам палітыкі польскіх магнатаў, паступова змяняюцца каліталістычнымі. Гаспадарка звязваецца з усерасійскім рыпкам, ажыўляецца і пашыраецца гандаль, больш хуткімі тэмпамі развіваюцца сельская гаспадарка і прамысловасць. Экапамічныя і гапдлёвыя сувязі вядуць да росту гарадоў, іх забудовы і добраўпарадкавання. Беларусь уступае на шлях прагрэсіўнага эканамічнага і культурнага развіцця, але прыгоннае права па-ранейшаму з’яўляецца моцным тормазам ва ўсіх сферах жыцця.
Развіццё культуры ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. адбываецца ва ўмовах разлажэння феадальнапрыгонніцкага ладу, пашырэння барацьбы народных мас супраць сацыяльнага прыгнёту. Пачынаецца нацыянальная кансалідацыя беларусаў. Узрастаюць духоўныя запатрабаванні грамадства, цікавасць да гісторыі Беларусі. У літаратуры і мастацтве робяцца першыя спробы крытыкі прыгонніцтва, выкрываецца яго бесчалавечны характар.
Рост духоўных запатрабаваппяў грамадства вёў да адкрыцця новых або пашырэння старых навучальных і культурна-асветніцкіх устаноў. Ва ўсіх губернях і некаторых павятовых гарадах былі адкрыты гімназіі, дзе побач з выкладаннем прыродазнаў-
чых і гуманітарных навук пэўнае месца было адведзена і «прыгожым мастацтвам» — музыцы, маляванпю, фехтаванпю. Маючы на мэце ўзмацненне сваіх пазіцый у Паўночна-Заходнім краі, царызм правёў рэформу народнай асветы, у выніку якой Беларусь была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі. Аднак па-ранейшаму выкладанне на беларускай мове было забаронена. Дзяржаўнай мовай стала руская, якая была блізкай беларускаму народу і давала магчымасць шырокага знаёмства з рускай культурай.
Каталіцкая царква ў новых умовах працягвала захоўваць свае пазіцыі. Школы піяраў, езуіцкія калегіумы існавалі амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Аднак трэба адзпачыць, што, нягледзячы на рэакцыйнасць мэт, гэтыя школы адыгралі і некаторую стаяоўчую ролю ў развіцці беларускай культуры. Яркім прыкладам з’яўляецца дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе была добра пастаўлена мастацкая адукацыя. Іменна тут зрабілі першыя крокі ў выяўленчым мастацтве такія славутыя беларускія мастакі XIX ст., як Рафал Слізень, Валенцій Ваньковіч, Каспар Бароўскі і інш.
У першай палове XIX ст. ва ўмовах распаду феадальна-прыгонніцкага ладу і нарастання вызваленчага руху, вынікам якога сталі паўстанне дзекабрыстаў у 1825 г. і нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1830— 1831 гг. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, фарміруецца новая сістэма мастацкага мыслення. У першай трэці XIX ст. найвышэйшага росквіту дасягае класіцызм.
Іменна ідэалы класіцызму як нельга лепш адпавядалі перадавым ідэям асветніцтва, грамадзянскасці, услаўлення мужнасці і гераізму народа ў час Айчыннай вайны 1812 г. У найболып перадавых грамадскіх колах патрыятызм быў неадрыўны ад ідэі адмаўлення самаўладдзя і прыгонніцтва. У аснову класіцызму
былі пакладзены прынцыпы манументальнай прастаты, лагічнай яснасці і выразнасці мастацкага вобраза.
Беларускае мастацтва развіваецца пад моцным уплывам рускага класіцызму. Так, у Магілёве архітэктарам М. Львовымбыў пабудаваны сабор Іосіфа, В. Стасавым — манеж. У Гомелі па праекту Дж. Кларка быў узведзены сабор Пятра і Паўла. У гэтых і іншых пабудовах праявілася сувязь беларускай і рускай архітэктуры. J Ірадстаўнікі рускага класіцызму аказалі пэўны ўплыў і на горадабудаўніцтва. Актыўпа ідзе перапланіроўка старых гарадоў, упарадкоўваецца вулічная сетка, ствараюцца плошчы, пашыраюцца асноўныя магістралі, разам з тым захоўваецца і архітэктурна-мастацкая своеасаблівасць беларускіх гарадоў. КанецXVIII — пачатак XIX ст. прайшоў пад знакам увядзешія ў жыццё повай планіровачнай сістэмы гарадоў, якая замяніла стыхійную і блытаную сярэдневяковую сістэму планіроўкі. Рэгулярная планіроўка мела важнае значэнне ў фарміравашіі горада як адзінага цэлага. Вядучую ролю набывае ўзвядзенне грамадскіх і грамадзянскіх будьшкаў. Культавыя і палацавыя пабудовы таксама падпарадкоўваюцца адзінай архітэктурнай кампазіцыі.
Асаблівае месца ў развіцці беларускай культуры першай паловы XIX ст. належыць Віленскаму універсітэту, які стаў цэнтрам распаўсюджання асветы і перадавых ідэй у Паўночна-Заходнім краі. Там выкладалі такія вядомыя вучоныя, як гісторык Іаахім Лялевель, якога высока ацэньваў К. Маркс, прафесар прыродазнаўства Анджэй Снядэцкі, астраном Ян Снядэцкі і інш.
У 1797 г. пры Віленскім універсітэце была адкрыта кафедра мастацтваў, якая ў літаратуры атрымала назву Віленскай мастацкай школы. Мастацкі факультэт складаўся з аддзяленняў рысунка і жывапісу,
скульптуры і гравюры. Навучанне праводзілася па ўстаноўленай у той час акадэмічнай сістэме. Найболып таленавітых выхаванцаў факультэта накіроўвалі для прадаўжэння вучобы ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў або за мяжу. Віленская мастацкая школа пакінула прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва, а яе першыя прафесары Ф. Смуглевіч, Я. Рустэм, К. Ельскі аказалі значны ўплыў на творчасць многіх мастакоў, якія там выхоўваліся.
Цесныя культурныя сувязі, што складваліся на працягу многіх дзесяцігоддзяў агульнага гістарычнага развіцця Польшчы, Літвы і Беларусі, робяць даволі складаным вырашэнне пытання аб прыналежнасці таго ці іншага мастака да культуры асобнай нацыі. Таму больш правільна разглядаць многія імёны мастакоў у адзіным каптэксце гісторыі выяўленчага мастацтва ўсіх трох народаў — палякаў, літоўцаў і беларусаў.
У гэты час у асяроддзі перадавой інтэлігенцыі ўзнікае цікавасць да вывучэння гісторыі беларускага краю. Вядомы гісторык і этнограф А. Кіркор прысвячае шэраг сваіх прац жыццю і побыту беларусаў. I. Крашэўскі ў перыядычным выданні «Athenaeum» («Атэнэум»), што выходзіла ў Вільні, аддае шмат увагі беларускаму мастацтву.
Фарміруецца новы светапогляд і ўспрыманне рэчаіснасці, што было звязана ў першую чаргу з абуджэннем у беларускім грамадстве цікавасці да лёсу свайго народа. Дзеячы беларускай культуры імкнуцца выклікаць у народзе пачуццё нацыянальнай годнасці. Літаратура набывае антыпрыгонпіцкі характар і пранікаецца ідэяй высокай чалавечай годнасці беларускага селяніна. Аб цяжкай народнай долі пішуць Ул. Сыракомля (Л. Кандратовіч), Я. Баршчэўскі, а таксама невядомыя аўтары найболып значных літаратурных твораў першай паловы XIX ст.— «Энеі-
ды навыварат» і «Тараса на Парнасе».
Выяўленчае мастацтва паступова вызваляецца ад засілля рэлігійнай схаластыкі. Мастакі ўсё часцей звяртаюцца да свецкіх сюжэтаў, да гістарычнай тэматыкі. У першай трэці XIX ст. у жывапісе найболып прыкметнае месца займае партрэтны жанр. Нават афіцыйна прызнаныя кампазіцыі на гістарычную тэму адыходзяць на другі нлан. Прычыны гэтага не толькі ў тых трывалых традыцыях, якія склаліся ў мінулым, але і ў іптэнсіўным працэсе самапазнання беларускага народа, спробах выявіць свой унутраны свет і адносіны да рэчаіснасці. Іменна мастацтва партрэта сканцэнтравала найбольш важныя і тыповыя прыкметы часу. Чалавека пачынаюць адлюстроўваць у яго паўсядзёнііым абліччы, што давала адчуванне жыццёвасці, адпавядала агульнаму напрамку дэмакратызацыі культуры. Адбываецца станаўленне бытавога жанру як самастойнага віду жывапісу. Упершыню мастакі звяртаюцца да паказу народнага жыцця (Ф. Смуглевіч, К. Бахматовіч, К. Русецкі і інш.).
Дэмакратызацыя мастацкага жыцця праявілася і ў тым, што Я. Рустэму — пераемніку Ф. Смуглевіча на пасадзе кіраўніка Віленскай мастацкай школы — удалося дабіцца дазволу прымаць здольных навучэнцаў, нягледзячы на іх сацыяльнае паходжанне. Але гэты працэс хутка змяніўся рэакцыяй у выніку падаўлення руху дзекабрыстаў і нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. Многія прадстаўнікі прагрэсіўнай часткі беларускага грамадства, у тым ліку і мастакі, якія прымалі ўдзел у гэтых выступленнях, былі рэпрэсіраваны царскім урадам, а іншыя эмігрыравалі.
У найбольпі развітых краінах Saxo дняй Еўропы ўжо ў першай чвэрці XIX ст. адзначаецца крызіс філасофска-эстэтычнай сістэмы класіцызму і прыход яму па змену рамантыз-
му. Крушэнне ідэалаў класіцызму ў Беларусі звязана з рэакцыйнай палітыкай царызму, ростам і паглыбленнем сацыяльных супярэчнасцей, вострым крызісам феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Патрыятычнаму ўздыму, веры ў высакародныя ідэалы, якія папавалі ў грамадстве пасля перамогі ў Айчыннай вайне 1812 г.,— усяму таму лепшаму, што ўвасабляла мастацтва класіцызму, быў нанесены сакрушальны ўдар. Закрыццё Віленскага універсітэта — галоўнага цэнтра вальнадумства ў ПаўночнаЗаходнім краі — цяжка адбілася на развіцці беларускага мастацтва і культуры. Класіцызм, які па-ранейшаму заставаўся афіцыйным напрамкам у мастацтве, пачаў выраджацца ў халодны і бяздумны акадэмізм.