Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
У Беларусі класіцызм развіваўся пад уплывам рускай класіцыстычнай школы. Канструктыўныя прыёмы і дэкаратыўпыя формы рускага класіцызму атрымалі тут шырокае распаўсюджанпе дзякуючы творчасці вядомых рускіх дойлідаў — М. Львова, В. Стасава, А. Мельнікава і інш., па праектах якіх у беларускіх гарадах ’былі ўзведзены найболып значныя будынкі. Адным з ранніх помнікаў архітэктуры класіцызму па Беларусі з’яўляецца Іосіфаўскі сабор, узведзены па праекту архітэктара М. Львова ў Магілёве (1780—1798). Формы і прыёмы класіцызму шырока выкарыстоўваліся пры будаўніцтве палацава-паркавых комплексаў (Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, ггалац у в. Споў Мінскай вобл. і
інш.), а таксама ў жылых і грамадскіх будынках.
Значныя змегіы адбываюцца ў горадабудаўніцтве, якое ўпершыню стала разглядацца як адзіная рацыянальна спланаваная прасторавая сістэма. Горадабудаўніцтва становіцца важнай дзяржаўнай справай. Ідэі класіцызму выявіліся ў так званых рэгулярных плапах гарадоў, а таксама тыпавых «узорных» праектах грамадскіх і жылых будынкаў. Масавыя горадабудаўнічыя работы карэнным чыпам змяняюць архітэктурнаплапіровачную структуру і мастацкае аблічча беларускіх гарадоў. У 1763 г. у Расіі быў зацверджаны ўказ «Аб распрацоўцы ўсім гарадам, іх забудове і вуліцам спецыялыіых планаў па кожнай губерні асобпа»4. У 1767 г. была завершана распрацоўка праектных планаў Пецярбурга і Масквы, пачалася распрацоўка новых планаў для іншых гарадоў Расійскай імперыі, у тым ліку і для беларускіх.
Новыя праектныя планы гарадоў былі складзены па прынцыпах класіцызму. Сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, забудоўваліся хаатычна і мелі крывалінейныя вуліцы са скучанай драўлянай забудовай. Складанне праектнага плана горада было выключнай з’явай. Новыя рэгулярныя планы былі распрацаваны для большасці гарадоў і прадугледжвалі рэгуляванне іх планіровачнай структуры і забудовы. У гэтых планах прадугледжвалася прамавугольная сістэма планіроўкі, вылучаліся галоўпая кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, напрамкі далейшага росту горада. Планы распрацоўваліся з улікам гістарычных асаблівасцей, з захаваннем асноўнага ядра горада. Забудова вялася па так званых «узорпых» або паўторных праектах для жылых і грамадскіх будынкаў.
4 Полное собранне законов Росснйской нмперші. СПб., 1763. Т. 16. № 11883.
Складанне рэгулярных планаў беларускіх гарадоў ажыццяўлялася ў тры этапы. Першая група праектаў была распрацавана ў 1778 г. для Віцебска, Полацка, Магілёва, Быхава, Гарадка, Оршы, Дрысы, Рагачова, Чавус, Клімавіч, Чэрыкава, Мсціслава, Слуцка, Копысі. К 1800 г. праекты атрымалі Мінск, Бабруйск, Піпск, Мазыр, Слуцк, Ігумен, Рэчыца, Вілейка, Дзісна, Барысаў. У першай палове XIX ст. былі складзены планы для Брэста, Мінска, Пінска і іпшых гарадоў. Для заходніх гарадоў — Гродна, Навагрудка, Нясвіжа, Ліды і інш.— рэгулярныя планы з’явіліся пазней, у сярэдзіне — другой палове XIX ст.
Рэгулярныя праектныя плапы малых і вялікіх гарадоў мелі агульны недахоп: у іх строга праводзілася класавае занаванне гарадской тэрыторыі. Цэнтральныя кварталы, што размяшчаліся вакол галоўнай плошчы горада, адводзіліся пад будаўпіцтва грамадскіх устаноў і жылых дамоў дваран. Вакол цэнтральных кварталаў мелі права сяліцца толькі заможныя гараджане. Жылыя дамы купцоў узводзіліся вакол гандлёвых плошчаў. Радавыя гараджане і бяднейшыя жыхары, як правіла, пасяляліся ва ўскраінных раёнах, на перыферыі гарадской тэрыторыі. Гэта выклікала нераўнамернае размяшчэпне капітальнай забудовы і добраўпарадкаванне горада, праводзіла рэзкую грань паміж цэнтрам і ўскраінамі. Нягледзячы на гэтыя недахопы, новыя рэгулярныя планы ўвогуле мелі прагрэсіўнае значэнне. Упершыню ў іх разглядалася архітэктурна-планіровачная сістэма горада як суцэльнага арганізма, як звязаная сістэма вулічнай сеткі і плошчаў. Гэта давала магчымасць прадугледзець далейшае тэрытарыяльнае развіццё гарадоў, улічыць прынцыпы ансамблевай забудовы вуліц. Як адметную рысу рэгулярных планаў трэба адзначыць іх рэальнае значэнне. Гэта пацвярджаецца тым, што
ўжо да сярэдзіпы XIX ст, большасць іювых планаў была ажыццёўлена.
Асаблівасці новых прынцыпаў горадабудаўніцтва Беларусі можна прасачыць па праектных плапах невялікіх павятовых гарадоў — Клімавіч і Мсціслава, зацверджаных у 1778 г. Планы гэтых гарадоў з’яўляюцца «ідэальнымі» схемамі, вылучаюцца строгай сіметрыяй і геаметрызмам, адрозніваючыся толькі велічынёй і формай кварталаў. Горад Клімавічы размяшчаўся па абодва бакі невялікай рэчкі. Ён меў нерэгулярную планіроўку і хаатычную драўляную забудову. План 1778 г. прадугледжваў перанос горада па ўсход ад існуючай забудовы, дзе намячалася стварэнне новага рэгулярнага горада прамавугольнай формы, абкружанага па перыметру земляпым валам і ровам. Яго тэрыторыя разбівалася на роўнавялікія кварталы, вылучаліся тры прамавуголыіыя плошчы, размешчаныя на галоўнай магістралі. Гэты план быў ажыццёўлены поўнасцю. Сучасны горад Клімавічы ў цэнтральнай частцы захаваў планіровачную структуру плана 1778 г. Аснову яе складае шэраг узаемна перпендыкулярных вуліц, якія вылучаюць прамавуголыіыя жылыя кварталы. Галоўныя з іх вуліцы Савецкая, Першамайская, Магопа і перпепдыкулярныя ім Іптэрнацыянальная, Камуністычная, Сацыялістычная. На іх перакрыжаванні размяшчалася ранейшая цэнтральпая плошча (зараз Цэнтралыіы сквер). План Мсціслава 1778 г. прадугледжваў развіццё горада на старым месцы, аднак ранейшая хаатычная планіроўка не ўлічвалася. Гарадская тэрыторыя была разбіта па шэраг прамавугольных кварталаў з рэгулярнай сістэмай плошчаў. Сучасны Мсціслаў у сваёй цэнтральнай частцы таксама захаваў планіровачную структуру, закладзеную па рэгулярнаму плану 1778 г.
Рэгулярныя планы гарадоў Чэрыкава, Рагачова, Копысі, Суража і Га-
радка некалькі адрозніваюцца ад першай групы праектаў. Геаметрычная сістэма планіроўкі ў іх захоўвалася, але парушалася строгая сіметрыя, гэта надавала ім маляўнічы характар. Па плану 1778 г. Гарадок развіваўся на аснове існуючай забудовы. Ён атрымаў прамавугольную форму з геаметрычнай сеткай вуліц і прамавугольнымі кварталамі. Тры вялікія плошчы ў плапе размяшчаліся несіметрычна, што было выклікана неабходнасцю ўключыць існуючыя храмы ў новую забудову. Горад Чэрыкаў развіваўся ўздоўж правага берага р. Сож. Ён меў прамавугольную сетку вуліц, але новыя плошчы не былі ўключаны ў строгую сіметрычную сістэму.
Рэгулярныя планы гарадоў Рэчыцы, Бабруйска, Дзісны, Барысава, Ігумена былі распрацаваны мясцовымі архітэктарамі і землямерамі і не зацверджаны ўрадам, як усе іншыя праекты. У іх паўтаралася тая ж геаметрычная сістэма планіроўкі і размяшчэння цэнтральнай плошчы, аднак у большай ступені ўлічваліся асаблівасці рэльефу мясцовасці і існуючая забудова.
Праектпыя планы буйных гарадоў — Полацка, Магілёва, Віцебска, Мінска, Гродна — вылучаліся складанасцю архітэктурпа-планіровачнай структуры, развітай вулічнай сеткай і шматвугольпай формай цэптральных плошчаў. Як і для невялікіх гарадоў, прынцыпы плапіроўкі заставаліся тымі ж: стварэнне рэгулярнай планіровачнай сістэмы, прамавугольнай формы кварталаў, геаметрычнай сеткі вуліц і плошчаў. Але старажытная архітэктурна-планіровачная сістэма, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў, гандлёвыя плоіпчы, забудаваныя мураванымі дамамі, крамамі і цэрквамі, існаванне вялікай ракі, сістэмы абарончых умацаванняў — усё гэта накладвала значны адбітак на новую рэгулярную планіроўку. Таму кожны новы план буйнога горада меў свае асаблівасці.
Характэрным прыкладам з’яўляецца рэгулярны план 1778 г. Магілёва, які быў распрацаваны на падставе гістарычнай планіроўкі. Горад меў радыяльную сістэму планіроўкі і тры земляныя валы, якія паралельнымі паясамі ахоплівалі забудову. Да канца XVIII ст. тэрыторыя горада значна ўзрасла, асабліва раён Новага горада, які аддзяляўся ад Старога горада Кругавым валам. 3 Kanna XVIII — пачатку XIX ст. разгарнуліся вялікія работы па добраўпарадкавапню горада. Ажыццяўленне рэгулярнага плана пачалося са знішчэння земляных абарончых умацаванняў, якія ў гэты час знаходзіліся ў паўразбураным стане і рабілі перашкоду далейшаму развіццю горада. У 1809 г. быў скапаны Кругавы вал, у які ўпіраліся дзве галоўныя вуліцы: Шклоўская (сучасная Першамайская) і Ветраная (сучасная Ленінская). Да 1823 г. гэтыя вуліцы былі ўпарадкаваны і атрымалі выгляд прамалінейных дарог, якія звязвалі гандлёвую плошчу са знешнімі шляхамі. Былі скапаны земляныя валы і ў іншых частках горада і пракладзены новыя вуліцы. У 1829 г. ад гандлёвай плошчы да Быхаўскага тракту была пракладзена новая вуліца і зроблены з’езд з гары. У 1850 г. пасля завяршэння пракладкі Бабруйскага тракту быў зроблены Дняпроўскі з’езд, дзе раней ішоў Замкавы вал з Алейнай брамай. Горад набыў кампактную архітэктурна-планіровачную структуру.
У гэты перыяд у Магілёве былі створаны два выдатныя архітэктурныя ансамблі ў стылі класіцызму. Першы ўзнік на старажытнай гандлёвай плошчы, якая атрымала назву Губернатарскай (сучасная Савецкая). Плошча мела форму няправільнага шматвугольніка, забудавапага грамадскімі будынкамі. Цэнтрам кампазіцыі з’яўлялася мураваная ратуша (узведзена ў XVII ст., у 1772—1773 гг. перабудавана ў стылі класіцызму), у якой размясціліся
гарадская дума і магістрат. Па абодва бакі ад ратушы былі ўзведзены чатыры мураваныя двухпавярховыя будынкі ў стылі класіцызму: губернатарскі дом і губернскае праўленне (усходні бок); дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў, будынак земскага суда, урачэбнай управы і архіва (у 1883 г. перабудаваны пад акруговы суд, зараз тут Магілёўскі краязнаўчы музей). На месцы старажытнага замка ў канцы XIX ст. быў разбіты гарадскі сад.
Другі ансамбль быў створаны на Саборнай плошчы, якая знаходзілася на Шклоўскай вуліцы. Гэты ансамбль ствараўся па праекту вядомых рускіх дойлідаў М. Львова і В. Стасава. На плошчы ў 1780 г. па праекту М. Львова пачалося будаўніцтва Іосіфаўскага сабора (скончана ў 1798 г.). Разам з праектам сабора М. Львоў распрацаваў схему забудовы плошчы. Саборная плошча ў плане мела форму эліпса, цэнтрам усёй кампазіцыі з’яўляўся Іосіфаўскі сабор, які галоўным фасадам быў арыентаваны на Шклоўскую вуліцу.