Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
3 адміністрацыйна-грамадскіх збудаванняў перыяду класіцызму захаваліся будынкі прысутных месц (губернскіх пнаўленняў) у Віцебску, Рагачове, Магілёве, Мінску. Усе гэтьтя мураваныя двухпавярховыя пабудовы ў плане маюць адзіную схему: службовыя памяшканні размяшчаюцца
вакол лесвічных клетак, на фасадах — простыя архітэктурныя формы з абмежаваным наборам дэкаратыўных сродкаў. Там, дзе дазвалялі ўмовы, яны аб’ядноўваліся з дамамі губернатараў (у Віцебску і Магілёве). Палац губернатара ў Віцебску, які захаваўся да нашага часу, уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны корпус (узведзены да 1772 г.) з прыбудаваным да яго П-падобным у плане двухпавярховым флігелем (1811), які ўтварае ўнутраны двор. Перад палацам была створана парадная плошча, што адпавядала тэндэнцыям класіцызму. У трохпавярховым асноўным корпусе (палац губернатара) на першым паверсе вылучаны цэнтральны вестыбюль з прылягаючымі службовымі памяшканнямі, другі паверх займалі прыёмныя, гасціная, кабінет губернатара, трэці адводзіўся пад асабістыя пакоі. У двухпавярховым флігелі (губернскае праўленне) на першым паверсе былі
службовыя памяшканні праўлення і канцылярыі губернатара, на другім — вялікая сталовая з канцэртнай залай і царквой у тарцовай частцы. У архітэктуры губернатарскага палаца яскрава выяўлены рысы класіцызму. У цэнтры галоўнага фасада трохпавярховага корпуса выступае рызаліт, увянчаны прамавугольным атыкам. Уваходны партал традыцыйна аформлены прыстаўным чатырохкалонным порцікам дарычнага ордэра. Фасадныя плоскасці багата раскрапаваны рустам, аркамі, міжпавярховымі карнізамі, дэкарыраваны паўкалонамі, ліштвамі з замковым каменем, філёнкамі.
Дом віцэ-губернатара ў Гродна, які таксама захаваўся да нашага часу, пастаўлены на чырвонай лініі вуліцы Раскоша (сучасная Э. Ажэшкі) на пачатку XIX ст., што было выклікаяа неабходнасцю ўліку
5. Дом віцэ-губернатара ў Гродна.
1-я пал. XIX ст.
шчылыіай існуючай забудовы вуліцы. Таму план двухпавярховага будынка набыў трапецападобную форму, выцягнутую ўздоўж вуліцы. Яго капфігурацыя абумоўлена вуглавым участкам і імкненнем захаваць цэласнасць вулічнай забудовы. 3 гэтай жа прычыны па восі галоўнага фасада быў зроблены праезд у двор, а з яго ўваход у будынак. Праезд акцэнтаваны чатырохкалонным порцікам па вышыні будынка. У архітэктуры порціка своеасабліва спалучаны элементы дарычнага і карынфскага ордэраў. Планіроўка паверхаў сінхронная — калідорная з заламі ў тарцы.
Рэдкім помнікам г р а м а д з я н с к а й а р х і т э к т у р ы гэтага перыяду з’яўляецца будынак Дваранскага сходу ў г. Слуцку, узведзены ў пачатку XIX ст., які захаваўся да нашага часу (вул. Ленінская, зараз тут размешчаны краязнаўчы музей). Гэта невялікі аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плапе. Выразны галоўны фасад, вырашаны ў прынцыпах архітэктуры класіцызму, акцэнтаваны магутным чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі фасада дэкарыраваны руставанымі лапаткамі.
Уключэнне Беларусі ў агульнарасійскі рынак і пашырэнне гандлю патрабавалі капітальнай забудовы гандлёвых цэнтраў гарадоў і мястэчак: збудавання новых гандлёвых радоў, лавак, магазінаў, гасціных двароў. Муравапыя гандлёвыя рады тых часоў захаваліся ў г. п. Антопаль (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл., сярэдзіна XIX ст.), у г. Навагрудку (Гродзенская вобл., 1812), у г. Пружаны (Брэсцкая вобл., 1896). Для пабудовы гандлёвых радоў выкарыстоўваліся дзве асноўныя схемы: замкнёная кампазіцыя ў форме прамавугольнага або квадратнага карэ (Антопаль, Брэст, ІТТклоў) і прадаўгаваты аднабаковы (Навагрудак) або двухбаковы корпус з
раўназначнымі фасадамі (Пружаны). Архітэктура гэтых збудаванняў фарміравалася шматразовым паўтарэннем аднолькавых па плошчы, планіроўцы і кампазіцыйнаму рашэнню лавак-ячэек (крам). Асноўнай архітэктурна-дэкаратыўнай тэмай гандлёвых радоў з’яўляўся метрычны паўтор каланады або аркады. У падоўжных фасадах рабіліся праезды, архітэктурнаму афармленню якіх надавалася асаблівая ўвага: яны афармляліся аркамі (Пружаны) або манументальнымі порцікамі (Антопаль). Гэтыя буйныя па тых часах пабудовы мелі вялікае горадабудаўнічае значэнне: размешчаныя на цэнтралыіых плошчах і вуліцах, яны арганізоўвалі забудову іх адміністрацыйна-гандлёвых цэнтраў. Асаблівы горадабудаўнічы эфект дасягаўся пры аб’яднанні падоўжных аднапавярховых радоў з высотнай дамінантай ратушы (Шклоў) або суседствам з ім культавага комплексу (Антопаль).
Будаўніцтва харчовых складаў (так званых магазінаў) з мэтай захавання сабраных з мясцовага насельніцтва пагалоўных падаткаў у выглядзе спецыяльнага мучнога збору ажыццяўлялася па тыпавых праектах. Правіянцкія і саляныя магазіны з’явіліся камерцыйнымі ўстановамі новага тыпу. Такія магазіны былі ўзведзены ў Магілёве, Полацку, Віцебску і іншых гарадах. Яны ўяўлялі сабой двухпавярховыя будынкі спрошчанай архітэктуры, але пэўнай горадабудаўнічай значнасці — іх выцягнутыя фасады фарміравалі фронт рытмічнай вулічнай забудовы. Размяшчаліся яны звычайна на ўскраіне гарадоў і пасёлкаў з мэтай супрацьпажарнай бяспекі. Гэты тып пабудоў па архітэктурных прыёмах блізкі да гандлёвых радоў: на галоўным фасадзе перад лаўкамі раўнамерны рытм аркад, галерэй, лоджый, каланад. Аб’ядноўваючым матывам з’яўляліся плоскі руст, вузкія, лучковыя ў прос-
тых ліштвах аконпыя праёмы. Яны ўзводзіліся на дзяржаўных пачатках пераважна па праектах губернскіх архітэктараў і мелі агульную трактоўку ў формах класіцызму.
Асобную групу шырока распаўсюджаных будынкаў складаюць навучальныя ўстановы — школы, гімназіі, духоўныя семінарыі, кадэцкія карпусы і інш. У характары іх планіровачнага, кампазіцыйнага і дэкаратыўнага рашэнняў адлюстраваны прынцыпы архітэктуры класіцызму. Будынак былой мужчынскай гімназіі, узведзены на пачатку XIX ст. у Гродна, які захаваўся да нашага часу па вуліцы Савецкай, мае выразную мастацкую схему афармлення галоўнага фасада, якая найчасцей сустракаецца ў архітэктуры класіцызму: сярэдняя частка фасада вылучана рустоўкай і завершана трохвугольным франтопам, бакавыя крылы аздоблены пілястрамі і завершаны ступеньчатым атыкам. У 1802— 1803 гг. была пабудавана мужчынская гімназія ў Свіслачы (архіт. М. Шульц), якая па той час лічылася адной з лепшых у Беларусі. Свіслацкая гімназія складалася з трох карпусоў, якія мелі П-падобную форму і калідорную схему планіроўкі. У афармленні фасадаў быў выкарыстаны магутны шасцікалонны порцік дарычнага ордэра з прамавугольным атыкам. Падобным чынам вырашаны фасад і вучэбнага корпуса Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1837), адной з першых у Расіі вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў (зараз корпус № 4 Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі). Да 1840 г. тут было ўзведзена 35 мураваных і драўляных будыпкаў: вучэбныя і жылыя карпусы, аранжарэі, майстэрні, лазарэт. лазня і інш., якія размяшчаліся ў маляўнічым пейзажным парку. У архітэктурпа-мастацкім рашэнні галоўнага фасада першага вучэбнага корпуса выкарыстаны несапраўдны порцік з дарычнымі паўкалонамі,
размешчаны па цэнтру і завершаны трохвугольным франтонам. Усе вучэбныя карпусы мелі калідорпую сістэму нланіроўкі.
3 помнікаў гэтага тыпу, якія захаваліся да нашага часу, можна адзначыць будьшак царкоўнапрыходскай школы ў Слаўгарадзе (Магілёўская вобл.), узведзены з цэглы ў канцы XVIII ст. разам з царквой Раства багародзіцы; народпае вучылішча ў Магілёве, пабудаванае ў 1789 г. (з 1809 г.— мужчынская гімназія, цяпер сярэдняя школа, вул. Ленінская); жаночую гімназію ў Магілёве, узведзеную ў 1875 г. (цяпер сярэдняя школа, вул. Першамайская) і інш.
У сярэдзіне XIX ст. пашыраны новы тып муравапых будынкаў — конна-паштовыя стапцыі, якія ўзводзіліся ўздоўж дарог на адлегласці 15—25 вёрст адна ад адной. 3 гэтага перыяду захаваліся конна-паштовыя станцыі па шашы Масква — Брэст — Варшава (г. Кобрын, в. Няхачава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., г. Слаўгарад, г. Крычаў Магілёўскай вобл. і іпш.). Будаваліся яны па тыпавых «узорных» праектах, распрацаваных у 1840-я гады, найчасцей па адзінай схеме: цэнтральны корпус і два бакавыя, якія разам утваралі ўнутраны двор. Напрыклад, коішапаштовая станцыя ў в. Няхачава (1846) размяшчаецца ўздоўж шашы Мінск — Брэст. Яе аднапавярховы цэнтральны корпус галоўным фасадам арыентаваны на шашу, бакавыя, таксама аднапавярховыя, тарцовымі фасадамі далучаюцца з двух бакоў да галоўнага пры дапамозе праязных брам, якія вядуць ва ўнутраны двор. У цэнтральным корпусе размяшчаліся пакоі для праезджых і жылыя пакоі служачых, бакавыя выкарыстоўваліся для гаспадарчых патрэб і стайпяў. У архітэктуры Няхачаўскай кошіа-паштовай стапцыі вьткарыстаны формы класіцызму: рустоўка сцен галоўнага фасада, аздабленне аконных праёмаў і брам паўцыр-
кульнымі і лучковымі аркамі, прамавугольны атык на галоўным фасадзе, тонкапрафілявапыя карнізы.
У гарадах таксама па тыпавых праектах узводзіліся мураваныя паштовыя дамы, якія мелі спрошчанае архітэктурнае рашэнне і скажоныя дэкаратыўныя формы класіцызму, што было характэрна для казённага ведамаснага будаўніцтва Расійскай імперыі (паштовыя дамы ў Полацку, Магілёве, Віцебску і інш.).
Спрошчаныя архітэктурныя формы з мінімальным наборам дэкаратыўных сродкаў характэрны таксама для ваеннага і прамысловага будаўніцтва. Прыкладам з’яўляецца суднабудаўнічая верф у г. Крычаве (Магілёўская вобл.), узведзеная ў канцы XVIII ст. (не захавалася). Яна ўяўляла сабой буйны прамысловы комплекс. У архітэктуры гэтых прамысловых будынкаў пераважала трохчасткавая кампазіцыя галоўных фасадаў і выкарыстоўваліся дэкаратыўныя элементы класіцызму: руст, простыя ліштвы, атыкі, сандрыкі, франтоны. Значнасць мелі такія якасці архітэктуры, як рацыянальнасць, строгасць і ўстойлівасць кампазіцыйнага рашэння, што стваралася рэгулярным рытмам буйнамаштабных праёмаў і порцікаў тасканскага ці дарычнага ордэра.
Прыкладам ваеннага б у даўніцтва з’яўляецца Бабруйская крэпасць, узвядзенне якой было звязана з неабходнасцю ўмацавання заходніх граніц Расійскай імперыі, што патрабавала новых абарончых фарпостаў. Бабруйская крэпасць — адно з буйнейшых абарончых збудаванняў першай паловы XIX ст.— захавалася да нашага часу на ўскраіне г. Бабруйска ў сутоцы рэк Бярэзіны і Бабруйкі (на месцы старажытнага замка). БудаЎніцтва пачалося ў 1807 г., і да 1812 г. былі зроблены земляныя абарончыя валы з пяццю бастыёнамі, пры гэтым выкарыстоўваліся апошнія дасягнен-