Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
3 арыентацыяй на вадаёмы ўзводзіліся альтанкі (в. Станькава Дзяржынскага р-на). Альтанка-маяк у сядзібна-паркавым ансамблі ў г. п. Нароўля мае дынамічную вертыкальнаярусную кампазіцыю, заснаваную на
тэктанічнай прапарцыянальнасці, выкарыстанні мастацкіх магчымасцей і сродкаў ордэрнай сістэмы.
Для беларускіх сядзіб гэтага часу выключным з’яўлялася стварэнне фантанаў. Вядомы фантан у сядзібе г. п. Нароўля вырашаны ў формах ампіру. Ён усталяваны на беразе Прыпяці. Квадратны ў плане басейн фантана абкружаны лавамі ў выглядзе архаічных тронаў на львіных лапах. Парадны партэр псрад Гомельскім палацам займаў круглы фантан. Новым элементам паркавых краявідаў становяцца гроты (Слаўгарад, Гомель). Пейзажныя паркі не прадугледжвалі шырокага выкарыстання дэкаратыўнай скульптуры, якая сустракаецца спарадычна і пераважна ў параднай рэгулярнай частцы палаца ці сядзібы (бюсты ўладальнікаў у парках Гомеля, Слаўі’арада, вв. Шчорсы, Ліпава Калінкавіцкага р-на).
Парадны ўезд у сядзібна-паркавы ансамбль абавязкова афармляўся брамай, архітэктурна-стылявая трактоўка якой падпарадкоўвалася галоўнаму дому (вв. Барбарова, Паланечка). Сярод больш сціплых уязных збудаванняў шырока распаўсюджаны брамы ў выглядзе адасоблена пастаўленых пілонаў, абеліскаў (вв. Гарадно, Грушаўка, Моладава і інш.). Шэраг уязных збудаванняў атрымліваюць распаўсюджаную ў другой палове XIX ст. неагатычную трактоўку (вв. Старыя Пескі, Станькава).
* * *
Развіццё драўлянага д о йлідства ў 70-я гады XVIII — сярэдзіне XIX ст. адбывалася пад уздзеяннем стыляў барока і класіцызму, прычым класіцызм закрануў у асноўным толькі грамадзянскае будаўніцтва (сядзібы, налацы, грамадскія пабудовы). У культавай архітэктуры працягваў развіццё стыль барока, які ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. вы-
клікаў новы ўздым мясцовых архітэктурных школ, асабліва на Палессі.
Толькі к канцу адзначанага перыяду барочныя тэндэнцыі ў культавай драўлянай архітэктуры канчаткова знікаюць, саступаючы месца класіцыстычным прыёмам. Гэты працэс суправаджаўся распадам мясцовых архітэктурных школ, масавым будаўніцтвам храмаў па «ўзорных» праектах, у якіх у большасці выпадкаў ігнараваліся мясцовыя традыцыі.
Разам з адзначанымі вылучалася яшчэ адна тэндэнцыя ў развіцці драўлянага дойлідства, звязаная з эвалюцыяй традыцыйных мясцовых форм і прыёмаў і выкарыстаннем асобных барочных і класіцыстычных дэталей, галоўным чынам у знешнім аздабленні і інтэр’еры.
Гэта тэндэнцыя асабліва характэрна для народнага жылля і гаспадарчых пабудоў. Сялянская хата ўяўлялй сабой невялікі працяглы прамавугольны ў плане будынак з бярвенняў, брусоў, дылей, які складаўся з двух або трох памяшканняў. У двухкамерных дамах да жылога памяшкання прылягалі сенцы — зрубны трысцен без перакрыцця, злучаны са зрубам хаты дзвюма шуламі. Нярэдка ён будаваўся з дробнай другасортнай драўніны ў закідной тэхніцы або з вертыкальна ўкапаных калоў — плятня, У трохкамерным жыллі сенцы злучалі жылы зруб з клеццю, істопкай, варыўнёй. Апошнія з цягам часу маглі трансфармавацца ў другі жылы пакой.
Архітэктурны вобраз народнага сялянскага жылля быў стрыманы і лаканічны. У ім галоўнае значэнне надавалася кантрастнаму супрацьпастаўленню зруба і даху, асобныя элементы (вокны, вільчакі і інш.) адыгрывалі ролю нюансаў. У гарадскім і местачковым жыллі шырока выкарыстоўваліся такія архітэктурныя дэталі, як па-мастацку ашаляваныя шчыты, аконныя ліштвы, падсені з разьбянымі кранштэйнамі і ўкосінамі.
У драўлянай забудове гарадоў
і мястэчак значнае месца займалі грамадскія збудаванні: ратушы, гандлёвыя рады, крамы, корчмы і аўстэрыі. Гасціны двор і гандлёвыя рады звычайна вырашаліся замкнёным прамавугольным у плане дваром. У сярэдзіне знаходзілася гандлёвая плошча, да якой арыентаваліся асобныя крамы. Дзве або чатыры брамы прарэзвалі падоўжныя і папярочныя карпусы і служылі ўваходамі на плошчу.
Гасціны двор у Тураве каля замка на гандлёвай плошчы, збудаваны з сасновых бярвенняў у другой палове XVIII ст., меў прамавугольны план (42,6X21,3 м). Ён уключаў 36 двухпавярховых крам (на кожным паверсе былі асобныя знадворныя ўваходы). Аднатыпныя ячэйкі крам стваралі рытм фасадаў, вуглы вылучаліся болып буйнымі аб’ёмамі складскіх памяшканняў. 3 папярочных бакоў на падвор’е вялі дзве брамы 5.
У сярэдзіне XIX ст. у Клецку існавалі два віды гандлёвых радоў: «локцевыя» і «саляныя», якія ўключалі адпаведна 40 і 32 крамы6. Першыя збудаваны з сасновых брусоў квадратным у плане падвор’ем (184,8 м кожпы бок). Крамы стаялі на трывалых падрубах, мелі двухпольныя дзверы, звонку аздабляліся мураваным кружганкам. Карпусы прарэзвалі тры брамы. Вуглы фланкіравалі невялікія вежкі з круглымі акенцамі. «Саляныя» рады пабудаваны таксама квадратам на падмурку (117,6X117,6 м). Кожная крама мела самастойны ўваход.
Гандлёвыя рады маглі вырашацца таксама ў выглядзе вуліцы, дзе з двух бакоў размяшчаліся крамы (Пінск), або ў тры перпендыкулярныя адна адной шарэнгі (в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на). У XIX ст. пад уплывам класіцызму быў пабудаваны шэраг гандлёвых радоў, кожны з якіх уяў-
ляў сабой працяглы корпус, што стаяў пасярэдзіне плошчы. Крамы мелі двухбаковую арыентацыю. Цэптральная частка корпуса прарэзвалася брамай, завершапай дэкаратыўнай вежкай. Рады такога тыпу іспавалі ў Пружанах, Давыд-Гарадку (Століпскі р-н), вв. Сіняўцы (Клецкі р-н), Хальч (Гомельскі р-н) і ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
Яшчэ ў XVIII ст. з’явіўся новы тып гандлёвага будынка — магазін. У яго архітэктуры сінтэзаваліся рысы крам, гандлёвых радоў, гаспадарчых пабудоў (свірнаў, спіхлераў і лямусаў). Па кампазіцыі можна вылучыць тры тыпы магазінаў. Першы, блізкі да крам і свірнаў, уяўляў сабой невялікі прамавугольны ў плане будынак з уваходам у тарцовай частцы. Дзесяць падобных аднатыпных магазінаў былі ўзведзены на рубяжы XVlII і XIX стст. у Тураве каля вуліцы Правальскай. Яны збудаваны з сасновых бярвенняў, мелі памеры ў плане 15,6X8,5 м, накрываліся саламянымі дахамі, а галоўны фасад аздабляўся слуповай галерэяй 7.
Да другога тыпу можна аднесці магазіны франтальнай кампазіцыі, якія складаліся з некалькіх гандлёвых ячэек і набліжаліся да невялікіх гандлёвых радоў і шматкамерных спіхлераў (в. Цімкавічы Капыльскага р-на) 8.
У 1851 г. архітэктарам Дабравольскім быў складзены праект гандлёвага комплексу для Ваўкавыска 9. Планавалася пабудаваць два аднатыпныя магазіны, размешчаныя паралельна, і каравульнае памяшканне. Кожны з магазінаў уяўляў сабой вялікі падоўжаны прамавугольны ў плане корпус, завершаны высокім вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасада ствараўся чаргаваннем дзвярных і акопных праёмаў. Аконныя праёмы
5 ЦДГА БССР, ф. 27, non. 6, спр. 44. л. 4.
6 Там жа, ф. 694, воп. 3, спр. 2373, л. 85.
7 Там жа, ф. 27, воп. 6, спр. 44, л. 4.
8 Там жа, ф. 694, воп. 2, спр. 8591, л. 3.
9 Там жа, ф. 8, воп. 1, спр. 1117, л. 12.
ў прасценках паміж пяццю дзвярыма былі згрупаваны па тры ў двух ярусах. Яны мелі невялікія памеры, таму каптраставалі з плоскасцямі дзвярных палотпаў, ажыўляючы галоўны фасад.
Нарэшце, будаваліся шмат’ярусныя магазіны, якія нагадвалі маёнткавыя лямусы. Двухпавярховы магазін са слуповай галерэяй, увянчаны ламаным гонтавым дахам, згадваецца ў інвентары Петрыкава 1810 г. 10 Кожпы паверх уключаў па два спіхлеры, дзе захоўвалася збожжа, і дзве каморы. У фальварку Лобчы пад Мазыром у 1802 г. іспаваў чатырохпавярховы магазін, завершаны гонтавым дахам і аформлены сдуповымі галерэямі. Кожны паверх меў некалькі памяшканняў; паверхі злучалі адкрытыя знадворныя десвіцы галерэй н.
Як і ў папярэдпія перыяды, пайбольш масавымі тыпамі пабудоў з’яўляліся шынкі, корчмы, аўстэрыі. Яны былі не толькі прыстанкам для падарожнікаў, дзе яны маглі атрымаць ежу, уладкавацца на начлег, але нярэдка служылі і месцам сходаў, урачыстасцей, шляхецкіх сеймікаў і г. д. ІПынкі ад корчмаў адрозніваліся мінімальнай колькасцю памяшканняў, не мелі жылых пакояў і фактычна з’яўляліся харчэўнямі. Вялікія гарадскія корчмы-аўстэрыі вызначаліся буйнымі памерамі, развітай сеткай памяшканняў і нярэдка ўтваралі комплексы ўласна карчомпых, гаспадарчых і гандлёвых пабудоў. Йапрыклад, карчма ў в. Ровін (былое Драгічынскае графства) у 1778 г. складалася з сенцаў, аформленых слуповай падсеншо, хаты з чатырма «валаковымі» вокнамі і дзвюх жылых камор. Пабудову завяршаў двухсхільны саламяны дах з ашаляванымі тарцовымі шчытамі12. Некаторыя корчмы, што скла-
ліся на аснове трохкамерпага плана, мелі асобную стайню (заезд), прыбудаваную да тыльнай падоўжнай сцяны. Далейшае развіццё корчмаў нагадвала развіццё жылля сельскіх рамеснікаў, гараджан, дробнай шляхты. У двухкамернай карчме адасобілася гасціная, а жылая камора ператварылася ў алькеж. У трохкамерных корчмах у выніку члянення зрубаў утварыліся чатыры памяшканні, адно з якіх адводзілася пад шынок, а астатнія служылі жыллём.
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. карчму і вазоўню злучалі ў адзіны маналітны корпус. Вядомы дзве планіровачныя схемы. У першым выпадку карчма размяшчалася за вазоўняй, таму трапіць у яе можна было толькі праз апошнюю. Такім спосабам будаваліся галоўным чынам «заезныя» корчмы, якія прызначаліся амаль выключна для пастаяльцаў. У гарадах і буйных мястэчках быў вядомы і другі тып карчмы, у якой вазоўня знаходзілася за карчмой, і трапіць у яе можна было толькі па шырокаму калідору, што прарэзваў карчму наскрозь па цэнтру. Такія корчмы служылі як для прыёму падарожнікаў, так і для абслугоўвання пешых наведвальнікаў, звычайна гараджан і местачкоўцаў, а таксама людзей, якія прыязджалі на кірмаш і не аставаліся тут на начлег.
Буйныя гарадскія аўстэрыі ўяўлялі сабой складаныя комплексы розных па прызначэнню пабудоў. Інвентар Слуцка 1815 г. называе аўстэрыю на рынку, якая мела плошчу 1185 кв. м і ўключала карчму, стайню, спіжарні, магазіп і 16 крам 13.
3 корчмамі і аўстэрыямі былі звязаны паштовыя дамы і пастаялыя двары. Паштовы дом у Клецку (XVIII ст.) уключаў сенцы ў цэнтры, два пакоі з алькежам з правага
10 ЦДГА БССР, ф. 27, воп. 6, спр. 46, л. 2.
11 Там жа, спр. 41, л. 9.
12 АВАК. Впльна, 1910. Т. 35. С. 396-397.
13 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, спр. 3857/1, л. 3—4.
і хату, пякарню і камору з левага боку. Дом быў збудаваны з брусоў і накрыты вальмавым гонтавым дахам. Уваход афармляў шасцікалонны порцік '4. У 1829 г. для мястэчка Кухчыцы (або Кухціцы, былы Кобрынскі павет) быў распрацаваны праект станцыйнага дома. Увесь комплекс вырашаўся лрамавуголыіым у плане дваром. Жылы корпус арыентаваўся на вуліцу. Астатнія лініі забудовы займалі дом для фурманаў і гаснадарчыя збудаванні. У дэкоры выкарыстаны некаторыя класіцыстычныя дэталі 15. Квадратны план меў пастаялы двор у в. Сіняўцы (Клецкі р-н), праекты якога былі складзены ў XIX ст. 16 Знешпія бакі падвор’я займалі жылы корпус, вазоўня і іншыя гаспадарчыя збудаванні. Пабудовы злучаліся павецямі. Уплыў класіцызму на архітэктуру гэтага комплексу быў нязначны. Лёгкія пілястры, франтоны над уваходамі, рустоўка вуглоў уведзены асцярожна. Можна меркаваць, што фасады былі распрацаваны з улікам традыцый мясцовага дойлідства.