Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Імкнучыся вылучыць цэнтральны аб’ём у кампазіцыі, дойлід рашуча ідзе на прыём кантрасту, супрацьпа-
27 Оппсанпе церквей п прпходов Мннской епархнн. Мннск, 1879. Вып. 3. С. 13—21; ЦДГА БССР, ф. 779, воп. 1, спр. 6.
28 Афанасьев К. Н. Построенпе архптектурной формы древнерусскнмн зодчнмп. М„ 1961. С. 65, 91.
стаўляючы трох’ярусны неф і нізкія лаканічна вырашаныя алтар і бабінец. Калі асноўная частка пабудовы мае буйныя чляненні і дэкор абмяжоўваецца галоўным чынам ашалёўкай, нескладанымі па малюнку ліштвамі і антаблементам, што дазваляе найболып выразна выявіць сілуэтную ярусную кампазіцыю будынка, якая ўспрымаецца з далёкіх кропак, то ў аздабленні галоўнага фасада, дзе размешчаны ўваход, ужыты шэраг нюансных дробнамаштабных элементаў, як, папрыклад, балкон другога яруса і іншыя дэталі. Такі прыём, не парушаючы агулыіай мастацкай ідэі твора, дазволіў вылучыць галоўны фасад, падкрэсліць яго ролю і значэнне ў архітэктуры ўсяго збудавання. У гэтым спалучэнні сіметрыі і асіметрыі, кантрасту і нюансу, шматпланавасці і адзінства разнастайных па маштабу і мастацкаму вырашэнню элементаў, ва ўзмацненні пластычных якасцей выявіліся тыя новыя рысы, якія сфарміраваліся ў беларускім манументальным драўляпым дойлідстве ў другой палове XVIII — пачатку XIX ст.
Пад уплывам стылю барока развіваюцца складаныя формы зрубаў і іх завяршэнняў. Пры гэтым чацверыковыя зрубы часта замяняліся васьмерыкамі, якія ў параўнанні з чацверыкамі мелі большыя магчымасці ў пластычнай пабудове формы, бо ўтваралі багатыя нюансы, святлоценявыя градацыі і пазбаўлялі фасады плоскаснасці.
У шэрагу трохзрубных пабудоў васьмерыком вырашаўся толькі цэнтральны зруб, астатнія ж заставаліся чацвеяыковымі. Такі тып прадстаўляе Пакооўская царква ў в. Пінкавічы (ІТінскі р-н), узведзеная ў 1830 г. Пры перабудове 1867 г. яна, верагодна, страціла першапачатковыя завяршэнні і ў сучасным выглядзе завярптаецца ў інтэр’еры трыма ўсечанымі зверху пірамідальнымі скляпеннямі, якія першапачаткова маглі ўтвараць асобныя вярхі.
Трохзрубная царква мае васьмерыковы цэнтральны аб’ём, гранёны алтар і прамавугольны ў плане бабінец. Цэнтральны аб’ём завяршаецца невысокім шатровым дахам, астатнія — больш нізкімі вальмавым (алтар) і двухсхільным (бабінец), якія ўтвараюць з шатром адзінае пакрыццё. Над бабінцам узведзена невысокая чацверыковая званіца з шатровым завяршэннем. Нягледзячы на вылучэнне ў кампазіцыі асобных вышынных кропак, у цэлым яна мае гарызантальны напрамак. Таму, каб зрабіць яе больш кампактнай і вылучыць цэнтральную дамінантную частку, дойлід сціснуў сярэдні васьмярык у падоўжным напрамку, развіўшы яго па папярочнай восі; тое ж самае адбылося з бабінцам і алтаром. У выніку гэтага кампазіцыя атрымала і вертыкальны напрамак руху.
Аднак найбольш яркае ўвасабленне адзначаны прыём знайшоў у архітэктуры трохзрубных храмаў з трыма асобнымі вярхамі. На прыкладзе цэркваў у вв. Ленін Жыткавіцкага і Рубель Столінскага раёнаў можна прасачыць паступовую эвалюцыю гэтага прыёму і з’яўленне ў канцы XVIII ст. пад уплывам позняга барока новых рыс у кампазіцыі трохверхавых культавых будынкаў.
Царква Раства багародзіцы ў в. Ленін, узведзеная ў 1788 г., яшчэ адлюстроўвала традыцыйныя прыёмы дойлідства XVIII ст. Яна ўключала прамавугольны ў плане, некалькі сціснуты ў падоўжным напрамку бабінец, васьмігранны неф і гранёны алтар. Цэнтральны зруб яшчэ не набыў характару «класічнага» васьмерыка, хутчэй за ўсё гэта чацвярык са зрэзанымі вугламі. Ён увенчваўся двух’ярусным верхам «васьмярык на чацверыку». Вышыня падкупальнай прасторы раўнялася агульнай даўжыні пабудовы (такая прапорцыя нярэдка ўжывалася ў старажытнарускім дойлідстве, напрыклад у саборы Міхайлаўскага златаверхага ма-
настыра ў Кіеве). Бакавыя зрубы вянчаліся аднаяруснымі васьмерыковымі вярхамі. Іх вышыня вызначалася дыяганаллю цэнтральнага васьмерыка ў плане. Нягледзячы на традыцыйныя ў цэлым метады пабудовы архітэктурнай формы, царква ў в. Ленін адлюстравала ўжо новы этап у развіцці культавага дойлідства Беларусі. Новыя рысы выявіліся перш за ўсё ў вертыкалізме кампазіцыі. Цэнтральным элементам сіметрычпай аб’ёмна-прасторавай структуры збудавання стаў сярэдні трох’ярусны аб’ём, увянчаны складанай барочнай галавой. Яго цэнтральнае месца ў кампазіцыі падкрэслена двума невысокімі бакавымі васьмерыкамі з аналагічнымі завяршэннямі. У збудаванні ўпершыню ў беларускім дойлідстве ўжыты прыём пастаноўкі чацверыка паміж двума васьмерыкамі ў цэнтральным аб’ёме. Гэта ўзмацніла каптраст кампазіцыі, які быў немагчымы пры манатонным чаргаванні адных толькі васьмерыкоў. Супрацьпастаўляючы чацверыковы і васьме-
рыковы аб’ёмы, дойлід такім чынам узмацніў і дынамічнасць усёй кампазіцыі.
Такія ж прыёмы атрымалі далейшае развіццё ў архітэктуры Міхайлаўскай царквы ў в. Рубель, збудаванай праз восем гадоў пасля царквы ў в. Ленін—у 1796 г. Аўтар смела пайшоў на ломку звыклых архітэктурных канонаў. Ён сціснуў цэнтральны васьмярык, развіўшы яго па папярочнай восі так, што аб’ём у плане атрымаў прапорцыю 1 : 1,5. Сціснуты і астатнія зрубы, у якіх папярочныя памеры таксама пераўзыходзяць падоўжныя. Утварыўся надзвычай кампактпы план, сабраны да цэнтра. Гэта дало магчымасць узмацніць вертыкалізм кампазіцыі будынка, утварыць новы рытмічны лад. Тут, як і ў папярэднім збудаванпі, у цэнтральным аб’ёме паміж ніжнім і
19. Мікалаеўская царква ў в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на
Брэсцкай вобл. 1818
верхнім васьмерыкамі пастаўлены чацвярык. Дзякуючы прадуманай сістэме прапорцый, дынамічнай кампазіцыі, рытміцы, жывапіснасці сілуэта, паслядоўнаму раскрыццю зместу царква пры даволі сціплых памерах выглядае надзвычай манументальнай.
Прыёмы, якія склаліся ў архітэктуры трохверхавых цэркваў у канцы XVIII ст., характэрны і для крыжова-цэнтрычных пабудоў пачатку XIX ст., яркім прадстаўніком якіх з’яўляецца Мікалаеўская царква ў в. Кажан-Гарадок (Лунінецкі р-н), узведзеная ў 1814—1818 гг. У канцы XIX — пачатку XX ст. да бабінца з захаду была далучана трох’ярусная шатровая званіца, што сказіла першапачатковы выгляд помніка.
Храм узвялі ў форме роўнаканцовага, так званага грэчаскага крыжа з пяці зрубаў, размешчаных на дзвюх узаемна перпендыкулярных восях. Як і ў цэрквах канца XVIII ст. у вв. Ленін і Рубель, цэнтральны трох’ярусны аб’ём складаецца з верхняга і ніжняга васьмерыкоў, паміж якімі пастаўлены чацвярык. Аднак астатнія чатыры зрубы дойлід зрабіў чацверыковымі і завяршыў невысокімі чатырох’яруснымі вярхамі. Кожны верх вянчаецца складанай барочнай галавой з васьміграннай шыяй на купале.
У пластычным вырашэнні кампазіцыі на першы погляд можна заўважыць некаторыя рэгрэсіўныя рысы ў параўнанні з цэрквамі ў вв. Ленін і Рубель (статычнасць кампазіцыі, спрошчанасць бакавых аб’ёмаў і г. д.). Аднак у гэтым выявілася пэўная задума дойліда — стварыш пабудову строга сіметрычнай кампазіцыі. Таму нават алтарны зруб ён зрабіў чацверыковым і з мэтай кантрастнага вылучэння цэнтральнага васьмерыка завяршыў крайнія чацверыкі чацверыковымі ж вярхамі.
Звяртае на сябе ўвагу і прадуманая сістэма прапорцый, у якой адчувальны адгалоскі антычнага «залато-
га сячэппя». Кампазіцыя як у плане, так і ў аб’ёмнай пабудове ўпісваецца ў квадрат, створаны на ўзаемна перпендыкулярных восях сіметрыі. Цэнтральны васьмярык займае палову даўжыні і шырыні будынка. Шырыня чацверыковых зрубаў вызначана паловай дыяганалі васьмерыка
20. Троіцкая царква ў в. Бездзеж Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. 1772
ў плане, а іх вышыня разам з вярхамі — паловай дыяганалі квадрата, у які ўпісаны план царквы.
Разгледжаныя вышэй тры творы беларускага дойлідства канца XVIII — пачатку XIX ст. маюць адзіную стылявую характарыстыку і належаць да адной архітэктурнай школы, якая складвалася ў другой палове XVIII ст. у межах сучасных Столінскага, Лунінецкага і Жыткавіцкага раёнаў. Можна меркаваць, што творчасць майстроў гэтай школы развівалася пад неласрэдным уплывам дойлідства ўкраінскага Прыдняпроўя. Тьтм не менш асаблівасці кампазіцыі, у якой у адрозненне ад украінскіх храмаў асобныя зрубы не ператварыліся ў аўтаномныя
шмат’ярусныя вежы, а былі абагульнены дахам, а таксама выкарыстаны невядомы ўкраіпскаму дойлідству прыём пастаноўкі чацверыка паміж двума васьмерыкамі, сведчаць аб самастойнасці і самабытнасці прыпяцкай архітэктурнай школы.
Развіццё стыляў барока і класіцызму ў культавым драўляным дойлідстве канца XVIII — першай паловы XIX ст. выявілася таксама і ў перайманні асобных кампазіцыйных і дэкаратыўных прыёмаў мураванай архітэктуры.
Такія тэндэнцыі ўласцівы касцёлу ў в. Воўпа (Ваўкавыскі р-н), збудаванаму ў 1773 г. (перабудоўваўся ў 1889 г.). Яго асноўную частку складае вялікі прамавугольны ў плане неф, завершаны плоскім бэлечным перакрыццём, апрацаваным кесонамі;
21. Касцёл Марыі ў в. Дуды Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. 1772
каля галоўнага алтара ён мае трансепт. Бабінец на галоўным фасадзе фланкіруюць дзве квадратныя ў плане двух’ярусныя чацверыковыя вежьт.
Архітэктура будынка носіць выразныя рысы барока (асіметрычная
двухвежавая кампазіцыя, высокі ламаны дах над нефам). У архітэктуры касцёла няма вытанчанасці форм, выразнасці сілуэта, дынамікі, уласцівых позняму барока. Вежы галоўнага фасада масіўныя, прыземістыя; франтон з атыкам паміж імі вырашаны ўжо ў класіцыстычнай, а не барочнай манеры.
Традыцыйную для мураванай архітэктуры стылю барока двухвежавую кампазіцыю мелі і некаторыя уніяцкія цэрквы другой паловы XVIII ст. Напрыклад, Троіцкая царква ў в. Бездзеж (Драгічынскі р-н), збудаваная ў 1784 г., складаецца з двух прамавугольных у плане зрубаў нефа і алтара, перакрытых роўнай па вышыні плоскай бэлечнай столлю. Агульнае вальмавае пакрыццё пад уплывам барока трансфармавалася наступным чынам: схіл вальмы на галоўным фасадзе ператварыўся ў даволі развіты прычолак, над якім узвышаецца адносна невысокі трохвугольны франтон; вуглы галоўнага фасада аформлены чатырохграннымі вежкамі са складанымі барочнымі галовамі. Такім чынам, пры традыцыйнай аб’ёмна-прасторавай структуры гэтага збудавання галоўны фасад набыў барочнае афармленпе. Іменна афармленне, бо вежы, якія яго завяршаюць, не з’яўляюцца арганічнымі часткамі планіровачнай структуры храма. Яны ўзведзены на перакрыцці будынка і маюць значэнне чыста дэкаратыўнае.