Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
26 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 8591, л. 12—13.
царква Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь Бярозаўскага р-на, 1817). Пры вырашэнні галоўнага фасада са шчытом апошні нярэдка выносіўся наперад і абапіраўся на чатыры або шэсць слупоў, утвараючы такім чынам падсень перад галоўным уваходам. Шчыт аздабляўся дэкаратыўнай шалёўкай, нярэдка складанага малюнка («у елку», «ромбам» і г. д.), і з’яўляўся галоўным архітэктурна-мастацкім элементам будынка. Ёя упрыгожваўся картушам (Пакроўская царква ў в. Пацейкі Капыльскага р-на, 1793) або дэкаратыўнымі акенцамі. У шэрагў выпадкаў мастацкая роля шчыта падкрэслівалася вежкай складанай формы над ім (Петрапаўлаўская царква ў г. п. Шарашова Пружанскага р-на, 1824).
Такі тып кампазіцыі нельга цалкам звязваць з уплывам класіцызму. Класіцызм яго апрацаваў згодна са сваімі традыцыямі, увёўшы замест слуповага ганка порцік, унёсшы ў дэкаратыўнае шаляванне рустоўку, ператварыўшы прамавугольныя вокны ў арачныя і г. д. (капліцы XIX ст. у г. Слуцку і в. Лецяшын Клецкага р-на). У арсенал сродкаў аздаблення галоўнага фасада прыцягваліся і такія элементы, як балкон, галерэя і інш. (касцёл Смуткуючай маці божай у Пінску, 1820).
Вядомы і другі прыём вылучэння галоўнага фасада — пры дапамозе яруснай вежкі або званіцы, злучанай з храмам. Перадумовы яго склаліся ў адназрубных пабудовах з дзвюма галовамі: болыпай над уваходам і меншай над алтаром. Паступова пярэдняя галава ператваралася ў ярусную вежку, што асабліва прыкметна ў храмах са шчытом на галоўным фасадзе. Відаць, спачатку яна ставілася на вільчак каля шчыта. Аднак гэта не было арганічным, бо шчыт і галава існавалі паасобку. Каб злучыць іх у суцэльную кампазіцыю, шчыт галоўнага фасада ўверсе ўсякаўся, галава ставілася на ўтвораны такім спосабам залобак (царква ў в. Лаг-
новічы Клецкага р-на). Пастамент галавы ўжо не перакрываўся вяршы няй шчыта, і завяршэнне добра ўспрымалася з боку галоўнага фасада. 3 часам паміж трапецападобным шчытом і васьміграннай пластычнай па малюнку вежкай ставіўся прамежкавы элемент — невысокі чацверыковы пастамент, які звязаў абедзве часткі ў адзінае цэлае (Георгіеўская царква ў в. Жыровічы Слонімскага р-на, канец XVIII ст.). У некаторых выпадках гэты пастамент зліваўся са шчытом, працягваючы яго плоскасць уверх (царква Іаана Хрысціцеля ў в. Вялікая Каўпеніца Баранавіцкага р-на, 1781), або нават некалькі выходзіў наперад, прарэзваючы плоскасць іпчыта (Ільінская царква ў в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на, 80-я гады XVIII ст.). Такі прыём шырока прадстаўлены ў аднаі двухзрубных храмах падоўжна-восевай кампазіцыі.
У шэрагу збудаванняў (адна-, двухі трохзрубных) вежа-званіца выходзіць за межы галоўнага фасада храма і стварае больш-менш самастойны аб’ём, звычайна двухабо трох’ярусны (Васкрасенская царква ў в. Альгомель Столінскага р-на, 1817; Юр’еўская царква ў в. Альба Івацэвіцкага р-на, 1790; Успенская царква ў в. Узла Мядзельскага р-на, 1827). Пры гэтым паміж храмам і званіцай склаліся ўстойлівыя гарманічныя суадносіны, якія выяўляюцца ў сумаштабнасці частак і цэлага, адпаведнасці чляненняў. Трэба адзначыць, што такі тып кампазіцыі склаўся яшчэ ў XVI — XVII стст. у готыка-рэнесансных культавых збудаваннях.
Для двухі трохзрубных храмаў падоўжна-восевай кампазіцыі без званіц характэрны два прыёмы пабудовы архітэктурнай формы. У адных выпадках усе аб’ёмы аб’ядпоўваліся агулыіьтм дахам, які ўтвараў трохвугольныя застрэшкі пры пераходзе ад нефа да алтара. Да дру-
гой групы можна аднесці будынкі, дзе кожны зруб вырашаўся самастойна і меў асобнае пакрыццё. Яркімі прыкладамі першага тыпу пабудоў з’яўляюцца царква Ушэсця ў в. Гарадзец (1799) і Міхайлаўская ў в. Яромічы (1784) Кобрынскага раёна. Царква ў Гарадцы трохзрубная, аднак бабінец не развіты, ён фактычна ўяўляе сабой невялікі тамбурпрыбудову, не вылучаную са сцен нефа. Гранёная апсіда амаль не адрозніваецца па шырыні ад нефа. Гэта дазволіла стварыць цэласную гарманічную кампазіцыю будынка з агульным пакрыццём. У царкве арганічна спалучаюцца сіметрыя і асіметрыя. Сіметрыю надае вежка складанай формы ў цэнтры будынка. У той жа час вырашэнне галоўнага фасада са шчытом парушае сіметрычны лад будовы і выяўляе дынаміку кампазіцыі.
У яроміцкай царкве дойлід свядома ідзе на парушэнне сіметрыі і ўсімі сродкамі імкнецца выявіць дынамічную асіметрыю будынка. Ён робіць алтарны зруб значна вузейшым за неф і пераяосіць за алтар сакрысцію, што ўзмацняе кантраст паміж гэтымі дзвюма часткамі збудавання. Аднак цэласнасць кампазіцыі захоўваецца дзякуючы агульнаму даху, які аб’ядноўвае абодва аб’ёмы. У гэтым помніку можна прасачыць пэўны ўплыў мураванага дойлідства: вялікія арачныя вокны, масіўныя прафіляваныя карнізы і інш. Па стылявых прыкметах будынак можна аднесці да архітэктуры позняга барока.
У царкве в. Астроўкі Нясвіжскага раёна (40-я гады XIX ст.) прасочваюцца зусім іншыя рысы. Тут абодва зрубы (прамавугольны ў плане неф і гранёны алтар) завершаны самастойнымі вальмавымі дахамі — вышэйшым над нефам і болып нізкім над алтаром. Кожны аб’ём увенчваецца галавой на васьмігранным пастаменце. Аналагічнае рапіэнне можна прасачыць і ў пекаторых трохзрубных цэрквах, напрыклад Ільінскай у в. Вуйвічы (Пінскі р-н, 1788). Да
перабудовы 1937 г. яна была трохзрубнай з квадратным у плане нефам, прамавугольным бабінцам і грапёным алтаром. Зрубы бабінца і алтара былі вузейшымі за неф, таму план пабудовы нагадваў крыж. Шатровае пакрыццё вылучала болып высокую цэнтральную частку будынка, алтарны зруб завяршаўся вальмавым, а бабінец — двухсхільным дахам. У царкве таксама своеасабліва сумяшчаліся прыёмы сіметрыі і асіметрыі — вылучэнне цэнтральнай часткі па вышыні і франтоннае раш)нне галоўнага фасада.
Рашэнне кожнага зруба самастойпым аб’ёмам асабліва характэрна для храмаў глыбінна-прасторавай кампазіцыі Прыпяцкага і Гомельскага Палесся, хоць і ў іншых раёнах Беларусі такія пабудовы таксама сустракаюцца. Адзначаная трады цыя выявілася не толькі ў цэрквах з вярхамі, але і з плоскім бэлечным перакрыццём. Напрыклад, двухзрубная царква Раства багародзіцы ў в. Вылазы Пінскага раёна (1787) мела пад кожным зрубам шатровыя дахі, што імітавалі вярхі. У Праабражэнскай царкве ў в. Олтуш (Маларыцкі р-н, 1783) над бабінцам і нефам захаваліся неразвітыя вярхі ў выглядзе пірамідальных усечаных зверху скляпенняў. Звонку яны не выяўлены, аднак кампазіцыя будынка з рознымі па вышыні і характару завяршэнняў дахамі красамоўна сведчыць аб наяўнасці вярхоў у інтэр’ерьт. Кожны аб’ём завяршаецца шмат’яруснай барочнай вежкай складанага малюнка, дзякуючы чаму ўтвараецца кантраст паміж сціпла вырашанай ніжняй часткай і дахам.
У адзначаны перыяд працягвалася традыцыйная лінія развіцця трохзрубных храмаў глыбінна-прасторавай кампазіцыі, дзе ўсе зрубы (бабінец, неф і алтар) арыентаваліся адността падоўжнай восі. Царква Параскевы Пятпіцы ў в. Мясяцічы (Пін скі р-н, 1794) уяўляла сабой трохзрубны будынак з прамавугольнымі
нефам і бабінцам і грапёным алтаром. Цэнтральная частка ўвянчана пірамідалыіым ворхам (першапачаткТіва адкрытым у інтэр’ер, пры перабудове ў канцы XIX — пачатку XX ст. страчаным), бабіпоц і алтар накрыты вальмавымі дахамі.
Арыгінальны тып трохзрубнага аднаверхавага храма прадстаўляе
18. Праабражэнская царква ў в. Олтуш Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. 1783
Пакроўская царква ў в. Вялікія Чучавічы (Лунінецкі р-н, 1846—1851). У 1908 г. да яе бабінца прыбудавана ярусная званіца (раней стаяла асобпа), што сказіла першапачатковую структуру храма. Спачатку царква ўяўляла пабудову з квадратнай у плане цэнтральнай часткай, прамавугольным бабінцам і гранёным алтаром. Над квадратным нефам узвышаецца васьмярык, які мае тыя ж параметры плана, што і ніжні чацвярык. Ветразі, на якіх ён аснаваны, выяўлены звонку як элементы пластычнага прычолка паміж ярусамі. Дойлід не зрабіў купальнага перакрыцця над гэтым васьмерыком, бояно было б залішне цяжкім і дамінавала б над усёй пабудовай. Ён выка-
рыстаў старажытны прыём, вядомы ў архітэктуры Ноўгарада, калі чатыры супрацьлеглыя грані васьмерыка завяршаюцца шчытамі, а дах носіць складаную складкавую форму. Дэкаратыўнае пяцігалоўе, кананізаванае праваслаўем, завяршае гэты будынак. Па ўсяму відаць, што дойлід, які будаваў храм, быў знаёмы з архітэктурай Рускай Поўначы.
Манументальны культавы будынак уяўляў сабой Успенска-Мікалаеўскі сабор у Слуцку, збудаваны ў 1816—1819 гг. Гэта быў аднакупальны храм з трыма апсідамі і прыдзеламі, злучанымі з асноўным будынкам арачнымі праёмамі. Па перыметру ён абкружаўся глухой галерэяй. іІасля 1881 г. зруйнаваны 27.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. пашырылася будаўніцтва трохзрубных цэркваў з цэнтральным верхам і званіцай на галоўным фасадзе. Мастацкая роля званіцы заключалася ў стварэнні другой вертыкалі, якая пераклікалася з вертыкаллю цэнтральнага верху, у выніку чаго кампазіцыя набывала рысы дынамічнай асіметрыі. Так вырашаны адзін з найбольш цікавых помнікаў беларускага драўлянага дойлідства — Ільінская царква, узведзеная з брусоў на падмурку ў былой стараверскай Спаскай слабадзе г. Гомеля ў 1793 г.
Царква складаецца з трох паслядоўна размешчаных па падоўжнай восі зрубаў: прамавугольнага ў плане бабінца, квадратнага нефа і гранёнага алтара з невялікай рызніцай з поўначы. Бабінец і часткова неф з трох бакоў ахоплены нізкай галерэяй (раней адкрытай, у XX ст. зашклёнай). Цэнтральнае памяшканне ўвянчана двух’ярусным васьмерыковым верхам, пераход да якога ад ніжняга чацверыка зроблены на ветразях. Прапарцыянальныя суадносіны
паміж асобнымі часткамі храма базіруюцца на тым, што дыяганаль нефа ў плане адпавядае шырыні бабінца разам з галерэяй, а вышыня верху вызначалася агульнай даўжынёй нефа і алтара. Апошнія суадносіны былі характэрны для некаторых мураваных старажытных храмаў (Сафійскі сабор у Ноўгарадзе, Успенскі сабор у Чаряігаве і інш.) 28. Такім чынам, у пабудове кампазіцыі помніка адчуваецца пэўная гарманічная сістэма прапорцый, пры якой вылучаецца цэнтральная частка — трох’ярусны цэнтрычны ступеньчата-пірамідальны аб’ём у адрозненне ад болып ранніх і архаічных трохзрубных пабудоў з цэнтральным верхам, яапрыклад Георгіеўскай царквы ў в. Сінкевічы Лунінецкага раёна (гл. т. 2), дзе зрубы і іх завяршэнні мелі выгляд лаканічных кубічных або пірамідальных элементаў. У гомельскай царкве мы бачым імкненне дойліда ўзмацніць кантраст паміж асобпымі аб’ёмамі і іх завяршэннямі, павысіць іх пластычныя якасці. Таму завяршэнне верхняга васьмерыка і між’ярусныя дахі цэнтральнага аб’ёма набылі складаны крывалінейны абрыс і ператварыліся фактычна ў купальныя пакрыцці. Безумоўна, у гэтым выявіўся ўплыў мураванай ар^ хітэктуры класіцызму. Такое ж складанае купальнае пакрыццё зроблена і над званіцай, якая ўяўляе сабой каркасную двух’ярусную канструкцыю («васьмярык на чацверыку») з адкрытай верхняй галасніковай часткай. Кампазіцыйна званіца выраіпана болып стрымана, чым развіты ярусны цэнтральны аб’ём, у чым выявілася яе падпарадкаванасць апошняму.