Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Да гэтага ж перыяду належыць таксама выкананы ў стылі ампір партрэт «Тры грацыі». Зграбныя позы партрэтаваных добра звязаны ў адзінае цэлае. Гэта дасягаецца пры-
гажосцю ліній і лёгкасцю драпіровак, напісаных з вялікім майстэрствам.
У мінскі перыяд Ю. Пешка напісаў партрэты Мастоўскай, князя Аляксандра Любамірскага, Казіміра Сапегі (месца знаходжання невядома) і інш. У гэты час мастак шмат капіруе III. Чаховіча ў мінскіх храмах, піша эцюды з натуры. Мадэлі для сваіх работ ён знаходзіць сярод мінскіх рамеснікаў і бедных гапдляроў. У 1810 г. па запрашэншо кіраўніцтва Віленскага універсітэта пераязджае ў Вільню, дзе атрымлівае званне магістра прыгожых мастацтваў. У гэты ж час, выконваючы заказ магпата Абуховіча, стварае карціны «Перамога Сабескага пад Венай», «Хрыстос перад Пілатам» (месца знаходжапня невядома) і інш. 3 Вілыіі Пешка часта выязджае ў Дукору, у маёнтак графа Ашторпа, дзе піша партрэты гаспадароў, а таксама партрэт гетмана Касакоўскага. Акрамя таго, Пешка шмат часу ўдзяляе пейзажу: піша ваколіцы Вільні, Мінска, Дукоры, Смілавіч, робіць замалёўкі сялян і рамеснікаў з натуры, у якіх вялікую ўвагу ўдзяляе адзенпю, што потым з поспехам выкарыстоўвае ў сваіх шматлікіх гістарычных кампазіцыях.
У 1812 г. Пешка зноў збіраецца паехаць у Маскву, але нашэсце Напалеона перашкодзіла здзяйсненню яго планаў. Мастак вяртаецца ў Кракаў, дзе і жыве да апошніх сваіх дзён. Некаторы час выкладае жывапіс у Ягелонскім універсітэце.
У кракаўскі перыяд ім напісаны гістарычныя кампазіцыі на тэму напалеонаўскай эпапеі — «Называнне Кракава вольным горадам», «Напалеон на кані», а таксама партрэты князёў Чартарыйскага, Патоцкага (месца знаходжання ўсіх невядома).
Гаворачы аб партрэтным жывапісе Беларусі першай чвэрці XIX ст., нельга абысці маўчаннем творчасць прыгонных мастакоў Фёдара Т у-
л а в а (памёр у 1852 г.) і Антонія Главацкага (каля 1750—1811), чыіх жывапісных палотпаў захавалася вельмі мала. -У сваёй творчасці гэтыя мастакі імкнуліся выкарыстаць лепшыя традыцыі беларускага народнага мастацтва.
Фёдар Тулаў быў прыгонным князёў Шахоўскіх на Магілёўшчыне. На выстаўцы гістарычнага партрэта ў 1905 г. у Пецярбургу экспапаваўся яго «Сямейны партрэт кпязёў Шахоўскіх» (ДГМ, Масква).
Кампазіцыя і стылістычныя асаблівасці партрэта карэнным чыпам адрозніваюцца ад групавых партрэтаў прадстаўнікоў Віленскай школы (Ю. Пешкі, I. Аляшкевіча і інш.). Прастата і адухоўлепасць вобразаў, натуральнасць у размяшчэнні фігур, імкненне па магчымасці паказаць усё, «як у жыцці», сведчаць пра тое, што мастак зыходзіў з народнага ўяўлення аб прыгажосці і гармоніі жыцця. Таму кампазіцыя партрэта бліжэй да народнага прымітыву, чым да акадэмічнага жывапісу. Мастак не імкнуўся ліслівіць перад сваім заказчыкам. Ён паказвае старога князя слабым і хворым, а княгіню і яе дачок — напышлівымі правінцыяльнымі модніцамі. Некаторае парушэнне прапорцый і несуразмернасць фігур толькі падкрэслівае, завастрае характар персанажаў. Вялікую ўвагу мастак удзяляе вачам. Яны пасапраўднаму жывыя і выразныя. Імкненне да раскрыцця ўнутранага свету сваіх герояў, іх характараў родніць гэты партрэт з работамі вядомага рускага мастака В. А. Трапініна, якія склалі цэлую эпоху ў гісторыі рэалістычнага мастацтва.
Партрэтыст і тэатральны дэкаратар Антоні Главацкі доўгі час працаваў у маёнтку графа Зорыча ў Шклове (паблізу Магілёва). Тут ім было напісана шмат партрэтаў і дэкарацый да спектакляў прыгоннага тэатра. 3 1794 да 1802 г. Главацкі быў жывапісцам у магілёўскага архіепі-
скапа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча. Да гэтага перыяду творчасці мастака належаць шматлікія роспісы, выкананыя ім у цэрквах і касцёлах Магілёва.
Развіццё беларускага партрэта ў сярэдзіне 30-х гадоў звязана з імёпамі мастакоў, большасць з якіх першапачатковую мастацкую адукацыю атрымалі ў Віленскай мастацкай школе. Да іх належаць В. Ваньковіч (1799-1842), А. Рыпінскі (18081892), К. Карсалін (1809-1871), А. Шэмеш (1808—1864), П. Ютэйка (нарадзіўся ў 1803 г.), I. Хруцкі
28. Я. Рустэм. Партрэт А. Ваньковіча. 1830-я гг. Варшава. Нацыянальны музей
29. I. Аляшкевіч. Групавы партрэт.
1813. Мінск. ДММ БССР
(1810 1885) і інш. Творы гэтых мастакоў аб’ядноўвае адна агульная рыса, характэрная для Віленскай школы таго часу,— адыход ад канопаў акадэмічнага класіцызму, уважлівае вывучэнне патуры і асноў рэалістычнага мастацтва, імкненне перадаць у партрэце псіхалагічны стан партрэтаваных, аб’ектыўнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Адзін з найбольш славутых прадстаўнікоў гэтай плеяды Валенцій Мельхіёравіч В а н ь к о в і ч — мастак, які ўпісаў яркую старонку ў гісторыю беларускага жывапісу першай паловы XIX ст. Ён успрыняў усе лепшыя дасягненні сучасных яму партрэтыстаў-рамантыкаў і развіў іх на больш высокім узроўні.
Нарадзіўся Валенцій Ваньковіч у маёнтку Калюжыца Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі р-н). Схільнасць да малявання праявілася ў яго з дзяцінства. Пасля падрыхтоўкі ў хатніх настаўнікаў юнак вучыўся ў гімназіі пры Полацкім езуіцкім калегіуме. Тут яшчэ былі моцнымі традыцыі, закладзеныя Габрыэлем Груберам у канцы XVIII ст. Вялікае ўражанпе па маладога Ваньковіча зрабілі работы Шымана Чаховіча і Юзафа Пешкі, якіх было досыць многа ў рысавальных класах.
Пасля заканчэння гімназіі Ваньковіч паступае ў Віленскі універсітэт па кафедру рысунка і жывапісу. Тут ён штудзіруе натуру, яго малюнкі вызначаюцца здзіўляючым падабенствам і дакладнасцю прапорцый. Акрамя заняткаў жывапісам, мастак вывучае філалогію, антычную гісторыю, мовы.
У 1824 г. рашэннем вучонага савета універсітэта В. Ваньковіч быў накіраваны для ўдасканалення ведаў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе ў той час выкладалі такія выдатныя прадстаўнікі рускага класіцызму, як А. Ягораў і В. Шабуеў. У час вучобы ў акадэміі Ваньковіч выявіў выключныя здольнасці ў ры-
саванні і жывапісе. Яго лічылі лепшым рысавальшчыкам, майстрам партрэта. У той жа час ён трывала ўваходзіць у колы перадавой дэмакратычнай інтэлігенцыі, знаёміцца з А. Пушкіным, з мастаком А. Арлоўскім і інш. Яму, несумненна, былі зпаёмы работы А. Кіпрэнскага, поўныя ўзвышаных імкненняў і рамантычнага пафасу. Творчасць Кіпрэнскага аказала значны ўплыў на маладога мастака. У партрэтах Вапьковіча гэтага перыяду можпа адзначыць рысы, уласцівыя манеры вялікага рускага жывапісца-рамантыка.
У 1828 г. Ваньковіч напісаў адно з самых значных сваіх палотнаў кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг» (Нацыянальны музей у Варшаве). Вялікі польскі паэт
30. 10. Пешка. Партрэт Ф. Смуглевіча. 1890-я гг. Познань. Нацыянальны музей
31. В. Ваньковіч. А. Міцкевіч на скале Аюдаг. 1828. Варшава. ІІацыяналыіы музей
адлюстраваны ў момапт творчага натхнення на фоне горнага пейзажу. Захавалася некалькі эскізаў да гэтага партрэта, на якіх добра відаць пошукі кампазіцыйнага рашэння. У першых варыянтах Вапьковіч хацеў паказаць паэта ў рымскай туніцы з узнятай да воблакаў рукой, але ў далейшым адмовіўся ад гэтага рашэння. У канчатковым варыянце паэт намаляваны ў сціплым сурдуце і ў накінутай на плечы каўказскай бурцы. Рамантычны парыў адчуваецца і ў мэтанакіраваным поглядзе, і ў руцэ, што падпірае падбародак, і ў навіслых сівых воблаках, якія надаюць пейзажу асаблівы настрой. Па жывапісных якасцях гэты партрэт карэнным чынам адрозніваецца ад акадэмічных палотнаў з іх застыласцю і ўмоўным каларытам.
У 1827 г. Ваньковіч з поспехам выступіў у конкурсе на вялікі залаты медаль. Зацверджаны яму сюжэт з рускай гісторыі — «Подзвіг маладо-
га кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе» — быў бліжэй і больш зразумелы для Ваньковіча, чым сюжэты з Бібліі ці Свяшчэннага пісання, якія звычайна прапаноўваліся акадэмістам для конкурсных работ. Па выніках конкурсу яму адзінагалосна была прысуджана вышэйшая акадэмічная ўзнагарода, што давала права на замежную камандзіроўку. Але скарыстаць яе Ваньковіч так і пе змог.
Пасля заканчэння акадэміі Ваньковіч яшчэ некаторы час заставаўся ў Пецярбургу і наведваў акадэмію як вольны слухач. У гэты час ён пачынае пісаць партрэт A. С. Пушкіна, але неўзабаве пакідае гэту работу. На канец 30-х гадоў ён зноў меў намер прыступіць да партрэта, але раптоўная смерць паэта перашкодзіла здзейсніць гэту мару. Партрэт так і застаўся ў падмалёўку.
У 1828 г. Ваньковіч вяртаецца ў Мінск. Жыве ў сваім радавым маёнтку Сляпянка, дзе цалкам аддаецца творчасці. Піша шматлікія партрэты родных, сяброў, суседзяў. Майстэрня Ваньковіча ў гэтыя гады, па сутнасці, з’яўляецца цэнтрам, вакол якога групуюцца лепшыя мастацкія сілы Мінска. Яе часта наведвалі Я. Дамель, М. Кулеша і іншыя жывапісцы. Сябры абмяркоўвалі праблемы мастацкай творчасці. У сваю чаргу Ваньковіч часта наведваў Дамеля ў яго мінскай майстэрні. Вынікам гэтай дружбы, відаць, была агульнасць у поглядах, у схільнасці да гістарычнага жанру.
У Сляпянцы мастак пачынае работу над вялікім гістарычным палатном «Напалеон каля вогнішча» (Нацыянальны музей у Варшаве), у якім імкнецца паказаць падзеі 1812 г. у плане жанравай кампазіцыі. Аднак гэта задума не была даведзена да канца. Невядома, што з’явілася прычынай ахаладжэння мастака да сваёіі працы. Магчыма, новае захапленне — сюжэт на рэлігійную тэму, якая ўсё больш пачы-
нае нрыцягваць мастака. Ваньковіч блізка сыходзіцца з Андрэем Тавяпскім, пранікаецца яго ідэямі ўдасканалення грамадства шляхам рэлігіі. Піша па яго парадзе карціну «Мадонпа з дзіцем». Па сведчанню сучаспікаў, гэта быў адзін з выдатнеіішых твораў жывапісца.
Найболып дасканалымі творамі Ваньковіча гэтага перыяду трэба лічыць партрэты Андрэя Тавянскага і яго жопкі (1837, абодва ў Нацыянальным музеі ў Варшаве). Асабліва выразны партрэт Караліны Тавянскай. Маладая знатная дама ў яркажоўтаіі шаўковай сукенцы сядзіць за клавесінам. 3 левага пляча звісае край расшытай золатам хусткі. Сукепка ля шыі аздоблена лёгкімі карункамі. Галава жанчыны паверпута да гледача. Уважліва глядзяць празрыстыя цёмна-блакітныя вочы. Цёмна-каштанавыя валасы ярка выдзяляюцца на фоне цяжкай чырвонай драпіроўкі.
32. В. Ваньковіч. Партрэт К. Тавянскай.
1837. Варшава. ІІацыянальны музей
Топкія рысы твару, прыгожы малюнак вуснаў, праніклівы разумны погляд выдаюць высокі інтэлект партрэтаванай. Кампазіцыя партрэта не вызначаецца арыгінальнасцю. Гэта тыповая для класіцызму схема. Адпак удала знойдзеныя рух 'фігуры, наварот галавы, прыгожы сілуэт, плаўныя ліпіі пляча і рук падаюць партрэту непаўторную чароўнасць, сведчаць пра высокі мастацкі густ жывапісца.