Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
He менш цікавы і партрэт Андрэя Тавянскага, дзе мастаку ўдалося стварыць вобраз чалавека незвычайных здольнасцей — разумнага, валявога, гатовага на рашучыя дзеянпі ў імя дасягнення сваёй мэты.
Апошнія гады жыцця Ваньковіча склаліся даволі драматычна. Ведаючы схільнасць мастаКа да рэлігійнасці, царкоўнікі завалілі яго заказамі, на выкананне якіх мастак траціў шмат часу. Імкнучыся пазбавіцца ад гэтага, В. Ваньковіч у 1839 г. едзе за мяжу. Наведвае Мюнхен, Дрэздэн, дзе капіруе творы мастакоў Адраджэнця. У 1841 г. з мэтай азнаямлення з мастацкімі скарбамі Луўра едзе ў Парыж. Але раптоўпая смерць парушыла ўсе планы мастака.
Сярод вялікай і разнастайнай творчай спадчыны В. Ваньковіча нямала цікавых партрэтаў дзеячаў літаратуры і мастацтва, грамадскіх дзеячаў, вучоных. Апрача шматлікіх партрэтаў А. Міцкевіча, напісаных у розныя перыяды жыцця, яму належаць партрэты А. Гарэцкага (створаны ў час знаходжання MacTaxa ў Гродна), піяністкі Марыі Шыманоўскай (напісаны ў Пецярбургу, месца знаходжання невядома), сяброў В. Ваньковіча па Віленскаму універсітэту Эміліі і Станіслава Хамінскіх (створаны ў Ашмянах), Гілярыя Граноўскага (напісаны ў Смілавічах). Нейкі час Ваньковіч быў у сяброўстве са слонімскім старастам В. Пуслоўскім, жыў у яго і стварыў партрэты яго і жонкі. Партрэты Войцеха Пуслоўскага, а так-
33. I. Хруцкі. Бітая дзіч, гародніна, грыбы. 1834. Мінск. ДММ БССР
сама Расалоўскага, Пясецкага — удзельніка тайнага таварыства філаматаў, сябра Ваньковіча па Віленскаму універсітэту, жонкі Пясецкага з дзецьмі зараз зпаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Літоўскай ССР. У Варшаве захоўваюцца партрэты музыканта Карла Ліпінскага (1827) і іншых сяброў мастака, напісаныя ў гэты перыяд.
Мастак не толькі маляваў прадстаўнікоў пануючых класаў, ён часта звяртаўся да паказу людзей з народа. Адным са сваіх лепшых твораў В. Ваньковіч лічыў партрэт старога Сапліцы, папісаны ім у Смілавічах (гравюра з гэтага партрэта знаходзіцца ў ДММ ЛітССР). Збяднелы шляхціц намаляваны за сталом са скрыжаванымі рукамі, у простым халаце. Уважліва глядзяць добрыя вочы ўбеленага сівізной ста-
рога. Ва ўсім яго абліччы пячатка замілавапня і прастаты.
Валенцій Ваньковіч вядомы і як аўтар шматлікіх партрэтаў-мініяцюр, якія ў той час былі асабліва шырока распаўсюджаны. Вядомы, папрыклад, цудоўна выкананы на вечку табакеркі аўтапартрэт мастака, які па сваіх стылістычных даных нагадвае работы вядомага рускага мастака В. А. Трапініна з іх сакавітым каларытам, упэўненым малюнкам і выразнай псіхалагічнай характарыстыкай.
У сваю бытнасць у Мінску Ваньковіч напісаў мініяцюрны партрэт графа С. Строганава (1831), які, па вызначэнню гісторыка Э. Раставецкага, адзначаны рысамі жывапісу Рафаэля. Цяжка меркаваць пра дакладнасць гэтага сцвярджэппя, бо партрэт не захаваўся. Адно несум-
34. I. Хруцкі. У пакоях сядзібы мастака.
1855. Мінск. ДММ БССР
35. I. Хруцкі. Старая за работай.
1840-я гг. Мінск. ДММ БССР
ненна, што Ваньковіч творча ўсіірымаў спадчыну вялікіх майстроў італьянскага Адраджэння, вучыўся ў іх мудрасці спасціжэння нрыгожага. Рысы класіцызму і рамаптызму, якімі была пазначана творчасць В. Ваньковіча, не засланяюць, аднак, яго адносін да рэалістычнага адлюстравання жыцця.
Выдатным прадстаўніком беларускага партрэтнага жывапісу першай паловы XIX ст., чыё імя цесна звязана з рускай мастацкай культурай, быў Іван Фаміч X р у ц к і (1810—1885). Гэты мастак увайшоў у гісторыю рускага і сусветнага жывапісу як заснавальнік класічнага нацюрморта. Але аб Хруцкім як беларускім партрэтысце пакуль што амаль нічога не сказана. А між тьш вывучэнне матэрыялаў і твораў мастака, якія захаваліся, даюць магчымасць гаварыць аб Хруцкім як славутым партрэтысце, які на беларускай глебе развіў лепшыя дэмакратычныя традыцыі рускага партрэтнага жывапісу. Па стылістыцы
партрэты Хруцкага бліжэй за ўсё да творчасці А. Г. Венецыянава. Гэта падабенства дазваляе сцвярджаць, што Хруцкі быў паслядоўнікам яго школы.
I. Хруцкі нарадзіўся ў сям’і уніяцкага свяшчэнніка ў мястэчку Ула Лепельскага ііавета Віцебскай губерпі. Пазней сям’я была вымушана пераехаць у вёску Захарнічы паблізу Полацка. Першапачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Полацкім ліцэі. У Пецярбургскую акадэмію мастацтваў Хруцкі прыйшоў ужо дастаткова падрыхтаваным жывапісцам. Пра гэта сведчыць выкананы ім у 1835 г. партрэт жонкі (ДММ БССР) 31. У 1836 г. Хруцкаму за прадстаўленыя ў савет акадэміі работы (партрэты, ландшафты і нацюрморты) было прысвоена званне «някласнага» (вольнага) мастака. У 1839 г. за нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў зваіше акадэміка.
У 1838 г. на штогодняй акадэмічнай выстаўцы з’явілася новая работа I. Хруцкага «Старая за работай». За гэту карціпу I. Хруцкаму быў прысуджаны вялікі залаты медаль. Гэты і папярэднія партрэты былі, відаць, створаны мастаком у вёсцы Захарнічы, бо пейзаж, адлюстраваны ў іх, пагадвае полацкія ваколіцы. He менш цікавы ўжо прыгаданы «Партрэт жонкі». Тут Хруцкі паказаў сябе ўмелым каларыстам, майстрам жывапіснага партрэта на пленэры. Ён у значнай ступені адышоў ад тых акадэмічных умоўнасцей, згодна з якімі твары, намаляваныя ў памяшканні, мала чым адрозніваліся ад напісаных на паветры. Паспяхова выкарыстаўшы рэфлексы сонечнага асвятлення, ён стварыў
31 Верагоднасць такога сцверджання ў апошнія гады супрацоўнікамі ДММ БССР пастаўлена пад сумненне. Бо стала вядома, што мастак ажаніўся ў 1845 г. Магчыма, ён быў жанаты двойчы.
36. I. Хруцкі. Партрэт жонкі. Да 1836 г. Мінск. ДММ ВССР
жыццярадасную, светлую гаму, якая надае партрэту аптымістычнае гучанне. Мастак умела перадаў і этнаграфічную характарыстыку вобраза. Хударлявы просты твар, трошкі завостраны hoc, вялікія блакітныя вочы, уважлівы погляд, гладка пры-
часаныя на прабор валасы выдаюць у партрэтаванаіі простую жанчынубеларуску.
У пачатку 40-х гадоў Хруцкі жыве на радзіме, у Беларусі. Матэрыяльнае стаповішча яго ў той час было, відаць, вельмі цяжкім. Маёнтак
37, I. Хруцкі. Сямейны партрэт. 1854. Ленінград. Рускі музей
даваў мала прыбытку 32. Гэта вымусіла пісаць заказныя партрэты. Хруцкі становіцца модным жывапісцам, яго запрашаюць да сябе мінскі епіскап Антоній і аршапскі Васілій. Але заказныя партрэты не
прыгоннага мастака Ф. Тулава. Тая ж натуральнасць і прастата кампазіцыі, адухоўленасць вобразаў. Аднак у параўнапні з Тулавым мастак імкпецца ўнесці ў кампазіцыю элемент жанравасці, падаць кожнаму
38. I. Хруцкі. Партрэт невядомага. 1851. Рыга. Прыватны збор
39. I. ХруцКі. Партрэт П. Рубцова. 1841. Мінск. ДММ БССР
ўяўляюць каштоўнасці ў творчай спадчыне мастака.
Зусім іншы мастак у сваіх «сямейных партрэтах». (У адной са справаздач Акадэміі мастацтваў 40-х гадоў паведамлялася, што «Хруцкі напісаў тры «сямейныя партрэты» і некалькі партрэтаў іншых асоб».) Да сярэдзіны 40-х гадоў адносіцца сямейны партрэт з жонкай і дзецьмі (Рускі музей, Ленінград). Па мастацкіх асаблівасцях гэта работа ў многім нагадвае сямейныя партрэты
32 У даводпіку «Вся Росспя» (Кпев, 1913. Т. 3) маёнтак Захарнічы аднесепы да самай апошняй катэгорыі.
персанажу пэўны сэнс. Хлопчыка ён паказвае з раскрытай кнігай на каленях: ён толькі пакінуў чытаць, адарваўся на хвіліну ад тэксту, задумаўся. Дзяўчынка, маладзейшая за яго, глядзіць наіўнымі дзіцячымі вачамі прама па гледача. Другая, болып дарослая, паглыбілася ў чытанне. У яе на галаве чапец — дэталь, характэрная для гардэроба правіпцыяльных паненак. Жонка на партрэце паказана ў рост. У яе тая ж прычоска, што і на партрэце 1835 г., аднак выраз твару больш сур’ёзны, погляд мэтанакіраваны і засяроджаны.
Каларыт карціны ў адрозненне ад ранніх работ Хруцкага болып
40. I. Хруцкі. Партрэт С. Ромера.
1850-я гг. Вільнюс. Дзяржаўны гісторыка-этнаграфічны музей ЛітССР
тымі ж якасцямі вызначаюцца партрэты старшыпі Віцебскай казённай палаты П. Я. Рубцова (1841) і яго жопкі Г. М. Рубцовай (ДММ БССР).
У 30—40-я гады быў створапы і «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы» (ДММ БССР), які пераканаўча сведчыць аб сімпатыях мастака да парода. Хлопчык апрануты ў простае сялянскае адзенне, у руках кошык, з якога звісаюць гронкі вінаграду. He па-дзіцячаму сур’ёзны твар хлопчыка, крыху журботны, але ў той жа час скапцэнтраваны, уважлівы погляд — усё гэта сведчыць не столькі аб характары партрэтаванага, колькі аб настроях і сімпатыях самога мастака.
У сярэдзіне 50-х гадоў Хруцкі часта выязджаў у Вільню да сям’і вядомых культурных дзеячаў Ромераў, дзе папісаў вельмі цікавы партрэт фундатара «Віленскага альбома» Севярыпа Ромера. Партрэт гэты адметны высокімі жывапіснымі
41. I. Хруцкі. Партрэт мітрапаліта Іасафата Булгака. 1838.
Мінск. ДММ БССР
жыццярадасны і аптымістычны. Гэтаму ў мпогім дапамагае тая акалічнасць, што група паказана на фоне сельскага пейзажу, у якім пяцяжка пазпаць месцы паблізу вёскі Захарпічы.
У канцы 40-х гадоў тут жа, у маёнтку, Хруцкі напісаў партрэты жонкі лепельскага прадвадзіцеля дваранства Грабніцкага, старасты Неміровіча, П. Янкоўскага (месца знаходжання невядома) і інш. У гэтых работах прыкметны далейшы рост Хруцкага-партрэтыста. Мастак не ідэалізуе сваю мадэль, паказвае ўсё проста, «як у жыцці», асабліва падкрэсліваючы этнаграфічныя дэталі. Ён умела перадае матэрыяльнасць драпіроўкі, характар і партрэтнае падабенства. Кампазіцыя гэтых pa601' простая. Партрэты ў асноўпым паясныя. Каб надаць творам большую рэльефнасць, мастак святлом падкрэслівае найбольш істотнае. Гэ-
42. I. Хруцкі. Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы. Канец 1830-х гг. Мінск. ДММ БССР
43. I. Хруцкі. Гародніна, грыбы і рыба.
1839. Мінск. ДММ ВССР
якасцямі. С. Ромер паказаны на чыста белым фоне ў тры чвэрці. Гэты прыём сведчыць пра адыход Хруцкага ад канонаў, якія ўсталяваліся тады ў партрэтным жывапісе. Добра вытрыманы танальныя суадносіны, Псіхалагічная характарыстыка надзвычай выразная. Мы бачым чалавека высокага інтэлекту.
Цяжка прааналізаваць дэталёва ўсю творчасць Хруцкага, бо вельмі мала захавалася яго работ. Яны разышліся па многіх гарадах нашай краіны. Вядома, напрыклад, што ў 40-я гады мастак напісаў партрэты полацкага прадвадзіцеля дваранства Белікава, купца С. Куўшыннікава, яго жонкі, ротмістра Стругоўшчыкава, палкоўніка Карпава, жонкі віцебскага грамадзянскага губернатара Кляменцьева (месца знаходжання невядома) і інш.