Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
але развіваць іх ён пачаў ужо будучы афіцэрам. У час службы ў Варшаўскім гарнізоне ён знаходзіў час, каб браць урокі жывапісу ў А. Брадоўскага.
Першы буйны поспех выпаў па долю жывапісца на пачатку 20-х гадоў. У час наведвання Мікалаем I Варшавы была наладжана мастацкая выстаўка, на якой экспанавалася карціна Сухадольскага «Смерць Варненчыка». Гэта карціна спадабалася цару, і ён пажадаў яе набыць. Сухадольскі падараваў яе Мікалаю, за што быў узнагароджаны залатой табакеркай.
У 1830—1831 гг. Сухадольскі прыняў актыўны ўдзел у паўстанні, пасля падаўлення якога быў вымушаны эмігрыраваць за мяжу. Пекаторьт час жыў у Рыме, дзе наведваў майстэрню баталіста Г. Вернэ. 3 гэтым
жывапісцам Сухадольскага пазней звязвала працяглая дружба. У тыя гады Сухадольскі піша некалькі карцін з напалеонаўскай эпапеі. Карціны мелі поспех і прынеслі вядомасць мастаку. Гэта акалічнасць дала яму магчымасць вярнуцца на радзіму. Ён прыязджае ў Гродна, але ў хуткім часе быў запрошаны ў Пецярбург, дзе атрымаў ад цара заказ на стварэнне батальных кампазіцый на тэму Айчыннай вайны 1812 г. За сваё доўгае жыццё Я. Сухадольскі стварыў вялікую колькасць батальных кампазіцый, з якіх асабліва ўдалыя тыя, што напісаны ў выніку асабістых назіранняў. Ёсць падставы меркаваць, што ў час службы ў арміі Сухадольскі прымаў удзел у паходах фельдмаршала I. Паскевіча Эрыванскага ў час руска-іранскай вайны 1826—1828 гг. Большую частку свайго жыцця мастак пражыў у Варшаве, дзе напісаў «Узяцце крэпасці Карс», «Перамога пад Ялдавай», «Фельдмаршал Паскевіч прымае дэлегацыю жыхароў Эрзерума», «Штурм крэпасці Абасабад», «Штурм крэпасці Ахалцых у 1828 г.» і шмат іншых. (Многія з гэтых карцін былі напісаны па заказу князя Паскевіча для яго замка ў Гомелі. Там яны захоўваліся доўгі час. Частка з іх загінула ў Вялікую Айчынную вайну, частку ўдалося выратаваць. Цяпер яны знаходзяцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.)
У 1839 г. на акадэмічнай выстаўцы ў Пецярбургу экспанавалася карціна Я. Сухадольскага «Штурм крэпасці Ахалцых у 1828 г.». У гэтым творы адчуваецца пратэст супраць вайны. Такую карціну мог напісаць толькі мастак, які асабіста бачыў гэту трагедыю. Дэмакратызм жывапісца праявіўся не толькі ў праўдзівым адлюстраванні гістарычных падзей, але і ў спачувальных адносінах да простых людзей, апранутых у шэрыя салдацкія шынялі, вымушаных паміраць за чужыя інтарэсы. У гэтых адносінах творчасць Сухадольскага
сугучна творчасці рускага баталіста XIX ст. В. В. Верашчагіна (1842— 1904).
Mae цікавасць і карціна «Фельдмаршал Паскевіч прымае дэлегацыю жыхароў Эрзерума» (Гомельскі абласны краязнаўчы музей), напісаная ў тыя ж гады, што і папярэднія палотны. Тут мастак выступае не толькі як баталіст, але і як бытапісальнік. Мастак з сімпатыяй ставіцца да жыхароў Усходу, паказвае іх без ценю зняважлівасці. Такія ж рысы можна адзначыць і ў карціне «Штурм крэпасці Абасабад», у якой аўтар, апрача названых ужо якасцей, паказаў сябе выдатным майстрам кампазіцыі.
Значнае месца ў творчасці жывапісца займае тэма паўстання 1830— 1831 гг. Ёй мастак прысвяціў лепшыя свае творы. Асаблівую цікавасць выклікае палатно «Сцэна з 1831 года» (да другой сусветнай вайны знаходзілася ў Кракаве, цяпер месца знаходжання невядома). На карціне спаленае сяло, на ўскраіне якога ляжыць на папялішчы паранены паўстанец. Яму аказвае дапамогу кволая дзяўчына. Цікавы кампазіцыйны прыём, якім карыстаецца Сухадольскі: група з дзвюх фігур змешчана ў цэнтры карціны, фонам для яе служыць адзінокі комін спаленай хаты. Каб спыніць увагу на гэтай сцэне, мастак вылучае яе святлом, усё астатняе — у прыцемку. Ствараецца ўражанне як ад кінутага на зямлю адзінокага праменя сонца. Гэты прыём мастак паўтарае ў шэрагу твораў: «Бітва пад Рашынам», «Трыумф Напалеона» і інш.
У апошнія гады жыцця мастак піша карціны, у якіх адлюстроўвае кульмінацыйныя моманты айчыннай гісторыі: у 1853 г.— «Узяцце Ачакава», у 1866 г.— «Пераход арміі Напалеона цераз Бярэзіну» (месца знаходжання невядома). Карціна «Узяцце Ачакава» была набыта Пецярбургскай акадэміяй мастацтваў.
Перадавы чалавек свайго часу, Я. Сухадольскі не стаяў у баку ад гістарычных падзей. Многія яго палотны прысвечаны барацьбе польскага народа за нацыянальную незалежнасць. Разам з тым у яго творах знайшлі адлюстраванне і погляды дробнапамеснай беларускай і польскай шляхты («Кавалерская язда», месца знаходжання невядома).
He зразумеў мастак і сутнасці заваявальных войнаў Напалеона, якога падтрымлівала польская арыстакратыя і дваранства і лічыла сваім вызваліцелем. Шмат палотнаў мастак прысвяціў гэтай тэме («Трыумф Напалеона» (месца знаходжання невядома) і інш.). Яны ў асноўным аднастайныя, парадныя і саладжавыя як у жывапісных адносінах, так і ў кампазіцыйных і таму значнай з’явай у творчасці мастака не з’яўляюцца.
Да гістарычнага жанру звярталіся і многія беларускія жывапісцы, што працавалі ў асноўным у іншых жанрах жывапісу. Напрыклад, майстар бытавой кампазіцыі К. Бароўскі пісаў карціны на сюжэты з антычнай гісторыі. Пейзажыст В. Дмахоўскі стварыў некалькі твораў на сюжэты з гісторыі Літвы і Беларусі XIII — XIV стст. (яго карціна «Крыжакі пры асадзе крэпасці Пуня» захоўваецца ў ДММ ЛітСССР) і г. д.
Абуджэнне рэвалюцыйнай свядомасці ў колах перадавой беларускай інтэлігенцыі ў першай палове XIX ст. мела рашаючае значэнне для развіцця бытавога жанру ў жывапісе. Мастакі ўсё часцей пачалі звяртацца да паказу жыцця народа, да яго патрэб і надзей. Гэта з’явілася спрыяльнай глебай для станаўлення крытычнага рэалізму ў выяўленчым мастацтве.
Развіццё бытавога жанру ў жывапісе мела ў Беларусі свае адметныя асаблівасці. Шматнацыянальная па складу насельніцтва Беларусь
вылучыла са свайго асяроддзя выдатных жанрыстаў, якія адлюстравалі жыццё самых розных нацыянальных і сацыяльных груп краю. Пры разглядзе гэтага пытання трэба ўлічваць той факт, што Беларусь у ліку іншых ускраін Расійскай імперыі ўваходзіла ў «мяжу аседласці», дзе дазвалялася жыць яўрэйскаму насельніцтву. Таму не выпадкова, што ў многіх творах беларускіх жанрыстаў паказаны жыццё і побыт яўрэйскага насельніцтва.
Асабліва характэрныя для грамадскага жыцця Беларусі 30-я гады і канец 40-х гадоў, калі з’яўляюцца першыя парасткі нацыянальнай свядомасці. У гэты час у Вільні і Пецярбургу Рамуальдам Падбярэскім выдаюцца літаратурна-мастацкія альманахі, дзе змяшчаюцца матэрыялы пра Беларусь. Ян Баршчэўскі (1794—1851) апявае вобраз беларускай дзяўчыны. Станіслаў Манюшка па матывах беларускай народнай творчасці стварае оперы «Свіцязянка» і «Галька». Узнікаюць беларускія літаратурныя аб’яднанні ў Вільні і Пецярбургу. Абуджаецца цікавасць да вывучэння гісторыі роднага краю. Вядомы гісторык і этнограф Адам Кіркор прысвячае свае працы жыццю і быту беларускага народа. На старонках віленскага часопіса «Athenaeum» («Атэнэум») пад рэдакцыяй Ю. Крашэўскага змяшчаюцца матэрыялы, прысвечаныя беларускаму мастацтву.
У 1856 г. у Вільні па ініцыятыве Е. Тышкевіча адкрываецца гісторыка-краязнаўчы музей. У яго рабоце дзейсны ўдзел прымаюць такія выдатныя дзеячы беларускай культуры, як А. Кіркор, А. Шэмеш, Ул. Сыракомля і інш.
Усе гэтыя падзеі не маглі не аказаць уплыў на развіццё беларускага выяўленчага мастацтва і асабліва бытавога жанру. Першымі беларускімі жанрыстамі XIX ст. трэба лічыць выхаванцаў Віленскай школы жывапісу К. Кукевіча (1810—1842),
К. Русецкага (1801 — 1860), Ю. Карчэўскага (1806—1833), Ц. Бычкоўскага (1799—1843) і інш.
Ціт Бычкоўскі нарадзіўся ў Мінску ў сям’і прыгоннага князёў Тышкевічаў40. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце пад кіраўніцтвам Я. Рустэма. Затым у 1827 г. пры дапамозе князя Тышкевіча быў адпраўлены ў Германію, дзе займаўся капіраваннем экспанатаў Дрэздэнскай галерэі. У 1836 г. ён паступіў у Акадэмію мастацтваў у Мюнхене, якую паспяхова скончыў у 1842 г. У 1843 г. паехаў у Венецыю. Але там жыццё яго нечакана абарвалася — мастак пакончыў самагубствам.
3 твораў жывапісца амаль нічога не захавалася. Вядома, што ў час знаходжання на радзіме мастак пісаў партрэты, найбольш вядомы з якіх партрэт Князевіча. За мяжой ён напісаў шэраг бытавых кампазіцый з жыцця прыгонных сялян. Сюжэты карцін «Касец, што менціць касу», «Дзяўчынка з разбітым збанам» і іншых былі навеяны ўспаміпамі пра далёкую Беларусь.
Па сведчанню тагачаснай крытыкі, лепшымі работамі мастака з’яўляюцца «Варажбітка прадказвае лёс», «Святая Вікторыя збірае сродкі для бедных». Карціна «Музыкант пастройвае віяланчэль» была лаказана на выстаўцы ў Варшаве ў 1841 г. Пра ўвагу мастака да простых людзей сведчаць самі назвы твораў.
Аб жывапісным майстэрстве Ц. Бычкоўскага можна меркаваць па кампазіцыйнаму партрэту вядомага польскага паэта і драматурга ІОльюша Славацкага (1831, музей А. Міцкевіча ў Варшаве). На невялікім палатне паказаны юнак у студэнцкай форме. Уважлівы позірк трохі заду-
Некаторыя гісторыкі месцам нараджэппя Бычкоўскага пазываюць Лагойск (гл.: Орлова М. А. Нскусство Советской Велорусснн. М., 1960. С. 10).
менных блакітных вачэй, высокі лоб, прыгожа акаймаваны «байранічаккай» прычоскай, і зусім па-дзіцячаму сціснутыя вусны раскрываюць палкі і няўрымслівы характар. Ю. Славацкі трымае ў руках цыліндр і кульбу. Ствараецца ўражанне, быццам ён сабраўся ў дарогу. Няўлоўны жэст і энергічны паварот галавы надаюць вобразу своеасаблівую напружанасць і дынаміку, што збліжае гэты партрэт з творамі мастакоў-рамантыкаў. Твар і фігура выдзяляюцца сілуэтам на спакойпым гладкім фоне.
Ц. Бычкоўскі быў дастаткова прыкметпай фігурай у мастацтве першай паловы XIX ст. Дэмакратычныя тэндэнцыі яго творчасці аказвалі значны ўплыў на творчую моладзь.
Шмат агульнага з жыццём Ц. Бычкоўскага ў лёсе другога беларускага жанрыста Юльяна К а рчэўскага (1806—1833). Ён нарадзіўся ў Ашмянах у сям’і адваката 41. Бацька хацеў бачыць сына юрыстам і пасля заканчэння гімназіі ўладкаваў яго ў Віленскі універсітэт. Аднак юнака болып захапляў жывапіс. У вольны ад заняткаў час ён яаведваў урокі прафесара Рустэма. Ужо ў студэнцкія гады Ю. Карчэўскі праявіў зайздросныя здольнасці жанрыста. На першай студэнцкай выстаўцы, дзе пераважалі копіі і вучнёўскія работы, ён экспанаваў два арыгінальныя творы. Работы Ю. Карчэўскага, як вызначаў А. ІПэмеш, нагадвалі жывапіс Д. Тэнерса. У іх былі паказаны бытавыя сцэны з жыцця простага народа. У 1824 г. пасля закаячэння універсітэта Ю. Карчэўскі едзе ў Пецярбург. Там ён шмат часу нраводзіць у Эрмітажы, вывучае творы рускага і сусветнага жывапісу. Знаёміцца з вядомым жывапісцам А. Арлоўскім, які адразу заўважыў талент маладога мастака. Карчэўскі ў гэтыя