Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Стыль класіцызму змяняецца рамантызмам, які ў болыпай ступені адпавядаў абвостранай увазе да асобы і яе ролі ў развіцці і фарміраванні грамадскай думкі, нацыяналыіаму самаўсведамленню народа. Рамантызм акцэнтуе ўвагу на асобе чалавека, яе своеасаблівасці і пепаўторнасці, на непасрэднасці выяўлешія рэчаіснасці ў пейзажы. У партрэтах В. Ваньковіча, пейзажах В. Дмахоўскага дастаткова выразна праявіліся характэрныя рысы рамантычпага напрамку ў мастацтве. Трэба адзначыць, што адначасова ў цесным ўзаемадзеянні з класіцызмам і рамантызмам ідуць пошукі рэалістычнага адлюстравання жыцця, якія з асаблівай сілай і выразнасцю праявіліся у другой палове XIX ст.
Абвастрэнне сацыяльных супярэчпасцей і крызіс, выкліканыя паражэннем Расіі ў Крымскай вайне 1853—1856 гг., прывялі да стварэння рэвалюцыйнай сітуацыі. Царскі ўрад, напалоханы ростам народна-вызваленчага руху, вымушаны быў у 1861 г. скасаваць прыгоннае права. Аднак ажыццёўленая зверху рэформа не ўнесла істотных змен у становішча народа, і сялянскія масы Беларусі пад кіраўніцтвам К. Каліноў-
скага прынялі ўдзел у рэвалюцыйным нацыянальна-вызваленчым паўстанні, якое пачалося ў Польшчы ў 1863 г. Паўстанне было жорстка падаўлена: яго ўдзельнікаў вешалі, кідалі ў турмы, ссылалі ў Сібір. Рэформа 1861 г. адкрыла дарогу хуткаму развіццю капіталізму. У Беларусі ўзнік новы грамадскі клас — пралетарыят, які павёў рашучую барацьбу супраць царызму.
Развіццё капіталізму і тэхнічны прагрэс прывялі да з’яўлешія новых тыпаў будынкаў (карпусы заводаў, вакзалы, гасцігііцы і г. д.) і выкарыстання новых будаўнічых матэрыялаў (бетон, чыгун, пракатнае жалеза), але адначасова парушылі архітэктурна-мастацкае адзінства забудовы. У архітэктуры гэтага часу развіваецца эклектызм.
Пэўны заняпад перажывае скульптура. I толькі жывапіс па-ранейшаму найбольш поўна адказвае на запатрабаваппі часу. Жывы водгук у Беларусі знаходзяць перадавыя ідэі В. Р. Бялінскага, М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава, якія ў сваіх крытычпых артыкулах сцвярджалі рэалізм і народнасць мастацтва.
Пачынаецца вывучэнне звычаяў, абрадаў, багатай фальклорнай спадчыны беларускага народа. Найбольшы размах гэты працэс атрымаў у другой палове XIX ст., калі не толькі гісторыкі, філолагі і этяографы, але і мастакі збіраюць, сістэматызуюць і вывучаюць фальклор і народнае, прыкладное мастацтва Беларусі. Шмат робяць у гэтым напрамку вучоныя-этнографы Е. Раманаў, П. Шэйн, А. Дэмбавецкі, I. Насовіч. Шэраг цікавых замалёвак быту беларускіх сялян зрабіў рускі скульптар М. Мікешын.
У 1886 г. у Вільні была адкрыта рысавальная школа, якой кіраваў рускі мастак I. Трутнеў. Яна адыграла нрыкметную ролю ў развіцці выяўленчага мастацтва Літвы і Беларусі. Там атрымалі першапачатко-
вую падрыхтоўку многія беларускія і літоўскія мастакі: Ф. Пархоменка, Л. Альпяровіч, I. Дабравольскі, Б. Тамашэвіч і інш.
У карцінах, эцюдах, натурных замалёўках мастакоў XIX ст. прадстаўлена цэлая галерэя народных тыпаў, людзей розных прафесій, што значна ўзбагаціла мастацтва новымі тэмамі і вобразамі. Губляе акадэмічпую сухасць і ўмоўнасць бытавы жанр, робячы важны крок на шляху да рэалізму. Істотны ўплыў на рост дэмакратычных і рэалістычных тэндэнцый у мастацтве Беларусі другой паловы XIX ст. аказала дзейнасць Таварыства перасоўных мастацкіх выставак.
У гістарычпых палотнах знаходзяць увасабленне розныя бакі мінулага жыцця народа. Рэалістычны падыход да адлюстравапня прыроды, цэльнасць успрымання рэчаіснасці, цікавасць да перадачы характэрных асаблівасцей канкрэтнай мясцовасці ўсё ў большай ступені выяўляюцца ў пейзажы.
Патрабаванне прастаты і жыццёвай праўды ў мастацтве знаходзіць жывы водгук у партрэтах Н. Сілівановіча, пейзажах А. Гараўскага і інш. Іх творчасць пераклікаецца з эстэтычнай праграмай выдатных прадстаўнікоў дэмакратычнай беларускай літаратуры Ф. Багушэвіча, А. Гурыповіча і Янкі Лучыны (I. Неслухоўскага), якія з павагай і любоўю адносіліся да беларускага сялянства. Сацыяльна-крытычны напрамак развіцця жывапісу ў другой палове XIX ст. звязаны з пошукамі мастакамі шляхоў рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці.
Складанасць пераходнай эпохі ад феадалізму да капіталізму адбілася і на народным мастацтве. Назіраецца заняпад мануфактурнай і саматужнай вытворчасці. Адпак па-ранейшаму народныя майстры даюць цудоўныя ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як і ў мінулым, для народнага мастацтва характэрна глы--
бокая традыцыйнасць. Іменна гэта дазволіла захаваць высокі ўзровень майстэрства ў разьбе па дрэву, кераміцы і ткацтве. Узрастае дэкаратыўнасць народнага мастацтва, з’яўляюцца новыя яго віды, напрыклад роспіс.
Важнай вяхой у развіцці беларускага мастацтва стаў рубеж XIX— XX стст. У гэты час цэнтр сусветнага рэвалюцыйнага руху перамяшчаецца ў Расію. Важныя падзеі ў грамадскім і палітычным жыцці адбываюцца з маланкавай хуткасцю — рэвалюцыя 1905—1907 гг., звяржэнне царызму ў лютым 1917 г. і, нарэшце, перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Вядома, што паскарэнне грамадскага развіцця не магло не адбіцца і на культурным жыцці.
Перыяд 1890—1917 гг. характарызуецца барацьбой дзвюх культур, дзвюх розных ідэйна-мастацкіх пазіцый. Як адзначаў У. I. Лепін, «у кожнай нацыянальнай культуры ёсць, хоць бы не развітыя, элементы дэмакратычнай і сацыялістычнай культуры, бо ў кожнай нацыі ёсць працоўпая і эксплуатуемая маса, умовы жыцця якой непазбежна параджаюць ідэалогію дэмакратычную і сацыялістычную. Але ў кожнай пацыі ёсць таксама культура буржуазная (а ў большасці яшчэ чарнасоценная і клерыкальная) — прытым пе ў выглядзе толькі «элементаў», a ў выглядзе пануючай культуры» L
У аснове дэмакратычнай культуры быў рэалізм, з якім звязана адлюстраванпе праўды жыцця, пошук новых тэм, вобразаў, сцвярджэнпе станоўчых эстэтычных ідэалаў. Першая сусветная вайна, якая пачалася ў 1914 г., не спыніла тых рэвалюцыйных працэсаў, што адбываліся ў краіне, наадварот, яна яшчэ ў большай ступені абвастрыла палітычную барацьбу, паскорыла развіццё рэва-
1 Леннн В. Н. Полн. собр. соч. Т. 24. С. 120—121.
люцыйнай свядомасці рабочага класа. 3 пачаткам трэцяга, пралетарскага перыяду ў гісторыі рэвалюцыйнавызваленчага руху пачынаецца і абуджэнне нацыянальных ускраін Расіі.
У Беларусі ствараецца першы прафесійны тэатр пад кіраўпіцтвам I. Буйніцкага, узпікаюць мастацкія школы, арганізуюцца першыя мастацкія выстаўкі — у 1891 г. у Мінску, у 1899 г.— у Віцебску.
Значпай з’явай у мастацкім жыцці Беларусі стала арганізаваная дзеячамі культурнага таварыства «Агніска» выстаўка, дзе экспанаваліся работы мастакоў Я. Кругера, Г. Вейсенгофа, Л. Альпяровіча, С. Богуша-Сестрапцэвіча, Ф. Рушчыца. У ёй прынялі актыўны ўдзел і літоўскія мастакі: М. Чурлёніс, А. Жмуйдзінавічус, 11. Калпокас і іпш.
3 пачатку XX ст. развіваюцца друк і літаратура па беларускай мове. Шмат памаганняў для гэтага прыклалі паэты-дэмакраты Я. Купала, Я. Колас, М. Багдаяовіч, А. Пашкевіч (Цётка).
Пачыпаюць выходзіць першыя газеты на родпай мове ■— «Наша доля» і «Наша піва», у афармлепяі якіх прымалі ўдзел беларускія графікі. З’яўляюцца першыя ілюстраваныя беларускія выданні, малюнкі для якіх робяць мастакі К. Кастравіцкі (Карусь Кагаяец) і С. БогушСестрапцэвіч.
Па-ранейшаму захоўваюцца і паглыбляюцца трывалыя сувязі з перадавой рускай мастацкай культурай, аб чым сведчыць пастаяпны прыток таленавітай моладзі з Беларусі ў Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу і Вучылішча жывапісу. скульптуры і дойлідства ў Маскве (В. Бялыніпкі-Біруля, С. Жукоўскі, Ю. Пэч, Я. Кругер і інш.).
У Беларусі працавалі многія рускія мастакі. Сярод іх славуты рускі жывапісец I. Рэпін. Ён прысвяціў шэраг сваіх палотпаў жыццю бела-
рускага народа, што садзейнічала росту і ўмацаваняю перадавых дэмакратычных і рэалістычных традыцый у выяўлепчым мастацтве Беларусі.
Бурныя падзеі пачатку XX ст. абвастрылі барацьбу пе толькі ў палітыцы, але і ў культуры. Прадстаўнікі перадавой беларускай інтэлігенцыі паслядоўна адстойваюць ідэалы прагрэсіўнага, дэмакратычпага мастацтва, змагаюцца за сцвярджэнне рэалізму. Народная доля, якая хвалявала беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў на працягу мінулага стагоддзя, займае асноўнае месца ў творчасці і перадрэвалюцыйнага перыяду. Але разам з паказам чалавека прыгпечанага і бяспраўнага ўсё большае месца адводзіцца ідэям барацьбы за свабоду.
Такім чынам, на працягу XIX і пачатку XX ст. культура Беларусі развіваецца ў цесным кантакце з літоўскай, польскай, украінскай і рускай. Мастацтва арганічна звязапа з заваёвамі мінулага стагоддзя. На іх аснове ажыццяўляецца далейшае развіццё прыпцынаў рэалізму і фарміруецца ўстойлівая мастацкая традыцыя. Іменна ў гэтыя гады была закладзена трывалая аснова гуманістычнага і рэвалюцыйна-ідэйнага мастацтва, прасякнутага духам грамадзянскасці і народнасці, барацьба за ідэалы якога разгарнулася толькі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі.
* * *
Беларускае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва XIX — пачатку XX ст. не было прадметам спецыялыіага даследавання ў дарэвалюцыйны перыяд. Толькі некаторыя звесткі прыватнага характару можна знайсці ў працах гісторыкаў А. Кіркора, М. Балінскага, успамінах і артыкулах мастакоў А. Шэмеша, В. Смакоўскага і інш. Сістэматычнае
вывучэяне беларускага мастацтва гэтага перыяду пачалося пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, прычым найбольш значпыя даследаванні мастацтва XIX ст. з’явіліся толькі ў пасляваенны перыяд. Працы М. Н. Арловай, Л. М. Дробава, М. С. Кацара, A. М. Кулагіна, У. А. Чантурыя, Т. I. Чарняўскай, Я. М. Сахуты, Ю. А. Якімовіча, М. М. Яніцкай і іншых у галіне жывапісу, архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва далі магчымасць з большай паўнатой і глыбінёй разгледзець агулыіыя працэсы ў развіцці беларускага мастацтва.
Удакладненпю многіх фактаў жыцця і творчасці асобных мастакоў садзейнічала навукова-даследчая дзейнасць супрацоўнікаў Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каштоўны фактычны матэрыял змешчапы ў сямітомным «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Важным крокам у абагульнепні пытанняў гісторыі беларускага мастацтва з’явіліся раздзелы ў шматтомных выданнях «Нсторня нскусства пародов СССР» і «Всеобшей ясторші нскусств». Але найболып поўнае ўяўлепне аб характары і асабліва-