• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    дзібнага дома паступова губляе гарманічнасць і лагічную дасканаласць.
    У драўляным сядзібным дойлідстве стыль класіцызму садзейнічаў станаўленпю новых мастацкіх традыцый. У афармленні фасадаў шырока вар’іруюцца класічпыя ордэрныя кампазіцыі. Класічныя каноны трансфармуюцца адпаведна тэктоніцы драўляных канструкцый.
    Манументальнае драўлянае сядзібнае дойлідства канца XVIII пачатку XIX ст. было цесна звязана з папярэднім перыядам свайго развіцця і нейкім чынам захоўвала кансерватыўнасць, працягваючы карыстацца набытымі стагоддзямі
    13. Сядзіба ў г. Слоніме Гродзенскай вобл. 1-я пал. XIX ст.
    прыёмамі. Сіла традыцый у сядзібным будаўніцтве праявілася ў выкарыстанні алькежаў (в. Дудзічы Пухавіцкага р-на, не захавалася), мапсардавага даху з «заломам» (в. Краснае Маладзечанскага р-на, не захавалася), замест порціка выкарыстоўваецца ганак з навіссю на слупах.
    14. Сядзіба ў пас. Першамайскі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. Пач. XIX ст.
    Адметная рыса многіх сядзібных дамоў гэтага перыяду — камбінаванае канструкцыйнае рашэнне — унутраная цагляная сцяна і драўляны зруб (вв. Чырвоная Зорка, Хальч, «Паляўнічы домік» у Гомелі, асабняк у Ваўкавыску). У манументальным драўляным сядзібным будаўніцтве інтэнсіўна асвойваюцца формы мураванай класічнай архітэктуры: ордэрныя элементы, драўляныя калоны, імітуецца рустоўка (вв. Галынка і Чырвоная Зорка Клецкага р-яа, Хальч, Перадзелка). У выніку імітацыі ў дрэве форм мураванай архітэктуры мясцовае сядзібнае будаўніцтва набыло арыгінальны характар.
    Архітэктура «эканамічных» маёнткаў вызначалася адноснай прастатой. Такія маёнткі пераважалі, іх адметнасць — у адмаўленні ад наўмыснай рэпрэзентатыўнасці, што
    культывавалася паблізу буйных гарадскіх цэнтраў, у спрашчэнні форм класіцызму, адмоўных адносінах да дэкаратыўных ляпных дэталей.
    Архітэктура класіцызму патрабавала яснасці, рацыянальнасці, функцыянальна дасканалай арганізацыі ўнутранай прасторы будынка. У палацах і сядзібах назіраецца функцыянальная дыферэнцыяцыя паверхаў: група парадных памяшканняў размяшчалася на першым паверсе, верхнія паверхі, мансарда і антрэсолі адводзіліся пад «прыватныя» жылыя пакоі ўладальнікаў і часта злучаліся з вестыбюлем зручнай вінтавой лесвіцай (вв. Малое Мажэйкава Лідскага р-на, Грымяча Камянецкага р-на, г. Высокае). Аднапавярховыя сядзібныя дамы падзяляліся па «афіцыйную» (парадную) і «прыватную» (жылую) палавіны. У цэнтры будынка традыцыйна размяшчаліся
    парадная зала і вестыбюль. У канфігурацыі параднай залы надзвычай папулярнай формай становіцца ратопда (так званая «італьянская зала»), якая падзяляла дом на дзве палавіны і вызначала архітэктурнадэкаратыўнае аздабленне інтэр’ераў усяго дома (гг. Беразіно, Крычаў, Лагойск, вв. Закозель, Янавічы). Парадпая зала заўсёды выходзіла вокнамі ў парк і вылучалася на
    раднай лесвіцы для забеспячэнпя непасрэднай сувязі вестыбюля з залай.
    Анфілада парадных памяшканняў перастала задавальняць умовам новага ўкладу сядзібпага памешчыцкага жыцця, замкнутага ў вуз-
    75. Сядзіба ў пас. Чырвоная Зорка Клецкага р-ііа Мінскай вобл.
    2-я пал. XVIII ст.
    тыльным фасадзе акруглай эксэдрай (вв. Сёмкава Мінскага р-на, Чырвопая Зорка) ці прамавугольным эркерам (в. Грозава Капыльскага р-на). У Гомельскім палацы рэалізаваны распаўсюджаны ў еўрапейскім палацавым будаўніцтве прыём кампаноўкі памяшканняў вакол цэнтральнага квадратнага ў плане купальнага зала, які ў экстэр’еры прымае форму бельведэра. Размяшчэнне параднай залы ў цэнтры першага паверха сядзібнага дома абумовіла змяшчэнне з яго восі сіметрыі па-
    кім колы дамачадцаў. У планіровачнай арганізацыі рада сядзібных дамоў яшчэ захоўваецца сіметрычнавосевая схема (вв. Відзы-Лаўчынскія, Нача), але большасць сядзіб набывае нерэгулярнае планіровачнае вырашэнне. Грандыёзны па маштабу палацавы комплекс у в. Сноў узведзены ў 1827 г. архітэктарам Б. Тычэцкім. Класіцыстычная трактоўка праявілася ў пабудове плана будынка, у пераходзе ад параднай анфілады да функцыянальна апраўданай калідорнай планіроўкі.
    Фасадная архітэктура сядзіб цесна ўвязваецца з апрацоўкай іх інтэр’ераў. Шырока практыкуецца аздабленне іх штучным мармурам (стука), фрагменты якога захаваліся ў палацы в. Чырвоная Зорка. Тут жа зберагліся кафельныя печы — найбольш распаўсюджаны дэкаратыўны элемент сядзібнага інтэр’ера.
    Вялікую цікавасць уяўляюць інтэр’еры палаца ў Свяцку, аформленыя архітэктарам Дж. Сака і дэкаратарам Т. Манькоўскім. Архітэктурны дэкор уключае калоны, пілястры, абрамленні ніш і праёмаў, стукавую ляпніну. Шэраг залаў дэкарыраваў жывапісец Ф. Смуглевіч: асобныя памяшканні былі распісаны вазонамі, грыфонамі, сцэнамі з грэчаскай міфалогіі. Гратэскныя арнаментальныя кампазіцыі будуюцца са сплеценых у адзінае цэлае фігур звяроў і раслін. Для ўзмацнення дэкаратыўнасці інтэр’ера часта выкарыстоўваецца арнаментальны рос-
    піс у тэхніцы грызайль (вв. Залессе, Свяцк).
    Вельмі прыгожым аздабленнем вызначаліся інтэр’еры палаца ў в. Жылічы: багатая ляпніна, дробная скульптурная пластыка, роспіс, пазалота, люстэркі, дэкаратыўная абіўка. У дэкоры выкарыстаны ампірныя элементы: буйныя фрызы і панелі з барэльефнымі антычнымі сцэнамі.
    I Ірыгажосцю аздаблення парадных памяшканняў вылучаліся капліцы ў вв. Жылічы, Сноў, Бяльмонты. Капліца сядзібы ў в. Чырвоная Зорка (Радзівілімонты) — невялікае прамавугольнае ў плане памяшканне з паўкруглым альковам для алтара, вылучапага дзвюма калонамі. Усё памяіпканне было апрацавана ружовым штучным мармурам у класічным стылі.
    16. Сядзіба «Альбярцін» у г. Слоніме Гродзенскай вобл.
    1-я пал. XIX. ст.
    17. Сядзібны дом у в. Гейстуны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.
    XIX ст. Літаграфія з акварэлі II. Орды
    Шырокую папулЯрнасць набываюць зімовыя сады і аранжарэі (вв. Асвея, Паланечка, Чырвоная Зорка). Да тарцоў сядзібнага дома ў в. Дукора былі дабудаваны два аднапавярховыя крылы-аранжарэі. Але часцей аранжарэі ўносілі ў кампазіцыю сядзібы элемент асіметрыі (вв. Барбарова, Залессе, Паланечка, Чырвоная Зорка). ІІамяшканне зімовага сада асвятлялася высокімі вокнамі і дэкарыравалася жывапісным роспісам. У сядзібе в. Чырвоная Зорка прасценкі зімовага сада былі пакрыты фрэскавым роспісам з краявідамі. Аранжарэі з экзатычнай расліннасцю ўзводзяцца і адасоблена сярод паркаў (г. Слаўгарад).
    3 завяршэннем XVIII ст. рэгулярная сістэма арганізацыі прысядзібных паркаў амаль поўнасцю саступіла пейзажнаму стылю планіроўкі (г. Гомель, вв. Перадзелка, Кіс-
    цепі, Барбарова, г. п. Нароўля). У апошнім адбілася ідэя эстэтычнага асэнсаванпя натуральнай прыгажосці некранутай прыроды ва ўсім багацці яе свабоднага самапраяўлення. Гэта ідэя рэалізавалася ў бясконцай разнастайнасці пейзажных паркавых кампазіцый, краявідаў навакольнага ландшафту. Ірэгулярна-пейзажныя паркі ствараліся на шырокай панараме натуральнага краявіду, рачных і азёрных пейзажаў (г. Слаўгарад, вв. Кісцені, Хальч, Грозава і інш.). На водным люстэрку паркавых сажалак ствараліся штучныя астравы, маляўніча абсаджаныя зялёнай расліпнасцю, што значна пашырала дэкаратыўна-візуальныя якасці паркавага асяроддзя (сядзібы Мураванка, Бяльмонты, Залессе, Варняны). Астравы ў сядзібе Клепачы (Свіслацкі р-н) як асобная паркавая мікразона былі вылучаны не толькі рас-
    ліннымі курцінамі, шматлікімі павільёнамі, але і малымі архітэктурнымі формамі: вежа з гадзіннікам, альтанкі, капліцы, выкладзеныя замшэлым каменнем масткі. Пры агульнай ірэгулярнай сістэме парку рэгулярная частка стваралася толькі непасрэдна з боку параднага ўезда ў сядзібу ў выглядзе партэра, газона, пад’язной алеі, шэрагу шпалер (вв. Грымяча, Перадзелка, г. Высокае). Адыход ад восевага вырашэння паркавага асяроддзя абумовіў разбіўку парку збоку (вв. Відзы-Лаўчынскія, Хальч, Чырвоная Зорка, г. п. Свіслач, гг. Высокае, Слаўгарад) ці перад панскім домам (вв. Паланечка, Дукора, Дзедзіна).
    Адным з буйнейшых твораў садова-паркавага мастацтва Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст. з’яўляецца Гомельскі парк, у якім прыродна-ландшафтныя асаблівасці, «прыгожае хвалістае месцазнаходжанне» арганічна спалучаліся з архітэктурай, курцінамі, малымі архітэктурнымі формамі. Яго фарміраванне ажыццяўлялася А. Ідзкоўскім — членам Акадэміі прыгожых мастацтваў у Фларэнцыі ў асноўрым у 1848—І849 гг.
    Пры магчымасці нейзажныя паркі арганічна злучаліся з маляўнічым прыродным асяроддзем, суседнім лесам, куды вялі алеі (сядзібы «Альбярцін» у Слоніме, в. Відзы-Лаўчынскія), поймамі рэк (сядзіба ў в. Хальч), азёр (сядзіба ў в. Відзы-Лаўчынскія).
    Пры стварэнні ідэальнага пейзажна-рамантычнага парку важнае месца адводзілася яго архітэктурнадэкаратыўнаму афармленню. Разнастайныя павільёны, старажытныя руіны, гроты, каплічкі, мемарыяльныя помнікі, памятныя знакі былі закліканы ўзбагаціць агульны сентыментальна-лірычны настрой рамантычнага парку. У маляўнічым паркавым асяроддзі ўзводзіліся шматлікія павільёны, малыя архітэктурныя формы. Вось як апісвае відавоч-
    нік парк «Піпенберг» каля Магілёва: «...амфітэатры, альтанкі, храмы, жывапіс, статуі, вазы і самы дом — усё аб’ядноўваецца для ўпрыгожвання гэтага месца...» Агульная рамантычпая трактоўка прысядзібнага паркавага асяроддзя прадугледжвала арганічнас ўключэне ў яго авеяных легендамі мінулага старажытных йабудоў ці руін. Рэшткі старажытнага замка ўпрыгожвалі пейзажныя паркі ў Высокім, Слаўгарадзе, Лагойску.
    У сядзібна-паркавым асяроддзі дэкаратыўна вырашаныя паркавыя збудаванні, як і сам палац, падпарадкоўваліся арганізацыі парку, яго ландшафтнай кампазіцыі і ніколі не былі самадастатковымі. Ад гэтага пры дэкаратыўнасці, адноснай мініяцюрызацыі і прымеркаванасці да рэльефу мясцовасці мастацкая выразнасць парку значна ўзмацнялася. Архітэктурныя збудаванлі акцэнтавалі пайбольш вызначальныя ўчасткі парку, абмяжоўваючы яго візуальныя перспектывы. Мастацтва трасіроўкі алей заключалася ў тым, каб адзін і той жа паркавы элемент з розных відовішчных кропак успрымаўся ў розных ракурсах.
    У паркавае асяроддзе сядзібы звычайна ўключаліся культавыя збудаванні (капліцы, касцёлы, пахавальні), адыгрываючы важную кампазіцыйную і мастацкую ролю (вв. Закозель, Перкавічы і інш.). Значным акцэптам паркавай кампазіцыі Гомельскага палацава-паркавага апсамбля з’яўляўся Петрапаўлаўскісабор, слаўгарадскай сядзібы A. М. Галіцына — цэнтрычная царква Раства багародзіцы з адасобленай званіцай. Вептыкальным арыепцірам пры ўездзе ў палацава-паркавы ансамбль у Снове з’яўляўся Петрапаўлаўскікасцёл, пабудаваны з цэглы ў 1836 г.