Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Рэпрэзентатыўныя рэзідэнцыі магнатаў і шляхты традыцыйна размяшчаліся адасоблена як у сельскай мясцовасці, так і ў гарадах. Гэта дазваляла ствараць свабодныя па планіроўцы архітэктурна-паркавыя кампазіцыі, звязваць іх з прыродным ландшафтам, абкружаць сядзібы раскошнымі паркамі, найбольш поўна раскрываць кампазіцыйныя магчымасці новага стылявога напрамку ў архітэктуры. Палацава-сядзібныя ансамблі займалі зручнае ландшафтнае становішча, размяшчаліся ў маляўнічых мясцінах, звычайна па берагах рэк і азёр (г. п. Асвея Верхнядзвінскага, вв. Бяльмонты Браслаўскага, Старыя Пескі Бярозаўскага р-наў). На берагах Сожа стаяць палацы і сядзібы ў Гомелі, Слаўгарадзе, в. Хальч (Веткаўскі р-н); па берагах Прыпяці — у г. п. Нароўля, пас. Славінск (Петрыкаўскі р-н), в. Барбарова (Мазырскі р-н); на Дняпры — у вв. Кісцені (Жлобінскі р-н), Перадзелка (Лоеўскі р-н). На вадаёмы, як правіла, арыентаваліся дваровыя фасады палацаў і сядзіб, перад якімі ствараліся берагавыя тэрасы для агляду зарэчных ландшафтаў (вв. Падароск Ваўкавыскага, Бідзы-Лаўчынскія Браслаўскага, Обаль Шумілінскага р-наў, г. п. Нароўля).
Структура палацавага ці сядзібнага комплексу ўключала шэраг архітэктурных збудаванняў, аб’яднаных планіровачна і кампазіцыйна ў адзіны ансамбль. Функцыянальна
сядзібны комплекс падзяляўся на тры зоны: парадную, паркавую і гаспадарчую. Палац ці сядзібны дом з парадным дваром ці партэрам перад ім складаюць кампазіцыйнае ядро агулыіага архітэктурна-паркавага ансамбля. Пры сядзібах ствараліся гаспадарчыя зафлігельныя карэ. Гэты прыём выкарысталы пры будаўніцтве сядзібы ў Шчорсах (Навагрудскі р-п). Аналагічна вырашана сядзіба ў г. Вьісокае (Камянецкі р-н).
Найбольш распаўсюджаны тып сядзібы ўключаў дом з флігелямі, прылягаючы парадны двор, браму, стайню, свіран, аранжарэю, сад. 3 развіццём капіталістычных адносін у памешчыцкія сядзібы пярэдка ўключаліся і вытворчыя будынкі, найчасцей вінакурні (вв. Грушаўка Ляхавіцкага, Закозель Драгічынскага, Лужкі Шаркоўшчынскага р-наў). Службовыя пабудовы вырашаліся ў агульным стылі з сядзібным домам:
калонныя порцікі, руставаныя і расчлянёныя пілястрамі фасады (вв. Лужкі, Закозель). Гэта аб’ядноўвала ўсе будынкі ў адзінае кампазіцыйнае і мастацка-стылявое цэлае (г. Высокае, в. Відзы-Лаўчыпскія). Для дробнапамесных сядзіб тыповым з’яўлялася ўтварэнне гаспадарчага двара перад панскім домам (в. Завоссе Баранавіцкага р-на). Мэта такой функцыянальнай арганізацыі — у дасягненні максімальнай гаспадарчай зручнасці і эканамічнага эфекту. Побач з панскім домам ставілі амбары, хлявы, ветракі, лядоўні (вв. Старыя Пескі, Сноў Нясвіжскага р-на).
У аб’ёмна-прасторавай арганізацыі палаца звычайная схема параднага курданёра, фланкіраванага флігелямі. Флігелі палацаў у г. п. Асвея
9. Сядзіба ў в. Падароск Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Сярэдзіна XIX ст.
10. Сядзібны дом у в. Відзы-Лаўчынскія Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Лач. XIX ст.
(1782), в. Бяльмонты, г. Паставы, г. п. Свіслач аб’яднаны з галоўным будынкам паўкружжамі бакавых галерэй. Аднапавярховыя галерэі, размешчаныя па плаўпай крывой, змякчалі строгую манументальнасць цэнтральнага корпуса, падкрэслівалі яго вядучую ролю ў ансамблі, надавалі сядзібе інтымны, камерны характар. Адначасова з падковападобнай («паладыянскай») формай палацавага комплексу фарміруецца тып параднага двара з адасоблена пастаўленымі бакавымі флігелямі: сядзібы ў вв. Варацэвічы і Моладава Іванаўскага р-на, Грушаўка, Обаль, Раванічы Чэрвеньскага р-на, гг. Высокае, Слоніме, Гродна (дом віцэ-адміністратара). Часам сядзібны дом аб’ядноўваўся з бакавымі флігелямі Г-падобяымі ў плане галерэямі (в. Перадзелка Лоеўскага р-на).
Распаўсюджаным тыпам прасторавай арганізацыі палацаў і сядзіб з’яўляецца фраятальная кампазі-
цыя: дом і флігелі размяшчаюцца на агульнай папярочнай восі. Такое кампазіцыйнае вырашэнне маюць палацы ў г. Лагойску (1814—1819), вв. Дзярэчын (Пружанскі р-н), Сноў (1827), сядзібы ў вв. Дукора (Пухавіцкі р-н), Закозель, Кухцічы (Уздзенскі р-н), Палаяечка (Баранавіцкі р-н). Па франтальнай схеме ў 1794—1805 гг. завяршаецца фарміраванне буйнейшага палаца гэтага часу ў Гомелі, у якім да цэнтральнага будынка з дапамогай галерэй далучаюцца бакавыя павільёны.
У XIX ст. распаўсюджваецца яшчэ адзін тып кампазіцыі — адасоблена пастаўлепы палац ці сядзіба, парадны двор перад якімі адкрыты і аформлены газонамі, кветнікамі, зялёнымі насаджэннямі. Сядзібныя дамы ў вв. Нача (Ляхавіцкі р-н), Відзы-Лаўчынскія, Дзедзіна (Міёрскі р-н), Дукора, Старыя Пескі, Сваятычы (Ляхавіцкі р-н), Янавічы (Клецкі р-н) былі аднесепы ў
глыбіню парка і з боку галоўнага ўезда аздоблены толькі газонамі і дэкаратыўнымі пасадкамі.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. у сядзібным будаўніцтве Беларусі пануе тып будынка паменшанага маштабу. Ва ўмовах рацыянальна-эканамічнай сядзібнай гаспадаркі такія асаблівасці барочных палацаў, як буйнамаштабнасць, параднасць, багацце архітэктурнага дэкору, ужо не з’яўляліся вызначальнымі. У гэты час назіраецца пераход ад аднафрантальнасці будынка да шматпланавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Такія змены ў трактоўцы збудавання асабліва выявіліся ў так званых «люстэркавых» сядзібах, дзе два франтальныя фасады (галоўны і’тыльны) акцэнтаваліся аднолькавымі порцікамі. Фасады сядзібнага дома ў в. Грозава (Капыльскі р-н) мелі манументальныя порцікі, што было прадыктавана яго раскрытым размяшчэннем у навакольным ландшафце. Аналагіч-
ны прыём вылучэння галоўнага і дваровага фасадаў быў выкарыстаны ў сядзібах вв. Беніца Маладзечанскага р-на, Обаль, Перадзелка, Сноў. Часам, як у сядзібе Моладава (архіт. Грос, 1798), порцікамі вылучаліся і тарцовыя фасады будынка.
Распаўсюджанне эстэтычнай тэорыі класіцызму ў гэты перыяд было аб’ектыўна-заканамернай з’явай. Аднак класіцызм усталяваўся не адразу. Ранні перыяд яго станаўлепня характарызуецца кампраміснасцю — выкарыстапнем рэшткавых элементаў барока, своеасаблівым сімбіёзам ордэрных і барочных форм, павышанай цікавасцю да пластычнасці і дэкаратыўнасці. Пераходнымі ад барока да класіцызму можна назваць палацы Бутрымовіча ў Пінску, Сапегаў у Ружанах (Пружанскі р-н),
11.	Сядзіба ў в. Завоссе Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. 1-я пал. XIX ст. Літаграфія з акварэлі II. Орды
Валовічаў у Свяцку, архіепіскапа ў Магілёве.
Прыкладамі ўвасаблення стылю класіцызму ў палацава-сядзібнай архітэктуры могуць служыць феадальныя рэзідэнцыі ў вв. Жылічы (Кіраўскі р-н), Сноў, Паланечка (Баранавіцкі р-н), г. Высокае. Найбольш распаўсюджаным быў тып памешчыцкай рэзідэнцыі, пабудаванай у форме прамавугольніка, з двума радамі памяшканняў, калонным порцікам па галоўным фасадзе і акруглым ці прамавугольным рызалітам на паркавым фасадзе. Знешні выгляд сядзібы ствараў мастацкае ўражанне дзякуючы кантрасту спакойных, простых архітэктурпых форм і манументальнага порціка. Мастацка-стылявыя асаблівасці класіцыстычнага напрамку праявіліся ў трохчасткавай сіметрычна-восевай аб’ёмнай пабудове палаца, лаканізме дэкаратыўных сродкаў, неканапічпай трактоўцы іапічнага (в. Хальч), дарычнага (в. Перадзелка) і карынфскага (г. Гомель) ордэраў. Класічны ордэр адыгрываў ролю асноўнага элемента кампазіцыі, вызначальніка яе маштабу. Шырокая разнастайнасць вобразных характарыстык сядзіб дасягалася вар’іраваннем ордэрных элементаў, выкарыстаннем рустыкі, філёнгаў, сандрыкаў, балюстрад і іпш. Дзякуючы гэтаму тэктоніка збудаванняў набывае ясную і лагічную характарыстыку, якая праяўляецца ў агульназразумелых архітэктурпых вобразах.
Паступова манументальнасць порціка ўзрастае ад інтымнага двух-, чатырохкалоннага да шасці-, васьмікалоннага (г. п. Лагойск, дом Ваньковіча ў Мінску). У 30-я гады XIX ст. у в. Жылічы (Кіраўскі р-п) па праекту архітэктара К. I. Падчашынскага ўзведзена манументальная налацава-паркавая рэзідэнцыя 1. Булгака. Яго галоўны двухпавярховы корпус падкрэслены на галоўным фасадзе шасцікалонным порці-
кам карынфскага ордэра і бельведэрам. Порцік пачынаюць уздымаць на ўзровень другога паверха, уладкоўваць на аркадзе (в. Сваятычы) ці пілонах (в. Хальч). Але найбольшае распаўсюджанне атрымлівае прыём вылучэння аднапавярховага
12. Палац А. Тызенгаўза ў г. Паставы Віцебскай вобл. 2-я пал. XVIII ст.
сядзібнага дома мансардавым паверхам і порцікам на яго вышыню (г. Высокае, в. Чырвоная Зорка Клецкага р-на). Сядзіба Агінскіх у в. Залессе (Смаргонскі р-н) была ўзведзена па праекту архітэктара М. Шульца пры ўдзеле I. Пусэ ў 1802 —1822 гг. Яе галоўны корпус мае сіметрычна-восевую кампазіцыю фасада з бакавымі двухпавярховымі павільёнамі і цэнтральным на вышыню мансарды чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. У познекласіцыстычнай трактоўцы сядзібных порцікаў назіраецца адмаўленне ад трохвугольных франтонаў і замена іх прамавугольнымі ці ступеньчатымі атыкамі, калоны пазбаўляюцца энтазіса, базы, а часам і капітэлі.
У адрозненне ад вялікіх палацаў, пабудаваных прафесійнымі архітэктарамі па ўсіх канонах класічнай
ордэрнасці, мноства невялікіх сядзіб мелі болып спрошчаную трактоўку. Ордэрныя элементы ў іх не атрымлівалі прафесійнай шырокай маштабнасці і кананізацыі. Порцік як галоўны выразны элемент архітэктуры фасада не з’яўляецца трыумфальным уваходам у будынак, а выглядае ўтульнай навіссю над ганкам як яго пластыка-дэкаратыўны акцэнт. Пры гэтым форма порціка зведзена да простых калон, часам без базы, і спрошчана да абакі ў завяршэнні. Нескладанага профілю трохвугольны франтон набывае ў цэнтры люкарну.
К сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры сядзіб адбываюцца змены: на фасадах з’яўляюцца два порцікі, арсенал мастацка-дэкаратыўных сродкаў бяднее (вв. Блонь Пухавіцкага р-на, Даматканавічы Клецкага р-на), у аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка назіраецца адыход ад сіметрыі. Двухпавярховы мураваны дом у сядзібе «Альбярцін» (цяпер у мяжы г. Слоніма) мае асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая ўтвараецца бакавым глыбокім рызалітам. Фасад вылучаны цэнтральным чатырохкалонным порцікаы з антамі. У афармленні галоўнага ўвахода выкарыстаны скульптуры ляжачых па баках лесвіцы львоў — распаўсюджаны дэкаратыўны элемент ампіру першай паловы XIX ст.
У 20—30-х гадах XIX ст. у палацава-паркавым дойлідстве назіраецца адыход ад класічных ордэрных канонаў, паступовы заняпад класіцызму. Архітэктурныя формы наўмысна ўскладняюцца, становяцца геаметрычна сухімі, манатоннымі. Шырокае распаўсюджанне атрымліваюць здвоеныя калоны, трохвугольны франтон саступае месца прамавугольнаму атыку, порцік змяняе працяглая каланада фасада (вв. Германавічы Шаркоўшчынскага і Янавічы Клецкага р-наў). Агульны архітэктурны вобраз ся-