Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
сцях беларускага мастацтва XIX ст. чытач атрымае пасля знаёмства з 3-м томам «Гісторыі беларускага мастацтва».
Над томам працавалі: доктар мастацтвазнаўства Л. М. Дробаў, капдыдаты мастацтвазпаўства В. I. Жук, П. А. Карпач, A. М. Кулагін, A. К. Лявонава, Л. Г. Лапцэвіч, Я. М. Сахута, В. Ф. Шматаў, М. М. Яніцкая; кандыдаты архітэктуры Т. I. Чарняўская, Ю. А. Якімовіч; архітэктар В. М. Чарнатаў; мастацтвазнаўцы A. I. Сямёнаў, Д. С. Трызна. Бібліяграфію падрыхтаваў кандыдат мастацтвазнаўства П. А. Карнач; ілюстрацыі падабраў кандыдат мастацтвазнаўства В. I. Жук; імянпы і прадметна-геаграфічны паказальнікі падрыхтавала Д. С. Трызна. Фотаздымкі выканалі У. Б. Жэрко, У. Ф. Варварын, Л. М. Дробаў, Г. Л. Ліхтаровіч, М. П. Мельнікаў, В. В. Сасноўскі, Я. М. Сахута, Ю. А. Якімовіч, II. A. Яніцкі.	1
Том падрыхтаваны аддзелам выяўлепчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР пад кіраўніцтвам доктара мастацтвазнаўства Л. М. Дробава.
Глава 1
МАСТАЦТВА КАНЦА XVIII — ІІЕРШАП ПАЛОВЫ XIX СТ.
Развіццё беларускага мастацтва і архітэктуры ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. праходзіла ў адзіпым рэчышчы з рускім мастацтвам. У выніку ўз’яднання з Расіяй Беларусь увайшла ў склад так званага Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, галоўным палітычпым, культурным і адміністрацыйпым цэнтрам якога становіцца г. Вільня (Вільнюс).
Мастацкае жыццё ў гэты перыяд у асноўным групавалася вакол губернскіх гарадоў і Вільні, дзе існаваў імператарскі Вілепскі універсітэт *.
Вілеяскі універсітэт з’яўляўся тым асяродкам, вакол якога аб’ядноўваліся найбольш прагрэсіўныя, дэмакратычныя сілы. Тут зарадзіліся прагрэсіўныя ў свой час тайныя таварыствы «філаматаў», «філарэтаў», «шубраўцаў» і «лучазарных», праграмы якіх хоць і мелі нацыяналістычную афарбоўку, але былі накіраваны супраць самадзяржаўя. Некаторыя члены гэтых таварыстваў сталі потым актыўнымі ўдзельнікамі руху дваранскіх рэвалюцыяпераў-дэмакратаў.
У якасці аднаго з факультэтаў пры Віленскім універсітэце існавала школа жывапісу, якая рыхтавала кадры беларускіх мастакоў. Яе выхаванцы, арыентуючыся на лепшыя дасягненні рускага жывапісу, пераадольвалі засілле акадэмічнага і рэлігійнага дагматызму, звярталіся да жыцця простага народа — сялян і дробных рамеснікаў.
Найболып здольных вучняў універсітэт пасылаў для ўдасканальвання ведаў у Акадэмію мастацтваў у Пецярбург і за мяжу. За перыяд свайго існавання, з 1803 да 1832 г., факультэт падрыхтаваў вялікую
1 У 1821/22 навучалыіым годзе тут займаліся на ўсіх факультэтах 768 чалавек, а ў 1824 г. гэта лічба дасягнула 834.
колькасць выкладчыкаў маляваішя і жывапісу для гімназій Беларусі2.
Першымі прафесарамі Віленскай мастацкай школы былі Францішак Смуглевіч (1745—1807) і Ян Рустэм (1762—1835). Творчы шлях гэтых мастакоў і настаўнікаў адлюстроўвае прынцыпы беларускага мастацтва XVIII — пачатку XIX ст.
Францішак Смуглевіч нарадзіўся ў Варшаве. Першасную мастацкую адукацыю атрымаў у свайго бацькі— мастака Лукаша Смуглевіча. Затым вучыўся ў вядомага польскага жывапісца Шымана Чаховіча. У 1763 г. Ф. Смуглевіч едзе ў Рым, у акадэмію св. Лукі, дзе на працягу шасці год з’яўляецца вучнем Рафаэля Менгса. Пасля заканчэння акадэміі Ф. Смуглевіч некаторы час жыве ў Рыме, упрыгожвае фрэскамі славутыя тэрмы Ціта, выконвае шмат гравюр на тэмы старажытнарымскай гісторыі і міфалогіі. Гэтыя работы прынеслі яму шырокую вядомасць. У 1785 г. Ф. Смуглевіч вяртаецца ў Варшаву, дзе распісвае касцёл базыльянаў, часта выязджае ў Вільню, Гродна, Мінск, Полацк. Стварае карціны на рэлігійныя тэмы для праваслаўпых і каталіцкіх храмаў. У 1800—1801 гг. у Пецярбургу ўдзельнічае ў размалёўцы Міхайлаўскага замка. У пачатку XIX ст. ён быў запрошапы на пасаду прафесара жывапісу Віленскага універсітэта. Працуючы на гэтай пасадзе, Ф. Смуглевіч паспяхова займаецца творчасцю. Для кафедральнага сабора ў Вільні ён выканаў некалькі жывапісных палотнаў. Шмат кампазіцый на рэлігійныя і біблейскія тэмы стварыў для касцёлаў Мінска, Гродна, Рэчыцы, Дабраўлян.
У гісторыю мастацтва Ф. Смуглевіч увайшоў як майстар шматфігур-
2 У 1821/22 навучальным годзе на аддзяленнях жывапісу і скульптуры навучаўся 61 чалавек, з іх жывапісцаў — 45 і скульптараў —16.
ных кампазіцый на гістарычныя і рэлігійныя тэмы, цікавых партрэтаў, пейзажаў і жанравых карцін. Ён быў яркім прадстаўніком класіцызму. Але ў гісторыі выяўленчага мастацтва болып вядомы як настаўнік многіх беларускіх жывапісцаў.
У распрацаванай ім сістэме выкладання былі вызначаны асноўныя прынцьшы навучання рэалістычнаму мастацтву. Шмат увагі ўдзялялася маляванню антычных узораў. Разам з тым Ф. Смуглевіч лічыў, што для таго, каб мастак стаў выразнікам перадавых ідэй, ён павінен, апрача прафесійнай падрыхтоўкі, усебакова авалодаць асновамі ўсіх іншых навук. Адпак гэтыя прыпцыпы праграмы пры жыцці мастака не былі здзейснены. Да 1816 г. вучні займаліся толькі капіраваннем старажытнагрэчаскіх узораў і маляваннем з гіпсавых мадэлей, і толькі з 1819 г. было ўведзена маляванне з жывой натуры.
Пераемнік Ф. Смуглевіча на пасадзе прафесара Віленскага універсітэта Ян Рустэм быў не толькі партрэтыстам, але і майстрам гістарычнай кампазіцыі, бытавых сцэн, пейзажа і гравюры. У гісторыю мастацтва ён увайшоў як выдатны педагог, які выхаваў нейалькі пакаленняў літоўскіх, польскіх і беларускіх мастакоў.
Армянін па паходжанню, ён нарадзіўся ў Канстанцінопалі. Мастацкую адукацыю атрымаў у Варшаве ў вядомых жывапісцаў Я. П. Норбліна і М. Бачарэлі. 3 1807 г., пасля смерці Ф. Смуглевіча, Я. Рустэм быў прызначаны прафесарам кафедры жывапісу Віленскага універсітэта. З’яўляючыся прыхільнікам перадавых дэмакратычных ідэй, ён у сваёй педагагічнай дзейнасці імкпуўся вызваліць жывапіс ад уплыву класіцызму, які не даваў магчымасці адлюстроўваць паўсядзённае жыццё народа і скоўваў творчую індывідуалыіасць мастакоў.
Мастацкія прынцыпы школы Ф. Смуглевіча і Я. Рустэма аказалі значны ўплыў на развіццё амаль што
ўсіх відаў і жапраў беларускага выяўлепчага мастацтва і архітэктуры.
У канцы XVIII—пачатку XIX ст. значны размах набывае будаўніцтва. Больш шырока ў беларускім дойлідстве выкарыстоўваюцца дасягнепні рускай архітэктуры. Узводзіцца вялікая колькасць мураваных будынкаў, стаўшых узорамі класіцызму, які зацвердзіўся ў гэты час у жыллёвай, грамадзяпскай і культавай архітэктуры Беларусі.
Актыўпы ўдзел у забудове і стварэнні архітэктурпых ансамбляў беларускіх гарадоў прымалі рускія дойліды М. Львоў, В. Стасаў, А. Мельнікаў, Дж. Кларк і інш., што садзейнічала прапікненню перадавых горадабудаўнічых ідэй у беларускае дойлідства. Пад уплывам класіцызму ажыццяўляецца рэканструкцыя гарадскіх цэптраў, дзе знаходзіліся гасціныя двары, ратушы, гандлёвыя рады, культавыя будынкі і г. д. Уплыў класіцызму закранае таксама драўлянае грамадзянскае і культавае дойлідства.
Адметную асаблівасць мастацкага жыцця ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. складала шырокая збіральпіцкая дзейнасць. 3 літаратурпых і архіўных крыніц вядома, іпто вялікія мастацкія каштоўнасці асядалі ў руках беларускіх і польскіх магнатаў— кпязёў Радзівілаў, Агінскіх, Тышкевічаў, Хамінскіх, Пуслоўскіх, Храптовічаў і інш.3 У Бешанковічах, папрыклад, у маёнтку графа Храптовіча была вялікая карцінная галерэя, дзе побач з творамі заходнееўрапейскага жывапісу знаходзіліся карціны, скульптуры і гравюры мастакоў — выхадцаў з Беларусі: Япуарыя Сухадольскага, Валенція Ваньковіча, Іваяа Хруцкага, Рафала Слізеня і інш., а таксама тых мастакоў, якія значную частку свайго жыцця пражылі па Беларусі (Фрапцішка Сму-
3 Дробов Л. Н. Жнвопіісь Белорусснн XIX — пачала XX в. Мпнск, 1974. С. 12.
глевіча, Іосіфа Пешкі і інш.). У Дабраўляпах у маёнтку графа Гюнтэра было шмат твораў А. Арлоўскага, Я. Дамеля, Я. Рустэма і інш. У праваслаўных і каталіцкіх храмах Miuска і Полацка захоўваліся творы вядомага польскага жывапісца ПІымапа Чаховіча, выканапыя ў стылі eapo­Ka і класіцызму.
Беларускае мастацтва канца XVIII — пачатку XIX ст. развівалася ў цеснай сувязі з мастацтвам братпіх народаў — рускага, украінскага, літоўскага і лольскага. У сваю чаргу найболып талеяавітыя мастакі, якія выйшлі з асяроддзя беларускага народа, аказвалі пэўны ўплыў па культуру і творчасць гэтых яародаў. Асабліва цеспыя сувязі з даўніх часоў існавалі паміж рускім і беларускім мастацтвам, у якіх заключаецца адна з самых адметных асаблівасцей развіцця беларускага мастацтва.
ГОРАДАБУДАУНІЦТВА I АРХІТЭКТУРА
Пасля ўз’ядпаппя з Расіяй у Беларусі назіраецца агульны эканамічны пад’ём, што аказала зпачны ўплыў на развіццё будаўпіцтва і архітэктуры. Пачынаюць хутка развівацца і добраўпарадкоўвацца беларускія гарады, значна павялічваецца іх насельніцтва, пашыраецца тэрыторыя, з’яўляюцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў. Шырока разгортваецца мураванае будаўніцтва. 3 цэглы ўзводзяцца як адміністрацыйныя, так і жылыя збудаванні. У губернскіх і павятовых гарадах узнікаюць новыя будынкі магістратаў, губернскіх праўленняў, гарадскіх дум, земскіх судоў, канцыдярый, пабудовы для чыноўніцкай вярхушкі — губернатарскія і віцэ-губернатарскія дамы і палацы. Асноўны аб’ём казённага будаўніцтва ажыццяўляўся за кошт унутраных падатковых сродкаў беларускіх губерпяў. Культавая архітэктура ў параўнапні
з ранейшымі перыядамі губляе сваё значэняе, будаўніцтва касцёлаў скарачаецца.
Пачынаючы з другой паловы XVIII ст. у архітэктуры Беларусі з’явіўся новы стыль — класіцызм, які спачатку развіваўся паралелыіа з познім барока, а з канца стагоддзя стаў асноўным мастацкім кірункам. У аснову архітэктуры класіцызму былі пакладзены прынцыпы сіметрыі, геаметрызму, ураўнаважанасць аб’ёмаў, рэгулярнасць планіровачных рашэішяў, антычная ордэряая сістэма і простыя дэкаратыўныя формы. Класічны ордэрны порцік становіцца характэрнай часткай архітэктурных кампазіцый палацаў і сядзіб, а таксама некаторых культавых пабудоў.
У першай трэці XIX ст. класіцызм засвойвае рысы ампіру, які вызпачаецца знешняй параднасцю і вытанчанай дэкаратыўнай пластыкай. К сярэдзіне стагоддзя адзначаецца агульны заняпад класічнай школы. Класіцызм у архітэктуры набывае дагматычны характар, назіраецца распад стылявога адзінства і з’яўленне розных эклектычных плыней. Аднак у асобных збудаваннях рысы класіцызму сустракаюцца на працягу ўсяго XIX ст.