Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
ГІСТОРЫЯ 5ЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
СТЛРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА ДРУГОЙ ПАПОВЫ XVI СТАГОДДЗЯ

АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ШСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФП I ФАЛЬКЛОРУ
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
У ШАСЦІ ТАМАХ
1
АД
СТАРАЖЫТНЫХ
ЧАСОЎ
ДА
ДРУГОЙ
ПАПОВЫ
XVI
СТАГОДЦЗЯ
мшск
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1987
ББК85.1
Г 46
Рэдакцыйная калегія:
С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар), A. А. Анікейчык, Л. М. Дробаў (намеснік галоўнага рэдактара), П. В. Масленікаў, A. В. Сабалеўскі, М. А. Савіцкі, У. А. Чантурыя
Рэдактары тома:
С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў
Рэцэнзенты т о м a:
Н. Ф. Высоцкая, кандыдат мастацтвазнаўства, ДММ БССР, Р. Н. Логвін, доктар мастацтвазнаўства, НДІ тэорыі і гісторыі архітэктуры Дзяржбуда УССР
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6-ці т. Т. 1: Ад старажытных Г 46 часоў да другой паловы XVI ст./Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў.— Мн.: Навука і тэхніка, 1987.— 304 с.: іл.
У першым томе разглядаецца зараджэнне і развіццё ўсіх відаў і жанраў выяўленчага мастацтва і архітэктуры на тэрыторыі Беларусі ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. Упершыню ў мастацтвазнаўстве зроблена спроба вызначыць месца і ролю беларускага мастацтва ў сусветнай культуры.
Разлічана на мастацтвазнаўцаў, мастакоў і археолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў мастацкіх навучальных устаноў, а таксама на шырокае кола чытачоў.
4903000000-005
М 316-87
124—85
ББК 85.1
© Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1987.
УВОДЗІНЫ
«Гісторыя беларускага мастацтва» — першае навуковае выданне, якое падагульняе шматвяковы вопыт развіцця беларускага выяўленчага мастацтва ад вытокаў да нашых дзён.
Стварэнне гісторыі нацыянальнага мастацтва — гэта раскрыццё працэсу зараджэння, фарміравання і развіцця ўсіх яго жанраў, мастацкіх школ і з’яў, асноўных кірункаў руху мастацкай творчасці народа па шляху прагрэсу. Знаёмства з сапраўды павуковай гісторыяй мастацтва садзейнічае росту ідэйна-эстэтычнага ўзроўню чалавека, яго культуры, развіццю мастацкага мыслення, дапамагае мастакам глыбей пазнаваць законы творчасці. У наш час, калі савецкі народ пад кіраўпіцтвам Камуністычнай партыі вырашае складаныя і надзвычай актуальныя задачы камуністычнага будаўніцтва, такое выданне набывае асаблівую важяасць для вырашэння праблем фарміравання ўсебакова развітой, ідэйна сталай асобы.
Для выпуску абагульняючай працы па гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі вучоныя рэспублікі падрыхтавалі пэўную навуковую ea­sy. Накоплеяы вялікі фактычны матэрыял, створаны шэраг манаграфічных і іншага характару даследаванняў. У якасці вельмі важнага фактару ў навуковых публікацыях, як правіла, выступала патрабаванне высокага ўзроўню даследавання з’яў мастацтва, што немагчыма без крытычнага асэнсавання яго гістарычнага развіцця, без творчага засваення ўсяго лепшага, што створана у выпіку шматвяковай мастацкай практыкі. Такі падыход дазволіў раскрыць многія выдатныя мастацкія з’явы мінулага, стаў важным фактарам стварэнля гістарычна дакладнай карціны развіцця беларускага нацыянальнага мастацтва. Безумоўна, пакуль што яшчэ застаецца нераспрацаваным або маладаследаваным шэраг важных пытанняў. Тым не
менш можна сцвярджаць, што менавіта цяпер ёсць усе магчымасці найбольш поўна абагульніць самае каштоўнае са знаходак мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў і філосафаў розных пакаленняў, каб паказаць беларускае мастацтва ў шырокім гістарычным плане, ва ўсёй разнастайнасці і складанасці яго форм і стыляў, творчых почыркаў і нацыянальных мастацкіх школ.
З’яўляючыся адной з форм грамадскай свядомасці, выяўленчае мастацтва адлюстроўвае ў зрокавапрасторавых вобразах самыя разнастайныя бакі жыцця народа, сваімі сродкамі паказвае падзеі, у тым ліку і тыя, што развіваюцца ў часе, раскрывае духоўнае аблічча чалавека.
Нягледзячы на ўмовы цяжкага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту працоўныя Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд знаходзілі ў сабе сілы для таго, каб не толькі захаваць створанае, але і забяспечыць далейшы прагрэс мастацтва. Вопыт беларускага выяўленчага мастацтва — гэта скарбніца разнастайнасці вельмі цікавых форм, сродкаў і метадаў адлюстравання мудрасці і велічы народа.
Мастацтвазнаўчая навука мае справу з вельмі шырокім і складаным комплексам мастацкіх з’яў. Пры ўсім гэтым яна вылучае вядучыя, вызначальныя працэсы, раскрывае іх узаемасувязь і ўзаемадзеянне з іншымі галінамі чалавечай дзейнасці. Поспехі нашага мастацтвазнаўства грунтуюцца на марксісцка-ленінскай метадалогіі, прынцыповым палажэннем якой з’яўляецца тэзіс аб тым, што аснову развіцця чалавечага грамадства складае матэрыяльная вытворчасць. Змены ў эканамічным базісе непазбежна выклікаюць пераўтварэнпі ў падбудове, куды ўваходзіць і мастацтва. «Спосаб вытворчасці матэрыяльнага жыцця,— пісаў К. Маркс,— абумоўлівае сацыяльны, палітычны і духоўны працэсы жыцця
наогул» Прагрэс мастацкай культуры цесна звязаны са зменамі ў матэрыяльных, вытворчых і духоўных сферах жыцця народа.
Што датычыцца шырыні ахопу і глыбіпі мастацкага асэнсавашія жыцця, то ў творах беларускага мастацтва япы непарыўна звязаны з адлюстраваннем перадавых ідэй, сутпасці і асноўных тэндэнцый жыцця народа. Яно выступае актыўнай сілай, якая ўздзейнічае па думкі, волю і пачуцці людзей, а таксама ў пэўнай ступені і па матэрыяльную сферу жыцця народа.
Беларускае мастацтвазнаўства параўнальна маладое. У дарэвалюцыйпай павуковай літаратуры апісаны толькі асобныя старажытныя славутасці, надрукаваны ў газетах і часопісах артыкулы аб некаторых мастаках і іх творах. У многіх з гэтых публікацый разгляд фактычнага матэрыялу рабіўся праз прызму яўна няправільных, суб’ектыўных метадалагічных пасылак. На іх ляжаў адбітак класавай абмежаванасці даследчыкаў таго часу. Мастацтва да таго ж вельмі часта разглядалася толькі ў асобных аспектах, у адрыве ад складапага адзінства ўсіх яго форм і жанраў. Адсутпічала разуменне, а гэта значыць, і адпаведнае навуковае раскрыццё сацыяльнай прыроды мастацтва, пе паказвалася барацьба грамадскіх ідэй і тэорый, увасабленне ў вобразах перадавых імкненняў працоўнага парода. Падчас адмаўлялася нават само існаванне беларускага мастацтва. Творы беларускага жывапісу, скульптуры, графікі, архітэктуры, прыкладнога мастацтва адносіліся то да рускага, то да польскага мастацтва. Такія публікацыі не высвятлялі, а заблытвалі пытанні, уносілі дадатковыя складанасці ў вывучэнне гісторыі беларускага мастацтва.
1	Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд., т. 13, с. 7.
Толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі адначасова з небывалым развіццём усіх відаў і жанраў беларускага выяўленчага мастацтва стала разгортвацца грунтоўная мастацтвазнаўчая праца, весціся актыўнае накапленпе ведаў аб мастацтве і яго творцах. Шэраг каштоўных даследаванпяў падрыхтаваны ў 20—30-я гады М. М. Шчакаціхіным. У сферы яго інтарэсаў былі гравюры кніжных выданняў Ф. Скарыны, помнікі архітэктуры, а таксама агульныя працэсы развіцця боларускага мастацтва. Ён упершыпю ў беларускім мастацтвазнаўстве зрабіў спробу даць навуковую перыядызацыю гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Найбольш жа значнымі поспехамі беларускіх гісторыкаў культуры і мастацтвазнаўцаў адзпачаны перыяд пасля Вялікай Айчынпай вайны. Мепавіта ў гэты час істотна пашырыўся кругагляд іх павуковых інтарэсаў. Значпы ўклад у распрацоўку праблем выяўлепчага мастацтва і архітэктуры Беларусі ўнеслі М. С. Кацар, A. II. Воінаў, У. А. Чантурыя, Л. М. Дробаў, П. В. Масленікаў, В. Ф. Шматаў і многія іншыя даследчыкі. У сферу іх мастацтвазнаўчага аналізу быў уключаяы шэраг раней певядомых твораў ці якія лічыліся канчаткова згубленымі. Дзякуючы іх намаганням пашырыліся веды аб буйнейшых мастацкіх з’явах, заканамернасцях развіцця беларускага мастацтва.
Праблемы гісторыі і тэорыі беларускага выяўленчага мастацтва атрымалі асвятленне і ў такіх шматтомных выданнях, як «ІІсторня нскусства народов СССР» і «Всеобіцая нсторня нскусств»2, дзе беларускія вучоныя выступалі ў якасці аўтараў шэрагу раздзелаў. Археала-
2 ІІсторня нскусства народов СССР: В 9-тн т.— М., 1971—1976, т. 1—4; 1972— 1977, т. 7—8; Всеобіцая псторпя нскусств: В 6-тн т,—М., 1956—1966.
гічныя даследаванні значна расшырылі культурныя гарызонты старажытнасці. Важнае дасягненне мастацтвазнаўцаў склаў аналіз фактараў, якія забяспечваюць няўхільны рост беларускага савецкага мастацтва.
Выяўлепчае мастацтва, якое заўсёды мае непасрэдную сувязь са светам рэалыіых чалавечых уяўлепяяў і перажыванняў,— самае старажытнае з мастацтваў. Яно суправаджае чалавека на працягу многіх тысячагоддзяў, дапамагае яму лепш разумець жыццё, самаўдасканальвацца. Ад нескладаных малюнкаў, якія адлюстроўвалі быт чалавека і яго ўяўлепні аб паваколыіым свеце, ілюстрацыі рэлігійных догмаў да грунтоўнага раскрыцця прыгажосці прыроды, велічы чалавечых здзяйсненняў — такі шлях шматвяковага развіцця мастацтва Беларусі.
Пры дапамозе мастацтва кожная эпоха з гісторыі нашага народа нясе ў будучае самыя запаветныя мары, думкі і пачуцці, самае істотнае з перажытага. Своеасаблівасць і адметнасць беларускага выяўленчага мастацтва складвалася вякамі, фарміравалася ўсёй дзейнасцю працоўпага чалавека, умовамі яго жыцця, характарам барацьбы за шчаслівую будучыню. Самабытнасць беларускага мастацтва складвалася ў пошуках гармоніі, у адлюстраванні эстэтычных і этычных ідэалаў народа.
Працэс развіцця беларускага выяўленчага мастацтва здзяйсняўся не адасоблена, ізалявана. На працягу стагоддзяў яно актыўна ўзаемадзейнічала з мастацтвам іншых народаў. Сярод курганных старажытнасцей сустракаюцца прадметы, якія былі выраблены ў суседніх краінах. Яны сведчаць аб актыўным узаемадзеянні розных культур. Асабліва шырокае развіццё атрымала творчае ўзаемадзеянне мастацтва савецкіх народаў пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яно стала важнай заканамерпасцю развіцця
савецкага шматнацыянальнага мастацтва.
Багатае, шматскладанае духоўнае жыццё — адна з пайбольш важных сфер фарміраваяня асобы — мае вялікае значэнне як для сацыяльнай жыццядзейнасці чалавека, так і для яго сцвярджэння і ўзвышэпня. Выяўленчае мастацтва, таксама як і навука аб ім, актыўна ўдзелыіічае ў гэтым працэсе. Натуральным і закапамерным для мастацтва кожнай эпохі заўсёды было глыбокае і непасрэднае дачыненне да лёсу, клопату і імкненняў свайго парода. Сучасная савецкая мастацкая культура, культура развітога сацыялізма, характарызуецца асаблівай цэласнасцю і гарманічнасцю, цеснай сувяззю з жыццём, бо сэнсам яе сацыяльнага быцця, творчых здзяйсненняў з’яўляецца максімалыіае задавальненне пастаянна ўзрастаючых духоўных патрэб чалавека.