• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Смаргонская знаходка не мела утылітарпага прызначэння, а хутчэй за ўсё служыла для нейкіх рытуальных мэт. Сэнс яе арнаменту пакуль што не разгаданы, але складанасць узору, можпа меркаваць, адпавядае і складанасці сэнсу, зашыфраванага Ў ім.
    У V—IV тысячагоддзях да н. э. мезаліт змяніўся неалітам — повым каменным векам. Асноўным заняткам чалавека па-рапейшаму заставаліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, але паступова пачалі распаўсюджвацца земляробства і жывёлагадоўля. Удасканальваліся крамянёвыя прылады, узнікалі новыя іх тыпы, некаторыя вырабы шліфаваліся. У неаліце быў вынайдзены керамічны посуд. Гэта дазволіла зрабіць больш разнастайным харчаванне чалавека, што спрыяла яго біялагічнаму развіццю.
    У познім неаліце пачынаецца пераход ад мацярынскай родавай абшчыны да патрыярхальнай, у якой лік роднасці пачаў весціся і па мужчынскай лініі, а ў вытворчым і грамадскім жыцці дамінуючае становішча займалі мужчыны.
    Як і ў папярэдні час, чалавек эпохі неаліту сяліўся па берагах рыбных вадаёмаў. Але цяпер яго ўвагу прыцягвалі і мясціны, багатыя крэменем — асноўнай сыравінай для вырабу сякер, неабходных пры земляробстве ў лясной зоне. Мяркуючы па межах культурных напластаванпяў, пасяленні былі звычайна выцягнуты ўздоўж берага. Ёсць некаторыя сведчанні і аб характары жылля гэтага часу 5.
    5 Очеркл по археологпл Белорусслн.— Мн., 1970, ч. 1, с. 91; Нсаенко В. Ф. Неоллт Прппятского Полесья.— Мн.. 1976, с. 66, 86.
    Неабмежаваныя лясныя запасы і наяўпасць каменных сякер давалі магчымасць будаваць драўлянае жыллё. Але сякеры напачатку былі
    3. Драўляная статуатка з Асаўца. Бешанковіцкі р-н. Неаліт. ДМ БССР
    малыя і педасканалыя, што не рабіла лёгкай апрацоўку дрэва, таму пераважалі канструкцыі з жэрдак. 3 таўсцейшых жа ствалоў былі толькі апорныя слупы. Па гэтай прычыне жыллё было недаўгавечпым і патрабавала частага рамонту. У неаліце на тэрыторыі Беларусі існавала ўжо некалькі тыпаў жыллёвых будынкаў, як наземных, так і паўзямлянкавых. Гэта сведчыць пра наяўнасць мясцовых культурпых традыцый, выпрацаваных з улікам геаграфічных умоў, a магчыма, паказвае і па працяг далейшых пошукаў аптымальнай капструкцыі. На Ніжняй Прыпяці ў
    гэты час зрэдку сустракаліся выцягііута-авальныя паўзямляпкі (Юравічы). Але тут жа было вядома і наземнае прамавугольнае жыллё. На стаянцы каля в. Лучын Рагачоўскага раёна знойдзены рэшткі жылля памерам 3,4X3—2,4 м, ад якога ішоў даволі доўгі ход. Дах, магчыма, конусападобнай формы, падтрымліваўся шасцю слупамі. У цэнтры жылля размяшчалася агнішча дыяметрам каля метра. Рэшткі назсмпага жылля знойдзены і каля в. Залессе Чачэрскага раёпа. Ад яго захавалася толькі агнішча, выкладзенае з патрэсканых камянёў і ўладкаванае ў лейкападобнай яме глыбінёй 0,5 м. У Беларускім Паазер’і на суглінках і затарфаваных нізкіх берагах вадаёмаў будавалася толькі наземнае жыллё. Так, цікавыя рэшткі жыллёвай канструкцыі выяўлены па тарфяпікавай стаянцы каля в. Асавец Бешапковіцкага раёна. У цэнтры яе было некалькі ўбітых у зямлю тоўстых завостраных слупоў з развілкамі ўверсе (сохамі). Верагодна, у гэтых развілках ляжала гарызанталыіая кладзь, на якую абапіраліся нахіленыя жэрдкі. што ўтваралі каркас двухсхільнага даху. У жыллі меліся агнішчы на пясчаных падсыпках, падасланых тоўстымі пластамі хваёвай і яловай кары.
    Мяркуючы па знаходках, жыхары тарфяпікавых паселішчаў пры будаўпіцтве жылля і ўладкавапні інтэр’ера ўмелі зачэсваць калы і слупы самымі рознымі спосабамі, свідравалі адтуліны, шчапалі сасновыя ствалы на плашкі і рабілі з іх абчэсаныя дошкі.
    У познім каменным веку духоўнае жыццё першабытнага чалавека значна ўскладнілася. Гэтаму спрыяла ўзбагачэнне традыцый і вопыту папярэдняй эпохі, а таксама інтэнсіўнае развіццё гаспадарчай дзейнасці, якая ад прысвойваючай пачала пераходзіць да стваральнай. Земляробства і жывёлагадоўля не толькі мянялі быт чалавека, але больш непасрэдна
    ўключалі яго ў каляндарны цыкл развіцця прыроды, прымусілі больш задумвацца над плоднасцю зямлі, паміраннем і ўваскрэсеннем прыроды, пад бегам нябесных свяціл. А ўсе гэтыя з’явы нельга было выявіць у канкрэтных вобразах, таму чалавек імкнуўся паказаць іх з дапамогай абстрагаванай, умоўна-арнаментальнай формы. Гэта знайшло яскравае адлюстраванне ў мастацтве, якое ў неаліце, як потым і ў бронзавым веку, развівалася ў першую чаргу як арнаментальнае.
    Новыя прагрэсіўныя змены ў жыцці чалавека адбываліся памалу і паступова. Пэўііы час ён усё яшчэ заставаўся пераважна паляўнічым і рыбаком, захоўваючы светапогляд папярэдняй эпохі і яе мастацкія традыцыі. Ранненеалітычныя касцяныя і рагавыя прылады працы і паляўнічая зброя па-ранейшаму арнаментаваліся вядомымі і ў мезаліце кароткімі нарэзкамі на гранях, наразнымі лініямі, размешчанымі падпаралельна, зігзагам або сеткай (Асавец-4 Бешанковіцкага, Зацэнне Лагойскага, Шчорсы Карэліцкага р-наў). Але гэта традыцыя пратрымалася адноспа нядоўга. Толькі некаторыя тыпы касцяных упрыгожанняў арпаментаваліся і ў познім неаліце.
    Удзячным полем арнаментальнай дзейнасці неалітычнага чалавека стала кераміка. Аздобленыя разнастайнымі ўзорамі, якія вылучаюцца распрацаванасцю форм і прапорцый, многія гліняныя пасудзіны былі сапраўднымі творамі першабытнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    Арнаментаванне керамікі дасягае росквіту ў развітым і познім неаліце. Узнікаюць новыя элементы ўзораў — адбіткі канцом палачкі з наматаным на яе шнуром, тарцом вузкай лапаткі, пальцамі, пазногцямі, рознымі завостранымі прадметамі. У малюнку паяўляюцца зігзагі, ялінкі, ромбы, трохвугольнікі, шматгранпікі, якія часам утвараюць адмысло-
    выя кампазіцыі, асабліва на шыйках пасудзін.
    Калі для ранняга неаліту на ўсёй тэрыторыі Беларусі характэрна пэўпае адзінства ў форме і арнаменце керамічных вырабаў, то пазней назіраюцца значныя рэгіяналыіыя адрозненні, якія звязаны з развіццём асобных археалагічных культур.
    У другой палове III тысячагоддзя да н. э. на поўначы Беларусі з’явіліся групы носьбітаў культуры грабеньчата-ямачпай керамікі, для якой характэрны яйкападобныя гаршкі са зрэзанай верхавінай, аздобленыя па ўсёй паверхні рытмічным чаргаваннем гарызанталыіых паскаў глыбокіх ямак і адбіткаў шыраказубага грабянца. Часам такія адбіткі групаваліся ў ромбы. Прадстаўнікі нарвенскай культуры ў Падзвінні нярэдка ўпрыгожвалі свае шырокаадкрытыя гаршкі і міскі кампактнымі зонамі з адбіткаў грабянца, нарэзак, вусеневых узораў, звісаючымі кампазіцыямі з зігзагаў.
    Для матэрыялаў верхнедняпроўскай культуры характэрны гаршкі з крыху адагнутым краем, арнаментаваныя насечкамі, ямачнымі і грабеньчатымі адбіткамі, а таксама адбіткамі палачкі з абматаным шнуром — «лапкамі». Блізкія формы пасудзін вядомы і на Піжняй Прыпяці, дзе існаваў мясцовы варыянт днепра-данецкай культуры, асноўная тэрыторыя распаўсюджання якой — Украіна. Арнаменты тут дапаўняліся падтрохвугольнымі наколамі, утвараючы кампазіцыі, якія нярэдка канцэнтраваліся толькі на верхніх частках пасудзін.
    У познім пеаліце паселыгіцтва нёманскай культуры, якое засяляла захад Беларусі, ужывала добра прафіляваныя круглабокія гаршкі са звужапай шыйкай і разгорнутым венцам. Пераважна ў верхняй частцы або ўвогуле толькі па венчыку яны ўпрыгожваліся наколамі канцом палачкі, адбіткамі канцом лапаткі, косасеткавымі кампазіцыямі. Арнамент
    часам дапаўняўся шматвугольнікамі, ромбамі з кручкамі.
    На паўднёвым захадзе нашай тэрыторыі носьбіты культуры лейкападобных кубкаў у асноўным выраблялі пласкадонныя з лейкападобным верхам гаршкі, арнаментаваныя пераважна нешматлікімі паскамі з адбіткаў тарцом лапаткі. У самым канцы эпохі на захад Беларусі прасочваюцца групы насельніцтва культуры шарападобных амфар, якія ўпрыгожвалі свой посуд акрамя звыклых для гэтай тэрыторыі адбіткаў тарцом лапаткі — лінейнага пгтампа звісаючымі трохвуголыіікамі і дугамі з парэзак і адбіткаў шнура.
    У многіх выпадках арііаменты па гаршках узнікалі як імітацыя ў гліне дакерамічнага начыння. Так, шмат якія ўзоры пасудзія з Падняпроўя нагадваюць шчыльную пляцёнку. Ды і самі іх формы напачатку, відаць, наследавалі свае прататыпы. Акругладонныя гліняныя амфары з захаду Беларусі нагадваюць шарападобныя скураныя пасудзіны з лубяным вобадам, а зігзагі з адбіткаў шнура на шыйках хутчэй за ўсё паўтараюць спосаб яго прымацаваішя.
    У той жа час прысутнасць рытмічпа арганізаваных у арнамент абстрактных фігур — ромбаў, трохвугольнікаў, дуг, з’яўлепне ўпісаных у геаметрычны ўзор стылізаваных выяў раслін, жывёл і людзей сведчаць пра магічны характар арнаменту. Ён у многіх выпадках для тагачасных людзей меў канкрэтны рэлігійна-міфалагічны змест, нам зараз ужо практычна не зразумелы.
    Арнаментаваная кераміка адначасова задавальняла пэўныя эстэтычныя запатрабаванні яе стваральнікаў. На працягу стагоддзяў разам з развіццём форм глінянага начыння выпрацоўваліся і шліфаваліся характэрныя асаблівасці арнаменту, удасканальваліся рытмічнасць і сіметрычнасць кампазіцыі. Старажытныя майстры стараліся знайсці суразмернасць паміж асобнымі элементамі
    ўзору, закампаноўваючы іх у прадуманыя кампазіцыі, якія падкрэслівалі пластычную форму гліняных вырабаў. Асабліва яасычана і выразна аздабляўся венчык гаршка, тут жа памяшчаліся стылізаваныя выяўлепчыя элементы. Спецыяльным поясам выяўлялася найбольшая выпукласць корпуса. Арнаментацыя вострага дна таксама мела свае асаблівасці. У канцы пеаліту майстэрства аздаблеппя керамікі дасягнула свайго росквіту, некаторыя гліняныя вырабы прадстаюць шэдэўрамі арнаментальнага мастацтва.
    Стылізаваныя выявы жывых істот, вядомыя па касцяных мезалітычпых зпаходках, у яеаліце паяўляюцца па сценках гліпяных гаршкоў. Па тэхніцы выканання, стылявых асаблівасцях і нават кампазіцыйна яны непасрэдна звязаны з арнаментам. Тым пе менш гэта выяўлепчыя элемепты. Найбольш старажытная па тэрыторыі Бсларусі падобная знаходка выяўлена на стаянцы Крывіна каля в. Галоўск Сенненскага раёна і датуецца сярэдзіпай III тысячагоддзя да н. э. Гэта абломак гаршка са схематычным малюнкам дзікай качкі, выкананым двума радамі дробных і неглыбокіх ямак. Падобныя выявы вадаплаўных птушак сустракаюцца па значнай тэрыторыі паўночнага захаду Усходняй Еўропы, што, відаць, не выпадкова 6. Паляванне на качак давала першабытнаму чалавеку ежу. Іх прылёт сведчыў пра надыход вясны і цяпла. Магчыма, яшчэ і нейкія іншыя прычыны ўплывалі на тое, што вобраз гэтай птушкі заняў значнае месца ў старажытнай міфалогіі і выяўлепчым мастацтве.