Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Архаічную форму пірамідальнацэнтрычнай кампазіцыі мелі глыбокія паўзямлянкі ранняга жалезнага веку (Мохаў-1 Лоеўскага, Мілаград Рэчыцкага, Рамель Столінскага р-наў). План збудаванняў круглы, палігапальны, або авалыіы, дах пірамідальны. Жыллё такога тыпу наогул магло не мець сцен.
На ранняй ступені развіцця мілаградскай культуры аднакамерныя паўзямлянкі будаваліся плошчай да 50 м2 (Мохаў-1). У далейшым паўзямляначнае жыллё стабілізуецца як невялікія (12—16 м2) пабудовы слуповай канструкцыі, заглыбленыя ў грунт на 0,15—0,5 м. Адметная асаблівасць мілаградскага жылля — прамавугольны, круглы або авальны выступ у адной са сцен ці ў вуглу пабудовы 26.
Зарубінецкія паўзямлянкі па характару плана, канструкцыі і кампазіцыі амаль пе адрозніваліся ад мілаградскіх. Іх плошча ў асноўным не перавышала 20—25 м2, а сцены нярэдка абмазваліся глінай (Чаплін, Мохаў-2 і інш.).
Важнае месца ў фарміраванні плана і інтэр’ера жылля маюць ацяплялыіыя прыстасаванні. У раннім жалезным веку на поўначы пераважалі адкрытыя вогнішчы, якія размяшчаліся ў цэнтры жылля або каля супрацьлеглай ад уваходу сцяны. Яны мелі круглую, авальную ці пад-
26 Мелышковская 0. Н. Племена южной Белоруссіш в раннем железном веке, с. 33-39.
ковападобную форму, а краі ўмацоўваліся камянямі або глінянымі валікамі.
Пры раскопках пасяленняў эпохі жалеза знойдзены рэшткі шматлікіх гаспадарчых збудаванняў. Галоўным чынам гэта гаспадарчыя ямы рознай канфігурацыі ў плане (авальныя, круглыя, прамавугольныя) памерам ад 1,5 да 5 м. Зрэдку сцены ям абмазваліся глінай (Збаравічы Мінскага р-на). Некаторыя ямы мелі лёгкае каркаснае перакрыццё адна-, двух-, чатырохсхільнай або шатровай формы.
На раннеславянскіх паселішчах VI—VII стст. пабудовы мелі квадратную ці прамавугольную ў плане форму. Даўжыня сцен складала ад 2,5 да 4 м, сярэдняя плошча — 10— 12 кв. м. У VIII — IX стст. плошча жылля стала некалькі павялічвацца. Усё жыллё адносіцца да тыпу паўзямлянак ці памяшканняў з паглыбленай у зямлю падлогай. Сцены будаваліся з бярвенняў, якія клаліся гарызантальна. На селішчы Хатомель сцены хат былі зроблены з двайнога рада плятня, абмазанага глінай. Сцены гаспадарчых пабудоў, як і жылых збудаванняў, абапіраліся на вертыкалыіыя слупы, але не былі паглыблены ў мацярык. Падлога ў хатах, як правіла, была земляная.
На пасяленнях VI—VII стст. у паўзямлянках будаваліся печы-каменкі, у VIII —IX стст. атрымалі пашырэнне глінабітныя печы (Бабка, Хатомель). Размяшчаліся яны ў вуглу жылля. Уваход у жыллё заўсёды знаходзіўся насупраць вусця печы.
Жыллё на паселішчы цэнтральнай і паўночнай Беларусі ў VIVI II стст. прадстаўлена ў асноўным двума тыпамі: наземнае і паўзямляначнае. Усе будынкі зрубнай ці слуповай канструкцыі мелі чатырохвугольную ў плане форму (памеры жылля невялікія — ад 6,2 да 20 кв. м). Ямы, якія капалі пад жыллё, былі дастаткова глыбокімі — 0,3—0,8 м, каб слупы ўпіраліся ў вуг-
лы сценак і ўтваралі трывалы каркас будынка. Падлога ў пабудовах — земляная, іншы раз сустракалася драўляная. У жыллі ўсіх тыпаў былі агнішчы і печы-каменкі.
* * *
Асаблівасці культуры племянных груп, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, найбольш ярка праявіліся ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: керамічных вырабах, ювелірных упрыгожаннях і інш. Гліняны посуд вырабляўся з мясцовых матэрыялаў спосабам лентачна-кальцавога налепу. У гліну дабаўляліся аднародныя мінеральныя прымесі — жарства і буйназярністы пясок. Арнамент наносіўся, за невялікім выключэннем, на верхні край пасудзін — плечыкі, шыйку і край венчыка.
Кераміка мілаградскай культуры прадстаўлена пасудзінамі розных форм: з яйкападобным ці цюльпанападобным тулавам вышынёй больш за дыяметр; шарападобнымі з аднолькавымі вышынёй і дыяметрам; міскападобнымі. Дно звычайна акруглае ці сплошчанае. Значная частка посуду арнаментавана. Узоры складаюцца з выціснутых ямак рознай формы (круглых, авальных, трохвугольных у плане) ці ііанесеных канцом палачкі, пастаўленай пад вуглом, так званых «тычкоў». У большасці выпадкаў ямкі размяшчаюцца ў адзін рад з аднолькавымі інтэрваламі паміж імі, іншы раз — у два паралельныя рады ці групамі па дзве-тры ў кожнай. Сустракаюцца пасудзіны, арнаментавапыя ямкамі, размешчанымі па абрысу трохвугольніка, насечкамі або пазногцевымі выемкамі 27.
27 Мелышковская 0. Н. Племена южной Белорусснн в раннем железном веке, с. 96-116.
Кераміка зарубінецкай культуры даволі разнастайная і прыгожая. Тыпы посуду — гаршкі, міскі, кубкі, стопкі. У невялікай колькасці знойдзены вазападобныя і амфарападобныя пасудзіны з дзвюма гарлавінамі. Увесь посуд пласкадонны з добра загладжанымі ці глянцаванымі сценкамі, а таксама з неглянцаванай, зрэдку шурпатай паверхняй. Апошняя разнавіднасць посуду характэрна для плямён зарубінецкай культуры Палесся, у Верхнім Падняпроўі пасудзіны з шурпатай паверхняй не знойдзены.
Гаршкі вельмі разнастайныя па форме. Палескія керамічныя вырабы прадстаўлены высокімі стройнымі гаршкамі з пакатымі плечыкамі і злёгку адагнутым венчыкам; выпуклабокімі з адагнутым венчыкам і плаўна выгнутым плечыкам; вузкімі выцягнутымі ўгару і невысокімі з прамым ці адагнутым венчыкам.
Гаршкі з Верхпяга Падняпроўя характарызуюцца ў аспоўным шырокім горлам, вузкім дном, высокімі слабавыяўленымі плечыкамі і выразпа выяўленымі апушчанымі плечыкамі. Толькі ў в. Чаплін (Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.) сустрэліся гаршкі з біканічным тулавам. Арнаментаваных пасудзін знойдзена мала. Паўсюдна сустракаюцца косая насечка ці пальцавыя выцісканні, выступ ці баразёнка ў аснавання шыйкі, часам псеўдавушкі-падкоўкі на плечыках.
Прыгожыя і дасканалыя па форме і прапорцыях міскі і міскападобныя пасудзіны зарубінецкай культуры, хаця ў параўнанні з гаршкамі менш разнастайныя. Найбольш распаўсюджаная форма міскі з плаўнымі і выпуклымі сценкамі, невысокім, закругленым па краі і ў большасці выпадкаў адагнутым вонкі венчыкам, шматрабрыстыя. Большасць місак глянцаваныя, карычневага, радзей чорнага колеру. Дэкор звычайна адсутнічае, мастацкая вы-
разнасць дасягаецца за кошт зграбнасці і гарманічнасці формы 28.
Посуд культуры тыпу Адаменскага селішча вылучаецца сярод керамікі Верхняга Падняпроўя рысамі, характэрнымі як для прыйшлага (зарубінецкага) насельніцтва, так і для мясцовых плямён. У цэлым жа ён значна адрозніваецца ад посуду зарубінецкай культуры — больш грубы і менш разнастайны. Большасць гаршкоў слабапрафіляваныя, з некалькі выпуклым тулавам (радзей вострарэбрыя), з больш ці менш адагнутым венчыкам, слаба выяўленай шыйкай і апушчаным плечыкам. Вышыпя, як правіла, болып дыяметра вусця, зрэдку роўная з ім. У гліне шмат жарствы, паверхня няроўная, нават бугрыстая. Глянцаваных ці з дасканала загладжанай паверхняй няшмат. Каля палавіны вырабаў мае пескладаны дэкор: косыя ці прамыя насечкі па краі венчыка, выцісканні пальцамі, зашчыпы, адбіткі, нанесеныя капцом палачкі, абматанай вяровачкай. Другі від арнаменту — так званыя расчосы — групы паралельных ліній (ад 3 да 10 у кожнай), прачэрчаных грабеньчатым штампам, з якіх часам утвараліся ромбы. Яны наносіліся на знешнюю паверхню пасудзін, зрэдку ад венчыка да дна 29.
Посуд культуры штрыхаванай керамікі (Верхняе Панямонне і паўночна-заходняя частка Дняпроўскага басейна) значна адрозніваецца ад посуду іншых культур. У цэлым ён даволі грубы, у гліне шмат пабочных мінеральных прымесей — жарствы і пяску. Сфармаваную пасудзіну яшчэ ў сырым выглядзе са знешняга, нярэдка і ўнутранага боку абціралі пучком саломы ці сухой травы, у выніку чаго на яе сценках заставаліся сляды
28 Кухаренко Ю. В. Зарубннецкая культура, с. 24—29; яго ж. Памятннкн железного века на террнторнн Полесья.— М„ 1961, с. 12—14.
29 Очеркн по археологпп Белорусснп, ч. 1. с. 168-183.
ў выглядзе выпадковых штрыхоў, што надавала вырабам своеасаблівы мастацкі выгляд і дало назву ўсёй культуры. Посуд культуры штрыхаванай керамікі не вылучаецца разнастайнасцю форм. У асноўным гэта гаршкі і слоікападобныя пасудзіны. Гаршкі з селішчаў і гарадзішчаў VII -1 стст. да н. э. знойдзены ў межах амаль усяго арэала культуры, але ва ўсходняй яго частцы пераважаюць формы, прапорцыі і арнамент, вельмі блізкія да груп мілаградскай культуры.
Канцом I тысячагоддзя да н. э.— I тысячагоддзем н. э. датуюцца рабрыстыя гаршкі, распаўсюджаныя галоўным чынам у заходняй частцы арэала культуры. Яны вызначаюцца большай разнастайнасцю форм і прапорцый (суадносіны дыяметраў дна і горла, вышыні і дыяметра горла, наяўнасць ці адсутнасць шыйкі, прамы ці ўвагнуты ўнутр край венчыка). Значная частка рабрыстых гаршкоў арнаментавана зашчыпамі, ямачнымі і пазногцевымі выцісканнямі, насечкамі, нарэзамі. Найбольш распаўсюджаны від арнаменту — зашчыпы, зробленыя на сырой гліне двума пальцамі. Часцей за ўсё зашчыпы гарызантальныя, радзей — верты • кальныя ці з нахілам у правы бок, нанесеныя на рабро гаршкоў у адзін рад (рэдка — у два) ці групамі па 2—4 зашчыпы ў кожнай. Такі арнамент дапаўняўся ямкамі, зробленымі тонкай палачкай, канец якой меў розную форму — круглую, авальную, трохвугольную, квадратную, рамбічную. Аналагічныя абрысы ўтваралі і ямкі, якія таксама размяшчаліся па рабру пасудзін у адзін рад ці групамі па 2—5 у кожнай.
У верхніх слаях пасялеішяў культуры штрыхаванай керамікі сустракаецца посуд, арнаментаваны пазногцевымі зашчыпамі (без удзелу падушачак пальцаў) і ямкамі, зробленымі адным пальцам. Зрэдку сустракаецца наразны арнамент, звычайна ў камбіпацыі з іншымі відамі. 3 ка-
роткіх наразных ліній утвараўся гарызантальны рад вуглоў, звернутых бакамі то ўверх, то ўніз. У цэлым атрымліваўся даволі прыгожы ўзор, які добра спалучаўся з крыху грубаватай формай посуду.
Керамічны посуд днепра-дзвінскай культуры (гаршкі і слоікападобныя пасудзіны), распаўсюджаны ў басейне Верхняга і Сярэдняга Падзвіння і ў Верхнім Падняпроўі (Смаленшчына), мала чым адрозніваўся ад посуду культуры штрыхаванай керамікі, паколькі носьбіты гэтых культур у этнічных адносінах былі блізкімі. Адрозненні заўважаюцца ў форме і спосабах апрацоўкі паверхні посуду.
Гаршкі днепра-дзвінскай культуры маюць прамы ці загнуты ўнутр або адагнуты венчык, невысокую шыйку, выразна выяўлены плечык, болып ці менш выпуклае тулава. Арнаментаванага посуду няшмат, але віды дэкору і яго матывы даволі разнастайныя: скразныя адтуліны,