Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
14 Очеркн по археологпн Белоруссшг, ч. 1, с. 136—254.
14 Очеркн по археологнн Белорусснн, ч. 1, с. 171.
15 Там жа, с. 154—170.
якога уяўлялі натуральныя ўмацаванні. На рапніх этапах штучныя ўмацаванні не ўзводзіліся (Аўгустоўскае гарадзішча каля Лепеля). Канфігурацыя плана мысавага гарадзішча залежала ад характару пляцоўкі. Найболып распаўсюджана выцягнутая асіметрычная форма плана ў выглядзе трапецыі, дэфармаванага прамавугольніка, трохвугольніка, авала, паўавала. Старажытныя гарадзішчы, як правіла, абносіліся толькі драўлянымі сценамі. У далейшым пачалі ўзводзіцца валы і равы з наполыіага боку, дзе гарадзішча было найменш умацаваным. Валы гарадзішчаў днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі ўзводзіліся на схілах ці ля іх падпожжа, а на гарадзішчах мілаградскай і зарубінецкай культур — над пляцоўкай,
Характэрным прыкладам мысавага гарадзішча басейна сярэдняга Дняпра з’яўляецца добра вывучанае гарадзішча каля в. Чаплін Лоеўскага раёна. Размешчана яно на высокім крутым беразе Дняпра і мае трапецападобную пляцоўку плошчай 0,6 га. 3 боку ракі, а таксама з усходу і поўдня абаранялася крутымі адкосамі бсрага і яраў. Вал і роў праходзілі толькі з заходняй (напольнай) часткі гарадзішча. Даўжыня вала па грэбеню складала 95 м, вышыня каля 4 м 16.
Пашырэнне плошчы гарадзішчаў не заўсёды было абумоўлена развіццём іх як населеных месц. Гарадзішча IV—I стст. да н. э. каля в. Гарошкаў Рэчыцкага раёна складаецца з дзвюх частак: меншай — жылой і большай — могільніка. На двухчасткавым гарадзішчы IV ст. да н. э.— II ст. н. э. каля в. Мілаград Рэчыцкага раёна на знешняй пляцоўцы наогул не знойдзена культурнага пласта. Відаць, дадатковыя пляцоўкі не
16 Поболь Л. Д. Славянскне древпостп Белорусснп. Мн., 1971, с. 9—11.
мелі жылога прызначэння, а выкарыстоўваліся ў ваенна-стратэгічных, гаспадарчых і культавых мэтах 17.
Узгоркавыя гарадзішчы мелі больш стройны геаметрычны малюнак плана, чым мысавыя. Гарадзішча II — IV стст. у Вязынцы Маладзечанскага раёна не мела на ранняй стадыі буйных абарончых збудаванняў. Яно было толькі абнесена па перыметру драўлянай абарончай сцяной. Пазней быў узведзены абарончы вал. Такія ж этапы развіцця характэрпыя для гарадзішча ў Збаравічах каля Заслаўя. Гарадзішчы, якія знаходзіліся ў цяжкадаступнай мясцовасці, не мелі штучных умацаванняў (Таўкач і Замошша пад Полацкам) 18.
Гарадзішчы на балоце будаваліся далёка ад рэк і азёр на ўзвышшах. На Палессі яны выконвалі ролю сховішчаў, мелі памеры ў сярэднім 0,5— 1 га. Са складаных гарадзішчаў гэтага тыпу трэба адзначыць гарадзішча каля в. Чыкалавічы Брагінскага раёна, якое мае памеры 260X150 м. Знешні яго контур нагадвае авал, a ўнутраная частка набліжаецца па форме да прамавугольніка. Паміж знешнім і ўнутраным валамі зроблены валы-перамычкі, што надало гарадзішчу трохчасткавы характар. Жыллё пераважала ў сярэдняй яго частцы, а астатнія пляцоўкі мелі гаспадарчае і культавае прызначэнне 19.
Планіроўка старажытных гарадзішчаў і іх развіццё вызпачаліся канкрэтнымі формамі сямейна-родавай арганізацыі. Вялікай нерасчлянёнай патрыярхальнай сям’і адпавяда-
17 Мельннковская 0. Н. Племена южпой Белоруссвп в раннем железпом веке.— М., 1967, с. 8—10.
18 Мнгрофанов А. Г. Железпый век средней Белорусснн.— Мн., 1978, с. 15—28.
19 Поболь Л. Д. Славяпскпе древностп Белоруссвв, с. 149.
ла забудова перыферыйнай часткі гарадзішчаў уздоўж знешніх валоў. У цэнтры размяшчаліся гаспадарчыя збудаванні і загоны для жывёлы. Характэрным прыкладам такога тыпу забудовы можа служыць гарадзішча IV ст. да н. э.— III ст. н. э. каля в. Кублічы Ушацкага раёна 20.
У сувязі з распадам вялікай патрыярхальнай сям’і і ростам колькасці насельніцтва характар забудовы гарадзішчаў змяняецца. Жыллё размяшчаецца на ўсёй плошчы гарадзішча болын-менш раўнамерна. Побач з ім — вытворчыя і гаспадарчыя збудаванні (гарадзішча мілаградскай культуры каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на і інш.).
Трэці, прамежкавы тып планіроўкі характарызуе гарадзішча зарубіпецкай культуры каля в. Чаплін. Яго тэрыторыя была вельмі шчыльна забудавана аднакамернымі дамамі. На першы погляд можа стварыцца ўражанне хаатычнасці і бессістэмнасці забудовы. Аднак чляненне пасялешія на асобныя, адносна незалежныя групы з некалькіх жылых і гаспадарчых пабудоў яднае планіроўку ў адзіную сістэму.
У VI — VII стст. у характары пасяленняў культуры тыпу Карчак адбыліся некаторыя змены, што звязана з развіццём вытворчасці, у якой галоўнае месца стала займаць земляробства. Раннеславянскія пасяленні былі невялікіх памераў — 100— 200 м у даўжыню пры шырыні 30— 60 м. На іх знаходзілася не больш як дзесятак хат. 3 VIII ст. з’яўляюцца пасяленні з болыпай колькасцю жылых дамоў, вакол якіх размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы (селішча Хатомель Столінскага р-на займала плошчу ў некалькі гектараў).
Гарадзішчы другой паловы I тысячагоддзя на поўдні Беларусі (Ха-
томель, Хільчыцы, Бабка) размяшчаліся па ўзвышаных краях пясчаных дзюн, абкружаных балоцістай нізінай. Амаль усе яны ў плане круглыя, абнесены кальцавым валам. Дыяметр Хатомельскага і Хільчыцкага ўмацавашіяў каля 40 м, Бабкі — 30 м. У Хатомлі да гарадзішча прымыкае адкрытае селішча, аддзеленае ад асноўнага гарадзішча дадатковым знешнім валам і ровам. Комплекс старажытнага Хатомля іспаваў да X ст.21
У Верхнім Падняпроўі (культура верхняга пласта Банцараўшчыны) у трэцяй чвэрці I тысячагоддзя былі распаўсюджаны галоўным чынам невялікія адкрытыя пасяленні і ўмацаваныя гарадзішчы-сховішчы. Размяшчаліся яны звычайна ў нізкіх мясцінах каля вады, мелі, як правіла, авальную ў плане форму і ўмацоўваліся адным ці двума валамі.
Частка гарадзішчаў ранняга жалезнага веку ў пазнейшы час перабудоўвалася ў крэпасці-сховішчы. Там былі ўзведзены дадатковыя ўмацаванні, насыпаны высокія, часта кальцавыя, земляныя валы ў некалькі радоў. Паміж валамі былі выкапаны глыбокія равы. Мысавыя гарадзішчы асабліва ўмацоўваліся з напольнага боку. На грабянях валоў узводзіліся магутныя драўляныя сцены. Прыкладам можа быць гарадзішчасховішча каля в. Гарадзішча Мядзельскага раёна. Яно займае схіл доўгага ўзвышша на вышыні 8— 10 м ад падножжа. Авальная ў плане пляцоўка выцягнута з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Даўжыня яе 62 м, шырыня 36 м. Умацавана гарадзішча ўнутраным і знешнім валамі і ровам. Вышыня ўнутранага вала 0,6—0,7 м, шырыня — да 8—10 м. Знешні вал размяшчаўся на схіле 4—5 м ніжэй краю пляцоўкі. Паміж
20 Шут К. П. Городніце Кублнчн Ушачского района.—У кн.: Древпостн Белорусснн. Мн., 1969, с. 262—289.
21 Кухаренко Ю. В. Средневековые памят ннкн Полесья.— М., 1961, с. 8, 22, табл. 5.
валамі і схілам — роў. Па краю пляцоўкі была абарончая сцяна, рэшткі якой у выглядзе абвугленых плах захаваліся да нашых дзён 22.
З’яўленне жалезных прылад для апрацоўкі дрэва адкрыла повую старонку ў гісторыі драўлянага дойлідства. Удасканальвалася будаўнічая тэхніка. У II —III стст. з’яўляюцца першыя зрубпыя дамы. Але слуповая тэхніка будаўніцтва яшчэ доўгі час заставалася даволі пашыранай. Вядомы два варыянты гэтай тэхнікі: прыслуповая, калі сцены прымацоўваліся да слупоў звонку, і «ў шулы».
З’яўленне зруба адкрыла новыя перспектывы ў развіцці драўлянага дойлідства, бо на яе аснове складваліся важнейшыя канструкцыйна-мастацкія прыёмы жыллёвага будаўніцтва.
У пачатку жалезнага веку ў эканамічным развіцці насельніцтва паўночнай і паўднёвай частак Беларусі выявіліся пэўныя адрозненні. Земляробства хутчэй развівалася на поўдні. Тут адноспа рана пачаўся распад вялікіх патрыярхальных сем’яў. На поўначы ж гэты працэс зацягнуўся. Таму для поўначы былі характэрны вялікія шматкамерныя дамы, a для поўдня — аднакамерныя.
Лакальныя рысы жылля гэтых раёнаў вызначаюцца асаблівасцямі планіроўкі і будаўнічай тэхнікі. На поўдні доўгі час бытавала архаічная слуповая тэхніка. Шмат жылых збудаванняў мелі выгляд паўзямлянак. На поўначы жыллё прадстаўлена наземнымі збудаваннямі слуповай і зрубнай канструкцыі, нярэдка шматкамернымі, з глінянай абмазкай сцен.
Шматкамернае жыллё плямён днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі ў сваім развіцці прайшло два этапы. На першым этапе (VII ст. да н. э.—
22 Мнтрофанов А. Г. Железпый век срсдней Белорусснн, с. 88.
I ст. н. э. ) дамы размяшчаліся па знешняму перыметру гарадзішча і ўяўлялі доўгія шматкамерныя пабудовы пад агульным дахам (Збаравіцкае, Лабенскае, Каменскае, Кубліцкае, Язненскае гарадзішчы, гарадзішча Таўкач пад Полацкам і інш.) 23.
3 II ст. н. э. пачынаецца вылучэнне асобных самастойных пабудоў. Па гарадзішчы IV ст. да н. э.III ст. н. э. каля в. Кублічы (Ушацкі р-н) забудова яшчэ перыметральная, асобныя дамы мелі агульныя сенцы. Але ўжо назіраецца тэндэнцыя да адасаблення асобных аднаці шматкамерных ячэек24.
Працэс далейшага развіцця жылля ілюструе Язненскае гарадзішча (Міёрскі р-н), дзе вялікія шматкамерныя дамы размяшчаліся на перыферыі пасялення, а ў цэнтры пераважалі дамы меншых памераў.
Арыгінальныя збудаванні выяўлены на гарадзішчах каля вёсак Вязынка (Маладзечанскі р-н) і Малышкі (Вілейскі р-н). Наземны дом з бярвенняў Вязынкаўскага гарадзішча меў прамавугольны план. Дзвюма ўнутранымі перагародкамі ён быў падзелены на тры памяшканні плошчай 56,5, 31 і 25 м2, кожнае з якіх мела самастойнае вогнішча. Агульны дах каркаснай канструкцыі трымаўся на «сохах». На Малышкаўскім гарадзішчы знойдзена пяць аналагічных дамоў памерам 13X7 і 18X7 м. Кожны з іх складаўся з ізаляваных жылых ячэек, аддзеленых у цэнтры папярочнай сцяной. Кожная ячэйка мела два жылыя памяшканні і вузкія сенцы паміж імі. Уваходы ў сенцы — у тарцовых сценах дамоў 25.
Распад патрыярхальна-родавых адносін вядзе да інтэнсіўнага пашы-
23 Очеркн по археологнн Белоруссші, ч. 1, с. 189—190.
24 Шут К. П. Городніце Кублнчн Ушачского района, с. 265—279.
25 Очеркл по археологнн Белорусснп. ч. 1. с. 191—192; Мнтрофанов А. Г. Железный век средней Белорусснн, с. 18—28.
рэння будаўніцтва аднакамернага жылля, прызначанага для пражывання асобнай парнай сям’і. Ужо ў раннім жалезным веку яно становіцца характэрным для плямён мілаградскай і зарубінецкай культур. Існавалі два варыянты аднакамернага жылля: паўзямлянкі і наземныя збудаванні. Першыя характэрны для Палесся. 3 цягам часу колькасць наземных дамоў прыкметна павялічваецца.