• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Некаторыя бранзалеты аздоблены «падманным зярненнем».
    Даволі разнастаішыя па форме і прызначэнню бронзавыя і жалезныя
    11. Бронзавая скроневая падвеска з в. Буракова Гарадоцкага р-на. III ст. да н. э.— V ст. н. э. ДМ БССР
    кольцы і пярсцёнкі. Асаблівую цікавасць уяўляюць скроневыя кольцы дыяметрам ад 3,5 да 6 см, знойдзеныя ў шасці экземплярах на Мілаградскім і па два — на Лабенскім і Банцараўскім гарадзішчах. Зроблены яны з круглага ў сячэнні дроту, сагнутага ў некалькі абаротаў і павернутага на 180° у адносінах да першапачатковага напрамку. У мілаградскіх кольцаў адзін канец расшыраны ў вузкую пласцінку, арнаментаваную пуансонам. У помніках усіх культур знойдзены пярсцёнкі з круглага ці плоскага стрыжня, з замкнутымі ці разамкнутымі канцамі.
    Для ўсіх культур эпохі жалеза характэрны падвескі з бронзы, косці, гліны, каменю, радзей — жалеза. I хаця іх знойдзена няшмат, яны вызначаюцца разнастайнасцю тэхнікі
    выканання і дэкорам. Для іх вытворчасці прымянялася ліццё, штампоўка, гарачая і халодная коўка. Форма падвесак трохвугольная, трапецападобная ці круглая, некаторыя з іх даволі своеасаблівыя і непаўторныя па форме і арнаменту. Так, адна падвеска з Чаплінскага гарадзішча круглая ў плане, арнаментавана шматвітковай спіраллю, а па баках — васьмёркападобнымі спіралькамі. Трохвугольныя літыя падвескі, знойдзеныя на Мілаградскім гарадзішчы, адліты ў выглядзе трох злучаных паміж сабой васьмёркападобных спіралек.
    Найболып шматлікія трапецападобныя падвескі, многія з якіх арнаментаваны круглымі ў плане адной ці трыма выпукласцямі, выціснутымі з-пад споду і акантаванымі адной ці дзвюма лініямі з кропак.
    Акрамя бронзавых знойдзены касцяныя і гліняныя падвескі, а таксама з зубоў мядзведзя і воўка. Гэтыя вырабы, а магчыма, і частка металічных з’яўляліся амулетамі і прадметамі культу. Яны мелі надзвычай шырокае распаўсюджанне і бытавалі да сярэдневякоўя.
    Вялікую цікавасць уяўляюць шматлікія шкляныя пацеркі, а таксама металічныя ўпрыгожанні, аздобленыя каляровым шклом (эмалямі), якія ў значнай колькасці трапляюцца на гарадзішчах і могільніках жалезнага веку. Знаходкі тыгляў для плаўкі металаў і шкляной масы, форм для адліўкі металічных і шкляных упрыгожанняў сведчаць, што многія з іх вырабляліся на месцы, хоць маюць рысы прывезеных узораў, а часам пэўнай перапрацоўкі іншаземных форм і дэкору.
    У эпоху жалеза шкляныя пацеркі былі распаўсюджаны не толькі на захадзе, але і на ўсходзе — на тэрыторыі паўднёвай Беларусі і паўночнай Украіны33. Масавае ўжыванне шкля-
    13	Мелыінковская 0. Н. Племепа южной Белорусснн в ранпем железном веке, с. 78.
    ных пацерак і іншых упрыгожанняў са шкла характэрна для плямён мілаградскай і зарубінецкай культур.
    Шкляныя пацеркі мілаградскіх плямён значна адрозніваюцца ад зарубінецкіх, што сведчыць пра іх самастойную вытворчасць у розных плямён, прычым з адметнымі для кожнай культуры дэкаратыўнымі асаблівасцямі.
    Шкляныя пацеркі мілаградскіх плямён манахромныя і паліхромныя. Манахромныя выраблены з глушонага і паўглушонага зялёнага, сіняга, сіне-фіялетавага, блакітнага і жоўтага шкла. Частка з іх аднатонныя, без дадатковага каляровага дэкору. Па форме яны авальныя, абаранкападобныя, шарападобныя, Канічныя, біканічныя, значная частка (больш буйных памераў) — абаранкападобныя, прамавугольныя, біканічныя, дольчатыя (кветкападобныя). Дэкаратыўныя элементы паліхромных пацерак двух відаў: лінейна-хвалістыя і «вачкаватыя». Першыя ўяўляюць сабой папярочныя палоскі жоўтага колеру на зялёным ці сінім фоне біканічных пацерак і жоўтыя хвалістыя лініі, размешчаныя па дыяганалі на зялёных пацерках прамавугольнай формы. Другія маюць выгляд кругавой абводкі вакол буйной уяўнай «тоўстай кропкі», што стварае ўражанне стылізаванай выявы вока. Гэта так званыя вачкаватыя пацеркі, якія сустракаліся на тэрыторыі Беларусі на працягу ўсяго I тысячагоддзя н. э. і першых трох стагоддзяў II тысячагоддзя н. э. Усе «вачкаватыя» пацеркі маюць абаранкападобную форму, блакітны, сіні, сіне-фіялетавы, жоўты, зялёны або бірузовы колер. «Вочкі» выкананы ў выглядзе кольца, абведзенага аднатонным шклом па фону пацеркі. Тэхніка выканання досыць жывапіспая, аб чым сведчыць размыты контур кольцаў. Сустракаюцца абводкі аднатонным шклом вакол буйной шкляной кропкі кантрастнага колеру. Мілаградцы ў IV ст. да н. э. выраблялі
    бронзавыя, бурштынавыя, гліняныя, халцэдонавыя пацеркі, якія ў III ст. да н. э. былі выцеснены шклянымі.
    Шкляныя пацеркі зарубінецкіх плямён найбольш поўна прадстаўлепы ў матэрыялах раскопак могільніка і гарадзішча ў в. Чаплін. Знойдзена амаль паўтары тысячы пацерак. Найбольшы працэнт складаюць маяахромныя, радзей трапляюцца паліхромныя і залочаныя.
    Сярод манахромных у асноўным дробныя пацеркі абаранкападобнай і цыліндрычнай формы, якія ўмоўна называюць «рубленым бісерам». Вырабляўся ён з сіняга, блакітнага, зялёнага, жоўтага празрыстага і глушонага шкла. Акрамя бісеру сярод манахромных сустракаюцца пацеркі болып буйнога памеру рознай формы: шарападобныя, эліпсоідныя, цыліндрычныя, дыскападобныя (у папярочніку кветкападобныя), ромбападобныя і спараныя шарападобныя з празрыстага і глушонага шкла. Сярод зялёных і сініх пацерак сустракаліся формы шасці-, сяміпялёсткавай кветкі і рыбападобныя. Колер буйнейшых пацерак такі ж, як і бісерных: пераважаюць сінія і блакітныя, зялёныя — ад цёмнада светла-зялёных і жоўтыя. Сустракаюцца і новыя колеры: светла-карычневы, фіялетавы, чырвоны, чорны з бясколернага празрыстага і малочнага шкла.
    Паліхромныя пацеркі рабіліся з глушонага шкла і былі значна буйнейшымі, чым манахромныя. Фон сіні, блакітны, зялёны, жоўты, чорны, белы, радзей чырвоны, дэкарыраваны шклом кантрастных колераў. Дэкор арнаментальны ці жывапісны. Першы ўяўляе сабой «вочкі», зігзагападобныя ці хвалепадобныя кругавыя лініі на цыліндрычных формах. Жывапісны дэкор прадстаўлены разнастайнымі каляровымі мазкамі, якія яагадваюць роспіс каляровым шклом. Жывапісны дэкор сустрэты на іпкляных пацерках толькі на тэрыторыі палескай групы зарубінецкіх плямён.
    Разнастайнасць форм і мноства каляровых спалучэнняў пацерак надавалі маністам асаблівую дэкаратыўнасць. Маністы выконвалі ролю маляўнічага акцэнту на адзенні жанчын.
    Пацеркі з металічнай фольгавай пракладкай (залатой, радзей сярэбранай), якія атрымалі пазву шкляпазалочаных і шклянасрэбраных, ужываліся ў пязначнай колькасці '(0,2 %).
    Колеравая гама шкляных пацерак мілаградскіх плямён больш сціплая. Сярод іх няма карычневых, шкляназалочапых, шклянасрэбраных, дробных фіялетавых і чырвоных, бісерных і буйных шарападобных, аздоблсных маляўнічымі рознакаляровымі мазкамі пацерак.
    У адрозненне ад мілаградскай культуры ў зарубіпецкіх пахаваннях разам з пацеркамі сустракаюцца бронзавыя пронізі, спіралі, ланцужкі, якія нанізвалі побач са шклянымі пацеркамі. Агульным у абедзвюх культурах быў звычай насіць бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы і гліняныя пацеркі.
    Рымскія бронзавыя фібулы, аздобленыя выемчатымі эмалямі34, бронзавыя лунніцы, падвескі, спражкі з эмалямі і без іх паявіліся на тэрыторыі Беларусі з першых стагоддзяў новай эры.
    Матэрыялы археалагічных раскопак познезарубінецкіх селішчаў ва ўрочышчы Абідня і каля в. Тайманава сведчаць аб пашырэнні шкляных упрыгожанняў на ўсходнія раёны Беларусі ў першай палове I тысячагоддзя н. э. і аб ужыванні яовых якас-
    34 У выніку сцірання каляровага шкла на парашок атрымлівалі парашкападобную эмаль, якоіі запаўнялі паглыбленні (выемкі) рознай формы, утвораныя на вырабах з бронзы, медзі ці серабра, а пасля абпальвалі. Такая тэхпалогія дэкору з эмалі атрымала назву «выемчатая эмаль».
    цей шкла як каляровай аздобы бропзавых упрыгожанпяў.
    На селішчы Абідня выяўлена некалькі дзесяткаў чырвоных пацерак з глушонага шкла, бронзавая фібула
    12. Бронзавая лунніца з выемчатымі эмалямі з паселішча Абідня Быхаўскага р-на.
    Il—V стст. ДМ БССР
    з эмаллю, сем бронзавых лунніц, аздобленых чырвонай выемчатай эмаллю, тыглі са слядамі нацёкаў шкляной масы, болып дзесятка льячкоў лыжкападобнай формы, ліцейныя формы, а таксама шкляныя пацеркі з залатой фольгавай пракладкай у сярэдзіне. Знойдзена больш 20 цэлых тыгляў і каля 100 іх фрагментаў, што само па сабе сведчыць пра размах ювелірнага рамяства на гэтым селішчы35.
    Чырвоныя пацеркі з глушонага шкла маюць форму сплясканых выцягнутых прамавугольнікаў. Зной-
    35 Поболь Л. Д., Наумов Д. В. О некоторых нредметах матернальной культуры селпіца Обяднн: Докл. XI конф. молодых ученых Белорусской ССР.— Мн., 1967, с. 425; Поболь Л. Д. Псследовапня в Таймапове Быховского района.— Археол. открытня 1971 года. М., 1972, с. 400— 402; яго ж. Археологнческне нзысканпя в Таймапове 6—7 вв.— Археол. открытпя 1973 года. М„ 1974, с. 378; яго ж. 1’аскопкн в деревне Тайманово.— Археол. открытня 1975 года. М., 1976, с. 423—425.
    дзены яны ў тых жа месцах, дзе і лунніцы, значыць, і насілі іх разам — у складзе маністаў ці галаўнога ўбору.
    Дэкор бронзавых лунніц з Абідні пабудаваны на кантрасце залацістага колеру бронзы (пазней яна пабыла зялёную паціну) і чырвонага колеру эмалі. Лунніцы маюць форму трохвугольнікаў, у якіх верхні вугал выкарыстоўваўся ў якасці вушка. Правы і левы вуглы сіметрычна ўпрыгожаны чырвонай выемчатай эмаллю ў форме кругоў, сярэдзіна — чырвонай эмаллю ў форме раўнабедранага трохвуголыііка, чым яшчэ больш падкрэслівалася агульная трохвугольная форма лунніцы. Ніжнія вуглы маюць круглыя завяршэнні з круглымі гнёздамі для чырвонай эмалі. У адной групы лунніц кожны вугал упрыгожаны яшчэ трыма круглымі выступамі-дыскамі, адлітымі разам з лунніцай, у адтуліны якіх працягваліся кольцы з тонкага бронзавага дроту.
    У другой групе лунніц круглыя ніжнія вуглы аздоблены таксама круглымі плоскасцямі чырвоных эмалей і ўпрыгожаны яшчэ трыма раўнабедранымі трохвугольнікамі, якія падкрэсліваюць геаметрычную пабудову лунніцы. Кампазіцыя гэтых лунніц, такім чынам, пабудавана на проціпастаўленні геаметрычных і лінейнаакруглых форм і падкрэслівае акруглыя формы эмалевых аздоб.
    Лунніцы выкананы з вялікім пачуццём меры ў колеравых і прапарцыяльных суадносінах.
    Выяўленыя ў Абідні тыглі са слядамі нацёкаў шкляной масы маюць форму трохвугольнікаў вышынёй 7—9 см. Аналіз хімічнага саставу эмалі на адной з лунніц36, нацёкаў чырвонай шкляной масы на тыглях і чырвоных пацерак паказаў, што эмалі і чырвоныя шкляныя пацеркі вы-