• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Назва «горад» паходзіць ад слова «гарадзіць», «агароджваць», бо кожны старажытны горад быў абнесены абарончымі збудаваннямі. Найбольш старажытныя гарады ў мэтах павышэння бяспекі і скарачэння працаёмкіх работ па ўзвядзенню абарончых збудаванняў размяшчаліся на мысах
    высокага карэннага берага, утвораных упадзеннем нрытока ў буйпую раку. Рака і прыток гарантавалі бяспеку горада як мінімум з двух бакоў. Штучныя абарончыя збудаванні роў і вал — узводзілі спачатку толькі з напольнага боку, а пазней — па ўсяму перыметру дзядзінца.
    3 ростам насельніцтва, актывізацыяй эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця павялічваліся памеры горада, забудова выходзіла за межы абарончых збудаванпяў. Новая дадатковая плошча зноў абносілася абарончымі збудаваннямі. Такім чынам горад паступова набываў ускладненую планіровачную структуру. Найболып умацаванай часткай заставалася цэнтральнае ядро горада дзядзінец. Прылягаючая да яго частка ўмацаванага пасялення мела назву вакольнага горада. За яго межамі звычайна размяшчаўся неўмацавапы прыгарад — пасад.
    Дзядзінцы старажытных гарадоў, як правіла, мелі невялікія памеры. Напрыклад, у Тураве і Полацку іх першапачатковая тэрыторыя не перавышала 1 га. Гарады, якія ўзніклі пазней (XI—XII стст.), мелі дзядзінцы плошчай ад 1 да 2 га (Брэст, Друцк, Пінск, Клецк, Слуцк і інш.). Болып значныя дзядзінцы былі ў Мінску (3 га) і Полацку ў XI— XII стст. (7—8 га). Такім чынам, агульная плошча гарадскіх пасяленняў магла дасягаць дзесятка і больш гектараў. Звычайна вакольны горад па плошчы перавышаў дзядзінец. Напрыклад, у Пінску памеры гэтых частак горада складалі адпаведна 4 і 1,7 га, у Клецку — 5 і 1 га.
    Планіроўка старажытных гарадоў вызначалася тапаграфічнымі ўмовамі мясцовасці. У X—XI стст. дзядзінцы, размешчаныя на мысах, звычайна мелі трохвугольную форму (Полацк, Тураў, Гродна, Слуцк, Брэст). Гандлёва-рамесныя пасады забудоўваліся па берегах рэк, што было абумоўлена патрэбай сяліцца бліжэй да водных гандлёвых шляхоў і мець
    ваду для вытворчых мэт. У XI і асабліва ў XII ст. узнікаюць пасяленні з круглымі або авальнымі ў плане дзядзінцамі з абарончымі валамі па ўсяму перыметру, якія паўкольцам абкружаюць вакольныя гарады (Пінск, Слонім).
    Асновай планіровачнай структуры гарадоў былі вуліцы і завулкі. Планіроўка ўсходняй часткі мінскага дзядзінца мела разгалінаваны характар: ад вуліцы, што вяла да гарадскоіі брамы, пад вуглом адгаліноўваліся іншыя вуліцы 3. На дзядзінцы старажытнага Бярэсця раскапаны тры паралельныя вуліцы, якія ішлі ў напрамку з усходу на захад. Паўночная ва ўсходнім канцы рабіла паварот на поўдзень, на збліжэнне з цэнтралыіай вуліцай. Гэта дае падставу меркаваць, што вуліцы збліжаліся, магчыма, зліваліся ў адну, якая ішла ў напрамку да брамы ў абарончых збудаваннях. Планіроўка вуліц у дзядзінцах старажытнага Міпска і Бярэсця дае магчымасць меркаваць, што ад гарадской брамы адыходзіла адна вуліца, якая потым разгаліноўвалася на некалькі. Дасягнуўшы пэўнай адлегласці між сабой, вуліцы ў далейшым маглі ісці паралельна.
    Планіроўку вакольнага горада можна прасачыць па матэрыялах раскопак старажытнага Пінска. Ад брамы ў абарончых збудаваннях дзядзінца адыходзіла вуліца ў радыяльным напрамку на поўнач да абарончых збудаванняў вакольнага горада. На ўсход ад яе ў тым жа кірунку ішла яшчэ адна вуліца, на захад — невялікі завулак, таксама паралельны гэтым вуліцам. Перпендыкулярна вуліцам, якія ішлі ў радыяльным напрамку ад дзядзінца да абарончых збудаванняў, цягнуліся яшчэ дзве вуліцы. Адна з іх праходзіла ля самага падножжа абарончага вала, з унутранага
    3 Загорульскпй Э. М. Археологпя Белорусснн,— Мн., 1975, с. 184—188.
    боку і недалёка ад яго. Усё гэта дае падставу меркаваць, што ваколыіы горад старажытнага Пінска меў радыяльна-кальцавую планіроўку 4.
    Адным з важных планіровачных элементаў горада з’яўлялася гандлёвая плошча, рынак. Транзітны і мясцовы гандаль, абмен і продаж прывазных і мясцовых тавараў (прылады працы, упрыгожанні, зброя, прадметы хатняга і гаспадарчага ўжытку і г. д.) былі адной з асноўных функцый сярэдневяковага горада. Гандлёвыя плошчы звычайна размяшчаліся непадалёку ад берагоў рэк каля ўмацаванняў старажытных гарадоў. У сувязі з тым што плошча дзядзінцаў была адносна невялікай і досыць шчыльна забудаванай, а развіццё гандлю адбывалася ва ўмовах ужо існаваўшага горада, гандлёвая плошча звычайна фарміравалася непадалёку ад уваходу на дзядзінец. Так, у старажытным Мінску рынак размяшчаўся на беразе Свіслачы каля ўваходу на дзядзінец, што захавалася ў болып позніх назвах гэтага месца — Стары рынак, вуліца Гандлёвая5. Улічваючы стабільнасць планіроўкі старажытных гарадоў, можна меркаваць, што гандлёвая плошча старажытнага Пінска размяшчалася на тэрыторыі вакольнага горада каля брамы дзядзінца 6, а ў старажытным Бярэсці — на востраве паміж двума рукавамі Мухаўца, дзе тады існаваў вакольны горад 7.
    Пасады, якія разам з дзядзінцам, вакольным горадам і гандлёвай плошчай уваходзілі ў склад горада, але не мелі абарончых збудаванняў, на
    тэрыторыі сучасных гарадоў выяўляюцца з большай цяжкасцю, чым дзядзінцы і вакольныя гарады. Тым не менш, як можна меркаваць па знаходках старажытных рэчаў і культурпаму пласту ў наваколлі гарадзішчаў, пасады старажытных гарадоў займалі значную плошчу. Так, у старажытным Полацку агульная плошча горада складала каля 80 га, прычым ііасад, які падзяляўся на некалькі «капцоў», займаў значную большасць гэтай тэрыторыі8. У Гродна і Ваўкавыску старажытныя пласты выяўлены на адлегласці да 0,5 км ад гарадзішчаў 9.
    Абарончая сістэма старажытных гарадоў складалася ў адпаведнасці з існаваўшымі ў той час ваенна-тэхнічнымі сродкамі і тактычнымі прыёмамі штурму і аблогі. Яна арганічна спалучала прыродныя перашкоды (рэкі, высокія стромкія карэнныя берагі, балоты, яры) і штучпыя абарончыя збудаванні.
    Штучныя абарончыя збудаванні складаліся звычайна з землянога вала, насыпанага па краі дзядзінца і выкапанага са знешняга яго боку рова. Ядро вала звычайна насыпалі з грунту, які бралі пры капанні рова і неаднаразова падсыпалі, умацоўваючы схілы пластамі гліны. Шырыня падножжа вала дасягала да 30 м (Пінск) 10, а вышыня — 6—7 м (па рэканструкцыі). Часам для ўмацавання ўнутры вала ўзводзілі драўляныя канструкцыі (Пінск, Мінск, ДавыдГарадок) п. Паўзверх вала будавалі драўляныя ўмацаванні тыпу частако-
    4 Лысенко П. Ф. Города Туровской землн.— Мн., 1974, с. 103, 104.
    5 Загорульскнй Э. М. Древннй Мннск.— Мн„ 1963, с. 44—47.
    6 Лысенко П. Ф. Города Туровской землн, с. 75-76.
    7 Лысенко П. Ф. К вопросу об іісторлческой топографнн древнего Бреста: Матер. IX конф. молодых ученых АН БССР,— Мн., 1966, с. 87.
    8 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк. IX— XIII вв,Мн., 1975, с. 31 33.
    9 Очеркн по археологнн Белорусснн.— Мн., 1972, ч. 2, с. 136; Зверуго Я. Г. Древннй Волковыск. X—XIV вв,— Мн., 1975, с. 11.
    10 Лысенко П. Ф. Города Туровской землн, с. 80.
    11 Загорульскнй Э. М. Древнлй Мннск, с. 28—29; Лысенко П. Ф. Города Туровской землн, с. 80, 121.
    лу, зруба з перакрыццямі (гародні і забаролы), байніцамі, баявымі ходамі. Роў перад валам дасягаў шырыні 20—30 м пры глыбіні 3 — 6 і нават 7 — 8 м (Пінск), ён запаўняўся вадой, a берагі ўмацоўваліся частаколам (Бярэсце). Сістэма абароны складвалася паступова. Спачатку вал і роў узводзіліся толіжі з напольнага боку дзядзінца, пазней — па ўсяму перыметру дзядзінца. 3 X ст. дзядзінцы будаваліся круглай або авальнай формы, што забяспечвала ахову найбольшай плошчы пры адной і той жа даўжыні абарончых збудаванняў 12. Найболып слабае месца ў абарончаіі сістэме — на ўз’ездзе, дзе япа разрывалася. Таму ў гэтым месцы для аховы гарадскіх варот узводзілі спецыяльныя драўляныя вежы (адну або дзве). Рэшткі такой вежы знойдзены ў час раскопак Мінска 13. Асобна трэба нрыгадаць манументалыіыя абаропчыя збудаванні XIII ст. тыпу вежыданжона, якія будаваліся з каменю ці цэглы на рашаючых участках абароны і значна ўмацоўвалі абарончыя здольнасці замкаў.
    Адна з характэрных рыс раннефеадалыіых гарадоў як пасяленняў новага тыпу — развіццё манументальнага дойлідства. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства выклікала патрэбу ва ўзвядзенні культавых будынкаў спачатку ў цэнтрах асобных княстваў, а потым і ў іншых населеных пунктах.
    Старажытныя цэрквы былі не толькі асяродкам рэлігііінага жыцця, сродкам распаўсюджання хрысціянскага веравызнання і феадальнай класавай ідэалогіі, але ў выпадку небяспекі і магутным сродкам абароны. Для царквы ў горадзе выбіралася лепшае месца, і яна часам ста-
    12 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскнх земель X—XIV вв,— Л., 1967, с. 195.
    13 Загорульскнй Э. М. Древніій Мппск, с. 30—32.
    навілася планіровачным цэнтрам навакольнай забудовы.
    Іншы характар насіла масавае грамадзянскае будаўніцтва. Пры раскопках Полацка, Мінска, Гродна, Слоніма, Друцка, Мсціслава, Браслава, Давыд-Гарадка выяўлены рэшткі пабудоў адносна добрай захаванасці. Звычайна гэта рэшткі вулічных і дваровых насцілаў, частаколаў, жылых і гаспадарчых пабудоў, якія захаваліся па два-тры ніжнія вянкі. Выключэнне ўяўляе гарадзішча старажытнага Бярэсця. Тут пабудовы захаваліся на шэсць-сем, а дзе-нідзе нават на 12 вянкоў. Дзякуючы гэтаму сталі даступнымі для вывучэішя многія будаўнічыя дэталі.
    Асноўным тыпам народнага жылля было драўлянае наземнае аднакамернае збудаванпе зрубнай канструкцыі. У якасці будаўпічага матэрыялу звычаііпа выкарыстоўвалі драўніну хваёвых парод. Радзей можна сустрэць пабудовы з драўніны ліставых парод. Звычайна гэта былі пабудовы гаспадарчага прызначэння тыпу клеці, хлява. Жылыя пабудовы мелі квадратную, радзей прамавугольную форму. Памеры розныя: ад 3,6 да 5,7 і нават 10X12 м па даўжыні сцен, але найболып распаўсюджаны памеры ад 3,8 да 4,2 м. Дыяметр бярвенняў 13—18 см, але сустракаліся пабудовы з бярвенняў і ў 27—30 см таўшчыні. Зрубы складаліся з вянкоў, у якіх процілеглыя бярвенні на сценах прамавугольніка звязваліся з перпендыкулярнымі да іх у вуглах тэхнікай рубкі «ў чашку», «у абло», «у просты замок» з астаткам даўжынёй 10— 30 см. Пры гэтым злучальная чашка высякалася з верхняга боку бервяна. 3 гэтага ж боку высякаўся і ўцяплялыіы паз. ВянкІ клаліся адзін на адзін і колькасць іх даходзіла да 11 — 12. ІІТчыліны ламіж вянкамі часта канапацілі мохам. Зрубы рубілі звычайна адразу на месцы пабудовы, аднак вядомы выпадкі, калі іх падрыхтоўвалі па іншым месцы, а потым пераносілі на будаўнічую пляцоўку.