• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    ямачныя выцісканні, наразныя лініі.
    Скразнымі адтулінамі аздабляліся галоўным чынам слоікі, радзей гаршкі. Ямкі, размешчаныя крыху ніжэй краю венчыка, у плане мелі круглую, авальную і трохвугольную форму. Наносіліся яны на венчык ніжэй яго краю ці на шыйку па адной, часам па дзве ці тры ў адзін гарызантальны рад, радзей размяшчаліся па плечыку ў выглядзе трохвугольнікаў. Даволі распаўсюджаным і разнастайным быў наразны арнамент, які наносіўся на шыйку і плечыкі. Часта з наразных ліній утвараліся геаметрычныя фігуры. Аснову іх складалі вуглы, павернутыя ўніз, якія або не перасякаюцца, або перасякаюцца, утвараючы косыя крыжы ці ромбы. Сустракаецца дэкор з косых крыжыкаў, радзей — з ламанай лініі, разамкнутыя звенні якой утвораны з аднаго ці трайных нарэзаў. Знойдзены ўзоры, дзе нарэзы камбінуюцца з ямачнымі выцісканнямі: ямкі, размешчаныя ў адзін гарызан-
    тальны рад, злучаліся зігзагападобнай лініяй. Канцы вуглоў сыходзіліся, утвараючы ламаную лінію з ямачнымі выцісканнямі ў верхняй частцы. Некаторыя пасудзіны арнаментаваны па плечыках паяском, утвораным з вуглоў, бакі якіх папераменна павернуты то ўверх, то ўніз. Спалучэнне ўвогуле простых геаметрычных фігур, іх камбінаванне надавала посуду днепра-дзвінскай культуры пэўную дэкаратыўнасць 30.
    Гліняныя грузікі і прасліцы даволі шматлікія ў кожнай культуры, своеасаблівыя па форме і разнастайныя па арнаменту.
    Грузікі мілаградскай культуры плоскія, біканічныя, акругла-біканічныя, блокаі шарападобныя, з чатырма, пяццю ці шасцю выступамі па бакавых плоскасцях, грушападобныя, акругла-сплясканыя. Дэкор іх складаецца з розных элементаў арнаменту: камбінацыі па зонах наразных ліній, якія ўтвараюць канцэнтрычныя кругі, і заштрыхаваных трохвугольнікаў, ямачак двухбаковых і аднабаковых — лесвічак, крыжыкаў (косых і прамых) і г. д. Характэрны таксама арнамент з аднародных элементаў — заштрыхаваных і незаштрыхаваных трохвугольнікаў, размешчаных у шахматным парадку, лесвічак, дробных ямачных выцісканняў-кропак, сцяжкоў і г. д. Некаторыя грузікі арнаментаваны загадкавымі знакамі, сэнсавае значэнне якіх пакуль што не высветлена. На адным з іх стылізаванае адлюстраванне сцэны ворыва і баранавання. Сустракаюцца вырабы, аздобленыя насечкамі і наразнымі лініямі, якія разыходзяцца ад цэнтральнай адтуліны ў выглядзе промняў. Гэты арнамент сімвалізуе культ сонца ці месяца.
    Знойдзена шмат грузікаў у форме пасудзін. Болыпая іх частка ўзнаў-
    30 Очеркн по археологші Белоруссші, ч. 1, с. 213-216.
    ляе посуд мілаградскай культуры, але нямала і такіх, якія перадаюць форму пасудзін, характэрных для культур сумежных тэрыторый, ці адлюстроўваюць пасудзіны эпохі бронзы (культур высоцкай, лужыцкай, тшцінецкай). Арнамент на грузіках TaKi ж, як і на пасудзінах. Дэкор ілюструе рэлігійныя ўяўленні як саміх плямён мілаградскай культуры, так і іх далёкіх продкаў.
    Грузікі і прасліцы зарубінецкай культуры меніп разнастайныя па форме і арнаменту, частка з іх — глянцаваныя. У большасці такія грузікі нагадваюць форму зарубінецкіх пасудзін, аднак менш архаічныя. Сустракаюцца і шарападобныя, авальныя, чачавіцападобныя, блокападобныя і г. д. Невялікая частка грузікаў аздоблена арнаментам, аснову якога складаюць галоўным чынам сіметрычна размешчаныя геаметрычныя фігуры — канцэнтрычпыя кругі і трохвугольнікі. Узоры складаюцца з паяскоў, створаных аднароднымі і аднабаковымі ялінкамі, заштрыхаванымі трохвуголыіікамі, ямкамі, з якіх утвораны вуглы, і г. д.31
    Вялікай разнастайнасцю форм і арнаменту вызначаюцца грузікі і прасліцы культуры штрыхаванай керамікі. Усе знойдзеныя вырабы маюць выгляд сплясканага глінянага кружка са скразной адтулінай у цэнтры. Па профілю яны даволі разнастайныя: увагнута-выпуклыя (накшталт шапкі грыба), плоска-ўвагнутыя, дваяка-ўвагнутыя, з роўнай верхняй і ніжняй плоскасцямі. Значная частка прасліц мае своеасаблівы дэкор — наразны ці кропкавы. Як правіла, арнаментаваны адна ці дзве плоскасці, радзей — з усіх бакоў. Наразны арнамент нанесепы на верх-' нюю, часам і на ніжнюю плоскасць, кропкавы — галоўпым чынам па бакавую. Хаця элементы дэкору даволі
    31 Поболь Л. Д. Славянскііе древпостп Белорусснп, с. 36—40.
    простыя, тым не менш яны ствараюць прыгожы ўзор.
    Найбольш распаўсюджаны арнамент — кароткія наразныя лініі, якія разыходзяцца ад цэнтральнай адтуліны ў выглядзе промняў. Лініі размяшчаюцца ў пэўнай паслядоўнасці — пучкамі па дзве — чатыры. Зрэдку лініі-прамяні маюць дадатковыя рыскі, пастаўленыя пад вуглом, якія магадваюць своеасаблівыя сцяжкі ці аднабаковыя ялінкі. Некаторыя прасліцы арнаментаваны лініямі з усіх бакоў. Асобныя вырабы на бакавых плоскасцях аздоблены наразнымі лініямі, з якіх утвораны вострыя вуглы, павернутыя па чарзе ўверх і ўніз. Певялікая колькасць прасліц аздоблена арытмічным арнаментам з няясных узораў, што мелі, відаць, не столькі дэкаратыўнае, колькі нейкае сэнсавае значэнне.
    Плямёны днепра-дзвінскай культуры сваіх арыгіпалыіых форм прасліц не мелі, пры даследаваннях іх пасяленняў такія вырабы амаль не сустракаліся. Рэдкія знаходкі прасліц адносяцца да пагранічных раёнаў. I вырабы ў гэтым выпадку маюць форму і арнамент прасліц суседніх культур, часцей за ўсё культуры штрыхаванай керамікі.
    Падрабязны разгляд керамічпых вырабаў прадыктаваны наяўнасцю на іх мастацкага дэкору. ТІягледзячы на яўныя адрозненні ў форме і дэталях, паўтараюцца адны і тыя ж арнаментальныя матывы і некаторыя элементы арнаменту: салярныя знакі (канцэнтрычныя кругі, крыжы, праменепадобныя лініі), вуглы, трохвугольнікі, ламаныя лініі, ромбы і г. д. Усе гэтыя ўзоры, як і дэкор у цэлым, несумненна, звязаны з рэлігійнымі ўяўленнямі першабытнага чалавека і з’яўляліся адлюстраваннем тых ці іншых культаў, сярод якіх першае месца займаў культ сонца.
    Другую групу па-мастацку зробленых і своеасабліва дэкарыраваных вырабаў складаюць металічпыя (жа-
    лезныя і бронзавыя) і шкляныя ўпрыгожанні.
    Да ліку даволі распаўсюджаных металічных упрыгожанняў адносяцца шпількі. Для плямён мілаградскай культуры характэрны шпількі з бронзы і жалеза, для іншых культур — галоўным чынам з жалеза. Звычайная форма шпілек — завостраны стрыжань і галоўка. Розныя формы галовак, дэкору якіх майстры надавалі вялікую ўвагу, ствараюць значную разнастайнасць сярод гэтых вырабаў. Найбольш распаўсюджаны від, які сустракаецца ў межах арэала ўсіх культур,— посахападобная шпілька з галоўкай, выгнутай у выглядзе лацінскай літары S. У помніках мілаградскай і зарубінецкай культур сустракаюцца цвікападобныя шпількі з плоскай галоўкай. Для гэтых, а ў рэдкіх выпадках і для іншых культур характэрны шпількі з кольцападобнай галоўкай розных дыяметраў. Толькі ў помніках зарубінецкай культуры Палесся знойдзены шпількі са спіралевіднымі галоўкамі. Зрэдку да спіралевіднага шчытка прымацоўваліся дадатковыя аздобы: бронзавыя тонкія пласцінчатыя спіралькі і кольцы, доўгі бронзавы ланцужок 32.
    Да ліку рэдкіх экземпляраў адносяцца шпількі з біканічнымі, цыліндрычнымі галоўкамі, а таксама з адтулінай у стрыжні галоўкі. Шпілька з біканічнай галоўкай прадстаўлена адным экземплярам з Гарошкаўскага гарадзішча (Рэчыцкі р-н), якое адносіцца да мілаградскай культуры. Форма гэтай шпількі вядзе сваё паходжанне з Захаду і адносіцца да рашіяга часу (познелужыцкая культура, не пазней V ст. да н. э.). Адным экземплярам прадстаўлена і шпілька з цыліндрычнай галоўкай,
    32 Мельнпковская 0. Н. Племена южной Белоруссіпі в раннем железном веке, с. 86—93; Кухарепко 10. В. Зарубннецкая культура, с. 35—36.
    знойдзеная там жа. Жалезная галоўка зроблена з вузкай пласціны, некалькі разоў абкручанай вакол стрыжня. Форма гэта не мясцовая, датуецца VII—VI стст. да н. э. У Гарошкаве і Чапліне знойдзены дзве шпількі з адтулінай у расплюшчаным канцы стрыжня. У сярэдняй частцы яны загнуты пад тупым вуглом, а ледзь вышэй вушка арнаментавапы кальцавымі нарэзкамі. Упершыню шпількі такой формы з’явіліся па Захадзе ў гальштацкай культуры, але выраблялі іх аж да другой паловы I тысячагоддзя н. э.
    Даволі шматлікія металічныя ўпрыгожаняі — фібулы — ужываліся для зашпільвання верхняга адзення тыпу плашчоў-накідак. Распаўсюджаны былі ва ўсіх культурах, але найболып шырока — у зарубінецкай.
    Упершыню фібулы з’явіліся ў кельцкіх плямён — стваралыіікаў так званай латэнскай культуры, таму TaKia вырабы звычайна называюць фібуламі латэнскай схемы. Па канструкцыйных дэталях і часе бытавання іх дзеляць на раннелатэнскія, сярэднелатэнскія і познелатэнскія. Па знешняму выгляду яны нагадваюць сучасныя англійскія шпількі і складаюцца з галоўкі са спружынай і цецівой, дугі (спінкі), іголкі, ножкі і прыёмніка, куды заходзіць канец іголкі.
    Раннелатэнскія фібулы знойдзены на тэрыторыі Беларусі ў адзінкавых экземплярах. 3 мастацкага боку цікавасць уяўляюць шматлікія сярэднелатэнскія фібулы, якія сустракаюцца толькі ў помніках зарубінецкіх плямён. Дуга (спінка) і замацаваны на ёй канец ножкі не круглыя, а пласцінчатыя. Іх знешняя паверхня часта аздоблена прыгожым узорам з папярочных канавак, косых насечак, круглых выпуклін, кропкавага пункціра. Познелатэнскія фібулы больш простыя па канструкцыі і менш цікавыя.
    Самастойны тып складаюць падковападобныя фібулы — спражкі,
    зробленыя з круглага, радзой плоскавыпуклага ці чатырохграннага жалезнага або бронзавага стрыжня. Яны былі распаўсюджаны галоўным чынам у помніках зарубінецкай культуры Верхняга Падняпроўя. Рэдкая і цікавая ў мастацкіх адносінах знаходка з Малышкаўскага гарадзішча. У гэтай бронзавай падковападобнай фібулы канцы выкананы ў выглядзе невялічкіх дыскаў. На іх невялікія круглыя паглыбленні, абведзеныя кольцамі-выемкамі, якія разам з паглыбленнямі запоўнены чырвонай эмаллю. Пакуль што гэта адзіная аздобленая такім чынам знаходка ў помніках культуры штрыхаванай керамікі.
    У помніках мілаградскай і зарубінецкай культур зпойдзены бранзалеты з бронзы, зрэдку са срэбра. Яны даволі разнастайныя па форме і дэ-
    10. Бронзавая фібула з выемчатымі эмалямі з в. Малышкі Вілейскага р-на.
    II—V стст. ДМ БССР
    кору: драцяныя, пласцінчатыя, плоскавыпуклыя, авальныя ў сячэнні. Канцы іх замкнутыя, разамкнутыя ці заходзяць адзін за другі, стрыжні гладкія, вітыя з выступамі са знешняга боку, з насечкамі і зубчыкамі.