Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Поруч з яркімі творамі мастацтва іншых гістарычных эпох сучаснае мастацтва дае багаты матэрыял для роздумаў аб чалавеку, аб характары яго іптарэсаў і імкненняў. Япо адлюстроўвае ідэалы свайго часу, раскрывае душу народа, яго характар, здзяйсненні і падзеі. Буйныя майстры мастацтва заўсёды выступаюць сапраўднымі выразнікамі думак і пачуццяў мільёнаў, таму што абвострана адчуваюць сацыяльную прыроду чалавечага быцця, праўду характараў, іх псіхалагічныя ўласцівасці, умеюць назіраць, адбіраюць і абагулыіяюць тое, што бачаць.
Чалавек заўсёды праяўляў, а ў паш час асабліва, павышапую цікавасць да мастацкіх здабыткаў. Яго захапляе ў мастацтве як сучаснае, так і адлюстраванае ў вобразах мінулае, бо яно не толькі расказвае аб пройдзепым, не толькі абагачае каштоўным вопытам, але і дапамагае прадбачыць будучае.
«Гісторыя беларускага мастацтва», якая прапануецца чытачу, расказвае аб развіцці жывапісу, скульп-
туры, архітэктуры, графікі і прыкладнога мастацтва Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Першы том прысвечаны мастацтву на тэрыторыі Беларусі ад яго зараджэння да другой паловы XVI ст.
У другім томе разглядаецца беларускае мастацтва XVII—XVIII стст., калі яно развівалася ў асноўным у формах барока. Нягледзячы на тое што Беларусь уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, яе мастацтва ішло самастойным шляхам. У гэты перыяд складвалася беларуская школа манумептальнага і станковага жывапісу, скульптуры і графікі.
Трэці том ахоплівае перыяд з канца XVIII ст. да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, калі Беларусь і яе мастацтва развіваліся ў складзе Расійскай імперыі. У падрыхтоўцы беларускіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў значпую ролю адыграла Пецярбургская акадэмія мастацтваў, а таксама Віленская мастацкая школа (мастацкі факультэт Віленскага упіверсітэта). Развіваліся рэалістычпыя тэндэнцыі беларускага мастацтва, на фарміраванне якіх станоўчае ўздзеяпне аказала мастацтва рускіх перасоўнікаў, а таксама творчасць шэрагу прагрэсіўных мастакоў Літвы і Польшчы.
Чацвёрты том прысвечаны бсларускаму мастацтву 1917—1941 гг. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую старонку ў гісторыі беларускай культуры, паклала пачатак якаспа новаму мастацтву — мастацтву сацыялістычнага рэалізму. ІІравядзенне ў жыццё ленінскай пацыяналыіай палітыкі садзейнічала паскоранаму развіццю беларускай савецкай культуры, літаратуры і мастацтва. Актыўна праводзіўся ленінскі план манументалыіай прапаганды. Узніклі ў Беларусі першыя навучальныя мастацкія ўстановы. Шырока разгарнулася выставачная дзейнасць.
Пяты том адлюстроўвае развіццё мастацтва перыяду Вялікай Айчын-
най вайны і першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. 3 першых дзён Айчыннай вайны супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у беларускім выяўленчым мастацтве перадавую лінію занялі публіцыстычныя віды творчасці: плакат, карыкатура. Ужо ў ліпені 1941 г. выйшлі першыя нумары плаката-газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну», затым стала выходзіць сатырычнае выданне «Партызанская дубінка». У іх падрыхтоўцы важная роля належала мастакам. Нягледзячы на тое што амаль палова беларускіх мастакоў знаходзілася ў Савецкай Арміі і ў партызанскіх атрадах, не спынялася выставачпая дзейнасць. Беларускія жывапісцы, скульптары, майстры ііішых відаў выяўленчага мастацтва стваралі творы высокага патрыятычнага гучання. Шырокае развіццё ўсе віды беларускага мастацтва атрымалі ў пасляваенны час. У Мінску пачынаюць сваю дзейнасць мастацкае вучылішча, а затым — тэатральна-мастацкі іпстытут, якія ўнеслі вялікі ўклад у падрыхтоўку прафесійных мастакоў.
Шосты том прысвечаны беларускаму савецкаму мастацтву трох апошніх дзесяцігоддзяў. У гэты час у Беларусі ідзе інтэнсіўны працэс далейшага творчага ўдасканаленпя нацыянальнай мастацкай школы. Шырокі рэзананс атрымалі мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой», Курган Славы пад Мінскам, помнік «Маціпатрыётцы» ў Жодзіна і інш. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў многіх адносінах працягвала вызначаць ідэйна-тэматычнае аблічча, нацыянальную своеасаблівасць беларускага мастацтва. Замест ранейшага дакументалізму назіраецца тэндэнцыя да большага абагульнення, пэўнай метафарычнасці ў адлюстравапні падзей. Шырыліся творчыя кантакты з мастакамі іншых братніх рэспублік. Беларускае мастацтва заняло віднае месца ў мастацкай творчасці народаў шматнацыянальнай савецкай сям’і.
Грунтуючыся на марксісцка-ленінскай метадалогіі, аўтарскі калектыў імкнуўся даць глыбокі аналіз і навуковае тлумачэнне заканамернасцей развіцця беларускага выяўленчага мастацтва, разгледзець яго як своеасаблівую сферу чалавечай дзейнасці, гістарычна абумоўленую асноўнымі працэсамі развіцця грамадства, паказаць вялікі духоўны ўплыў твораў мастацтва на чалавека. Прасочваецца эвалюцыя творчых сіл народа, мастацкіх стыляў, паказваюцца асноўныя этапы развіцця розных жанраў мастацтва. Шэраг пыташіяў гісторыі беларускага мастацтва асвятляецца па-новаму, з улікам апошніх навуковых даных, a некаторыя разглядаюцца ўпершыню. На жаль, розпая ступень даследаванасці матэрыялаў не дазволіла даць адполькава глыбокае раскрыццё працэсу развіцця мастацтва па ўсіх гістарычных этапах.
Шматгадовая праца вялікага калектыву вучоных паслужыць узбагачэнню дзеячаў мастацтва каштоўным вопытам, інтарэсам ідэйна-эстэтычнага выхавання шырокіх мас працоўных, далейшаму развіццю мастацтвазнаўчай навукі.
* *
*
Першыя прыкметы ўзнікнення выяўленчага мастацтва на Беларусі з’явіліся яшчэ ў эпоху палеаліту, прыкладна 22—25 стагоддзяў таму назад, калі на прымітыўныя прылады сталі наносіцца элементы арнаментыкі. Многія з дайшоўшых да пас вырабаў далёкага мінулага паўстаюць у выглядзе ўпрыгожаных арнаментам прадметаў быту, прылад працы і зброі. Паступова чалавек глыбей вывучаў і адлюстроўваў навакольны свет і самога сябе. Ён маляваў жывёл і птушак, на якіх паляваў, затым людзей, ствараў нескладаныя скульптурныя творы. З’явіліся
мастацкія творы, якія былі звязаны з першымі рэлігійнымі вераваннямі. Вядомы шклоўскі і слонімскі каменныя ідалы — скульптуры язычаскіх багоў. Развіццё мастацтва на тэрыторыі Беларусі было цесна звязана з дзейнасцю тут плямён мілаградскай і зарубінецкай культур, культуры штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай.
ІІавука пакуль што мае вельмі абмежаваныя звесткі аб характары выяўленчага мастацтва гэтых культур, а таксама аб мастацтве ўсходнеславянскіх плямён — дрыгавічоў, днепра-дзвінскіх крывічоў і радзімічаў і той часткі жыхароў поўдня Беларусі (драўлян і, магчыма, валынян), якія разам з названымі вышэй плямёнамі сталі прародзічамі беларусаў. I Іа тых матэрыялах, якія вядомы сучаснай навуцы, можна гаварыць аб вялікай блізкасці мастацкай творчасці гэтых плямён. Разам з тым мелася нямала і адрозненпяў, абумоўленых характарам працы і быту розных плямён, іх вераваннямі і сувязямі з іншымі плямёнамі. У пасяленцаў Беларусі з IX—X стст. пачынаюць распаўсюджвацца ўпрыгожанні, па якіх вызначаюцца этнічныя племянныя адрозненні. У крывічоў гэта бранзалетападобпыя скроневыя кольцы, у дрыгавічоў — кольцы, на якія надзяваліся металічныя пацеркі, у радзімічаў — сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы. Паўночна-заходнія раёны Беларусі насялялі плямёны, што ўваходзілі ў склад так званай прыбалтыйскай, ці вісла-нёманскай, культуры, якая істотна адрознівалася ад іншых культур, вядомых у той час на тэрыторыі Беларусі.
Узнікшае ва ўмовах першабытнаабшчыннага ладу ў выніку развіцця грамадска-гістарычнай практыкі людзей выяўленчае мастацтва на далейшых этапах заваёўвала ўсё новыя пазіцыі. Эпоха феадалізму адзначана павышэннем ролі выяўленчага мастацтва ў эстэтычным асэнсаванні свету і адлюстраванні светапогляду
чалавека. У сваім развіцці яно выходзіла на якасна новую ступень, характарызавалася з’яўленнем буйных талентаў і значных мастацкіх з’яў, a таксама далейшым узаемным пранікненнем элементаў культуры і мастацтва розпых народаў. Творы майстроў Беларусі таго часу ўражваюць высокім прафесіяналізмам і багаццем фантазіі. Шырокае распаўсюджанне атрымалі вырабы са шкла, металаў, керамікі, развівалася мастацкае ткацтва, тэхніка штампоўкі, чаканкі і тачэння, гравіраванпя, інкрустацыі, перагародчатай эмалі, разьба па дрэву, жывапіс, скульптура, графіка, архітэктура. Складваліся самабытпыя мастацкія школы.
У сярэдзіне XIII ст. заходняя частка старажытнарускай народнасці аказалася ў складзе Вялікага княства Літоўскага і ў яго межах сфарміравалася беларуская народнасць. Складвалася і беларуская культура. У барацьбе з літоўскімі і польскімі феадаламі беларусы ўпарта адстойвалі сваю культурпую самабытнасць.
Беларускае мастацтва праяўляла сябс як самабытнае, арыгінальнае, цесна звязанае з жыццём народа. У шэрагу гарадоў узніклі цэхі майстроў, якія распісвалі храмы, выконвалі разнастайныя ювелірпыя работы. Па меры развіцця мастацтва складваліся буйныя культурныя цэнтры. Шырокую вядомасць атрымалі Полацк і Тураў. Для беларускага выяўленчага мастацтва вялікае значэнне мела на працягу доўгага часу канцэнтрацыя ў Вільна выдатных беларускіх майстроў.
Буйных поспехаў дасягнула архітэктура, якая сінтэзавала і ў значнай ступені падпарадкоўвала сабе многія іншыя прасторавыя мастацтвы. У XI—XIII стст. закладваліся асновы не толькі фартыфікацыйпага будаўніцтва і горадабудаўніцтва, але і манументальнай архітэктуры. Высокі дойлідскі талент засведчылі стваралыіікі полацкага Сафійскага сабора (другая палова
XI ст.). Арыгінальным архітэктурным рашэннем вызначаюцца старажытныя храмы ў Віцебску, Полацку, Гродна, Тураве і іншых гарадах.
Працяглая барацьба з нямецкімі крыжакамі вымушала ўзводзіць абарончыя збудаванні. У замкавым абарончым дойлідстве ўжо намеціўся адыход ад візаптыйскіх традыцый, з’явіліся першапачатковыя формы готыкі, а затым і рэнесансу. Гэтыя стылі ўздзейнічалі таксама на тагачасны жывапіс і графіку. У Камянцы ў XIII ст. узведзена абарончае збудаванне — Камянецкая вежа («Белая вежа»), цяпер шырока вядомая. Цікавымі з’явамі беларускай архітэктуры з’яўляюцца абарончыя цэрквы ў Сынковічах (XV—XVI стст.), Малым Мажэйкаве (XVI ст.) і Заслаўі (XVI ст.). Болыпасць буйных гарадоў таго часу ўмацоўвалася сценамі, вежамі, землянымі валамі і равамі.