Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
10 Артеменко Н. Н. Племена Верхнего я Среднего Поднепровья в эпоху бронзы,М„ 1967, с. 67, 70.
прылады, асабліва сякеры і наканечнікі дзідаў, таксама арнаментаваліся нарэзкамі, валікамі, рэльефнымі кольцамі.
У пачатку бронзавага веку ва ўмовах актыўных этнакультурных
6. Пасудзіна з арнаментам. Бронзаеы век. ДМ БССР
мяншэнне колькасці тыпаў керамікі. Дамінуючымі становяцца пасудзіны з лёгка выяўленай шыйкай і крыху адагнутым венчыкам, іх дапаўнялі міскі і кубкі.
У бронзавым веку арнаментаванню керамікі надавалася такое ж значэнне, як і ў неаліце. Аднак у ім прыкметны істотныя адрозненні.
7. Пасудзіна з арнаментам. Бронзавы век. ДМ БССР
змешванняў і ўзаемаўплываў назіраецца значная разнастайнасць керамічных форм. З’явіліся, пераважна пласкадонныя, гаршкі, жбанкі, амфары, міскі, кубкі і слоікі, друшлякі. Адначасова на пачатку новага веку ўжываліся і перажытачныя неалітычныя формы вялікапамерных вастрадонных гаршкоў. Болып разнастайнымі сталі прыёмы вылепкі і апрацоўкі сценак керамічных вырабаў. Пасудзіны рабілі то танкасценнымі, заштрыхоўвалі, моцпа абпальвалі, то з тоўстымі, добра загладжанымі або нават заглянцаванымі сценкамі. У гліну дабаўлялі буйны пясок, часам жарству, на поўначы Беларусі — тоўчаныя ракавіны. Характэрна, што ў сярэднім і познім бронзавым веку са стабілізацыяй культурных працэсаў назіраецца некаторае па-
Толькі ў рэдкіх выпадках аздаблялася ўся паверхня вырабу. Гэта неалітычная традыцыя захавалася пераважна сярод носьбітаў паўночнабеларускай культуры. У большасці выпадкаў арнамент пакрывае толькі венчык і шыйку. Знікаюць некаторыя элементы арнаменту: насечкі, ямкі, грабеньчатыя адбіткі. Затое прэваліруюць шнуравыя адбіткі і наразныя лініі. Найболып тыповы ўзор на раннебропзавых пасудзінах — шэраг гарызантальных адбіткаў шнура па венчыку і на шыйцы, аблямаваных знізу паскам кароткіх нарэзак, трохвуголыіікі з шнуравых адбіткаў і нарэзак, зігзагі і ромбы з адбіткаў тарцом лапаткі — лінейнага штампа, гарызантальныя наразныя ялінкі.
3 развіццём касмаганічных культаў, звязаных з земляробствам і жы-
велагадоўляй, у арнамептах з'яўляюцца салярныя і лунарныя сімвалы, знакі нябесных з’яў. Гэта пераважна адзінкавыя або двайныя кругі на донцах пасудзін і крыжы, упісаныя ў іх, а таксама шматпрамянёвыя фігуры. Кругі, дугі, ромбы часам меліся і на тулавах пасудзін. Важна адзначыць, што некаторыя элементы
8. Фрагмент гаршка з выявай чалавека з Асаўца. Бронзавы век. МСБК
пасудзіны, упрыгожаныя гарызантальнымі зонамі з трохвугольнікаў. Для захаду Беларусі характэрны вырабы з плаўным пераходам ад выпуклага корпуса да адагнутага венчыка,
9. Пасудзіна ляпная арнаментаваная. Бронзавы век. ДМ БССР
арнаменту керамікі бронзавага веку захаваліся да нашага часу ў беларускай народнай вышыўцы.
Пры наяўнасці ў раннім бронзавым веку агульных рыс керамікі на ўсёй тэрыторыі Беларусі, што тлумачыцца ў першую чаргу нівеліруючым уплывам плямён-находнікаў са шнуравой керамікай, у асобных раёнах пазіраюцца і лакальныя асаблівасці ў яе формах і арпаментацыі, што ў спалучэнні з іншымі матэрыяламі дазваляе вылучыць асобныя археалагічныя культуры Так, для Падняпроўя найболып тыповыя шарападобпыя, з высокімі лейкаватымі венцамі
11 Чарпяўскі М. Бропзавы век па тэрыторыі Беларусі,— Мн., 1981, с. 30—33, 59—62.
аздобленыя гарызанталыіымі шнуравымі адбіткамі або наразнымі ялінкамі. На Палессі сустракаюцца кубкі з вушкамі. 3 сярэдзіны II тысячагоддзя да н. э. у старажытнасцях сосніцкай (Падняпроўе) і тшцінецкай (басейн Прыпяці і паўднёвае Панямонне) культур бытуюць пасудзіны з ружанцовым і баразнаватым арнаментам.
У бронзавым веку ва ўмовах дамінацыі арнаментальнага мастацтва, кананізацыі знакаў-сімвалаў назіраецца амаль поўны заняпад мастацтва выяўлеіічага і асабліва — скульптуры. Нязначнае вьіключэпне, як рэха папярэдняй эпохі, складае знаходка з Асаўца на Крывінскім тарфяніку. Тут выяўлены абломкі гаршка, арнаментаванага па шыйцы гарызантальнымі адбіткамі палачкі з накруча-
ным шнурам. Ніжэй канцом таго ж арнаменціра нанесены схематычныя выявы чалавечых постацей. Фігурка чалавека выканана амаль у такім жа стылі, як і неалітычная выява з Юравіч, хоць паміж імі каля 300 км адлегласці і паўтысячы гадоў часу. He выключаючы генетычнай сувязі паміж абедзвюма выявамі, адзначым, што падобныя, вельмі стылізаваныя фігуркі людзей па гліне, камені, косці сустракаюцца ў самыя розпыя часы пачынаючы ад палеаліту і на розных кантынентах — ад Еўропы і Афрыкі да Аўстраліі12. У гэтым выявілася агульнасць шляхоў спрашчэння і стылізацыі, калі канкрэтпы аб’ект перадаецца найбольш характэрнымі ліпіямі і дэталямі.
Для вырабу ўпрыгожанняў у бронзавым веку пачала выкарыстоўвацца медзь. Яна з-за сваёй малой распаўсюджанасці, колеру і бляску, пэўна, лічылася ў нашых продкаў каштоўным металам, як пазней срэбра ці золата. Сярод першых металічпых упрыгожанняў з тэрыторыі Беларусі найбольш цікавыя медныя дыядэмы, якія сустракаюцца ў пахаваннях сярэднедняпроўскай культуры. Выраблялі іх з шырокіх пласцін з плаўна звужанымі канцамі. Па аднаму або абодвух краях пласціны аздабляліся насечкамі. Дыядэмы часам дапаўняліся нізкамі бісеру. Круглы медны дрот ішоў на выраб паўтараабаротных грыўняў, акулярападобных падвесак і скроневых кольцаў. Па форме і тэхніцы выканання на грыўні былі некалькі падобны і бранзалеты. Скураныя паясы для вопраткі аздабляліся нашытымі медньімі трубачкамі.
Калі ў позненеалітычны час прыбалтыйскі бурштып трапляў толькі на беларускае Падзвінне, то ў бронзавым веку ён сустракаецца і на Па-
12 Мнрнманов В. Б. Первобытное н традн-
цаонное нскусство.— М., 1973, с. 170.
дняпроўі. 3 яго працягвалі вырабляць гузікі і падвескі, аднак апошнія набываюць ускладненыя формы: у выглядзе плоскага шырокага кольца і трапецападобныя ў спалучэнні з такімі ж кольцамі.
Некаторыя ўпрыгожанні рабілі з косці — падвескі з зубоў, малаткападобпыя шпількі-запінкі, цыліндрычныя пацеркі і пранізкі і невядомыя рапей на нашай тэрыторыі пацеркі са шкла і фаянсу.
Упрыгожанпі з медзі, бурштыпу і шкла, састаўленыя ў адпаведпых камбіпацыях па форме, колеру і матэрыялу, пэўпа, рабілі вялікае ўражапне на старажытнага чалавека. Да таго ж япы былі вельмі каштоўнымі — нездарма ж сустракаюцца толькі ў найбольш багатых пахаваннях. Бяднейшыя ж супляменнікі абыходзіліся здаўна вядомымі касцяпымі рэчамі. У бронзавым веку ўпрыгожанні паступова трацяць магічны сэпс і пабываюць эстэтычныя і сацыяльныя функцыі.
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК
Жалезны век — вельмі важны перыяд у гісторыі Еўропы, у тым ліку і Беларусі. Укараненне ў шырокі ўжытак жалеза стымулявала рост вытворчых сіл, у першую чаргу развіццё земляробства. Узмацняўся патрыярхальна-родавы лад. Менавіта ў гэты час на тэрыторыі Беларусі і ў суседніх землях склаліся новыя ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на базе якіх у канцы I — пачатку II тысячагоддзя н. э. сфарміраваліся сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы. На паўднёвым усходзе Беларусі да VII ст. да н. э. з’явіліся плямёны, якія пакінулі помнікі мілаградскай культуры. 3 III ст. да н. э. да V ст. н. э. тэрыторыю паўднёвай часткі Беларусі засялялі плямёны зарубінецкай культуры. У басейне Верхня-
га Падняпроўя (да раёна Смаленска) з II да V ст. н. э. жылі плямёны культуры кіеўскага тыпу. Сярэднюю паласу Беларусі — басейны паўночна-заходняй часткі Верхняга Падняпроўя і Верхняе Панямонне — засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, а паўночную — басейн Верхняга і Сярэдняга Падзвіння днепра-дзвінскай культуры. Племянпыя групы жалезнага веку адрозніваліся характарам пасяленняў і жылля, пахавальнымі абрадамі, спецыфікай матэрыяльнай і духоўнай культуры 13.
У другой палове I тысячагоддзя п. э., у працэсе вялікага перасялеішя пародаў, славяне праніклі на Балканы, дасягнулі берагоў Эгейскага і Адрыятычнага мораў, на захадзе дайіплі да Эльбы, на ўсходзе — да вярхоўяў Дняпра. Рассяляючыся, яны асімілявалі балтаў, фіна-уграў, ірана-фракійцаў і іншыя плямёны.
У V—VI стст. славянскія плямёны з’яўляюцца і на поўдні Беларусі. Цэнтр і паўночны захад тэрыторыі Беларусі засялялі балцкія плямёны.
Асноўнымі формамі пасяленняў плямён на тэрыторыі Беларусі ў эпоху ранняга жалеза былі ўмацаваныя гарадзішчы і адкрытыя неўмацаваныя селішчы. Яны маглі існаваць аўтаномна або ўтвараць адзіны плапіровачны комплекс.
Для палескай зоны плямён мілаградскай і зарубінецкай культур найболып характэрны селішчы. Яны будаваліся ў месцах з урадлівай глебай, па берагах рэк, на ўзвышшах. Памеры іх каля аднаго гектара, аднак сустракаліся і болыпыя. Характэрна іх групавое размяшчэнне. Група з 17 селішчаў зафіксавана ва ўрадлівым міжрэччы Прыпяці Сцвігі. На познім этапе развіцця за-
рубінецкай культуры змяняюцца тапаграфічныя ўмовы будаўніцтва селішчаў: яны сталі размяшчацца па нізкіх берагах рэк, часам на невялікіх узгорках. На падставе археалагічных матэрыялаў можпа сцвярджаць, што ў вялікіх пасяленнях склаўся рэгулярны прынцып забудовы. Так, селішча II—V стст. ва ўрочыпічы Абідня каля в. Адаменка Быхаўскага раёна займала плошчу каля 7 га 14. Жылыя будынкі арыентаваліся падоўжнымі сценамі па восі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Асноўнай жа формай болыпасці пасяленняў на тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Палесся, былі гарадзішчы. Іх функцыі не вычэрпваліся мэтамі жылля і абароны. Вялікая іх роля была ў гаспадарча-вытворчым і грамадска-рэлігійным жыцці. Большасць гарадзішчаў у адрозненне ад селішчаў размяшчалася ў цяжкадаступных месцах — глухіх лясах, на высокіх берагах рэк, на ўзгорках сярод балот і азёр. Па ландшафтна-геаграфічных прыкметах іх можна падзяліць на мысавыя і ўзгоркавыя. Гарадзішчы кожнай з гэтых груп адрозніваліся асаблівасцямі тапаграфіі, планіроўкі, абарончых збудаванняў. Па функцыянальнаму прызначэпню вылучаліся населеныя гарадзішчы і гарадзішчы-сховішчы. Калі на поўначы Беларусі існавалі невялікія гарадзішчы плошчай у сярэдпім 800—1500 м, то на поўдні вядомы вялікія па памерах гарадзішчы, якія складаліся з некалькіх пляцовак: Kana в. Бечы на Тураўшчыне (9,5 га), каля в. Мілаград (1 га), каля в. Гарошкаў (2 га) Рэчыцкага, Мохаў (болып 1 га) Лоеўскага раёнаў і інш.15
Звычайна для пасялення выбіраўся высокі круты рачны мыс, схілы