Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
камі. Некалькі невялікіх спалучаных паміж сабой збудаванняў часам утваралі вялікія авальныя будынкі. У кожным жыллі размяшчаліся доўгачасовыя адкрытыя агпішчы, ад якіх захаваліся магутныя ліпзы касцянога вугалю часам да 2 м у дыяметры і таўшчынёй болып паўметра. У вялікіх будынках нярэдка было па пекалькі такіх агнішчаў. У інтэр’ер палеалітычнага жылля акрамя агнішчаў уваходзілі лежакі са скур, галля і травы, аснову якіх, мяркуючы па знаходках, складалі косці. Гэтым дасягалася неабходная ізаляцыя ад грунту з вечнай мерзлатой.
Непадалёку ад жылых збудаванпяў размяшчаліся адкрытыя «летнія» агнішчы, тут жа меліся і ямыкладоўкі, якія служылі своеасаблівымі лядоўнямі.
Найбольш старажытнае сведчапне мастацкай творчасці першабытнага чалавека — арнамент. На знаходках яшчэ сярэднепалеалітычнага часу (100—40 тысяч гадоў назад) сустракаюцца рытмічна размешчаныя нарэзкі і паглыбленні (Францыя, Венгрыя, Польшча, поўдзень СССР) '. У познім палеаліце з больш глыбокім эстэтычным асэнсаваннем рэчаіснасці, з імкненнем да яе ўпарадкавання арнаменты атрымліваюць шырокае распаўсюджанне. Па-ранейшаму сустракаюцца косткі з нарэзкамі або насечкамі. У Елісеевічах выяўлепы абломкі біўняў з папярочнымі насечкамі, якія размяшчаюцца паласой па аднаму ці абодвух баках. Падобныя знаходкі вядомы і з іншых месц. Ствараюцца і больш складаныя арнаменты, у якіх у крайне схематызавапай форме выяўляліся пэўныя формы чалавечага светапогляду. На Юравіцкай стаянцы абломак мамантавага біўня ўжо аздоблены спалучэннем зігзагаў, шасцівугольнікаў і гарызантальных рысак. Але найбольш даска-
налым узорам познепалеалітычнага арнаментальнага майстэрства з’яўляюцца авальныя касцяныя пласціны з Елісеевіч. Арнамент на іх размяшчаецца пераважна ў выглядзе зоп, абмежаваных папярочнымі нарэзкамі, і запоўнены, як правіла, злучанымі шасцівугольнікамі накшталт пчаліных сотаў, вертыкальнымі або гарызантальнымі лініямі ці зігзагамі. На некаторых знаходках маюцца зоны з простых або косых ліній, чатырохвугольнікаў або паглыбленых дробгіых трохвугольнікаў, з узаемаперасечаных ліній. Часам прасочваюцца схематызаваныя выяўленчыя матывы — як бы абрысы жылля на беразе ракі, дрэў.
Можна дапусціць, што арнаментаваныя пласціны з Елісеевіч выкарыстоўваліся першабытным чалавекам пры нейкіх магічных абрадах 2. Гэта пацвярджаецца тым, што большасць іх знойдзена ў спецыяльных сховішчах. Праўда, па форме пласціны часам нагадваюць рыб, а гравіроўка — луску, але гэта не былі блешні, бо няма ні адтулін, ні засечак для прывязвання шнура. Акрамя таго, яны тонкія і крохкія і маюць болып складаны, чым у бытавых рэчах, арнамент.
Старажытныя майстры пе былі пазбаўлены адчування кампазіцыі і гармоніі, мелі спрактыкаванае вока і ўпэўненую руку, калі маглі каменным разцом праводзіць доўгія і роўныя паралелыіыя лініі або, нібы карункамі, пакрываць паверхню шасцівугольнікамі ці ромбамі. Такія даскапалыя па форме геаметрычныя фігуры немагчыма было выгравіраваць без папярэдняй разметкі малюнка. У познім палеаліце ўжо была вынайдзена і шырока выкарыстоўвалася большасць элементаў геаметрычнага арнаменту, якія спалучаліся ў самых розных камбінацыях.
1 Формозов A. А. Очеркн по первобытному нскусству.— М., 1969, с. 214.
2 Полнкарповнч К. М. Палеолнт Верхнего Поднепровья.— Мн., 1968, с. 117.
Калі вяршыняй заходнееўрапейскага палеалітычнага мастацтва з’яўляюцца пячорныя гравіроўкі і паліхромныя роспісы (Францыя, Іспапія), то на тэрыторыі Цэнтральпай і Усходняй Еўропы — скулыітурныя выявы людзей і жывёл. Сярод іх асаблівае месца належыць статуэткам жанчын. Гэта былі выявы, у якіх, як правіла, наіўны рэалізм арганічна спалучаўся з выразнымі элементамі схематызму. Старажытныя мастакі крамянёвымі разцамі і нажамі выразалі з мамантавых біўпяў і камянёў невялікія аголеныя постаці, надаючы асаблівую ўвагу гіпертрафіраванаму выяўленню спецыфічных жаночых форм. У той жа час ступні ног, рукі і галава мадэліраваліся абагулыіена, прыблізпа, a то і адсутнічалі зусім як неабавязковыя пры рэалізацыі задумы выканаўцы.
Адна падобная знаходка выяўлена і ў Елісеевічах. Гэта скульптурная выява аголенай маладой жапчыны даўжынёй 15 см, выразаная з мамантавага біўня і мадэліраваная ў тыповым для гэтага часу стылі. Фігурка мае некалькі выцягнутыя прапорцыі за кошт адносна доўгага торса, які плаўна пераходзіць у масіўныя, выразна аформленыя і надзвычай пластычныя ногі. Ступні ног ледзь пазначаны, не выразаны таксама рукі і галава. Знаходка вылучаецца сярод апалагічных твораў значнай ступепшо рэалістычнасці, разумпымі межамі гіпертрафіі, стараннасцю выканання.
Пра характар і значэнне жаночых палеалітычных скульптур існуе некалькі гіпотэз. Самая распаўсюджаная — аб культавым паходжанні статуэтак3. У мацярынска-родавых калектывах яны ўвасаблялі жанчынупрамаці, плоднасць, ахоўніцу агнішча. Культавы характар такіх выяў пацвярджаецца іх спецыфічнай фор-
3 Абрамова 3. А. Палеолптпческое пскусство на террнторші СССР.— М.— Л., 1962.
май, размяшчэннсм у спецыялыіых сховішчах побач з агнішчам, наўмысным пашкоджаннем у час нейкіх магічных дзеянняў.
Познепалеалітычны чалавск пачаў аздабляць сваё цела і вопратку.
1. Гравіраваная косць з Елісеевіч.
Бранская вобл. Палеаліт. Музей антрапалогіі і этнаграфіі. Ленінград
Мусіць, у гэтым якраз найбольш і выявілася яго цяга да прыгожага. Акрамя таго, нашэнне ўпрыгожанняў дазваляла чалавеку вылучыцца як індывідуальнасці, падкрэсліць свой сацыялыіы стан і полава-ўзроставыя асаблівасці. На стаянках Верхняга Падняпроўя сустракаюцца падвескі з прасвідраваных зубоў пясца, лісіцы, ваўка і ракавін, пацеркі з вапняко-
вых трубачак марскіх чарвякоў. Упрыгожапні дапаўняліся касцянымі трубачкамі, арнаментаванымі падоўжнымі нарэзкамі.
Перад самым канцом каменнага веку асабліва моцнае пахаладаппе прывяло да знікнення чалавека ў Беларускім Падняпроўі. I толькі праз шмат тысячагоддзяў, з заканчэннем ледавіковай эпохі чалавек паявіўся па Беларусі зноў, засяліўшы па гэты раз усю яе тэрыторыю. Гэта падзея адбылася ў фінальным палеаліце і ў пачатку сярэдняга каменнага веку — мезаліце (каля 10 тысячагоддзяў назад). У гэты час ландшафт, а таксама фауна і флора пачалі набываць у асноўным сучасны воблік. Шырачэзныя прасторы зямлі, спачатку да Балтыкі, а потым аж да Паўночнага Ледавітага акіяна, вызваліліся з-пад ледавіковага палону, і на гэтыя пусткі хлынулі плямёны паляўнічых на паўночнага аленя. Пачалося вялікае засяленне неабжытых прастораў, якое суправаджалася змешваннем розпакультурных груп насельніцтва, ваеннымі сутычкамі і працэсамі суіснавання і ўзаемаўплываў, што прыводзіла да фарміравання разлеглых этнакультурных масіваў. Некалькі пазней, з суцэльным засяленнем тэрыторыі, развіццём балот на водападзелах і знікненнем на нашай тэрыторыі мігрантаў — паўночных аленяў, насельніцтва робіцца больш аселым і прывязаным да племянных тэрыторый.
Змены навакольнага асяроддзя істотна паўплывалі на развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры мезалітычнага чалавека. 3 вынаходпіцтвам і паўсюдным пашырэннем лука са стрэламі вырасла значэнне індывідуалыіага палявання, якое ў папярэдні час было пераважна загонным. Удалы паляўнічы-здабытчык пачаў вылучацца з агульнай масы загоншчыкаў. Гэта спрыяла болыпаму самаўсведамленню чалавека як асобы.
Мезалітычныя паселішчы пераважпа размяшчаліся на мысавых уча-
стках высокіх тэрас або на дзюнах з плаўпымі спускамі ў поплаў, дзе меліся рыбныя затокі і старыцы. Выразных слядоў жылля на іх знойдзена мала. Захаваліся, як правіла, толькі рэшткі агнішчаў. На помніках
2. Статуэтка жанчыны з Елісеевіч. Вранская вобл. Палеаліт. Музей антрапалогіі і этнаграфіі. Ленінград.
Падняпроўя часам сустракаюцца невялікія паўзямлянкі або рэшткі наземнага авалыіага жылля з крыху паглыбленай падлогай4. Відаць, і ў новую эпоху па-ранейшаму была пашырана копусападобная канструкцыя жылля. Але яно зараз будавалася толькі з дрэва, дах накрываўся карой і трыснягом. Такія будынкі ўзводзіліся лягчэй і хутчэй, чым палеалітычпыя касцяныя.
Рэшткі мезалітычпых паселішчаў залягаюць у асноўным на пясках, што не спрыяла захаванасці арганічных рэчываў, з якіх пераважна і вырабляліся тагачасныя творы мастацтва. Справу некалькі ратуюць знаход-
4 Копытнн В. Ф. Мезолнт юго-восточпой Белорусснн: Автореф. днс. ... канд. нст. паук.— Л., 1977, с. 10.
кі ў рачным алювіі і па тарфяніках. Практычпа ўсе вядомыя пам творы мезалітычнага мастацтва — дэкаратыўна-прыкладныя. Часцей за ўсё гэта рагавыя сякеры, кінжалы, наканечнікі стрэл, арнамептаваныя насечкамі, зігзагамі, са стылізаванымі выявамі аленяў, а таксама ўпрыгожанні з зубоў. Уклад жыцця раннемезалітычных паляўнічых прывёў да знікнення манументальнасці і стабілізаванасці мастацтва палеаліту. Вырабы пераважна пакрываюцца ламанымі перарывістымі ўзорамі, нанесенымі быццам паспешлівай рукой, і ўражанне ад іх як ад нечага неўладкаванага, неспакойнага (рагавыя вырабы маглемозскай культуры з Польшчы). Аднак у пазнейшым мезаліце са складваннем у зонах, багатых азёрамі і рэкамі, культур з развітым рыбалоўствам арнаменты набываюць размеранасць і спакойную рытмічнасць (паўднёва-ўсходняя Прыбалтыка).
На тэрыторыі Беларусі вядомы пакуль што ледзь не адзіны твор мезалітычнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — доўгая сякерападобная прылада з рога высакароднага аленя, знойдзеная разам з іншымі касцянымі і рагавымі вырабамі ў алювіі поплаву Віліі каля Смаргоні. Усе чатыры плоскасці прылады пакрывае арнамент. Верхняя вузкая плоскасць ад мяркуемага абушка да адтуліны мае шэсць груп папярочных нарэзак, нанесеных на аднолькавай адна ад адной адлегласці. Бакавыя плоскасці па ўсю даўжыпю арнаментавапы зігзагападобнымі лініямі, у цэнтры — кароткая зігзагападобная кампазіцыя з кропкавых паглыбленняў. Грані, утвораныя ніжняй і бакавымі плоскасцямі, а таксама лязо пакрыты кароткімі папярочнымі нарэзкамі. Пасярэдзіне ніжняй плоскасці гэтыя нарэзкі злучаюцца косымі лініямі, якія ўтвараюць сетку. У некаторых нарэзках захавалася белая з вохрыстым адценнем паста. Першапачаткова яна, верагод-
па, запаўняла ўвесь арнамент. У такім выглядзе ёп павінен быў эфектна праглядвацца на цёмным фоне вырабу.